Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Я не памыліўся. Для пачатку яны разбілі кубак. Але гэта быўтолькі пачатак. Яны зрабілі гэта, каб прадэманстраваць, на што здатныя і як могуць зацікавіць публіку.
Тут Гарыс паставіў сунічнае сочыва на памідоры і расціснуў іх, так што ім з Джорджам давялося даставаць таматную пасту чайнай лыжачкай.
Потым прыйшла чарга Джорджа. Ён растаптаў масла. Я нічога не сказаў, адно падышоў бліжэй і, сеўшы на край стала, стаў назіраць. Гэта раз’юшыла іх значна больш за любыя абразы і праклёны. Гэта ўзнервавала іх: яны тапталіся па рэчах, забывалі іх за спінай, і калі трэба было, дык не маглі нічога знайсці. Яны паклалі пірог на дно, а ўсе цяжкасці — на гару. Пірог ператварыўся ў кашу.
Яны рассыпалі соль, паразмазвалі паўсюль масла. Я й не ведаў, што масла за няшчасныя тры шылінгі можна размазаць па такой вялікай паверхні. Потым Джордж адляпіў масла ад падэшвы пантофлі і яны ўдвух
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IV пнуліся запхнуць яго ў чайнік. Масла не лезла, бо тое, што ўжо было там, не хацела вылазіць вонкі. Урэшце яны гэтае нешта выкалупалі і паклалі на крэсла. Тым часам Гарыс сеў на масла і масла прыліпла да яго азадка, а яны шукалі яго па ўсім пакоі.
— Мамай і таткам клянуся, я клаў яго на крэсла! — сказаў Джордж, аглядаючы пустое месца.
— Я бачыў таксама, якую хвіліну таму,— пацвердзіў Гарыс.
Шукаючы, яны шныралі па ўсіх кутах гасцёўні. Сустрэліся ўсярэдзіне. Перазірнуліся.
— Нешта неймавернае! — сказаў Джордж.
— Містыка дый годзе! —дадаў Гарыс.
Потым Джордж аббег Гарыса і ўбачыў імбрык.
— Ну, ты даеш! Масла тут і было ўвесь гэты час! — выгукнуў абурана ён.
— Дзе? — крыкнуў Гарыс, круцячыся вакол сваёй восі. — Ды стой ты на месцы! — гыркнуўтой, скачучы за ім. Яны выкалупалі масла і пасля запхнулі яго ў запарнік. Ясная рэч, Манмарансі не застаўся ўбаку. Галоўная мроя Манмарансі ў жыцці— гэта заступаць людзям дарогу і каб за гэта яго моцна лаялі. Калі ён можа пратачыцца ў якое-небудзь месца, дзе яго ніхто не хоча бачыць, дзе ён зробіцца аб’ектам усеагульнага раздражнення, давядзе людзей да шалу і прымусіць кідацца яму ў галаву цяжкімі прадметамі, — у гэтую, і толькі ў гэтую хвілю Манмарансі адчувае, што дзень мінуў недарэмна.
Каб на яго натыкаліся, каб яго клялі гадзіну навылёт — вось ягоная мроя над мроямі й жыццядайная крыніца чыстай асалоды. Калі план Манмарансі здзяйсняецца, яго фанабэрыя не ведае межаў.
Манмарансі прыйшоў і сеў акурат на тое месца, дзе меркавалася складаць спакаваныя рэчы. Ён быў цалкам перакананы, што калі Гарыс ці Джордж працягваюць свае рукі ў пошуках чаго-небудзь, дык ім абавязкова патрэбны ягоны халодны й мокры нос.
Манмарансі залез лапай у сочыва. Схапіў зубамі чайныя лыжачкі. Абышоўся з лімонамі, як з пацукамі, — залез у кош і прыдушыў траіх, перш чым Гарыс паспеў выгнаць яго ўдарам патэльні.
Гарыс сказаў, што гэта я падбухторваю сабаку. Глупства! Такія экзэмпляры, як Манмарансі, не маюць патрэбы ў падбухторваннях. Шкадлівасць у іхняй крыві.
Пакаванне скончылася а палове на першую ночы. Гарыс сеў на вялікі кош і выказаў надзею, што нічога не разбілася. Джордж сказаў, што калі нешта разбілася, дык хай сабе трохі пабудзе разбітым. Гэтая мудрасць, здаецца, вельмі прыпала яму да сэрца. Ён дадаў, што хоча спаць. Мы ўсе таксама гэта дадалі.
Той ноччу Гарыс застаўся ў нас.
Мы падняліся на другі паверх, кінулі манетку — і мне выпала спаць з Гарысам у адным ложку. Ён спытаўся, як мы яго падзелім:
— Джэй, на якім баку ты хочаш спаць?
Я адказаў, што кручуся з боку на бок. Гарыс сказаў, што гэта кепскі жарт.
Джордж запытаўся:
— Хлопцы, а якой вас будзіць?
— А сёмай, — буркнуў Гарыс.
Я запярэчыў: не, а шостай — мне трэба напісаць пару лістоў.
Пасля кароткай спрэчкі мы прынялі саламонава рашэнне.
— Джордж, абудзі нас а шостай трыццаць,— папрасіўя.
Джордж нічога не адказаў. Мы падышлі, каб зірнуць, што з ім. Ён ужо спаў. Тады мы паставілі таз з вадой на месца, дзе ён мусіць паставіць ногі, калі прачнецца заўтра зранку, і пайшлі спаць таксама.
Р а з д з е л V
Нас будзіць спадарыня Попетс. —Абібок Джордж. — Выбрыкі прагнозу надвор’я. — Наш багаж. — Усюдыісныя хлопцы. — Несанкцыянаваны мітынг. — Мы выязджаем з шыкам і прыбываем на вакзал Ватэрлоа. —Абыякавасць БЧ (Брытанскай чыгункі) да такой драбязы, як расклад цягнікоў. — Мы адчальваем.
V р а з 6 у д з і л а н a с с п а д a рыня Попетс:
। — Маладыя людзі, ідзе на дзясятую!
у — Хто куды ідзе?! — перапытаў, падскочыўшыўложку, я.
— Зараз дзевяць гадзін,—ад казала спадарыня Попетс праз замочную адтуліну. — Мне падаецца, вы праспалі.
Я пабудзіў Гарыса і паведаміў яму навіну. Ён сказаў:
— Здаецца, ты хацеў падняцца а шостай?
— Хацеў. I чаго ты мяне не пабудзіў?
— Ну а як я цябе пабуджу, калі ты не пабудзіў мяне?! — абурыўся Гарыс. — Цяпер у найлепшым выпадку мы адчалім а дванаццатай. Дык нашто тады ўвогуле падымацца?
— Пад’ём! Скажы яшчэ дзякуй! Бо калі б я цябе не падняў, ты праваляўся б у ложку ўсе два тыдні адпачынку!
У гэткай манеры мы гыркалі адзін на аднаго яшчэ колькі хвілін, аж пакуль нашу лаянку не перарваў неймаверны храп Джорджа. Упершыню за сённяшні ранак мы прыгадалі пра існаванне нашага сябра. Так-тактак... I гэты чалавек яшчэ пытаўся, а якой гадзіне нас пабудзіць!
Тут ён і ляжаў: на спіне, з разяўленым ротам ды сагнутымі каленамі.
He маю паняцця, з якой прычыны, але выгляд іншага чалавека, які храпе ў ложку, калі сам я ўжо не сплю, даводзіць мяне да шаленства. Мне так балюча глядзець, як сонны чалавек прафуквае свае найкаштоўнейшыя гадзіны! Унікальныя моманты чалавечага існавання мантачацца на такую марную марнасць, як сон.
Якраз гэткім чынам і ўзлягаў на ложку Джордж, адпрэчыўшы ў сваім бяздарным гультаяванні божы дар — абудзіцца да жыцця. Ягоны бясцэнны час, кажнюсенькая секунда-драбок,якія ён мусіў рупліваашчаджацьды скарыстоўваць, цяпер распушчаліся ў невараці. Замест таго каб перабывацьу душазгубным падабенстве смерці, Джордж мог бы трушчыць яечню з беконам, чухаць за вухам Манмарансі ці нават фліртаваць з пакаёўкамі.
Жудаснае адкрыццё агаломшыла нас з Гарысам увадначас. Мы адразу ж заключылі хаўрус, каб сумесна
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е ўратаваць Джорджа. Мы адразу ж годна спынілі нашу сварку, заўвіхаліся вакол Джорджа, сталі шпурляць у яго ўсякае-рознае шкумаццё. Гарыс пляснуў Джорджа пантофляй, а я гукнуў яму ў самае вуха.
Нарэшце той прачнуўся.
— Шотако?.. — прамармытаў ён і сеў на ложку.
— Падымайся, тупалобіна! — зароў Гарыс. — Ужо чвэртка на дзясятую!
— Чаго?— енчыў Джордж. Высунуўшыся з ложка, яго ногі адразу ж трапілі ў таз. — Хто, хай яго няхай, паставіў тут ваду?
Мы адказалі, што трэба быць зусім бязвокім, каб не заўважыць таза пасярод пакою.
Скончыўшы адзявацца і дайшоўшы да ранішняга туалета, мы прыгадалі, што нашы зубныя шчоткі, шчотка для абутку ды грабянец (ведаю-ведаю, гэтая зубная шчотка загоніць мяне ў магілу!) ляжаць у сакваяжы, і нам давядзецца клэпаць на другі паверх, каб выцягнуць іх. Урэшце мы пачысцілі зубы і спакавалі ўсё нанова. I тут Джорджу спатрэбілася брытва. Мы запэўнілі яго, што адзін дзень можна перабыць непаголеным. Мы нізашто не будзем знарок дзеля яго — і такіх забывак, як ён! — зноў распакоўваць сакваяж.
Джордж сказаў:
— He вярзіце чухні! Як я такі заняхаены магу паехаць у Сіці?
Вядома, з’яўленне парослага шчэццю Джорджа мусіць стаць праўдзівым выпрабаваннем для ўсёй дзела-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел V вой часткі Лондана. Але ж пакуты банкіраў нас не абыходзілі. Як заўважыў Гарыс у сваёй праставата-вульгарнай манеры: “Сіці-шміці, нічога яму не здарыцца!”
Мы спусціліся на сняданак. Манмарансі запрасіў развітацца двух іншых сабак, і яны ўтрох файна прабавілі час, зладзіўшы бойку на прыступках. Мы ўціхамірылі іх парасонам і селі пад’есці адбіўных ды халоднай цяляціны.
Гарыс зазначыў:
— З’есці добры сняданак — насампершая справа!
I пачаў з пары адбіўных, прыгаворваючы, што варта іх пакаштаваць, пакуль гарачыя, бо цяляціна можа й пачакаць.
Джордж ухапіў газету і прачытаў нам пра трагічныя здарэнні на вадзе. Атаксама прагноз надвор’я, які прадракаў “дождж, пахаладанне, падвышаную вільготнасць”, а яшчэ ўсякія-розныя жахі ды вышуканыя пакаранні: “месцамі навальніцы, усходні вецер, зоны нізкага атмасфернага ціску ў Сярэдніх Графствах, уключаючы Лондан і Ла-Манш”. I наастачу — “падзенне ртутнага слупка”.
Я шчыра перакананы, што з усіх дурнотаў, якіх мы нахапаліся апошнім часам, самая шкодная — гэтак званы “прагноз надвор’я”. Ён дакладна ўгадвае толькі тое надвор’е, якое было ўчора ці колькі дзён таму. Але заўтрашняе ён прадракае з дакладнасцю да наадварот.
Памятаю, як аднойчы такім во прагнозам, вычытаным у мясцовай газеце, мы незваротна спаскудзілі восеньскі адпачынак.
МА?Ш?УТУ
КАд?ДЫНАтЫ
kaHEU -
гуНАЧНАЙ СТАНЦЫ' ‘ я ЗЛЕЗУ".
Пдчатакалчь	„спын'ЧЕ ьайл	побач
F „pblHUbmV	здУЖДь	зруЧНАЯ
ПДВОДАЕ ПР	lUb ДМАЛЬ ШТО	_ вЕЛЬМ1
гЛАрШ₽''тП	дўтаМАБіЛЬНЫ	жАў.
дЭТАЛЬ ДАЯ
68
Рака мо/чадзь, ГАРАДЗЕНШЧЫЦа
Галоўная атракцыя гэтага збольшага пастаральнага МАРШРУТУ ПОЎНАЯ АДСУТНАСЦЬ ВАДЫ (НА ЎЧАСТКУ ЗА ГЕЗГАЛЬСКАЙ ПЛАШНАЙ). ПЛЫТКАЯ I ПРЫСПАНАЯ РЭЧКА ДЗЯКУЮЧЫ ПЕРАКРЫЦЦЮ ПЛАЦІНЫ НА НЕКАЛЬКІ ГАДЗІН У СУТКІ П Е РАТВАРАЕ UL1A Ў БУРАПЕННУЮ ШЭЛЬМУ, ЯКАЯ ЗМУШАЕ АКТЫВІЗАВАЦЬ КАМАНДНУЮ ПРАЦУ: ПЕРАЦЯГВАЦЬ БАЙДАРКІ ПА СУХУ, АКІ ПА MOPY, ЗМАГАЦЦА 3 КАРЧАМІ, БАБРОВЫМІ АТАКАМІ I СПАКУСАЙ ЛАВІЦЬ ШЧУПАКОЎ РУКАМІ. КАЛІ ПРАЗ ЛІЧАНЫЯ КІЛАМЕТРЫ МОЎЧАДЗЬ ЗНОЎ ВЯРТАЕЦЦА Ў СВАЕ ЛАГОДНЫЯ БЕРАГІ, ДЫК МОЖНА СЦЕРЦІ ПОТ 3 ЧАЛА, ПЕРАГЛЯНУЦЦА 3 КАЛЕГАМІ I ВЫДЫХНУЦЬ: “НІТО ГЭТА БЫЛО?"
“Па краіне чакаюцца моцныя ападкі з бурай”, — паведамілі нам зранку ў панядзелак, і мы скасавалі наш пікнік. Засталіся дома, чакаючы дажджоў. Людзі ехалі па вуліцы ў дрожках і кэбах, вясёлыя ды ўсцешаныя. 3 бясхмарнага неба свяціла сонца.
— Гуляйце-гуляйце...— казалі мы, гледзячы на іх праз акно. — Яшчэ пабяжыце дадому, адхапіўшы душ!
Мы ўявілі, якімі мокрымі зробяцца мінакі. Потым адышлі ад вокнаў і запалілі камін. Дасталі кнігі, гербарыі з водарасцямі й калекцыю ракавінак. Апоўдні, калі ў пакой паліліся сонечныя промні і зрабілася горача, мы зноў падумалі пра хуткія навальніцы й моцны дождж.