Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Тут да яго падгроб сцюарт, з ліслівай усмешкай спытаўшы:
— Што вам падаць, сэр?
— Руку, і вывесці адсюль, — млява адказаў мой знаёмец.
Далікатна падтрымліваючы пад рукі, яго спрытна паднялі наверх і пакінулі з падветранага боку палубы.
Наступныя чатыры дні мой знаёмец вёў жыццё праведніка. Пасціўся капітанскімі сухарамі (хоць сам капітан, трэба сказаць, жыў не толькі на іх) ды содавай вадзічкай. Бліжэй да суботы знаёмец зрабіўся такі дзёрзкі, ажно пачаў жлукціць вадкую гарбатку й трушчыць нішчымны тост. А ў панядзелак ужо заліваўся курыным булёнам. Ён сышоў з трапа ў аўторак. I калі параплаў адчальваў ад прыстані, мой знаёмец з відочным шкадаваннем глядзеў яму наўздагон.
— Вось так сплывае мой скарб! — казаў ён сабе. — Сплывае й забірае харчоў на паўтраця фунта!
Калі б яму далі хоць яшчэ адзін дзень, — бедаваў мой знаёмец, — ох, ён бы ім усім паказаў!
Таму я й выказаўся супраць марскіх падарожжаў. Як я ўжо казаў вышэй, турбаваўся я не за сябе. Мяне ж ніколі не нудзіла на палубе. Я баяўся за Джорджа.
Джордж адказаў, што з ім усё будзе ў парадку і яму, хутчэй за усё, спадабаецца, але ён параіў нам з Гарысам нават не думаць пра мора, бо ён можа паклясціся мамай і таткам, што на палубе зробіцца млосна якраз нам.
Гарыс зазначыў, што для яго заўжды застаецца таямніцай, як у людзей наагул атрымліваецца хварэць на марскую хваробу. На яго думку, гэтыя людзі пакутуюць наўмысна— манерна ўдаюць немач. Гарыс дадаў, што
Д ж з р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е ён бы і рады, каб яму хоць разочак зрабілася моташна, ды нешта ніяк не атрымліваецца.
Потым ён расказаў нам фрашку. Ён перасякаў ЛаМанш, і была такая гойданка, што ўсе пасажыры і каманда покатам ляжалі ў сваіх каютах. Адзін ён ды яшчэ капітан параплава засталіся тымі, каго не нудзіла і хто трымаўся на нагах. Раз-пораз трымацца на нагах замест капітана прыходзіў памочнік капітана. То-бок тымі, хто трымаўся на нагах, заўжды былі ён, Гарыс, і яшчэ адзін чалавек. Калі ж не было іншага, тады трымаўся адзін Гарыс.
Дзіўна, што ніхто ніколі не пакутуе ад марской хваробы на сушы. На палубе ты сутыкаешся з процьмай людзей, якім вельмі пагана. Часам на караблі іх не раўнуючы як селядцоў у бочцы. Прычым варта заўважыць, я ніколі не сустракаў чалавека, які б на сушы наракаў, як на палубе яго катавала марская хвароба. Вось дзівосы: і куды толькі, з першым крокам на мулкую глебу, знікаюць усе тыя сотні тысяч марскіх пакутнікаў, якімі кішма кішыць палуба кожнага карабля?
Каб усе тыя людзі былі такімі, як хлопец, якога я аднойчы бачыў на саўтэндскім пірсе, я з упэўненасцю сказаў бы, што таямніца раскрытая. Уявіце карціну: пасажыры толькі-толькі сышлі з параплава на пірс, а нейкі хлопец небяспечна перагнуўся за абмежавальныя парэнчы. Я падбег, каб выратаваць небараку.
— Гэй, дружа, дай назад! — звярнуўся я да хлопца, трусячы яго за плячо. —Ты зараз выкулішся ў мора!
— Я малю аб гэтым Госпада, — пачуў я адказ.
Давялося пакінуць хлопца ў спакоі.
Праз тры тыдні я сустрэў яго ў кафетэрыі Бацкага гатэля. Хлопец выхваляўся нейкаму знаёмаму пра свае марскія геройствы. Заліваўся салаўём — маўляў, ён соль мора.
— Я сапраўдны марскі воўк! — адказаў ён на ліслівае пытанне пра гойданку. — Ну, так, мушу прызнацца, аднойчы мяне ўсё ж загайдала... Падчас шторму на мысе Горн. Трохі пазней, тым жа ранкам, мы пацярпелі крушэнне.
Я ўлез у гутарку:
— Ці не вы аднойчы, ачмурэлы і млявы, кірэчыліся на саўтэндскім пірсе ды малілі, каб вас выкінулі за борт?
— Саўтэндскім пірсе? — перапытаў ён са збянтэжанай мінаю.
— Так! Вы плылі ўЯрмут, амаль з месяц таму.
— А, ну, так, Саўтэнд! — адказаў ён, прасвятлеўшы. — Цяпер прыгадаў! У той дзень адвячоркам мне сапраўды зрабілася моташна. Дык, я вам скажу, гэта ўсё марынаваныя гуркі. Горшых я ў падарожжах не каштаваў. А вам не бывала ад іх кепска?
Што да мяне, дык я вынайшаў цудоўны сродак прадухіліць угойдванне. Трэба захоўваць раўнавагу. Вы становіцеся на сярэдзіну палубы. Калі корпус параплава ўздымаецца і гайдаецца, вы нахіляеце тулава, каб яно заўжды было перпендыкулярна зямлі. Hoc карабля пайшоў угору? Вы хіліцеся ўперад, пакуль палуба ледзь не кранецца вашага носа. Калі ж угару ляціць карма, хілі-
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е цеся назад. Эфектыўны сродак на гадзіну-дзве. Шкада, што балансаваць гэтак цэлымі днямі няможна.
I тут Джордж прапанаваў:
— А гайда ўверх па Тэмзе!
I дадаў, што нам трэба ўдыхнуць свежага паветра, размяць суставы й акунуццаўцішыню. Пастаянная змена краявіду будзе займаць наш мозг (нават тое рэчыва, што месціццаў Гарысавай галаве), а фізічная праца выкліча здаровы апетыт і моцны сон.
Небяспечна, запярэчыў на гэта Гарыс, займацца тым, што наганяе на Джорджа сон, бо ён і так вечна спіць. Ён, Гарыс, нават не ўяўляе, як Джордж зможа спаць яшчэ больш, чым спіць цяпер, бо ў сутках, незалежна ад сезона, па-ранейшаму ўсяго дваццаць чатыры гадзіны. Калі б Джордж спаў крышачку даўжэй, чым ён гэта робіць цяперака, ён бы проста лічыўся мёртвым. У такім выпадку ён прынамсі зэканоміў бы на харчах і кватэрнай плаце.
Гарыс глыбакадумна заўважыў, што рачная вандроўка яму пасуе. (He ведаю, хто тут каму пасаваў, гэта ж урэшце не хакей на траве.) Аднак, здаецца, падарожжа на чоўне падыходзіла ўсім.
Мяне яно таксама задавальняла. I мы з Гарысам пахвалілі Джорджа за плённую ідэю. Нават у адзін голас выказалі здзіўленне, як гэта ў Джорджа ўрэшце атрымалася выказаць прапанову, у якой прабліснуў хоць нейкі сэнс.
Адзіны, хто застаўся ў непрымірымай апазіцыі, быў Манмарансі. Яго ніколі не хвалявалі ні спорт, ні ахова здароўя, а толькі вайна.
— Калегі, я шчыра рады за вас, — сказаў ён. — Нарэшце вам усім усё падабаецца. Але ж мне— HE! Рэчка-шмэчка! Спадарства, дзікая прырода— не мая стыхія, і ў дадатак я не куру. Калі я згледжу пацука на беразе, дык у чоўне вы мяне не ўтрымаеце. Наскрозь вас бачу: як толькі я засну, вы кінеце веславаць і дзеля забаўкі выкуліце мяне за борт. Як на мяне, ваш план — страшэнная дурасць!
Але ў нас было тры галасы супраць аднаго— элегантная перамога духу вандроўніцтва над чорнымі сіламі дамаседства.
Р а з д з е л II
Абмеркаванне планаў. — Перавагі начлегу на вольным паветры. — Кепскі бок таго ж медаля. — Няпросты кампраміс. — Манмарансі ваўсёй красе. —Асцярогі, ці не занадта чулы Манмарансі для гэтага свету... — ...Якіяў тым жа раздзеле развейваюцца як беспадстаўныя. — Зборы адкладаюцца.
азгарнуўшы н a с т а л е I / мапу, мы прыступілі да абмеркавання планаў.
** Пастанавілі, што вырушым у наступную субоI/ ту з Кінгстанскага вакзала. Мы з Гарысам выплывем зранку, каб прыгнаць човен да Чэтзі. А Джордж, які да полудня не можа пакінуць Сіці (Джордж ходзіць спаць у банк штодня ад дзясятай да чацвёртай — акрамя суботы, калі яго будзяць і выганяюць з канторы а другой),
далучыцца да нас ужо там.
Дзе будзем начаваць: на вольным паветры ці ў гатэлях?
Мы з Джорджам выказаліся за вольнае паветра. Гэта будзе дзёрзка і весела, вольніца на старадаўні манер.
...Памярцвелыя згадкі пра сонечную пазалоту пакрысе блякнуць у сарцавіне халодных тужлівых мар. Ціха-ціхенька, як прысаромленыя дзеці, птушкі спынілі спевы. I толькі немы крык чаротніцы і рэзкае крэканне драча скаланаюць вусціш водных абсягаў, над якімі робіць свой апошні выдых дзень — перад самым сконам.
3 туманных лясоў на рачны бераг маўклівай ардой сунуцца ў наступ шэрыя цені. Войскі Яе Мосці Ночы, праганяючы ар’ергард святла, прамінаюць зарасці чароту, нячутнымі ды нябачнымі крокамі рушаць наперад, па-над расхваляванай прыбярэжнай травой. I Яе Мосць Ноч, займаючы свой змрочны пасад у прывідным палацы, прасцірае чорныя крылы над сутонлівым светам і, крыху асветленая бляклымі зоркамі, пануе ў цішыні й нерухомасці.
А мы ў сваіх мроях ужо заводзім наш човен у нейкі зацішны ручай. Ставім намёт. Гатуем ды з’ядаем нашу сціплую вячэру. Пасля набіваем ды закурваем вялікія люлькі. Прыязная гутарка ліецца мілагучным пошапкам. У перапынках нашых размоваў рака, што плёхаецца аб барты, сакочучы, дзеліцца з намі дзіўнымі былінамі й таямніцамі. Нізкім голасам зацягвае старадаўнюю калыханку, якой яна люляе ўжо спакон веку і будзе гушкаць да сканчэння дзён, ажно пакуль яе голас не загрубее і не састарыцца. Гэтую калыханку мы, адданыя шанавальнікі яе зменлівага аблічча і заўзятыя аматары паляжаць на яе рухомым улонні, думаем, што
Д ж э р о м К л a п к а Д ж. э р о м . Т р о е разумеем, але ўсё ніяк не можам перакласці на людскую мову.
Зачараваныя, мы сядзім на беразе. А месяц, які таксама любіць тыя спевы і нават спусціўся, каб па-братняму пацалаваць раку, абвіў яе сваімі срэбнымі рукамі. Мы бачым, як рака струменіць, як спявае, як шапоча, як спакойна ды павольна, нібы ў зачараваным сне, рушыць да свайго ўладара — мора-акіяна.
Урэшце нашыя галасы знікаюць у цішыні. Люлькі гаснуць. I мы, зазвычай ветраныя мужчыны, змаўкаем і дзіўным чынам адчуваем сябе абцяжаранымі думкамі: ці то тужлівымі, ці то радаснымі. Нечаканы выбух смеху— і мы падымаемся на ногі. Выкалупваем попел з выпаленых люлек, даем адзін аднаму “Дабранач!” і, загайданыя ўсплёскамі ды шапатаннем вады, засынаем пад велічнымі, нерухомымі зорамі.
I снім пяшчотнае аблічча юнай зямлі. Дзіцячыя грахі і глупствы пакуль што не састарылі яе палкага сэрца. Яна зноў харашмяная, як у тыя старадаўнія часы, калі яна, маладая маці, гайдала нас, сваіх дзетак, на шырокіх грудзях. Калі подлая, фанабэрлівая цывілізацыя яшчэ не выцягнула нас падманам з яе цёплых абдымкаў. Калі атрутная ўсмешка штучнасці яшчэ не прымусіла нас саромецца простых словаў і гутарак, якія мы вялі з ёй. Калі мы яшчэ не сталі цурацца яе матчынай хаты, у якой чалавецтва хавалася тысячагоддзямі...
..Але Гарыс спытаў:
— А што калі пойдзе дождж?
Гэты чалавек — непрабіўны. Паэзіі ў ім — ні на грам, ніякай прагі ўзнёслага. Заплакаць без дай прычыны? Такога з Гарысам не адбудзецца ніколі ні пры якіх умовах! Калі вочы Гарыса поўняцца слязьмі, руку на адсячэнне — ён толькі што струшчыў сырую цыбуліну або занадта захапіўся гарчыцай.
Калі вам давядзецца стаяць уначы на беразе мора разам з Гарысам і вы прамовіце:
— Чуеш?.. Ці не русалкі гэта пяюць у падводных глыбінях? Ці, можа, тужлівыя вадзянікі завялі жалобныя песні для збялелых тапельцаў, якіх зацягнула ў водарасці?