Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Напэўна, не варта засяроджвацца на такім парадоксе жыцця, бо ад гэтага толькі засмучаешся.
У нашай школе вучыўся хлопец, якога мы клікалі Кепска Будзе. Яго сапраўднае імя было Стыўвінгс. Гэта быў ці не самы незвычайны хлопец, якога я сустракаў у жыцці. У адрозненне ад іншых вучняў, ён быў адзіны ў класе, хто шчыра любіў вучыцца. Дарослыя давалі яму пытля за тое, што ён пад коўдрай вучыць старагрэцкую мову. Ад няправільных французскіх дзеясловаўяго было за вушы не адцягнуць.
Сэрца Кепска Будзе поўнілася дзіўнай і вычварнай прагай: апраўдаць давер бацькоў і стаць гонарам школы. Ён гарэў няўцямным для нас жаданнем выйграваць вучнёўскія конкурсы і залатыя медалі, палаў імкненнем вырасці адукаваным чалавекам. А таксама быў апантаны ўсякімі іншымі хваравітымі ідэямі. 3 роду не ведаў я такога дзіўнага чалавека, хоць ён быў бяскрыўдны, як немаўля.
Дык вось, Кепска Будзе хварэў двойчы на тыдзень, і таму вымушаны быў прапускаць заняткі. Больш хваравітага хлопца, чым ён, цяжка было ўявіць. Як толькі на адлегласці дваццаці кіламетраў ад яго на свет выпаўзала якаясь хвароба, дык ён абавязкова хапаў яе, прычым хварэў на яе ў самай вострай форме. Кепска Будзе падхопліваў бранхіт на Купалле і кветкавую алергію на Каляды. Пасля паўтарамесячнай засухі яго мог раптам скруціць раматус, або ён выходзіў у лістападаўскі туман — і вяртаўся з сонечным ударам.
Яму, гаротніку, далі болеспатольнае і вырвалі ўсе яго зубы, бо боль быў проста нясцерпны. А калі яму ўставілі пратэзы, дык запаленне ўскладнілася неўралгіяй вуха-горла. Кепска Будзе круглы год хадзіў прастуджаны (за выняткам тых двух месяцаў, калі схапіў шкарлятыну). А абмаражэнні ператварыліся для яго ў звыклую руціну.
Падчас пошасці халеры 1871 года якімсьці цудам нашай акругі хвароба не закранула. Быўусяго толькі адзін выпадак — наш юны Кепска Будзе.
Пакуль ён хварэў, яго прымушалі ляжаць, піць гогаль-могаль, есці курыны булён і вінаград з цяпліцы. Кепска Будзе румзаў, бо яму не давалі практыкаванняў па лаціне і забіралі падручнікі па нямецкай мове.
А мы, іншыя хлопцы, маглі запрадаць хоць дзесяць па дзесяць школьных семестраў за адзін-адзінюткі дзень хваробы, бо ў нас не было ні найменшага жадання, каб бацькі намі ганарыліся. Але ўсё, на што мы былі здатныя,— гэта прадзьмуць сабе шыю. Мы стаялі на скразняках, але ад гэтага толькі асвяжаліся ды загартоўваліся. Мы цягнуліўротусякую брыдоту, каб атруціцца, але з’едзенае толькі дадавала нам вагі й апетыту. Да святаў нас не брала ніякая трасца. Але наконадні святаў мы хапалі прастуду, перханне і ўсякую іншую трасцу, якія мучалі нас роўна да вечара апошняга дня вакацыяў. I, нягледзячы на ўсе нашы хітрыкі, у гэты вечар мы зноў ачуньвалі і рабіліся здаровымі й загартаванымі.
Ды такі ўжо наш лёс. Людзі — тая ж траўка, якой наканавана быць скошанай ды пакладзенай на вышкі сушыцца!
Вяртаючыся да дубовых інтэр’ераў. Яны, нашыя прапра-прадзяды, мусіць, мелі што сказаць пра прыгожасць і мастацтва. Але ж чаму з усяго багацця мастацкіх скарбаў мінуўшчыны нам дасталіся адно выкапаныя транты і лахманы трыста-чатырыстагадовай даўніны? Цікава, ці сапраўды столькі красы ў старых супавых талерках, піўных куфлях і падсвечніках, якія мы абагаўляем сёння? Ці гэта проста аўра ўчарашняга дня, што зіхціць вакол ды чаруе вока? Ці, можа, усе гэтыя вышыванкі і віньеткі.якія мы вешаем насценкі, пару стагоддзяў таму былі звыклымі прадметамі для штодзённага ўжытку? А ружовыя пастушкі і жоўтыя пастушкі, якіх мы расстаўляем паўсюль ды з замілаваннем дэманструем гасцям, каб сарваць захопленыя ўздыхі, можа, былі ў свой час нядбаліцамі з гаспадарскага скарбу, якія маткі васямнаццатага стагоддзя давалі сваім заплаканым дзеткам, а тыя сувалі іх у рот?
Ці працягнецца гэтае абагаўленне старасветчыны ў будучым? Ці ж танныя нядбаліцы дня сённяшняга ператворацца ў знакамітыя скарбы дня заўтрашняга? Ці ж у 2020 годзе стосы талерак з распіснымі вярбовымі лісткамі будуць на вагу золата? Ці ж фаянсавы кубак з залатым канцікамі харашмянай залатой кветкі невядомай пароды на днішчы, якую наша Трыша цяпер бесклапотна разбіла, у будучыні дбайна склеяць ды паставяць на адмысловую палічку, і з яе будзе дазволена выціраць пыл адно гаспадыні?
Парцалянавы сабачка, што ўпрыгожвае пачывальню ў кватэры, якую я арандаваў разам з мэбляй. Белы
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VI такі. У яго блакітныя вочы. Носікчырвоненькі, зчорнымі кропачкамі. Выцягнуў шыйку, а выраз яго прыязнай пысы мяжуе з прыдуркаватасцю. Ён мне не вельмі падабаецца. Можа, ён і твор мастацтва, але раздражняе. Сябры легкадумна кпяць з яго, і нават гаспадыня кватэры, не маючы да сабачкі ніякіх сімпатыяў, заўжды выбачаецца за яго прысутнасць, ды што тут зробіш: цётка падарыла.
Але праз дзвесце гадоў цалкам верагодна, што гэтага сабачку адкульсьці выкапаюць: бязногага, з паламаным хвастом. Прададуць як узор старадаўняй ангельскай парцаляны ды змесцяць навідавоку за шклом. Да сабачкі будуць падыходзіць і захапляцца. Людзей зачаруе дыхтоўная афарбоўка носа, і яны будуць рабіць смелыя дапушчэнні: як жа, мабыць, зграбна глядзеўся б гэты хвост, калі б не адваліўся.
Аднак сёння прыгажосць гэтага сабачкі добра схаваная ад нашага вока. Мы надта знаёмыя з ім. Гэта як зоркі і заход сонца: мы не заўважаем іхняга хараства, бо яны набілі аскоміну. Тое самае і з парцалянавым сабачкам. У нейкім 2288 годзе людзі будуць увіхацца вакол яго. Рабленне такіх сабачак стане сімвалам вяртання да каранёў. Нашыя нашчадкі пачнуць вывучаць, як старажытныя брытанцы, то-бок мы, тых сабачак рабілі, атаксама казаць, якімі мудрымі мы былі. Нас будуць называць з пашанаю “вялікімі майстрамі мінуўшчыны” й “высокаразвітым грамадствам з перадавым выяўленчым мастацтвам, чый росквіт прыпаў на дзевятнаццатае
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е стагоддзе”, цывілізацыяй, якая паклала пачатак “культуры парцалянавых сабачкаў”.
Вышыўку, якую мая старэйшая дачка зрабілаў школе, абвесцяць“габеленам віктарыянскай эпохі” і зробяць немавед якім бясцэнным экспанатам. Блакітна-белыя кубкі з цяперашніх прыдарожных гатэляў адшукаюць, усе патрэсканыя і пакрышаныя, і стануць прадаваць за золата. Людзі з найвышэйшага грамадства будуць пацягваць з яго крушон. Падарожнікі з Японіі будуць купляць нашы бірулькі “на памяць пра Лондан” ды іншыя сувенірныя вырабы і цягнуць іх назад у Токіа як “рэдкі ўзор англасаксонскай старасветчыны”.
На гэтым месцы Гарыс адкінуў вёслы. Потым узножыўся ды паваліўся на спіну, выпрастаўшы ногі ў паветра. Манмарансі, заскавытаўшы, зрабіў сальта-мартале. А кош, які ляжаў зверху, перакуліўся, і ўсё з яго павывальвалася.
Я самую маласць збянтэжыўся, але не страціў спакою і ветліва спытаўся:
— Гэй, што такое?
— “Што такое”?! Ах, ты!..
He, лепш я ўстрымаюся і не буду паўтараць выразу, які выгукнуў у мой бок Гарыс. Я, можа, і вінаваты, не спрачаюся. Але ж нічога не можа выбачыць моўнай агрэсіі й грубасці ў выразе думак, асабліва Гарысу, мужчыну, якога так дбайна выхоўвалі. А мяне цалкам можна зразумець: разважаў пра ўсякае-рознае дый забыўся, што мяне пасадзілі за стырно.
Ну, так — мы ўрэзаліся ў пешаходную сцежку ля буксірнага канала на беразе каля Мідлсэкса. Колькі імгненняў было цяжка разабрацца, дзе заканчваецца наш човен, а дзе пачынаецца бераг Тэмзы. Але па невялікім часе мы выявілі, дзе што, і аддзялілі іх адно ад другога.
Гарыс сказаў, што ўдосталь навеславаўся ды саступае месца мне. Але паколькі мы ўжо зайшлі на буксірны канал, я вырашыўтрохі папрастаць ногі. Вылез і пацягнуў човен на канаце паўз Гэмптан-Корт.
Які цудоўны стары мур высіцца ўздоўж канала! Мінаючы Гэмптан-Корт, я заўжды гляджу на яго з душэўным трымценнем. Такі яскравы, дыхтоўны мур! Якую паглядную карціну ён стварае разам з лішайнікам, што караскаецца па яго адхонах. 3 мохам, які расце тут. 3 яшчэ нясмелай маладой лазой, якая вызірае зверху, каб разгледзець, што адбываецца на запруджанай рацэ. А таксама з памяркоўным старым плюшчом, што кусціцца трохі ніжэй. Кожныя пяць крокаў мур мяняе сваё аблічча, проста пяцьдзясят адценняў новага! Каб я ўмеў маляваць, не сумняюся, тут жа накідаў бы цудоўны скетч.
Часам мне здаецца, што я мог бы жыць тут, у Гэмптан-Корцкім каралеўскім палацы. Ён такі ціхамірны, і так прыемна паблукаць на досвітку па ягоных завуголлях, пакуль няма людзей.
Зрэшты, ці варта дадумваць, як у палацы ўсё адбываецца насамрэч. Увечары тут, мабыць, вельмі панура ды нудна. Полымя свечкі кідае водсветы на цагляныя сцены. Рэха далёкіх крокаў грукоча ў халодных каменных
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м калідорах. Яны з шоргатам падбіраюцца бліжэй і аціхаюць. I тады наступае магільная цішыня, і чувацьтолькі стук устурбаванага сэрца.
Усе мы, мужчыны ці жанчыны, дзеці сонца. Мы любім святло і жыццё. 3 гэтае прычыны мы ўсё больш гуртуемся ў гарадах ды гарадках, а вёскі штогод пусцеюць. Так, пры сонечным святле, удзень, калі прырода ажывае і атуляе нас, пагоркі ды пушчы робяцца нам даспадобы. Але ўначы, калі Матухна Зямля кладзецца спаць, пакідаючы нас сам-насам з... Ой, не! Свет падаецца такім самотным. Мы жахаемся, усё роўна як дзеці, якіх пакінулі дома адных. Мы кідаемся ў слёзы. Сядзім і сумуем па вулках, залітых святлом ліхтароў. Тужым па зыках чалавечых галасоў, па будзённай гамане людскога жыцця. У велічнай цішы, калі дрэвы шаргацяць пад начным ветрам, мы пачуваемся такімі нямоглымі ды маленькімі! Наўкола так шмат зданяў, і іх ціхуткія ўздыхі засмучаюць нас несканчона. Дык збіраймася ж разам у вялікіх гарадах! Запалім вялікае вогнішча газавых ліхтароў. Будзьма гаманіць ды спяваць хорам, каб пачувацца моцнымі й адважнымі!
Гарыс спытаўся, ці наведваў я Гэмптан-Корцкі лабірынт. I дадаў, што аднойчы ён быў там правадніком.
Гарыс вывучыў схему лабірынта, і яна падалася яму да смешнага простай — ажно спачатку яму было шкада двух пенсаў за ўваход. Толькі пазней ён зразумеў, што такую схему зрабілі знарок, у якасці жарту, бо яна ані блізка не адпавядала самому лабірынту, а толькі збівала з панталыку.
ІГАР БАБКОУ
ШОСТАЕ ладарожжа
ТВАЕ ВАЛАСЫ ЗБЛЫТАНЫЯ 3 МОКРАЙ ТРАВОЙ.
Як ЧУЖЫ УСПАМІН, ЖУЖАЛКА ПАЎЗЕ ПА СЦЯНЕ.
Неспакойныя ПЕСНІ ВЕЦЕР пяе ў трыснягу.