Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Маладая вада шапоча аб бясконцай вайне.
Дык ХУТЧЭЙ ЖА, ВАНДРОЎНІК, ЗБІРАЙСЯ ў дарогу, хутчэй.
На пагорках еўропы зваяваныя спяць каралі.
Праз халодныя ночы мы пройдзем пад канвоем вачэй
I АДНОЙЧЫ НА ЗОЛКУ ВЯРНЕМСЯ ДА ГЭТАЙ ЗЯМЛІ.
СяРОД ГЛОГУ 1 РУТЫ НА ЗАХАДЗЕ СПІЦЬ АКІЯН.
ТоЛЬКІ ВЕРАСУ ВОЧЫ СУМУЮЦЬ АБ ЗАБЫТАЙ B1HE.
Там, дзе кроплі шыпшыны, мы знойдзем свой пакінуты дом.
Там маладая вада шапоча аб бясконцай вайне.
Гарыс павеў у лабірынт сваю вясковую кузіну. Ён сказаў ёй:
— Мы хуценька заскочым у лабірынт, каб ты паставіла сабе галачку. Але ж ён просты, як венік, таму называць яго лабірынтам не выпадае. На павароце трэба кожны раз збочваць направа, і па ўсім. Мы там пагуляем якіх хвілінак дзесяць, а потым пойдзем на другі сняданак.
Неўзабаве пасля ўваходу ў лабірынт яны сустрэлі групу людзей, якія паскардзіліся, што бадзяюцца тут ужо сорак пяць хвілін, і ім гэта страшэнна абрыдла. Гарыс прапанаваў групе следаваць за ім. Маўляў, ён толькі што зайшоў сюды. Вось яшчэ зойдзе трошачкі глыбей, а потым адразу ж выйдзе. Група падзякавала Гарысу й пашыхтавалася ў яго за спінай.
Па дарозе да Гарыса далучаліся іншыя людзі, чыёй запаветнай марай было выбрацца на волю. Працэсія расла, аж пакуль урэшце не ўвабрала ў сябе ўсіх наведнікаў лабірынта. Людзі, што ўжо страцілі ўсякую надзею хоць некалі знайсці выхад ці ўваход, пабачыць дом і сям’ю, —убачыўшы Гарыса ды ягоную світу, крэплі духам. Са словамі дабраславення і падзякі ўсе яны далучаліся да іх. Гарыс кажа, што налічыў чалавек дваццаць, якія паслухмяна следавалі за ім. Адна жанчынка з дзіцем, што совалася тут цэлы ранак, узяла Гарыса за руку і ўчапілася ў яе мёртвым ухопам.
Гарыс на кожным павароце ўсё збочваў ды збочваў направа. I яны ўсё ішлі ды ішлі. Кузіна з вёскі адзначыла, што лабірынт, мусіць, вялізны.
— О, так, адзін з найвялікшых у Еўропе! — адказаў Гарыс.
— Пэўна, так, — пагадзілася кузіна. — Мы агоралі, мабыць, кіламетры з тры.
Гарыса наведала крамольная думка, што нешта тут не так, але ён як нічога ніякага працягваў ісці. Пакуль працэсія не заўважыла на пяску паўпенсавую булачку, якую— так бажылася кузіна — яна бачыла сем хвілін таму. Гарыс запярэчыў: “Ды не можа быць!" — але жанчына з дзіцем на тое: яшчэ як можа, яна сама забрала гэтую булачку ў дзіцяці й кінула на зямлю за імгненне да таго, як яны сустрэлі Гарыса. Жанчына нават дадала, што лепш бы гэтая сустрэча з Гарысам ніколі не адбылася. Яна выказала здагадку, што Гарыс — махляр ды лжэпрарок. Гарыса гэта моцна раззлавала, ён выцягнуў схему і папулярна патлумачыў сваю тэорыю.
— Схема працуе, калі ведаеш, дзе ты знаходзішся, — сказаў адзін з удзельнікаў працэсіі.
Свайго месцазнаходжання Гарыс не ведаў. I прапанаваў, што найлепшае выйсце ў гэтай сітуацыі — вярнуцца да ўваходу, каб пачаць абыход спачатку. План “Вяртанне” імпэту не выклікаў, але, беручы пад увагу моцнае памкненне прысутных патрапіць хоць куды, яго прынялі адзінагалосна. Усе павярнуліся на сто восемдзесят градусаў і зноў пакрочылі за Гарысам. Хвілін праз дзесяць грамада апынулася ў цэнтры лабірынта.
У першае імгненне Гарыс хацеў зрабіць выгляд, нібыта гэта тое, што ён і меў на мэце, але натоўп
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е расхваляваўся. Тады Гарыс вырашыў падаць гэтую акалічнасць як неістотную выпадковасць.
Як бы там ні было, а цяпер яны прынамсі ведаюць, дзе знаходзяцца. Схема ў руках. Выбавіцца з абдымкаў лабірынта было справай тэхнікі, і працэсія пайшла на трэці заход.
Праз тры хвіліны яны зноў вярнуліся ў цэнтр.
Людзі проста скамянелі. Любы маршрут вёў назад у цэнтр. Гэта паўтаралася так часта, што некаторыя проста атабарыліся ў цэнтры лабірынта ды цярпліва сачылі за кружляннямі і вяртаннямі іншых. Па некаторым часе Гарыс зноў дастаў сваю схему. Выгляд схемы толькі раз’юшыў натоўп, не раўнуючы як чырвоная ануча быка. Гарысу параілі скамечыць гэтую паганую паперку ды пусціць яе на бігудзі. Менавіта ў той момант, казаў потым Гарыс, ён “з усёй выразнасцю адчуў, што не карыстаецца сярод гэтых людзей вялікай папулярнасцю”.
Урэшце ўсе канчаткова ачмурэлі. Давялося гукаць служку. Той наблізіўся да агароджы і ўскараскаўся па драбінах. На словах патлумачыў, куды трэба ісці. Але мазгі настолькі загусцелі, што нічога ўжо не хацелі разумець, і служка папрасіў усіх заставацца на месцах, бо ён зараз падыдзе. Працэсія збілася ў купу і чакала, а служка злез з агароджы і пакіраваў да іх.
Гэты маладзён, ясная справа, быў новенькі-нявыхаваненькі. Калі ён трапіў у лабірынт, дык нікога там не знайшоў. Трохі паблукаў, шукаючы, а пасля згубіўся сам. Раз-пораз яна бачылі, як ён мільгаў, як мітусіўся
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VI з таго боку сцяны, і ён таксама бачыў іх, і спяшаўся ў іхны бок, і яны чакалі яшчэ пяць хвілін, а потым чулі здаля, як ён крычаў, маўляў, куды ж яны ўсе пазнікалі.
Давялося чакаць, пакуль на пошукі не выправіцца служка з досведам, які быў сышоў на абед.
Гарыс сказаў, што знадворку гэты лабірынт выглядае проста. Мы пагадзіліся, што абавязкова запусцім туды Джорджа, але ўжо на зваротным шляху.
Р а з д з е л VII
Тэмзаў нядзельным уборы. — Што апрануцьу рачную вандроўку. — Новыя перспектывы для моднікаў. — Гарысава безгустоўнасць. —Джорджава фуфайка. — Пікнік з выкшталцонымі паненкамі. — Надмагілле спадарыні Томас. — Чалавек, які не любіў ні склепікаў, ні саркафагікаў, ні чарапочкаў. — Гарыс крыўдуе. — Што ён думае пра Джорджа, банкі і ліманад. — Гарыс дэманструе цуды акрабатыкі.
а к у л ь Г а р ы с a п і с в а ў / свае злыбеды ў лабірынце, мы наблізіліся да / / / шлюза Моўлсі. Потым праходзілі яго. Даўгавата,дармаштошлюзшырокі,амыбылітутадзіным чоўнам. Ніколі не бачыў, каб перад шлюзам Моўлсі панавала бязлюддзе. А ён жа (калі не браць пад увагу Бултэрскага шлюза) ці не самы загружаны на Тэмзе, і ля яго звычайна шнуруюцца даўжэзныя чэргі.
Часам тут нават вады не відаць за ўсім гэтым зіхоткім гушчаром, што складаецца са светлых швэдраў, кепак, фарсуністых капелюшоў ды стракатых парасонаў. А таксама ядвабных апранах, накідак, хвалістых стужак і пухкай белай вопраткі. Калі глядзіш на шлюз зузбярэжнай, дык можа падасца, што гэта вялізная скрыня, у якую абы-як папаскідалі лугавыя краскі. Ляжаць сабе ўпокат вясёлкавай купаю, заслаўшы сабою ўсё днішча.
У пагодную нядзельку гэтае стракатае прадстаўленне доўжыцца ад ранку да вечара. Уніз па вадзе, уверх па вадзе — калываюцца, чакаючы сваёй чаргі звонку, доўгія чэргі знерухомелых чаўноў. А вакол увіхаюцца чаўны, якія плывуць і праплываюць шлюз, і таму зіхоткая рака ад каралеўскага палаца аж да Гэмптанскай царквы засланая жоўтымі, блакітнымі, аранжавымі, белымі, чырвонымі і ружовымі плямамі. Ці не ўсе жыхары Гэмптана і Моўлсі апрануліся ў вяслярскія ўбранні, прыехалі пашпацыраваць ля шлюза з сабакамі. Фліртуюць, кураць, казеляць вочы на чаўны. Кепкі ды камізэлькі на мужчынах, зграбныя стракатыя сукенкі на жанчынах. Узбуджаныя сабакі, рухавыя лодкі, белыя ветразі, паглядны краявід, зіхоткая вада— усё складаецца ў маляўнічы калейдаскоп. Ці не самы яскравы, які я бачыў у прадмесцях нашага панурага дзядулі Лондана.
Тэмза дае адвесці душу моднікам. Тут мы, мужчыны, можам прадэманстраваць наш густ у колерах. I як на мяне, дык, здаецца, мы не падаем тварам у гразь. Я люблю дадаваць у вопратку крышачку чырвонага, спалучаць чырвонае з чорным. Я шатэн, валасы з адлівам —
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е неблагое адценне, кажуць,— і таму насычаная чырвань пасуе мне на ўсе сто. Вось чаму я раз-пораз чапляю блакітны гальштук, які надзвычай спалучаецца з маёй шавялюрай. Абуваю чаравікі з юхтавай скуры. Павязваю чырвоную ядвабную хустку вакол таліі. Хустка глядзіцца значна лепш за папругу.
Гарыс заўжды аддае перавагу аранжаваму й жоўтаму, але, на маю думку, моцна ў гэтым памыляецца. Яго твар надта смуглявы для жоўтага. Жоўты — от хоць ты што! — Гарысу не пасуе. Я прапанаваў бы яму блакітны фон з белым ці крэмавым на першым плане. Але бач ты! Чым менш чалавек мае густу, тым больш ён упарціцца. Шкада. Гарысу наканавана выглядаць нехлямяжа ў сваім капелюшы, хаця ёсць у яго ў запасе пару колераў, у якіх ён глядзіцца не так і кепска.
Джордж купіў сабе колькі рэчаў для вандроўкі, і яны мяне трохі ўзлавалі. Як, напрыклад, ягоная фуфайка колеру “вырві вока”. He хацелася, каб Джордж пачуў мае заўвагі пра абноўку, але іншых словаў у мяне папросту не было.
У чацвер вечарам ён прынёс фуфайку дадому і паказаў нам. Калі мы пацікавіліся, якога яна колеру, ён адказаў, што не ведае. Я нават не ўпэўнены, што для гэтага колеру існуе назва. Прадавец вопраткі запэўніваў, што яе пашылі “ў арыентальным стылі”. Джордж апрануў фуфайку і спытаў нашага меркавання. Гарыс адказаў, што ў якасці пудзіла, калі яе павесіць над кветнікам, каб адпалохвала птушак напрадвесні, — дык Джорджа-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VII ва фуфайка самае тое. Але калі дапусціць яе ў якасці вопраткі для сыноў чалавечых, то яна пасавацьме хіба што балаганным блазнам, бо моцна паскудзіць увесь выгляд. Джордж пакрыўдзіўся. Гарыс заўважыў: бывае, праўда вочы коле.
Ва ўсёй гэтай гісторыі пра фуфайку нас найбольш трывожыла тое, што пачварная вопратка можа прыцягнуць нездаровую ўвагу да ўсяго нашага чоўна.
Калі жанчыны апрануцца адпаведна, плаваць у чоўне ім зробіцца прыемней. Нічога так не пасуе жанчыне, як з густам падабраны паходны касцюм. Але ўсё будзе добра толькі тады, калі дамы ўрэшце зразумеюць, што касцюм мусіць быць прыдатны менавіта для вандроўкі, а не для выстаўлення ў вітрыне. Калі ў вас на борце людзі, якія больш дбаюць пра свой выгляд, чым пра саму вандроўку, гэта адназначна ўсё сапсуе.
Аднойчы мне з прыяцелем собіла адправіцца на рачны пікнік з дзвюма выкшталцонымі паненкамі. Ох, пакуты й выпрабаванні!
Паненкі прыгожа ўбраліся —у карункі і ядваб. I кветачкі, і жычкі, і чаравічкі, і ажурныя пальчаткі. Толькі ўсё гэта больш пасавала для фотастудыі, чым для пікніка на Тэмзе. На іх красаваліся паходныя строі ад французскіх куцюр’е. Што было на іх фоне лішнім, дык гэта сама прырода.
Спачатку паненкі заявілі, што човен брудны. Тады дзеля іх мы працерлі цалкам усе сядзенні. Потым паказалі ім вынікі нашай працы, але тыя ўсё роўна веры