Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
ДВА У АДНЫМ
(СУМЕСНА 3 СЯРГЕЕМ ПРЫЛУЦКІМ)
1
СПШЬ фІЛОСАф 3 КАМАРОМ НА ЛОБЕ: ДЗВЕ ІСТОТЫ У АДНОЙ АСОБЕ.
2
Спшь фІЛОСАф 3 КАМАРОМ У РОЦЕ:
ДЗВЕ АСОБЫ У АДНОЙ ІСТОЦЕ.
Т р о е ў чоўне і пёс з і м і . Раздзел VIII мушу прызнаць, як ніякая іншая, прыдатная для такіх мэтаў. Ён скакаў, сціскаў кулакі. Заклікаў на дапамогу ўсе вядомыя яму ангельскія словы і словазлучэнні. Ён дадаў, што за ўсё жыццё ніхто так яго не абражаў.
Высветлілася, што песенька ўвогуле не была смешная. У ёй вялося пра маладзіцу, якая жыла ў гарах Гарца і якая ахвяравала жыццём, каб уратаваць свайго каханка. Калі праз некаторы час каханак памёр, дык яны сустрэліся як бясплотныя духі. У апошняй страфе каханак ашукаў маладзіцу, здрадзіўшы ёй з іншым жаночым духам. Я не надта абазнаны ў падрабязнасцях, скажу толькі, што гэта бясконца тужлівая балада. Гер Шлосэн-Бошэн сказаў, што аднойчы ён спяваў яе перад нямецкім кайзерам, і той (вядома ж, кайзер) румзаў, як смаркаты інфант. Ён (вядома ж, гер Шлосэн-Бошэн) сказаў, што гэтая песня праславілася як адна з самых трагічных і маркотных песеньу нямецкай культуры.
Для нас настаў цяжкі, вельмі цяжкі момант. Проста нявыкрутка. Мы азірнуліся ў пошуках двух студэнтаў, што заварылі гэтую кашу. Але ж пасля песні яны расталі, як цукар у кіпні.
Так падышла да канца тая шляхетная вечарынка. Я ніколі не бачыў, каб вечарынкі сканчаліся так бязгучна й раптоўна. Мы не зычылі дабранач адно аднаму. Мы спусціліся ўсім гуртом на першы паверх, асцярожна ступаючы ды адварочваючы твары. Шэптам папрасілі ў служкі нашыя капелюшы й палітоны. Самі сабе адчынілі дзверы ды выслізнулі вонкі. I хуценька прыпусцілі за рог дома, па магчымасці абмінаючы адно аднаго.
3 таго часу я больш ніколі не цікавіўся спеўнай культурай Нямеччыны.
А палове на чацвёртую мы дасягнулі шлюза Санберы. Перад шлюзам краявід ладнее. Ад завадзяў — вачэй не адвесці. Аднак не старайцеся на гэтым адцінку веславаць супраць плыні.
Аднойчы я паспрабаваў. Я веславаў і спытаў хлопцаў, якія сядзелі за стырном, ці думаюць яны, што такое магчыма. Яны адказалі, што так, напэўна. Калі, вядома ж, я мацней налягу на вёслы. Мы былі пад малым пешаходным мастком, які быў перакінуты між дзвюма грэблямі, калі яны гэтак сказалі. I я выцягнуў рукі наперад, зачапіў вёсламі ваду — і пацягнуў.
Я налёг на вёслы як мае быць. Mae рукі, ногі ды спіна ўвайшлі ў рытм. Я хвостка веславаў і ўрэшце разышоўся на ўсю сілу-моц. Mae сябрукі сказалі, што назіраць за мной — адна асалода. Праз пяць хвілін я падумаў, што мы набліжаемся да грэблі, і азірнуўся. Мы былі пад мастком, дакладна ў тым самым месцы, дзе я пачаў, а гэтыя два доўбні дралі бакі ад рогату. Я мусіў выгінацца, як ангельскі цюцька, адно каб лодка заставалася пад мостам.
Таму сёння веславаць супраць моцнай плыні я пакінуў іншым.
Мы дайшлі да Ўолтана, досыць вялікага гарадка. Як гэта вядзецца з усімі гарадкамі на рацэ, толькі невялічкі яго кавалак выходзіць да вады. Ажно з чоўна здаецца, што гэта невялічкая вёсачка, агулам хатак на шэсць. Ўіндзар і Эбінгдан — адзіныя гарады паміж Лонданам
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VIII і Оксфардам, на якія вы можаце палюбавацца з ракі. Усе астатнія хаваюцца за рогам і цікуюць за рэчкай праз адну-адзіную вуліцу. Выказваю ўсім гэтым гарадкам падзяку за такую далікатнасць. За тое, што яны пакідаюць рачны берагдрэвам, нівам і суднаходству.
Нават прамысловы Рэдынг, які ўсяляк намагаецца сапсаваць і спаскудзіць наваколле, з ракі выглядае дабрадушна. 3 гэтага ракурсу яму хапае велікадушнасці не праяўляць так свайго выродлівага аблічча.
Цэзар — ну а як жа без яго?! — вядома, адзначыўся і тут. Ці то стаяў паблізу лагерам, ці то збудаваў умацаванне. Ці то яшчэ што... Цэзар — заўзяты тэмзалюб. Атаксама каралева Лізавета I, якая аблазіла раку ўздоўж і ўпоперак. Куды на мапе ні тыцні, нага каралевы там ужо ступала. Кромвель і Брэдшо (не наш сучаснік, аўтар шляхаводнікаў, а кашталян караля Карла I) таксама ўвіхаліся недзе паблізу.
Думаю, гэтая пачэсная кампанія магла б зладзіць разам шыкоўны пікнік.
У Ўолтанскай царкве захоўваецца выкаваны з металу “наморднік мегеры”. У нашай сівой даўніне гэтую катавальную прыладу ўжывалі, каб надзейна заткнуць надта гаваркіх. Цяпер такі спосаб уціхамірвання прыйшоў у заняпад. Думаю, жалеза падаражэла, а матэрыял, слабейшы заяго, ніяк не стрымлівае жаданне паразмаўляць.
У царкве таксама ёсць надмагіллі, і я баяўся, што Гарыс будзе блукаць сярод іх вечнасць. Але ён чамусьці абмінуў нябожчыкаў увагай, і мы працягнулі наш шлях.
Пад мостам шалёна віравала вада. Таму выглядала гэта вельмі маляўніча, але з практычнага гледзішча — адно раздражненне, бо віры спрычыняюцца да спрэчак між весляром і стырнавым.
Праваруч праплывае Оўтландскі парк— слынная мясціна здаўна-здавён. Генрых VIII Сіняя Барада канфіскаваў тутэйшы палац у нейкага свайго васала—я забыўся, у каго дакладна,— ды там пасяліўся. У парку ёсць грот, які можна пабачыць, заплаціўшы за ўваходны квіток. Той грот шмат каму падабаецца, але, на маю думку, ат, невялікае што. Апошняя герцагіня Ёркская, што жыла ў Оўтландзе, вельмі любіла сабак і трымала іх тут вялікую зграю. Для сабак яна зрабіла адмысловы магільнік, дзе ладзіла ім пахаванні. I вось тут яны цяпер ляжаць: сабак з пяцьдзясят, з надмагіллямі і эпітафіямі над кожным капцом. Ну, пэўна ж, жывёліны заслугоўваюць гэтага не менш, чым любы сярэднестатыстычны хрысціянін.
За Корвей Стэйкс, на першай лукавіне пасля Ўолтанскага моста, адбылася бітва Цэзара з брыцкім правадыром Касівелаўнам. Касівелаўн падрыхтаваў раку да прыходу Цэзара, загнаўшы палі ўпоперак ракі (і, без сумневу, павесіўшы папераджальную шыльду). Але Цэзар усё роўна перабраўся на другі бераг. Скулля ты выпудзіш Цэзара з Тэмзы! Такія людзі, як Цэзар, вельмі спатрэбіліся б нам цяпер — у нашых змаганнях з прагнымі землеўласнікамі.
Галіфорд і Шэпертан з вады выглядаюць харашмянымі вёсачкамі, але нічога адметнага пра ніводную
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VIII з іх сказаць нельга. На цвінтары ў Шэпертане— магіла з вершам на пліце. Я пераймаўся, ці не захоча Гарыс вылезці на праходку. Калі мы міналі цвінтар, я бачыў, як той зіркаў прагным вокам. I тады я ўдаў нягеглы рух — як бы незнарок змахнуў яго кепку ў ваду. Цалкам захоплены ратаваннем кепкі ды вывяржэннем праклёнаў на адрас такога няўклюды, як я, Гарыс неяк выпусціў з галавы свае ўлюбёныя саркафагікі.
Каля Ўэйбрыджа рачулка Ўэн (малы ручай, па якім можна хадзіць невялікім чоўнам да Гілдфарда і які я калісьці хацеў даследаваць, ды так рукі й не дайшлі), ручай Борн, а таксама Басінгстоцкі канал зліваюцца ды ўпадаюць у Тэмзу. Грэбля каля самага гарадка, і першае, што мы ўбачылі, калі даплылі да парогаў, была фуфайка Джорджа ля брамных слупоў шлюза. Бліжэйшы агляд паказаў, што ўсярэдзіне фуфайкі перабываў сам Джордж.
Манмарансі захлынуўся ад брэху, я свіснуў, Гарыс загарлаў. Джордж памахаў капелюшом і крыкнуў нештаў адказ. Наглядчык выскачыў з вартоўні, відаць, падумаўшы, што нехта ўваліўся ў ваду. I, здаецца, нават засмуціўся, дазнаўшыся, што ніхто не пацярпеў.
— Гэта што, патэльня? — запытаўся Гарыс.
— Гэта апошні піск моды, — адказаў Джордж з шалёным бляскам уваччу. — У вярхоўях ракі яно ёсць у кожнага. Гэта банджа.
— He ведаў, што ты граеш на банджа! — выдыхнулі мы з Гарысам у адзін голас.
— Ятаксама, — адказаўДжордж. —Алемнетутдавялі, што гэта элементарна. I нават прадалі самавучыцель!
Р а з д з е л IX
Знаёмцеся, ваша новая праца. —Развязнасць буксірных канатаў. —Як цяжка кіраваць ветразева-вяслярскай тройкай. — Усё прапала! — Каханне часам прыносіць карысць грамадству. —Дзіўнае знікненне адной цётачкі. — Спех людзям на смех. — Перавагі сітуацыі, калі жанчыныўзялі вас на буксір. — Нябачны шлюз, або Рака з прывідамі. — Чароўная музыка. —Мыўрапгаваныя!
рымушалі м ы Д ж о р д ж a J працаваць— і ўрэшце прымусілі. Той, вядо/ ма ж, адбіваўся, як толькі мог, — ішла зацятая W барацьба. Адбіваўся, бо, маўляў, перад адпачынкам у яго на працы ў Сіці было суцэльнае пекла.
На гэта Гарыс, чалавек з натуры нечуллівы і не схільны да спагады, адказаў:
— Зараз, дзеля разнастайнасці, у цябе будзе пекла на Тэмзе! Перамена пеклаў заўжды ідзе на карысць. Раздзявайся і работай!
Нават у такога нахабы, як Джордж, засталіся рэшткі сумлення. Ён зрабіў шчодрую прапанову. Ён застаеццаўчоўне і гатуе гарбату, пакуль мы з Гарысам вылазім і цягнем човен на буксіры. Маўляў, запарванне гарбаты — цяжкая, утомная праца, а мы з Гарысам выглядаем зморанымі. У адказ на прапанову мы выпхнулі Джорджа з чоўна і ўручылі яму буксірны канат.
3 буксірнымі канатамі заўжды маеш прыгоды. Ты спакойна й паволі складваеш іх, нібыта новую пару штаноў. Але праз пяць хвілін ужытку яны ператвараюцца ў жахлівыя, зблытаныя ўшчэнт кудлы.
Нікога не хачу пакрыўдзіць, але я ўпэўнены, што калі вы возьмеце першы-лепшы буксірны канат і, разблытаўшы, выцягнеце яго на роўным месцы, а потым адвернецеся на якія паўхвілінкі, дык, павярнуўшыся назад, з жахам убачыце, што ён ужо збіўся ў купу, перакруціўся ды зблытаўся ў вузлы. Яго абодва канцы згубіліся ў невараці. А па ўсёй яго даўжыні напладзілася безліч петляў. Я гатовы пайсці ў заклад, што ў вас зойме хвілін сорак, каб яго разблытаць, сеўшы на траве і кленучы ўвесь белы свет.
Такая мая думка пра ўсе буксірныя канаты. Вядома ж, ёсць і прыемныя выключэнні. He буду сцвярджаць, што іх няма зусім. Напэўна, у прыродзе сустракаюцца нейкія канаты, якія ратуюць гонар сваіх калег па вяровачным цэху. Сумленныя, прыстойныя канаты. Канаты, якія не маюць фантазіяў, што яны, маўляў, вязаны швэдрык. Канаты, якія не спрабуюць сплесціся ў ажурнае макрамэ адразу, як толькі іх пакінулі без увагі.
Паўтаруся, такія прыстойныя канаты могуць існаваць у прыродзе, прынамсі я дужа хачу ў гэта верыць. Аднак сустракаць іх мне не даводзілася.
Перад самым шлюзам я ўзяў буксірны канат на сябе. Легкадумнаму Гарысу я канат не даверыў. Я паволі зматаў канат у прыстойнае кола. Перавязаўшы яго ўсярэдзіне і склаўшы ў дзве столкі, я далікатна паклаў яго на днішча чоўна. Гарыс прафесійным рухам падняў канат з зямлі і ўрачыста перапаручыў місію Джорджу. Джордж, трымаючы канат на выцягнутых руках, стаў грэбліва разблытваць яго, усё роўна што пялюшкі немаўляці. Разблытаў метраўдзесяць-пятнаццаць, і цяпер канат больш нагадваў кепска звязаны кілімчык для выцірання ног.