Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Ніколі не знудзішся, калі цягнуць жанчыны.
Далей на далей, Джордж узяў канат і няспешна пацягнуў нас да Пентан-Гуцкай пярэспы. Там мы абмеркавалі пытанне стаянкі. Гэтай ноччу мы вырашылі спаць у чоўне: ці то спыніцца проста зараз, ці то за Стэйнзам-на-Тэмзе. Думаць пра начлег, пакуль сонца яшчэ не знікла, было, мусіць, зарана, і мы пастанавілі рушыць да Раніміда, пяць кіламетраў ніжэй, зацішнага куточка сярод лясоў, які будзе нам добрым прытулкам.
Аднак пасля нам усім захацелася спыніцца ля Пентан-Гуцкай пярэспы. Зранку ісці пяць ці сем кіламетраў супраць плыні — драбяза. Але напрыканцы доўгага і ўтомнага дня, дык цяжкавата. Падчас гэтых апошніх кіламетраў вам пляваць на навакольныя краявіды. Аціхае гамана, не чуваць смеху. Кожны кіламетр ідзе за два. Вы не верыце, што прайшлі ўсяго столькі і столькі. Вы перакананыя, што мапы брэшуць. Калі вы агорваеце адлегласць, якая вам здаецца дваццаццю кіламетрамі, а шлюза як не было, дык і няма, — вы пачынаеце падазраваць, што нехта папросту разабраў яго і цішком звёз у лес.
Аднойчы я з гэтымі шлюзамі страціў галаву (у пераносным сэнсе). Я выправіўся ў вандроўку з маладой дамай, стрыечнай сястрой па кудзелі. Мы сплаўляліся да Гронінга. Бралася на ноч, і мы баяліся не паспець да цямна— прынамсі сястра баялася. Была палова на сёмую, калі мы дапялі да Бенсанаўскага шлюза і пачаўся заход сонца, і тады сястра захвалявалася. Яна сказала, што павінна паспець да вячэры. Я адказаў ёй, што на гэтае мерапрыемства я і сам не супраць трапіць. I я разгарнуў мапу, якую захапіў з сабою, каб паглядзець, колькі нам яшчэ. Я ўбачыў, што засталося ўсяго пару кіламетраў да наступнага шлюза — Ўолінгфордскага, і сем —да Кліўскага.
— А-а, ды цярпіма! — супакоіўся я. — Мы пройдзем наступны шлюз да сёмай і потым застанецца толькі яшчэ адзін шлюз.
I я налёг на вёслы.
Мы мінулі мост, і неўзабаве я запытаў сястру, ці не бачыць яна шлюз. Яна адказала, што не, ніякага шлюза,
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IX і я выгукнуў: “Аёй!” і працягваў веславаць. Праз пяць хвілін я спытаўся зноў.
— He, — адказала яна. — Аніякага знаку.
— Ты ўпэўнена, што пазнаеш шлюз, калі ўбачыш яго? — нясмела, не жадаючы абразіць сястру, запытаў я.
Яе пытанне не абразіла, і яна прапанавала мне выглядаць шлюз самому. Я склаў вёслы і стаўузіраццаўдалечыню. Перад намі кіламетры два наперад у прыцемках рассцілалася рака, але шлюза — ані знаку.
— Мы ж не заблукалі, праўда? — запыталася мая спадарожніца.
Мне было няясна, як такое магчыма ў прынцыпе. Я высунуў дапушчэнне, што нас неяк занесла ў вадазліўны канал і цяпер нясе да дамбы з вадаспадам.
Гэтае дапушчэнне не прыпала ёй да душы, і яна кінулася ў слёзы. Яна казала, што мы абое патонем і гэта будзе ёй справядлівай карай за легкадумную згоду паехаць са мной.
Такая кара падалася мне перабольшанай, а сястры — не, бо цяпер яна хацела аднаго: каб усё хутчэй скончылася.
Я намагаўся пераканаць яе, што гэта не самы ўдалы варыянт, і паспрабаваў спусціць усё на тармазах. Я сказаў, што праблема, відаць, палягае ў тым, што я вяслую не так спрытна, як спадзяваўся, але, напэўна, неўзабаве мы даплывём да шлюза. Гэтак я працягнуў яшчэ пару кіламетраў.
Потым нервавацца пачаў я сам. I зноў зірнуў на мапу. На ёй быў ясна пазначаны Ўолінгфордскі шлюз, паўтраця кіламетра за Бэнсанскім. Гэта была добрая, надзейная
МІ.ХАЛ АНЕМПАДЬ/СТай АКУ-АКУ
Разам з Турам Хэердалам, РАЗАМ 3 ХЭЕРДАЛАМ ТУРАМ Па МАРАХ I АКІЯНАХ
Мы ДРЭЙфУЕМ, МЫ ВАНДРУЕМ
I СПЯВАЕМ АКУСТЫЧНА: Аку-аку, Аку-аку.
A Кусто плыве пад намі Y СВАЁЙ ПАДВОДНАЙ ЛОДЦЫ.
3 ІМ ПЛЫВУЦЬ ЯГО МАЛОЙЦЫ, Навукоўцы-моразнаўцы, I СПЯВАЮЦЬ АКУСТЫЧНА: Аку-аку, Аку-аку.
А АКУЛЫ ХОЧУЦЬ З’ЕСЦІ Акуліста бартавога.
He дамо таго, што хочуць Хай галоднымі здыхаюць. Мы СПЯВАЕМ АКУСТЫЧНА: Аку-аку, Аку-аку.
А КУДЫ ПЛЫВЕМ-ВАНДРУЕМ ПА MAPOX I ПАД МАРАМІ, Нам пакуль што невядома Ды I ВЕДАЦЬ НЕЦІКАВА. П’ЕМ МЫ КАВУ I СПЯВАЕМ АКУСТЫЧНА:
Аку-аку, Аку-аку.
ДКУ-AKY, АКУДОВІЧ ПРАПЛЫВА^ВАЙААРйьШОВАЧ , празхвіаювыОзаміаю.
А ПРАЗ ДЗВЕ НЛОГУЛ 3H1K. ўСІПЛЫВЕІ»Сб 3H1KAE COHUA ДЫеКАЯНЕВАКРАЮ. ДЗЕНЬ M1HAE. МЫ СПЯВАЕМ АКУСТЫЧН А;
AKY-AKY,
Aky-aky.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е мапа, і апрача таго, я выразна памятаў Ўолінгфоскі шлюз. Я праходзіў праз яго двойчы. Дзе мы цяпер? Што з намі здарылася? Я быў падумаў, што ўсё гэта сон, і я сапраўды заснуў у ложку, і праз хвіліну прачнуся, і мне скажуць, што ўжо бярэцца на дзясятую гадзіну.
Я запытаўся сястру, можа, гэта сон, а яна адказала, што збіралася задаць мне тое самае пытанне, і пасля нам абаім зрабілася цікава, калі мы абое спім, дык хто з нас той, каму сніцца сон, а хто —усяго толькі саснёны персанаж?
Я па-ранейшаму веславаў, а шлюза па-ранейшаму не было, і ў вечаровым святле Тэмза рабілася ўсё больш і больш змрочная і таямнічая, і рэчы наўкола падаваліся дзівоснымі й вусцішнымі. У галаву палезлі лесавікі і Плачкі, Балотныя Агеньчыкі і тыя распусныя вадзяніцы, якія сядзяць усю ноч на скале і завабліваюць падарожнікаўу віры, а таксамаўсялякая іншая набрыдзь. Я дужа пашкадаваў, што я не настолькі пабожны, каб ведаць малітвы... I раптам пасярод гэтых думак я пачуў блаславёныя словы застольнай песенькі “Здароў, здароў, уся шайка тут”, якую, фальшывячы, нехта выцылінгваў на гармоніку. I я зразумеў, што мы ўратаваныя.
Зазвычай я не цярплю гармоніка. Але— Божа ж ты мой! —якімі прыгожымі падаліся зыкі гэтага інструмента нам тады! Значна, значна прыгажэйшымі за Арфееў спеў ці Апалонаву ліру... Ды за што заўгодна! Які-небудзь узнёслы харал у тым нашым прыгнечаным стане, пэўна, толькі даканаў бы нас. Бо ў дасканала выкананых, кранальных сугуччах мы павінны былі пачуць папярэджан-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IX не зверху і пакінуць усякую надзею. Але ў праставатай песеньцы, абы-як сыгранай на сіпатым гармоніку, было нешта неверагодна людскае і жыццесцвярджальнае.
Мілыя сэрцу гукі праплывалі побач. Неўзабаве з намі параўнаўся і сам човен з музыкамі.
У ім сядзела кампанія Арысаў і Енрыетаў (мясцовыя не напружваюцца, вымаўляючы ўсе гукі, асабліва “г”), якая вырушылі на шпацыр, бо як жа іначай, калі “свеціць месяц, свеціць ясны”. (Ніякага месяца не было, але гэта ўжо зусім не іх віна.) Мабыць, я ніколі не бачыў болыл прыемных і прыязных людзей за ўсё маё жыццё. Я павітаўся з імі ды папрасіў паказаць дарогу да Ўолінгфордскага шлюза. Я патлумачыў, што апошнія дзве гадзіны мы шукаем менавіта яго.
— Ўолінгфордскі?! — выгукнулі яны. — Каб вы былі здаровенькі! Яго вось ужо год як няма. Нямашака ніякага шлюза, чалавеча! Вы ўжо амаль дапялі да Кліўскага. Здурнець можна, Біл! Прыкінь, малец з дзеўкай шукаюць Ўолінгфордскі шлюз!
Во як. Мне захацелася кінуцца ім на шыю і, бласлаўляючы, перажагнаць. Аднак прыліву пачуццяў замінала надта хуткая плынь. I таму я задаволіўся звычайным стрыманым “дзякуй”.
Мы з сястрой дзякавалі ім зноў і зноў, і казалі, якая гэта чароўная ноч, і зычылі ім прыемнай вандроўкі, і, мне здацца, я нават запрасіў іх пагасціць у Лондане тыдзень, а мая стрыечная сястра дадала, што яе маці будзе вельмі радая іх бачыць. Мы радасна зацягнулі хор салдатаў з “Фаўста” — і нават паспелі дамоў на вячэру.
Р а з д з е л X
Стаянка, сэр! — Укручаныя брызентам. — Крыкі аб паратунку. — Утаймаванне наравістых чайнікаў. — Вячэра. —Хочаш стаць дабрадзейным, спытай мяне. —Наймуўтульны бязлюдны астравок, пажадана ў Паўднёвай Атлантыцы. — Кур’ёзны выпадак з бацькам Джорджа. — Бяссонне.
а р ы с і я падумалі ў ж о , \ што шлюз Бэл-Вір таксама разабралі. Джордж даV цягнуў нас да Стэйнса, а потым за буксірны канат /I узяліся мы з Гарысам. Нам адразу ж падалося, што * мы валачэм за сабой пяцьдзясят тонаў і ўжо агоралі кіламетраў семдзесят. Калі мы прайшлі шлюз, бралася на восьмую. Мы прайшлі яго, трымаючыся левага берага. Седзячы ў чоўне, шукалі прыдатную стаянку, дзе можна будзе зацягнуць яго на сушу.
Спярша мы мерыліся працягнуць да вострава Магна Карта і атабарыцца ў адной з маляўнічых бухтачак,
якую можна знайсці на гэтай вузенькай берагавой лініі. Цудоўны куточак на беразе Тэмзы. I каб па лагоднай зялёнай даліне гуляў вецер. Але неўзабаве нам ужо не хацелася ўсёй гэтай маляўнічасці, на якую мы наглядзеліся за дзень. Начлег між вугальнай баркай і газаперапрацоўчым заводам цалкам бы нас задаволіў. Маляўнічыя куткі нагналі аскоміны. Хацелася праглынуць вячэру і пакласціся спаць. Аднак мы дапялі да патрэбнага пункту (яго называюць “Далінай пікнікоў”) і заплылі ў вельмі прыгожую затоку пад вязам, да пакручастага карэння якога мы й прывязалі човен.
Потым у праграме значылася вячэра (мы нават былі згодныя прапусціць чаяванне, каб ашчадзіць час), але Джордж сказаў рашучае “не”. Маўляў, пакуль яшчэ светла і нам усё відно, трэба перш-наперш нацягнуць брызент. А потым, сказаў ён, калі зробім усю працу, сядзем і з лёгкай душою павячэраем.
Нацягванне брызенту забрала значна больш высілкаў, чым падавалася спярша. У тэорыі ўсё выглядала проста. Бярэш пяць жалезных, дугою выгнутых абручоў, якія нагадваюць браму для кракету, і ўсталёўваеш іх на бартах. Потым нацягваеш на абручы кавалак брызенту і прымацоўваеш яго ўнізе. Нам здавалася, што за дзесяць хвілін мы дамо рады.
Мы пераацанілі нашы магчымасці.
Мы схапілі абручы і сталі пхаць іх у адмысловыя гнёзды. Вам не перадаць, які небяспечны гэта занятак! Азіраючыся назад, я нават дзіўлюся, што ўсе мы засталіся жывыя і можам пра гэта сведчыць. Тое былі не
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е абручы, а нейкія чэрці! Па-першае, яны не ўлазілі ў свае гнёзды, і мы мусілі скакаць на іх, пхаць іх нагамі і забіваць бусаком. Калі ж мы іх загналі, высветлілася, што для кожнага гнязда мусіць быць свой адмысловы абруч, і давялося іх усе выцягваць.
Але абручы не вылазілі, пакуль за іх не схапіліся двое з нас і не пазмагаліся з імі добрыя пяць хвілін. Раз-пораз, раптоўна выскокваючы ды адкідваючы нас у ваду, абручы намагаліся нас патапіць. Кожны абруч меў гаплік пасярэдзіне, і калі мы не пільнавалі, дык злыдзень чапляўся ім за найбольш далікатныя часткі цела. Пакуль мы змагаліся з адной палоўкай абруча, схіляючы яго да выканання сваіх абавязкаў, дык другая палоўка здрадніцкім манерам падбіралася па дузе ззаду і пляжыла нас па галовах.