Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Заўжды тая ж бяда. Чалавек на беразе, які спрабуе развязаць канат, перакананы, што ва ўсім вінаваты той, хто яго змотваў. А калі нехта валачэ човен супраць плыні.уяго штоўсэрцы, тое наязыку:
— Ты што творыш, абалдуіна?! Ты чаго вяжаш з каната рыбную сетку?! Панакруціў тут вузлоў! Чаму нельга зматаць канат як след, палена ты дурное?! — раве ён раз-пораз, адчайна змагаючыся з канатам. I шпурляе яго на буксірную сцежку, і безупынку ўвіхаецца вакол яго, намагаючыся адшукаць канец.
3 іншага боку, чалавек, які змотваў, думае, што віной усяму — дурашлёп, які спрабуе канат разблытаць.
— Да цябе канат быў добра згорнуты! — адгукаецца ён абурана. — Думай, калі за нешта бярэшся! Вечна робіш абы з рук! У цябе нават жалезная труба запляцеццаўвузел.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IX
Яны лютуюць, ажно гатовыя павесіць адзін аднаго з дапамогай згаданага вышэй каната. Мінае хвілін дзесяць, і чалавек, які стаіць на беразе, выбухае кароткім енкам і відочна шалее. Пачынае таптаць і тузаць канат. Ухапіўшы першы-лепшы кавалак, валтузіць яго па зямлі. Натуральна, ад гэтых маніпуляцый канат заблытваецца яшчэ болыл. Яго сябра выскоквае з чоўна на дапамогу. Яны сутыкаюцца. Абодва хапаюцца за адзін і той жа канец. Цягнуць яго ў процілеглыя бакі. Ды яшчэ абураюцца, што той зачапіўся. Урэшце выблытваюцца. Абарочваюцца. I маюць навіну: човен сплыў і кіруе напрасткі да дамбы з вадаспадам.
Бачыў я такі выпадак. Усё адбылося ля Бовені адным досыць ветраным ранкам. Мы сплаўляліся па рацэ. Падышоўшы да лукавіны, згледзелі двух мужчынаў на беразе. Яны абменьваліся збянтэжанымі зіркамі і выглядалі вартымі жалю. Паміж імі ляжаў буксірны канат. Было ясна, што сталася нейкая злыбяда. Мы запаволілі хаду і запыталі, што здарылася.
— Уцёк наш човен... — адказалі яны замучаным голасам. — Мы пайшлі разблытаць буксірны канат і толькі азірнуліся, а ён цю-цю!
Пры гэтым яны выглядалі пакрыўджанымі і безумоўна прыпісвалі гэты падступны і няўдзячны ўчынак самому чоўну.
Уцекача мы знайшлі за кіламетр уніз па рацэ. Засеў у чароце. Мы прыцягнулі човен назад. Mary пайсці ў заклад: наступнага дня гэтая парачка трымала човен на кароткай шворцы.
Ніколі не забуду карціну з тымі двума мужчынамі, якія соваюцца тут-сюд па беразе з буксірным канатам, шукаючы свой човен.
Заўжды на рацэ можна падгледзець шмат забаўных сцэнак, у якіх гвозд праграмы — буксірны канат. Адзін з самых распаўсюджаных выпадкаў: два буксірнікі ідуць сабе жвавенька адны. Занураныя ў захапляльную дыскусію, пакуль іх сябар у чоўне, метраў сто ззаду іх, адчайна гукае, патрабуючы спыніцца, ды роспачна сігналізуе вяслом. Нешта пайшло не так: ці то стырно захрасла ў муле, ці то лодачны гак выкуліўся за борт, ці то капялюш знесла, і вада хутка імчыць яго ўпрочкі.
Сябра просіць іх спыніцца, спярша лагодна і ветліва.
— Гэй! Можна на хвілінку спыніцца?— крычыць ён прыязна. — У мяне капялюш сплыў.
Потым ужо трохі менш пачціва:
— Гэй! Том, Джэк! Вы што, аглухлі?
Пасля:
— Каб з вас вяроўкі вязалі, прыпыленыя афэлкі! Гэй! Стоп, чортавы дзеці!
Урэшце яго перасмыквае, і ён пускаецца ў скокі. Ад крыку ягоны твар пунсавее. Ён кляне ўсё на свеце. А на беразе стаяць малыя падшыванцы ды кпяць з яго. Калі човен мінае паўз іх з хуткасцю сем кіламетраў на гадзіну, шпурляюцьуяго каменнем. Аднак сябранеўзмозе вылезці з чоўна.
Большасці праблем можна пазбегнуць, калі тыя, з канатамі, будуць трымаць у галаве, што яны зараз заняты буксіраваннем, і раз-пораз азірацца, каб дазнацца,
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IX як маецца іх таварыш. А лепей, каб цягнуў адзін чалавек. Калі цягнуцьдвое, дыкяны захапляюццаразмовай, тады як сам човен не надта й супраціўляецца, а таму не можа нагадаць пра сваю прысутнасць.
Пазней, калі мы абмяркоўвалі за вячэрай гэтую праблему, Джордж расказаў нам забаўны выпадак у якасці прыкладу, як двое з канатамі могуць ушчэнт забыцца прачовен.
Джордж і трое іншых мужчынаў, пачаў ён, адным вечарам веславалі ў моцна загружаным чоўне ўверх ад Мэйд энгэда. Трохі далей ад Кукгэмскага шлюза яны ўбачылі хлопца і дзяўчыну. Тыя ішлі па буксірнай сцежцы, захопленыя размовай. Паміж імі цягнуўся лодачны бусак, а да бусака быў прывязаны канат. Канат валачыўся за парачкай, а яго канец даў нырца ў ваду. I ніякага чоўна ні далёка, ні блізка. Адно было зразумела: калісьці нейкі човен быў далучаны да буксірнага каната, але што з ім сталася і які лёс напаткаў тых, хто знаходзіўся ў ім, было пакрыта таямніцай. Аднак якая б катастрофа там ні здарылася, яна яўна не патрывожыла маладых людзей, якія цягнулі човен. Яны мелі лодачны бусак, мелі канат — і больш ім нічога для шчасця было не трэба.
Джордж ужо збіраўся быў клікнуць іх, але ў той самы момант у яго галаве мільганула бліскучая ідэя, і ён устрымаўся. Ён схапіў бусак і дацягнуўся ім да канца буксірнага каната. Потым яны зрабілі пятлю на канцы каната і прычапілі яго да мачты свайго чоўна. Пасля дасталі з вады вёслы, выгодна паселі на карме і запалілі люлькі.
I маладая пара цягнула чатырох здаравезных бугаёў ды іх цяжэзны човен ажно да Марлоў.
Джордж кажа, што ніколі не бачыў такой глыбокай засмучанасці, сканцэнтраванай у адным позірку, якая была на тварах у той маладой пары, калі, дайшоўшы да шлюза, яны ўрэшце ўбачылі, што апошнія тры кіламетры цягнулі чужы човен. Джордж мяркуе, што толькі прысутнасць цудоўнай спадарожніцы ўстрымала маладога чалавека ад ужывання нецэнзурных выразаў.
Дзяўчына першая агойталася ад неспадзяванкі. Спляснуўшы рукамі, выгукнула:
— Аёй, Генры, а дзе ж тады цётачка?
Гарыс пацікавіўся, ці знайшлі яны потым сваю цётачку. Джордж не ведаў.
Іншае небяспечнае непаразуменне між буксіроўшчыкамі ды стырнавым бачылі мы з Джорджам ля Ўолтана. Там буксірная сцежка пакрысе спускаецца да вады. Мы атабарыліся на процілеглым беразе, таму бачылі збольшагаўсё развіццё падзеяў. Пакрысе перад нашымі вачыма праплыў маленькі човен, які на вялікай хуткасці цягнула здаравезная цяглавая кабыла, на спіне якой сядзеў шчуплы хлопчык. У чоўне расхамячыліся пяць сонных бамбізаў. А стырнавы дык увогуле дрых сном праведніка.
“От жа было б відовішча, калі б яны збочылі не на тую сцежку”, — прамармытаў Джордж, калі яны міналі паўз нас. У гэты далікатны момант стырнавы сапраўды павярнуў не туды і човен укляпаўся ў бераг, выдаўшы такі гук, нібыта парвалася сто тысяч ільняных прасцін. Двое бамбізаў, вялікі кош, трое вёслаўу вокамгненне пакінулі човен праз левы борт і апынуліся на беразе. Праз
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IX якую хвілю двое іншых бамбізаў вываліліся праз правы борт і апынуліся сярод лодачных бусакоў, ветразяў, сакваяжаў ды пляшак. Апошні катапультаваў на дваццаць метраўдалей і прыназеміўся наўласную галаву.
Выдае на тое, што яны мімаволі разгрузілі човен і ён прыпусціў яшчэ хутчэй. Хлопчык залямантаваў на ўсё горла і гэтым пусціў сваю кабылу наўгалоп. Бамбізы селі і ўперыліся адзін у аднаго. Сплыло некалькі хвілін, пакуль яны разабралі, што тут да чаго. А калі ўрэшце скемілі, дык загаласілі, каб хлопчык спыніўся. Аднак той быў надта заняты кіраваннем кабылы, каб пачуць іх. Мы назіралі, як яны прыпусцілі за чоўнам і неўзабаве згінулі з вачэй за паваротам ракі.
He скажу, што мне іх шкада. Наадварот, я хацеў бы, каб усіх абалдуяў, чый човен цягнуць гэткім чынам (а такіх шмат), напаткала тая самая непрыемнасць. Акрамя рызыкі, якую яны прычынялі сабе, яны зрабіліся небяспекай і фактарам раздражнення для ўсіх іншых побач. Перасоўваючыся з такой хуткасцю, немагчыма саступіць дарогу іншым чоўнам або іншым чоўнам — саступіць дарогу ім. Іх канат абавязкова чапляецца за вашу мачту і перакульвае вас, або захоплівае кагосьці на борце і цягне яго ў ваду, ці шкодзіць камусьці твар. Найлепш не саступаць ім дарогу і быць гатовымі адагнаць іх вяслом.
3 усіх гісторыяў пра буксіроўку найбольш уражваюць тыя, калі вас бяруць на буксір дзяўчаты. Гэта незабыўна, абавязкова трэба зведаць. Каб добра ўзяць на буксір, патрэбныя тры дзяўчыны. Дзве трымаюць канат, а трэцяя ўвіхаецца каля іх ды хіхікае.
Яны пачынаюць з таго, што звязваюць самі сябе разам. Канат абвіваецца ў іх вакол ног. Яны мусяць сесці на сцежку і пачаць развязваць адна адну, пасля чаго канат зацягваецца ў іх на шыях, ажно яны пачынаюць задыхацца. Урэшце дзяўчаты яго развязваюць. Яны вырушваюць, цягнучы човен на небяспечнай хуткасці. Праз сто метраў яны задыхаліся і знянацку спыняюцца. I як нічога ніякага садзяцца на траўцы і смяюцца. I перш чым вы скемілі, што да чаго, і схапілі вёслы, ваш човен апынуўся на сярэдзіне ракі і стаў упоперак. А дзяўчаты падымаюцца на ногі і шчыра здзіўляюцца.
— Ой, глядзі!— крычаць яны. — Яны выплылі на самую сярэдзіну!
Потым яны досыць рашуча цягнуць човен на сябе, але раптам адной прыходзіць да галавы падкасаць рукавы, і таму яны ўсе разам усё кідаюць і спыняюцца, а човен наскоквае на мель.
Вы ўзножваецеся, намагаецеся адштурхнуцца ды ўмольваеце іх не спыняцца.
— Нечуем! —крычацьяныўадказ. — Што здарылася?
— He спыняйцеся! — равяце вы.
— He спы... што?
— He спыняйцеся — цягніце, цягніце!
— Эмілі,ідзіглянь,штоімтрэба, — кажаадна. Эмілі падыходзіць і пытаецца, што здарылася.
— Што трэба? — пытае яна. — Што здарылася?
— Нічога не здарылася, — адказваеце вы. —Усё нармальна, толькі цягніце, не спыняйцеся.
— Чаму?
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IX
— Таму што мы не можам кіраваць чоўнам, калі вы спыняецеся. Трэба даць імпульс.
— Даць ім? Каму ім?
— Ім-пульс даць — трэба, каб вы трымалі човен на хадзе.
— А-а, ясна! Я перадам. А мы правільна ўсё робім?
— Усё цудоўна, толькі не спыняйцеся!
— Нам няцяжка. Я думала, будзе цяжэй.
— He, лёгка, лёгка! Проста ўвесь час цягніце патроху, і ўсё будзе добра.
— Ясна. Дастаньце мне мой чырвоны шаль, ён пад падушкай.
Вы знаходзіце шаль і працягваеце яго, тым часам падыходзіць другая і таксама просіць свой шаль. I яны таксама бяруць для Мэры, на ўсялякі выпадак, а Мэры ён не трэба, і таму яны прыносяць яго назад і просяць замест яго грабянец. Урэшце праз дваццаць хвілін яны ўсё-ткі рушылі, але на наступным павароце ўбачылі карову, і вам трэба пакінуць човен, каб адцягнуць жывёліну з дарогі.