Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Урэшце мы іх прымацавалі. Цяпер заставаўся брызент. Джордж разгарнуў яго і прышпіліў адзін канец на носе чоўна. Гарыс стаяў пасярэдзіне, каб пераняць брызент ад Джорджа і перакінуць яго мне. Я ж чакаў на карме.
Да мяне брызент даходзіўдоўга. Сваю працу Джордж зрабіў спрытна, але Гарыс быў навічок і таму даў пудла. Як ён прымудрыўся так напартачыць, я не ведаю — ды ён сам, бадай, не ў стане патлумачыць, — але нейкім таямнічым чынам пасля дзесяці хвілін звышчалавечых высілкаў у Гарыса атрымалася цалкам укруціцца ў брызент. Ён настолькі шчыльна і дасканала захінуўся, што сам выблытацца быў ужо не ў змозе. Вядома, як кожны ангелец, Гарыс адчайна змагаўся за свабоду, і ў гэтай
ў ч о ў н t і п ё с з і м і . Раздзел X справядлівай бітве за волю і долю (як я даведаўся ўжо потым) здабыў сцяг перамогі над Джорджам, збіўшы яго з ног. Тут ужо Джордж, кленучы Гарыса, пачаў ваяваць з брызентам і неўзабаве таксама шчыльна ім абкруціўся ды надзейна захрас.
Я пакуль не ведаў пра ўсе гэтыя жарсці. Я сам быў не ў курсе, як належыць нахінаць паветку брызентам. Мне загадалі стаяць, дзе я стаяў, і чакаць, пакуль не перакінуць кавалак брызенту мне. Таму мы з Манмарансі, як добрыя дурні, стаялі і чакалі. Так, вядома, мы бачылі, што брызент шалёна соваецца й дыбіцца, але ж нам здавалася, што ўсё ідзе згодна з інструкцыяй па зборцы, і мы не ўмешваліся.
Мы таксама чулі, як з-пад брызентавых шатаў да нас нясуцца грозьбы і праклёны, але прыпісалі гэта цяжкім умовам працы нашых таварышаў, і таму зрабілі выснову, што лепш ужо трохі пачакаць і далучыцца да вытворчага працэсу, калі ўсё ўлагодзіцца.
Мы пачакалі, але выдавала на тое, што становішча ўсё больш і больш ускладнялася. Пакуль нарэшце з іхняга боку брызенту не вылузнула галава Джорджа й не загаварыла.
А сказала яна такое:
— Бадай табе рукі паадсыхалі, тупалобіна, чаго стаіш, як доўбня?! Ты, афэлак, не бачыш, што мы тут задыхаемся?!
Я ніколі не пакідаю па-за ўвагай мольбаў аб паратунку, таму хутка падбег і разблытаў іх. Ледзь паспеў, Гарысаў твар якраз пачарнеў.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е
Потым нас чакалі паўтары гадзіны катаржнай працы. Урэшце мы пачысцілі палубу і ўзяліся за гатаванне вячэры. На носе чоўна мы паставілі на агонь чайнік, каб згатаваць вады. Потым пайшлі на карму і сталі ўдаваць, нібыта па горла занятыя справамі й не звяртаем на чайнік ніякай увагі.
He глядзець на чайнік — адзіны спосаб змусіць яго гатаваць ваду хутчэй. Калі ён заўважыць, што вы яго нецярпліва чакаеце, дык не закіпіць ні за што.
Трэба адсунуцца і прыняцца за вячэру так, нібыта гарбата вам без патрэбы. He след нават азірацца. I тады вы пачуеце, як свісток аж разрываецца ад галашэння, просячы вас ператварыць кіпень у гарбату.
Калі вы аж смягнеце, добра размаўляць адно з адным на поўны голас, што гарбаты вам зусім не хочацца і што вы нават не збіраецеся яе рабіць. Вы падыходзіце да чайніка, каб ён змог пачуць вашы размовы, і выгукаеце:
— Я гарбаты піць не буду! Ты ж, Джордж, таксама не хочаш?
На што Джордж гарлае ў адказ:
— Не-а-а, дружа! Нелюблюягарбаты! Пап’емлепш ліманадзіку! У мяне ад гарбаты пякотка.
У гэтым выпадку чайнік, грукочучы днішчам аб спіртоўку, кіпіць, як шалёны.
Гэты нявінны хітрык спрацаваў. Калі вячэра была прыгатаваная, кіпеньужо чакаў нас.
Запаліўшы ліхтар, мы адразу селі вячэраць, бо моцна агаладалі.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел X
Пяць з паловай хвілін з чоўна не даносілася ні зыку, за выняткам бразгату нажоў і талерак ды раўнамернага шуму ад працы чатырох пар сківіц. А па прашэсці пяці з паловай хвілін Гарыс выдыхнуў: “У-ух!”, дастаў з-пад сябе левую нагу ды памяняў яе на правую.
Яшчэ праз пяць хвілін Джордж таксама сказаў: “У-ух!” і адкінуў талерку на зямлю. Яшчэ праз тры хвіліны першыя прыкметы задаволенасці з моманту, калі мы вырушылі ў рачную вандроўку, выказаў Манмарансі. Ён паваліўся на бок і выпрастаў лапы. Тут ужо і я выгукнуў: “У-ух!” Адкінуўшы галаву назад, я выцяўся аб адзін з абручоў, але мне было ўсё роўна. Я нават не вылаяўся.
Як жа добра быць сытым! Як жа файна табе самому, і ўсё навокал таксама здаецца файным! Мудрыя людзі кажуць, што шчаслівым і задаволеным чалавека робіць чыстае сумленне. Але поўны страўнік спраўляецца з гэтым заданнем ніяк не горш — і, варта заўважыць, за меншую, даступную амаль кожнаму цану. Пасля грунтоўнага і добра ператраўленага абеду чалавек проста выпраменьвае дабрыню і шчодрасць. Які ж ён тады шляхетны і які сардэчны!
Неверагодна, як жа наш страўнік пануе над нашым глуздам! Пакуль страўнік не дазволіць, мы не ў стане ані працаваць, ані думаць. Ён дыктуе нашы пачуцці ды распаляе жарсці. Пасля яечні з беконам камандуе: “Давай працуй!” Пасля біфштэксу й моцнага піва кажа: “Давай спі!” Пасля шклянкі гарбаты (дзве лыжкі на шклянку і запарваць не больш за тры хвіліны) загадвае нам:
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е “А цяпер давай падыміся й пакажы, які ты моцны! Будзь красамоўны, глыбакадумны й пяшчотны. Асягні ясным розумам глыбіні Прыроды й Жыцця. Разгарні белыя крылы мыслення, лунай, акі дух Божы па-над цемрай ды безданню. Ляці праз зіхоткія россыпы срэбных зорак аж да самай брамы неўміручасці!”
Пасля яшчэ цёплых кексаў страўнік кажа: “А цяпер давай дурней, як тупая жывёліна, рабіся бязглуздым быдлам з бессэнсоўным позіркам. Патушы ў сабе апошнія промні фантазіі, надзеі, пачцівасці, кахання, жыцця”.
Пасля ладнай дозы каньячку страўнік кажа:
— Ну, дурань, а зараз выскаляйся й гарэзнічай, каб з цябе смяяўся твой субутэльнік! Вярзі лухту й крычы ўсялякае абы-што. Рабіся паўдуркам, чые розум і воля патанулі, быццам кацяняткі, у плыткай калюжыне алкаголю!
Мы ўсяго толькі пакорлівыя, прыніжаныя рабы свайго страўніка! He ўздымайце ж паўстанняў супраць цэлага свету! Лепей, сябры, пільнуйце свой страўнік! Насычайце яго ежай з асцярожнасцю ды памяркоўнасцю. I тады самохаць, без усякай прынукі ў вашым сэрцы паселяцца спакой і дабрадзейнасць. Вы зробіцеся сумленным грамадзянінам, верным мужам і ласкавым бацькам. Карацей, шляхетным і справядлівым чалавекам.
Перад вячэраю Гарыс, Джордж і я сварыліся, злаваліся і бурчэлі. Пасля вячэры сядзелі і адорвалі адзін аднаго (і нават Манмарансі) прамяністымі позіркамі. Мы любілі свайго блізкага, мы любілі ўсіх. Гарыс, уві-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел X хаючыся, выпадкова наступіў Джорджу на мазоль. Каб гэта здарылася да вячэры, дык Джордж бы з усім красамоўствам выказаў свае пажаданні што да далейшага незайздроснага лёсу Гарыса ў гэтым і ў замагільным свеце. Палымяныя пажаданні, ад якіх нязвыклага да праклёнаў чалавека можа перасмыкнуць. Але Джордж адно прамовіў:
— Асцярожна, чалавеча, гэта мой улюбёны мазоль...
I Гарыс, замест таго каб выказацца ў сваім фірмовым стылі, што звычайнаму чалавеку не абысці Джорджавых ступакоў у радыусе дзесяці метраў ад месца, дзе Джордж рассеўся, а таксама выказаць здзіўленне, як увогуле Джордж улазіць у чалавечы абутак са сваімі гіганцкімі ступакамі, і настойліва парэкамендаваць Джорджу выкінуць свае атопкі за борт... Замест усіх тых словаў, якія Гарыс мог сказаць не паеўшы, цяпер ён толькі вымавіў:
— Прабач, браце! Я табе там нагу не адціснуў?
I Джордж адказаў “ды не” і выбачыўся, што ўвогуле гэта яго віна, а Гарыс запярэчыў, што, наадварот, ягоная. Я аж заслухаўся.
Мы запалілі люлькі і сядзелі так, сузіраючы ціхамірную ноч ды ведучы гутарку.
Джордж зазначыў, чаму б нам не застаццатут назаўжды, як найдалей ад свету з ягонай грахоўнасцю і спакусамі. Весці здаровае, цвярозае, ціхамірнае жыццё і рабіць толькі дабро. Я сказаў, што часам таксама сумую па такім жыцці. Мы абмеркавалі, як уцячэм з горада,—
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е мы, чацвёра, на нейкі выгодны, уладкаваны востраў, і будзем жыць там на ўлонні прыроды.
Гарыс сказаў, што самае кепскае ў бязлюдных выспах, наколькі ён чуў, гэта іх забалочанасць, але Джордж запярэчыў, што калі іх як след асушыць, дык зусім не.
Потым гутарка перакінулася на асушэнне балот, і Джорджу прыйшла да галавы вельмі смешная гісторыя, што здарылася з яго бацькам. Джордж апавеў, што аднойчы яго бацька падарожнічаў са сваім сябрам па Ўэльсе. Неяк уначы яны спыніліся ў невялічкім гатэльчыку, дзе былі яшчэ іншыя хлопцы, да якіх і далучыліся бацька з сябрам і правялі ў іх таварыстве ўвесь вечар.
Вечар выдаўся як мае быць, заседзеліся занач. Калі прыспеў час класціся спаць, яны (а Джорджаў бацька тады быў яшчэ вельмі маладым хлопцам) былі крыху пад чаркай. Яны, то-бок бацька і ягоны сябра, мусілі спаць у адным пакоі, але ў розных ложках. Яны ўзялі свечкі і падняліся ў пакой. Калі яны туды заходзілі, полымя свечкі замітусілася й пагасла, і таму яны мусілі раздзявацца й залазіць у пасцель навобмацак.
Яны раздзеліся і ляглі: але замест таго, каб легчы ў розныя ложкі, залезлі ў адзін. Ляглі валетам. Адзін як трэба, а другі паклаў ногі на падушку.
На імгненне запанавала ціша, і потым Джорджаў бацька паклікаў:
— Джо!
— Том, чаго?— адказаў голас Джо з супрацьлеглага канца ложка.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел X
— Таго! У мянеўложку нехта ёсць, — адказаў Джорджаў бацька. — Вось яго нага на маёй падушцы.
— Каб я так жыў, Том! У маім ложку таксама нехта ёсць! — адказаў сябра.
— Што будзеш рабіць?— запытаўся Джорджаў бацька.
— Выганю да чортавай мацеры! — сказаў Джо.
— I я! — сказаў Джорджаў бацька злавесна.
Потым паследавала бліскавічная бойка, што завершылася двумаўдарамі аб падлогу, і трошкі плаксівы голас сказаў:
— Том, а, Том?
— Га?
— Як ты там?
— Калі шчыра, той хлопец скінуў мяне з ложка.
— I мой мяне таксама! От жаж паскудны гатэль!..
Тут Гарыс запытаў Джорджа:
— Аяк ён называўся?
— “Кныр са свістулькай”, — адказаў Джордж. — А што?
— А-а, не, то быў іншы гатэль, — зазначыў Гарыс.
— У сэнсе?
— Ну, проста такая ж гісторыя прылучылася ў адным вясковым гатэльчыку з маім бацькам. Ён часта пра гэта апавядаў. Дык я і падумаў, што гэта той самы...
Тым вечарам мы паклаліся а дзясятай, і я падумаў, што засну моцным сном, бо надта здарожыўся. Але я памыляўся.
ліснл
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е
Зазвычай я раздзяваюся і кладу голаў на падушку. А потым заўжды нехта грукае ў дзверы і паведамляе, што ўжо палова на дзявятую і трэба ўставаць. Але сёння вечарам усё, здавалася, супраць мяне. Незнаёмая абстаноўка. Мулкая палуба. Нязручная поза (я ляжаў нагамі пад адной лаўкай, а мая галава— на другой). Плёскат хваляў аб барты, вецер, які гуляе між галінамі,— усё гэта турбавала мяне і не давала разняволіцца.