Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Джордждумаў, што, вярнуўшыся дахаты, каб забіць час, ён запаліць камін і згатуе сабе сняданак. Але адчуў, што не можа ўзяць нічога, пачынаючы ад вядра з вугалем і сканчаючы чайнай лыжачкай, бо ўсё проста валіцца з рук. А гэта, вядома ж, можа нарабіць шуму! Яго працяў жах, што гэты шум абудзіць спадарыню Джэнінгз. Яна, у сваю чаргу, падумае, што залезлі зладзеі. Адчыніць акно і закрычыць: “Паліцыя, паліцыя!” А два канстэблі тут як тут — рынуцца ў дом, начэпяць на яго кайданкі і пацягнуць у пастарунак.
Джордж дужа знерваваўся. Ён намаляваўсабе страшную карціну суда, і як ён намагаецца апісаць суддзям усе акалічнасці справы, і як ніхто яму не дае веры, і як яго прысуджаюць да дваццаці гадоў катаржных работ, і як ягоная маці памірае ад разрыву сэрца. Таму Джордж не
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XI стаў гатаваць сняданак. Захутаўся ў палітон. Сеў у фатэль і стаў чакаць, аж пакуль а палове на восьмую не прыйшла спадарыня Джэнінгз.
3 таго часу,— казаў Джордж,— ён намагаецца ніколі не падымацца занадта рана. Навука не прайшла дарэмна.
Пакуль Джордж апавядаў сваю жахалку, мы, захутаныя ў лахманы ды дзяружкі, туліліся адзін да аднаго. А як толькі ён скончыў, я паспрабаваў абудзіць Гарыса вяслом. На трэцім тычку ён прачнуўся. Павярнуўся на другі бок і сказаў, што ён зараз спусціцца ў гасцёўню, бо ўжо завязвае матузкі на ботах. Але ў хуткім часе мы з дапамогай бусака нагадалі яму, дзе ён. Гарыс ускочыў з лежака. Ажно Манмарансі, што спаўяк жыта прадаўшы ўпоперак яго грудзей, паляцеў на дно чоўна.
Пасля мы паднялі брызент і ўсе чацвёра высунулі галовы з-за борта. Зірнулі на ваду і перасмыкнуліся. Бо ўчора ў нас завялася ідэя. Маўляў, падымемся рана-ранкам. Скінем лахманы й дзяружкі. I, пакідаючы за спінай брызентавы дамок, скокнем у ваду з радасным крыкам і напоўніцу аддамося водным працэдурам! Але ж, калі доўгачаканы ранак нарэшце настаў, ідэя страціла ўсякую прывабнасць. Вада выглядала мокрай ды сцюдзёнай, а вецер прабіраў да костак.
— Ну, і хто першы? — урэшце пацікавіўся Гарыс.
Ахвочых чамусь не назіралася. Джордж удаў, нібыта ў нетрах чоўна яму трэба знайсці шкарпэткі. Манмарансі збіўся на безупынны брэх, так, нібыта сама думка
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е пра купанне была для яго невыноснай пакутай. Гарыс заўважыў, што пасля плавання будзе цяжка ўскараскацца назад у човен, ды стаў атрасаць порткі.
Я не прывык здавацца, хаця ў ваду адразу не палез. А што, калі нейкі корч ці водарасці? Я пайшоў на кампраміс: вырашыў стаць на пляжы ды пырснуць трохі вады на жывот. I, захапіўшы ручнік, стаў прабірацца на бераг. Папоўз па галіне нейкага дрэва, што схілялася да вады.
Было страшэнна холадна. Вецер кроіў, як нож. Я вырашыў, што апырсквацца вадой я не стану. I лепей запаўзу назад у човен і зноў апрануся. I я ўжо быў павярнуўся, але пры павароце дурная галіна захадзіла ходырам. I я— шабулдых! — апынуўся ў вадзе разам з ручніком. I перш чым скеміў, што тут да чаго, плынь вынесла мяне на сярэдзіну Тэмзы з пяццю літрамі рачной вады ў горле.
— Здурнець можна! Наш Джэй даў нырца!пачуў я, як кажа Гарыс, калі выплыў на паверхню. — Вось не думаў, што ўяго хопіць мужнасці... Аты?
— Ён там у парадку? — выгукнуў Джордж.
— У поўным! — адгукнуўся я. — Хто не скача, той дурны. Я б такога ні за што не прапусціў. Наперад, сябры! Трэба быць рашучымі!
Але я іх не пераканаў.
Тым ранкам прылучылася надзвычай забаўнае здарэнне. Калі я дабіраўся да чоўна, мяне білі моцныя дрыжыкі, і таму, спяшаючыся апрануць кашулю, я выпадкова ўпусціў яе ў ваду. Мяне гэта страшэнна ўзлавала, асабліва пасля таго як зарагатаў Джордж. На маю
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XI думку, тут не было з чаго смяяцца, і я сказаў аб гэтым Джорджу, але той зарагатаў яшчэ гучней. Я ніколі не бачыў, каб чалавек рагатаў у такім параксізме. Урэшце я страціў цярпенне, і я звярнуў яго ўвагу на тое, які ж ён абрыдлівы афэлак, але яго было не спыніць — чалавек рагатаў, як наняты.
I тут, намагаючыся вылавіць кашулю, я заўважыў, што гэта ўвогуле не мая кашуля, а Джорджава, якую я пераблытаўсасваёй. Камічнасцьусёй сітуацыіўрэшце дайшлатаксамада мяне, і зарагатаўужо я. I чым часцей я пераводзіў позірк з мокрай Джорджавай кашулі на самога Джорджа, тым больш я цешыўся. Я так заўзята рагатаў, што зноў упусціў кашулю ў ваду.
— Ты... ты... не палезеш яе... забіраць?— запытаў Джордж паміж прыступамі рогату.
Я быў не ў стане адказваць, бо таксама рагатаў, але ўрэшце, паміж уздрыгваннямі, улучыў хвілінку, каб паведаміць:
— Гэта не мая кашуля, а твая!
За ўсё жыццё я не бачыў, каб радасць так раптоўна ператваралася ў панурасць.
— Ча-го?! —заенчыўён, выпрастаўшыся. —Палена ты дурное! Ты што, не можаш быць больш асцярожным з чужымі рэчамі?! Чаму ж ты, халера цябе бяры, апранаўся тут, а не на беразе? Цябе ж проста супрацьпаказана браць у рачныя вандроўкі! Дай мне бусак.
Я спрабаваў прадставіць сітуацыю ў камічным святле. Але часам пачуццё гумару здраджвае Джорджу — ён вызверыўся.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е
Гарыс прапанаваў на сняданак яечню і выклікаўся яе падсмажыць. Запэўніў, што ён вялікі спецыяліст па яечнях. Маўляў, яго — як славутага яечняроба— запрашаюць гатаваць на пікніках ці падчас выправаў на яхце. Людзі, якія хоць раз пакаштавалі Гарысаву яечню, — гэтак я зразумеў са словаў яго самога, — больш не могуць думаць ні пра што іншае. Гібеюць і марнеюць, небаракі, без жаданай стравы, і ўрэшце паміраюць неспатоленыя.
Пачуўшы гэта, нашыя раты мімаволі напоўніліся слінай. Мы выцягнулі для нашага кухара газоўку, патэльню, а таксама ўсе яйкі, які яшчэ не пакалоліся і не пазмешваліся ў кашы з іншымі рэчамі. I сталі просам прасіць, каб Гарыс пачаў гатаваць.
У яго былі цяжкасці з разбіваннем яек. He столькі з разбіваннем, колькі з заліваннем ужо разбітых яек на патэльню. А яшчэ праблемы з пэцканнем яйкамі портак. I з зацяканнем жаўткоў пад рукаво. Урэшце Гарыс заліў паўтузіна яек на патэльню, сеў на карачкі ля газоўкі і стаў памешваць відэльцам.
Катаржная праца, як паспелі заўважыць мы з Джорджам. Кожны раз, як Гарыс падыходзіў да патэльні, ён апякаўся. Тады ён кідаў усе прылады і скакаў вакол газоўкі. Варушыў і трос пальцамі, праклінаючы ўсё навокал. Далібог, гледзячы на яго, нам з Джорджам падавалася, што сваімі скокамі Гарыс дэманструе вяршыню кулінарнага майстэрства. Мы падумалі, што гэта неад’емная частка кухарскіх рытуалаў.
Мы ўжо вырашылі, што гаворка не пра звычайную яечню. Можа, гэта індыянскія далікатэсы ці прысмакі
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XI з Сэндвічавых астравоў? Адным словам, ежа, якая, згодна з рэцэптам, патрабуе рытуальных скокаў і магічных заклёнаў?
Прыбег Манмарансі і сунуў нос у патэльню. Тлушч абпырскаў і апарыў яго. Тады эстафету скокаў ды бруднай лаянкі перахапіў ужо Манмарансі. Увогуле кухарскі працэс выявіўся надзвычай маляўнічым. Мы з Джорджам нават пашкадавалі, што ўсё так хутка скончылася.
Вынік выявіўся не такім, як разлічваў Гарыс. Наедку выйшла з жабіны прыгаршчы. Шэсць яек трапіла на патэльню, але ўсё, што ад іх засталося, — чайная лыжачка невядомага і, хутчэй, неядомага рэчыва.
Гарыс сказаў, што ва ўсім вінаватая патэльня. На яго думку, было б лепей, каб наступным разам мы ўзялі ў вандроўку саган для варкі рыбы і газавую плітку. Гэтак мы кінулі ідэю прыгатаваць яечню, пакуль не здабудзем усіх неабходных прылад.
Калі мы даядалі сняданак, сонца стала прыпякаць. Вецер аціх і ўрэшце ўсталявалася харашмяная ўзорная раніца. Навокал амаль нічога не нагадвала нам роднага дзевятнаццатага стагоддзя. Аглядаючы раку ў ранішнім святле, мы маглі лёгка ўявіць, нібыта стагоддзі, якія аддзяляюць нас ад таго векапомнага ліпеньскага ранка 1215 года, злушчыліся. Мы маглі ўявіць сябе сынамі ангельскіх ёмэнаў, якія ў саматканых апранахах, падпярэзаныя кінжаламі, чакаюць, як на іх вачах напішацца выбітная старонка ангельскай гісторыі. Ейны сэнс будзе ў поўнай меры патлумачаны простым людзям толькі
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м праз чатыры з гакам сотні гадоўнейкім Оліверам Кромвелем, які парупіцца карпатліва вывучыць яе*.
Цудоўная летняя раніца— сонечная і ціхамірная. Аднак паветра прасякнута ўжо будучым гармідарам. Кароль Джон начуе ў маёнтку Данкрафт-Гол. Наконадні па гарадку Стэйнз рэхам разносілася бразгатанне зброі. Па-над грубым каменнем будынкаў ляцеў конскі тупат, гучныя каманды сотнікаў, лютыя праклёны і змрочныя жарты барадатых лучнікаў, алебарднікаў, пікінераў і дзіўнамоўных наймітаў-іншаземцаў.
Мінаюць конна стракатыя аддзелы рыцараў і збраяносцаў. Усе запыленыя і зацвэганыя. Вечар навылёт сціплыя дзверы гараджанаў мусяць спрытна адчыняцца, каб дазволіць уваліцца ў хату вайсковым хеўрам. Ваяроў тут мусіць чакаць сталаванне або начлег, а лепей усё разам. Інакш гора гэтаму дому і яго жыхарам! Бо ў ліхія часы меч тут — і суддзя, і пракурор, і кат, які плаціць за забранае толькі такім чынам, што ашчаджае тых, каго яму ашчадзіць захацелася.
На рынкавых плошчах вакол вогнішчаў гуртуюцца войскі мяцежных баронаў. Ваяры ўмінаюць на поўную
*Тут гаворка ідзе пра падпісанне паміж каралём Джонам (Янам Беззямельным) і ангельскімі ўплывовымі феадаламі, баронамі, “Магна Карты”, Вялікай Хартыі Вольнасцяў, якая юрыдычным актам істотна абмяжоўвала ўладу ангельскай манархіі. Вялікую Хартыю Вольнасцяў праз колькі стагоддзяў паднялі на шчыт праціўнікі абсалютызму на чале з генералам Оліверам Кромвелем (заўвага перакладчыка).
ІГАР БАБКОУ
ДЛЯ КІРЫ НАСАЕ8А,
КАЛЫХАН К A
НЯХАЙ БУДЗЕ ЦЁПЛЫМ НЕБА ГАВАРКІМІ АБЛОКІ
НЯХАЙ ІСУС ПАДПЯВАЕ ТВАЙМУ НЯБЕСНАМУ XOPY
НЯХАЙ АНЁЛЫ ТРЫМАЮЦЬ СЛОВЫ ДЛЯ ПАРТЫТУРЫ
ПЕСНЯЎ ЗМАГАННЯ I ВЕРЫ, ЛЕНАНА I КУКАРАЧЫ...
КІРА, КІРАЧКА, K1PA
ХТОСЬШ ЗАСНУЎ, ПРАЧНУЎСЯ
Y ЗАТРЫМАНЫМ ЧАСЕ НЕЧАКАНАЙ СТАЯНКІ
На прыгожым узвышшы Пасля ТРЫСНЯГУ I БРУДУ
Ты ЎЖО ВЕДАЕШ ПЭЎНА Ці САПРАЎДЫ АПОШНЯЙ
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е губу ды заліваюць вочы алкаголем. Пакуль вечар ператвараецца ў ноч, яны гарлаюць п’яныя песні, ідуць у заклады, сварацца. Вогнішчы кідаюць дзівосныя цені на іхнія масіўныя рукі ды нязграбныя постаці. Местачковыя дзеці круцяцца наўкола і з цікавасцю назіраюць за вайскоўцамі. Мажныя мужычкі, смеючыся, праходзяць ля карчмы. Яны перакідваюцца жартамі і кпінамі з фанабэрыстымі жаўнерамі, што так розняцца ад вясковых дзецюкоў, якія атрымалі сёння адстаўку і цяпер стаяць наўзбоч з дурнаватым ашчэрам на шырокіх тварах.