Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Пару гадзін я ўсё ж паспаў, але потым адна частка чоўна, здавалася, вырасла за ноч— прынамсі калі мы адчальвалі, яе не было, — а пад ранак зноў скурчылася і стала ціснуць мне на шыю. Гэтак я трохі паспаў, сасніўшы, што праглынуў залатую манету і што нейкія злыдні свідруюць мне ў спіне дзірку, каб дастаць яе. Я падумаў, што гэта нахабна з іх боку, і сказаў злыдням, што лепш пазычу ім грошай, якія яны змогуць атрымаць у канцы месяца. Але злыдні, вядома, прыходзяць на два тыдні, і гэтым было трэба проста зараз, інакш, маўляў, накруцяць вялікія працэнты. Пасля гэтага я ўзлаваўся на іхтрохі. Выпаліў, што пра іхдумаю, і тады яны гэтак балюча тузанулі свердлам, ажно я прачнуўся.
У чоўне стаяла задуха, галава балела. Я вырашыў выйсці на свежае паветра. Накінуў на сябе ўсю адзежыну, якую знайшоў, —сваю, Джорджаву й Гарысаву,—ды выпаўз з-пад брызенту на бераг.
Раскашавала ноч. Месяц растаў, пакінуўшы сцішаную зямлю сам-насам з зоркамі. Здавалася, пакуль мы, яе дзеці, спім у цішы і моўчы, зоркі размаўляюць са
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел X сваёй сястрой Зямлёй. Галасамі надта нізкімі й нячутнымі для грубага вуха чалавека яны вядуць гутарку аб велічных таямніцах.
Яны наганяюць багавейны страх, гэтыя дзіўныя зоркі. Такія халодныя, такія ясныя. Мы як дзеці, чые малыя ногі блукаюць у цёмным храме боства, якое іх вучылі шанаваць і якога яны так і не спазналі. I яны стаяць пад гулкім скляпеннем, што свеціцца мільярдамі агнёў, і падымаюць вочы ўгору са страхам і надзеяй убачыць таямнічае нешта, што ззяе там, увышыні.
I ўсё ж Яе Мосць Ноч поўніцца ўтульнасцю і хараством. У яе велічнай прысутнасці нашыя дробныя беды знікаюць прысаромленыя. Дзень прайшоў у хваляваннях і турботах. Нашыя сэрцы тузала ліха ды горкія думкі, і свет здаваўся нам бязлітасным. А потым Ноч, нібы вялікая пяшчотная маці, далікатна кладзе далонь на нашае стурбаванае чало, туліць наш заплаканы твар да сябе ды ўсміхаецца. I хоць яна не размаўляе, мы ўсё роўна ведаем, што яна хоча сказаць, і прыціскаем гарачыя шчокі да яе грудзей, і боль наш мінае.
Часам наш боль глыбокі і ўсюдыісны, і мы стаім перад ёй сцішаныя, бо для нашых пакутаў няма мовы, а толькі енкі. Тады сэрца Ночы поўніцца спагадай да нас. Яна не можа трываць нашых стогнаў. Яна бярэ нашы рукі ў свае. I наш свет робіцца малым і далёкім ды ўцякае з-пад ног. I на ейных цёмных крылах мы пераносімся высока-высока, да Істоты, яшчэ магутнейшай за яе саму, і ў дзівосным святле гэтай Істоты ўсё чалавечае жыццё робіцца
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е нам бачным, як разгорнутая кніга, і мы разумеем, што Пакута і Смутак — толькі божыя пасланцы.
Толькі тыя, што зведалі цярновы вянец пакутаў, могуць глядзець на гэтае дзівоснае ззянне, але ж і яны, вярнуўшыся на зямлю, не могуць апісаць гэтага й падзяліцца адкрытай ім таямніцай.
Аднойчы праз нязнаную краіну ехала колькі добрых рыцараў. Іх дарога бегла праз лясны гушчар, і вострыя церні абступалі з усіх бакоў, і варта было камусьці хоць крыху збочыць, як шыпы балюча ўпіваліся ў цела. I лістота ў лесе расла такая цёмная й густая, што ані праменьчыка святла не магло прабіцца праз галіны, каб разагнаць той змрок і панурасць.
I згубіўся ў цёмным лесе адзін з рыцараў. Так далёка адхіліўся, што больш не мог вярнуцца да іх. I астатнія вершнікі з сумам паскакалі далей, аплакваючы свайго сябра, як нябожчыка.
I вось даехалі рыцары да цудоўнага замка, мэты іх падарожжа. I жылі яны ў тым замку шмат дзён, і балявалі ў ім. А неяк увечары, калі рыцары сядзелі ля агню ў вялікай гасцёўні, з’явіўся іх згублены сябра ды павітаўся з грамадой. Яго вопратка была падзёртая, не раўнуючы ў жабрака. Балючыя раны спрэс пакрывалі ягонае прыгожае цела, але твар свяціўся ўсмешкаю шчырай радасці.
Сябры спыталіся, што з ім здарылася. I рыцар апавёў, як згубіў дарогу ў зачараваным чарналессі і як ехаў шмат дзён і шмат начэй, пакуль, зранены і скрываўлены, не зваліўся на дол, каб прыняць немінучую смерць.
Іб2
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел X
I калі зусім блізютка падкралася смерць... Гэй, што гэта?! Праз дзікі гушчар ідзе даяго велічная панна. Бярэ яго за руку й вядзе праз невядомыя людзям сцяжыны, пакуль над лясной цямрэчай не заззяла незямное святло, побач з якім сонца — проста хатняя свяцільня. I ў гэтым чароўным святле наш заблукалы рыцар, нібыта праз сон, убачыў відзежу. I такой урачыстай, такой шчырай падалася яму гэтая відзежа, што ён забыўся пра ўсе свае балючыя раны і стаяў агаломшаны, як чалавек, чыя радасць — глыбокая, быццам мора, і дна ёй не будзе.
Потым відзежа растала, а рыцар укленчыў ды падзякаваў Госпаду Усёмагутнаму за тое, што вывеў яго з гэтага смутнага лесу й даў убачыць схаваную ў гушчарах відзежу.
А лес той зваўся — Журба. Але пра відзежу, якую пабачыў рыцар, мы не ў праве казаць нікому...
Хто ранаўстае: Джорджавы пакуты. —Джордж, Гарыс і Манмарансі круцяць носам. — Гераізм і адвага Дж. К. Дж. —Джордж і яго кашуля: гісторыя з мараллю. — Гарыс-кухар. — Гістарычная рэканструкцыя для пазакласнага чытання.
прачнуўся а ш о с т а й і Jrl ўбачыў, што Джордж таксама не спіць. Мы / . сінхронна павярнуліся на другі бок і пастараліся заснуць зноў, аднак рады не далі. Калі б знайшлася нейкая прычына, якая б не дазваляла нам спаць далей, а, наадварот, прымушала б падняцца і апрануцца, дык мы б заснулі яшчэ падчас глядзення на цыферблат і праспалі да дзясятай. Але паколькі такой прычыны не існавала і наша ўставанне ад шостай да восьмай выглядала б недарэчнай дурасцю — тады як наша ляжанне рабілася непазбежнай наканаванасцю, да якой змушаў нас сусветны парадак рэчаў, — дык мы ўрэшце адчулі неверагодную бадзёрасць.
Джордж зазначыў, што аналагічны (толькі з кепскім канцом) выпадак адбыўся з ім паўтара года таму, калі ён арандаваў пакой у спадарыні Джэнінгз. Аднаго вечара яго гадзіннік сапсаваўся і спыніўся на чвэрці на дзявятую. Але Джордж пра гэтае не ведаў. У той вечар з невядомых прычын Джордж забыўся накруціць гадзіннік перад сном (такое здараецца з ім нячаста) ды паклаў гадзіннік пад падушку, нават не глянуўшы на стрэлкі.
Гэта адбывалася ўзімку. Дні зрабіліся кароткія, а тут яшчэ штодзённы туман. Вось чаму, калі Джордж прачнуўся, навакольная цемрадзь ні пра што не сведчыла. Джордж выпрастаўся й выцягнуў з-пад падушкі гадзіннік. Была чвэрць на дзявятую.
— Святыя ўгоднічкі! — выгукнуў Джордж. — А дзявятай мне трэба быць у Сіці! I чаму мяне ніхто не абудзіў? От жа ж паскудства!
Ён адклаў гадзіннік і выскачыў з ложка. Прыняў халодную ванну і памыў твар. Апрануўся й пагаліўся ў ледзяной вадзе (часу падагрэць ужо не было). Рынуўся ў спальню і зірнуў на гадзіннік яшчэ раз.
Можа, таму, што Джордж яго трос, кал і ляжаў у ложку, — тут дакладна невядома, — але ж гадзіннік зноў пайшоў і цяпер паказваў дваццаць хвілін на дзявятую.
Джордж схапіў гадзіннік і збег са сходаў. У гасцёўні панавалі цемра і цішыня. Камін не запалены, і ніякага табе сняданку. Джордж спісаў недагляд на рахунак спадарыні Джэнінгз. Адзначыў сабе, што калі вернецца дамоў, дык абавязкова выкажа ёй свае прэтэнзіі. Потым ён ускочыў у палітон і начапіў капялюш. Схапіўшы
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е парасон, пабег да парадных дзвярэй. Аніхто нават не парупіўся адсунуць засаўкі, якія засоўваюцца на ноч. Джордж аблаяў у думках спадарыню Джэнінгз “старой гультайкай”. I неўпрыцям адзначыў, маўляў, вельмі дзіўна, што абслуга не паднялася загадзя, як зазвычай, каб адсунуць засаўкі і адамкнуць парадныя дзверы. Урэшце Джордж выбег на вуліцу.
Ён прыпусціў штомоцы й прабег паўкіламетра. Пры канцы дыстанцыі яму зрабілася няўцям, чаму вакол гэтак малалюдзей, акрамы зачыненыя?Так,вядомаж,раніца вельмі цёмная і туманная, але спыняць праз такую акалічнасцьсправы — гэтаўжо занадта! Напрыклад, ён, Джордж, проста абавязаны трапіць на працу. А рэшта людзей што, павінна заставацца ў ложку толькі праз тое, што на вуліцы пануюць цемра і туман?!
Нарэшце ён дабег да Голбарна. Ніводнай адчыненай аканіцы! Ніводнага омнібуса на дарозе! На вуліцы ён убачыў толькі траіх, адзін з якіх быў паліцыянтам. Грузавая фурманка, поўная капусты. Лядашчага выгляду дрожкі. Джордж дастаў гадзіннік і зірнуў на цыферблат — божухна, пяць хвілін да дзявятае!
Джордж спыніўся і памераў пульс. Ён хапатліва схіліўся й памацаў свае ногі. Потым, з гадзіннікам у руках, падышоў да паліцыянта і запытаў, якая гадзіна.
— Якая гадзіна?.. — перапытаў паліцыянт, аглядаючы Джорджа з ног да макаўкі з несхаванай падазронасцю. —А вось памаўчыце хвілінку і пачуеце...
Джордж прыслухаўся, і найбліжэйшыя куранты імгненна адгукнуліся.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XI
— Але куранты прабілі толькі тройчы! — крыўдлівым голасам прамовіў Джордж, калі бой спыніўся.
— Ну а колькі вы хацелі? — спытаўся канстэбль.
— Э-э, разоў дзевяць, — адказаў Джордж, дэманструючы цыферблат свайго гадзінніка.
— Вы ведаеце свой адрас?— сувора запытаў ахоўнік грамадскага парадку.
Джордж падумаў і сказаў адрас.
— Там і жывяце, так? — перапытаў паліцыянт. — Ну то, шаноўны, паслухайце мяне: забірайце гэты ваш гадзіннік з сабою і вяртайцеся ціха-ціхенька дадому. I больш гэткіх дэмаршаў не пачынайце!
Вярнуўшыся дадому, Джордж найперш вырашыў распрануцца і зноў пакласціся спаць. Але як падумаў, што зноў давядзецца мыцца і апранацца, а ў дадатак грэць ваду для ванны, дык пастанавіў, што лепей перачакаць і падрамаць у фатэлі.
Аднак Джорджу не спалася. Здаецца, яшчэ ніколі ў жыцці ён не адчуваў сябе так бадзёра! Таму Джордж запаліў лямпу, дастаў шахматы і згуляў сам з сабою партыю. Але гульня ў шахматы нагнала аскомы. Ён адклаў шахматы і паспрабаваў пагартаць кнігу. Джорджу не чыталася. Ён схапіў палітон і выйшаў на шпацыр.
На вуліцы панавалі маркота і панурасць. Усе паліцыянты аглядалі Джорджа з непрыхаванай падазронасцю. Накіроўвалі на яго праменьчыкі ліхтароў ды праводзілі позіркам. Гэткая падазронасць так паўплывала на Джорджа, што ён сапраўды пачаў думаць, быццам
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е учыніў нешта благое. Пачуўшы стук абцасаў, ён даваў дзёру ў найбліжэйшы завулак ды хаваўся па цёмных завуголлях.
Вядома, гэтыя дзеянні прымусілі ахоўнікаў закону падазраваць яго яшчэ больш. Урэшце паліцыянты падкраліся, выцягнулі яго з нейкага завуголля ды спыталі, што ён тут робіць. Ён адказаў, маўляў, нічога, проста выйшаў на шпацыр. А была чацвёртая ночы, і паліцыянты відавочна не паверылі ніводнаму ягонаму слову. Два канстэблі ў цывільным пайшлі з Джорджам, каб праверыць, ці сапраўды ён жыве па адрасе, які назваў. Яны назіралі, як ён адамкнуў дом сваім ключом. Пасля занялі пазіцыю насупраць і сталі пільнаваць уваход.