Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
А на палях гараць зыркія агні аддаленых лагераў. Там світа нейкага ўладатрымцы адпачывае ў поўнай баявой гатоўнасці. Побач— французскія найміты вераломнага Джона, нібыта зграя ваўкоў, пахаджаюць вакол гарадка. На кожнай цёмнай вуліцы стаіць варта, а яе сігнальныя вогнішчы зіхцяць на пагорках.
Ноч блякне, і па-над прыгожай далінай старой Тэмзы хутка загараецца ранак вялікага дня, што акрэсліць лёс будучых, яшчэ не народжаных, пакаленняў.
Ужо з шэрага світанку, на ніжэйшым з двух астравоў, проста па-над тым месцам, дзе сёння стаім мы, лунае гоман рамеснікаў. На гэтым месца ўчора ўвечары паўстаў велічэзны будан. Цесляры занятыя майстраваннем лаваў, світа з Лондана мільгае ў стракатых шатах з ядвабу, расшытага золатам і срэбрам.
I тут — глядзі-тка! — знізу па тракце, адкуль у наш бок дзьме вецер, па беразе ракі ад Стэйнс, да нас рушаць, смеючыся і перамаўляючыся гарлавым басам, паўдзясятка
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XI дужых алебарднікаў—людзі мяцежных баронаў — і спыняюцца за метраў сто ад нас. Абапёршыся на сваю зброю, яны застываюць на процілеглым беразе ў чаканні.
I гэтак, гадзіна па гадзіне, па тракце крочаць аддзелы ўзброеных ваяроў. Іхнія шаломы і металёвыя нагруднікі адбіваюць доўгія сонечныя прамяні. Тракт, як кінуць вокам, ператварыўся ў мур, складзены з зіхоткай сталі і асядланых коней. Крыклівыя вершнікі-пасланцы лётаюць з загадамі ад купы да купы. Маленькія сцяжкі лянотна матляюцца на цёплым ветрыку.
Раз-пораз пачынаецца мітусня і ўсеагульная ўзрушанасць. Шарагоўцы і сяржанты адбягаюць наўзбоч і сунуццаўжо абапал дарогі. Гэта імчыцца нехта са слаўных баронаўна баявым кані, з гвардыяй целаахоўнікаў, каб стаць на чале сваіх пахолкаў ды васалаў.
Проста насупраць, на вершаліне пагорка Купер, стаіць-таўчэцца ўзрушаны і цікаўны натоўп гараджанаў, якія прыбеглі са Стэйнса. Ніхто з іх да канца не ведае, з якой прычыны ўсчаўся гамідар, аднак кожны выказвае сваю версію будучых вялікіх падзеяў. Нехта кажа, што сённяшні дзень прынясе шмат дабра ўсяму ангельскаму люду, але старажылы адно хітаюць галовамі, маўляў, усё гэта — казаная казка...
Рака да Стэйса ўсеяная малымі суднамі, чаўнамі і рыбарскімі лодкамі-пляцёнкамі (сёння, у дзевятнаццатым стагоддзі, яны выходзяць з ужытку, цяпер імі карыстаюцца хіба што незаможныя). Каля парогаў, дзе праз гады паўстане ахайны шлюз Бэл-Вір, гэтыя чаўны
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е прыцягнулі па сушы ці па вадзе мажныя весляры. Цяпер весляры сунуцца як мага бліжэй да стругаў, шырокіх драўляных баржаў, якія, наладаваныя, калываюцца на вадзе. Стругі гатовыя ўзяць на свой борт караля Джона да вострава, дзе лёсавызначальная Хартыя чакае свайго падпісання.
Ужо полудзень, мы разам з іншым людам шмат гадзін цярпліва чакаем. Паўзуць чуткі, што слізкі Джон зноў вылузнуў з рук баронаў. Конна даў драпака з Данкрафт-Гола на чале сваіх пешых наймітаў. I неўзабаве прымецца за свае заўсёдныя кепствы, скасаваўшы падпісанне ўсялякіх там хартый-шмартый.
Як бы не так! Гэтым разам Джона надзейна ўзялі ў абцугі— цярэбіцца і тузаецца ён дарэмна. Па-над дарогай удалечыні паднялася аблачынка пылу. Яна набліжаецца і расце. Раўнамерны пошчак капытоў гучнее, і паміж сям-там раскіданых купак вайскоўцаў цярэбіць сабе шлях раскошная кавалькада пышна ўбраных лордаў і рыцараў. А паперадзе і ў ар’ергадзе, а таксама па флангах скачуць ёмэны баронаў. I пасярэдзіне, аточаны імі, — сам кароль Джон.
Ён скача туды, дзе ў чаканні стаяць пласкадонныя стругі, і самыя заможныя бароны ступаюць са сваіх шэрагаў яму насустрач. Ён вітае іх усмешкай, смехам. Яго словы ліюцца як мёд, так, нібыта тут ладзіцца фэст у яго гонар, на якім ён — дарагі госцік. Але калі ён спешваецца, дык неўпрыцям кідае знерваваны позірк, каб спадылба ацаніць сілу-моц сваіх французскіх наймітаў і параўнаць іх з людзьмі баронаў, якія ўзялі яго ў кальцо.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XI
Дык, можа, яшчэ не позна? Адзін хвосткі ўдар па найбліжэйшых конніках, адзін вокліч ягоным французампяхотнікам, адна дзёрзкая атака па гэтых разняволеных шэрагах... I мяцежныя бароны горка пашкадуюць пра дзень, калі наважыліся працівіцца каралеўскай волі!
Нават у гэты момант яшчэ можна было ўсё змяніць моцнай правіцай. Каб жа тут быў старэйшы брат Рычард Ільвінае Сэрца! Кубак вольнасці, мусіць, тады распляскаўся б, не трапіўшы ў вусны Ангелылчыне. I Hama Бацькаўшчына не пакаштавала б смаку свабоды яшчэ доўгія стагоддзі!
Але сэрца караля Джона трымціць ад выгляду суворых твараў ангельскіх ваяроў, і рукі караля Джона вяртаюцца да лейцаў. Ён спешваецца і займае падрыхтаванае яму месца ў першай струзе. За ім следуюць бароны, трымаючы на дзяржальнах мячоў закутыя ў панцыр далоні. Гучыць каманда аддаць канцы.
Пакрысе цяжкія стругі адчальваюць ад берага Раніміда. Насуперак хуткай вадзе, яны агорваюць шлях, пакуль з глыбокім грукатам не ўразаюцца ў бераг маленькай выспы, якая адгэтуль будзе насіць імя Магна Карта. Кароль Джон ступае на бераг. А мы з затоеным дыханнем чакаем, пакуль усеагульны крык не прарэжа паветра вострава. Тады зробіцца ясна, што дзень ангельскай волі некалі абавязкова настане.
Р а з д з е л XII
Генрых VIII і Ганна Балейн. — У адным будынку з парай каханкаў. — Здзек з простага ангельскага народа. — У пошуках эталону прыгажосці. — Пахаджане. — Гарыс рыхтуецца паміраць. —Анёл прыходзіць адзін. — Вынік нечаканай весялосціў Гарыса. —Дёгкая вячэра. — Другі сняданак. — Муштарда або жыццё! — Жахлівая бойка. — Мэйдэнгэд. — Заплыў. — Тры рыбакі. — Нас выклялі.
с я д з е ў н а б е р а з е , у я ў ляючы ў думках гістарычныя сцэны, калі 7 А прыйшоў Джордж. Ён сказаў, што калі я ўжо адпачыў, дык, можа, дапамагу яму мыць посуд? Выцягнуты з даўніх слаўных дзён у празаічную цяпершчыну з яе дробязнай мітуснёй, я споўз у човен. Я памыў патэльню драўлянай палачкай і жменяй пяску, а канчатковы глянец навёў з дапамогай яшчэ вільготнай кашулі Джорджа.
Мы наведалі востраў Магна Карта і ўбачылі камень, што стаіць ля аднапавярховага дома. Ля таго каменя, як кажуць, была падпісаная Вялікая Хартыя Вольнасцяў. Ці была яна падпісная менавіта тут? Або, як даводзяць іншыя, гэта адбылося на другім беразе, на лузе Ранімід? Цяжка адказаць. Што да мяне, я аддаю перавагу “астраўной тэорыі”. Калі б я быў адным з баронаў, дык горача раіў бы памясціць такога слізкага суб’екта, як кароль Джон, далей ад граху, на востраў, дзе б у яго засталося менш магчымасцяў для хітрыкаў і выбрыкаў.
На землях фальварка Анкервайк раскінуліся руіны старога кляштара, да якога прымыкае “Дал іна пікнікоў”. Каля яе месціцца пляцоўка, дзе якраз і стаяў кляштар, у якім, як кажуць, Генрых VIII сустракаўся з Ганнай Балейн. Акрамя кляштара, яны таксама ладзілі спатканні ў замку Гівер графства Кент і яшчэ недзе там, ля царквы святога Албанса. У тыя часы сур’ёзным грамадзянам, мусіць, было цяжкавата знайсці куточак ангельскай зямлі, які б яшчэ не акупавалі легкадумныя юнакі і дзяўчаты са сваімі пешчамі й мілошчамі.
Ці даводзілася вам жыць у доме, дзе сустракаюцца каханкі? Пакута і выпрабаванне!
Вы запланавалі пасядзець у гасцёўні. Але, адчыніўшы дзверы, чуеце, як нехта выгукае “а-а-а!” так, нібыта раптам нешта прыгадаў. Калі вы заходзіце ў гасцёўню, Эмілі стаіць ля акна і з усёпаглынальнай увагай разглядае процілеглы бок вуліцы. А ваш сябра Джон Эдвард з невымоўнай зацікаўленасцю гартае фотаздымкі чыіхсьці чужых сваякоў.
— О! — вітаецеся вы, затрымліваючысяўдзвярах. — Я не ведаў, што тут нехта ёсць!
— Ну, ясна, не ведалі! — кажа Эмілі халодным тонам, з якога вынікае, што яна вам ні на шэлег не верыць.
Вы пастаялі-паторкаліся, а потым кажаце:
— Цямнее... Можа, запалім святло?
Джон Эдвард кажа:
— О! Я і не заўважыў.
А Эмілі кажа, што татуля не любіць, калі так рана запальваюць газ.
Вы паведамляеце пару-тройку навін, дзеліцеся з імі сваім бачаннем ірландскага канфлікту— але ім, здаецца, нават не абыходзіць. Іх рэакцыя на любыя паднятыя тэмы гэткая: “О!”, “Праўда?”, “Чаго?”, “Так?”, “He можа быць!” Пасля дзесяці хвілін такой змястоўнай гутаркі вы патроху сунецеся назад і хуценька выслізгваеце за дзверы. Якія за вашай спінай вокамгненна захлопваюцца і самі сабой замыкаюцца.
Праз паўтары гадзінкі вам прыходзіць на думку папаліць люльку ў аранжарэі. Але адзінае крэсла там ужо занятае Эмілі, а Джон Эдвард апусціўся ніжэй за плінтус (у прамым сэнсе — ён чамусьці сядзіць на падлозе). Яны маўчаць, але кідаюць на вас такія вымоўныя позіркі, якімі ў цывілізаваным грамадстве можна забіць. Вы, не раўнуючы рак, даяце задні ход і зачыняеце дзверы за сабой.
Цяпер вы носу нікуды не кажаце. Трохі пабадзяўшыся па сходах угору й долу, вы зашываецеся ў спальню. Але неўзабаве вам робіцца нудна. Вы начапляеце капя-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XII люш і выходзіцеўсад. Ідзяце паалейцы. Мінаеце альтанку. Зазірнуўшы ўсярэдзіну, бачыце гэтых двух маладых ідыётаў, якія забіліся ў самы кут. Яны вас заўважаюць. Ім ужо здаецца, што вы маніякальна сочыце за імі.
— Чаму не завядуць спецыяльны пакой для любошчаў?— мармычаце вы сабе пад нос.— I не прымусяць каханкаў нікуды з яго не выходзіць?
Вы вяртаецеся ў вітальню, хапаеце парасон і сыходзіце прэч.
Нешта такое, відаць, адбывалася, калі свавольнік Генрых VIII заляцаўся да сваёй маленькай Ганны. Букінгемшырцы, мусіць, сутыкаліся з імі абсалютна нечакана, калі парачка бадзялася вакол Ўіндзара і Рэйзберы, і выгукалі: “Ой, Ваша Вялікасць, вы тут?!” А Генрых чырванеў і адказваў: “Ой, ага, у мяне тут якраз праходзіла каралеўская нарада”. А Ганна Балейн выгукала: “Ой, я так радая вас бачыць, васпане! Ну, скажыце, якое супадзенне! Я тут толькі што спаткала Яго Вялікасць Генрыха VIII на алеі, і нам з ім выявілася па дарозе”.
I мясцовыя жыхары, мабыць, збягалі, кажучы сябе: “Ох, лепей нам сысці ад гэтых каханняў-здыханняў падалей! Лепей мы паедзем сабе ў графства Кент”.
А калі яны прыязджалі ў Кент, дык што яны там бачылі? Анягож, Генрыха і Ганну, якія бадзяюцца ля замка Гівер!
“Хай іх няхай! — лаяліся жыхары. — Трэба адсюль валіць. Так больш не можа працягвацца. Лепей паедзем у кляштар святога Албанса, у гэты зацішны пустэльны куточак”.