Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
А прыехаўшы ў кляштар, яны зноў заспявалі гэтую салодкую парачку, якая цалавалася пад мурамі. Потым жыхары збягалі на ўзмор’е і, як мы ведаем з гісторыі, ад нявыкруткі рабіліся піратамі’, аж пакуль саюз Генрыха і Ганны не ляснуў.
Ад “Даліны пікнікоў” да Стараўіндзарскага шлюза— прыемны і харашмяны адцінак ракі. Цяністая дарога, абапал якой сям-там выглядаюць ахайныя сядзібкі, бяжыцьугору па берагуда гатэліка. “Званы Озлі”маляўнічы гатэлік, як і большасць заезных дамоў у вярхоўях Тэмзы. Шыкоўнае месца, каб выпіць куфаль першакласнага элю. Гэтак сказаў Гарыс, а ў такіх пытаннях ён вялікі знаўца. Стары Ўіндзар — вельмі знакамітае месца. Тут стаяў замак англасаксонскага караля Эдварда Спавядальніка. Тутсама граф Годўін Ўэсэкскі, ці не самы магутны на той момант чалавек у Англіі, быў абвінавачаны тагачаснай сістэмай правасуддзя ў замаху на брата караля.
Граф Годўін адламаў кавалак хлеба і трымаў яго ў руцэ.
— Калі я забойца, — сказаў граф, — дык няхай я падаўлюся гэтым кавалкам.
Адкусіўшы, ён праглынуў хлеб. Падавіўся і памёр.
За Старым Ўіндзарам Тэмза робіцца чамусьці не такой цікавай. Гэтак доўжыцца да прадмесцяў Боўні. Джордж і я цягнулі човен на буксіры праз увесь Гэмптан-Корцкі парк. Той разлёгся на правым беразе ад моста Альберта да
* Тут аўтар, пэўна, кпіць з Генрыха VIII, які дзеля сваіх каланіяльных мэтаў патураў пірацкаму руху (заўвага перакладчыка).
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XII моста Вікторыі. Мінаючы Дачэт, Джордж запытаў, ці памятаю я нашу першую вандроўкуўверх паТэмзе?Тады мы прычалілі ля Дачэта а дзясятай вечара на начлег. Я адказаў, што памятаю вельмі добра. Такое забудзецца няхутка.
Была субота, першы дзень жнівеньскіх трохдзённых выходных. Мы (тая ж тройца) былі здарожаныя і галодныя. Прычалілі да берага. Дастаўшы кош, дзве торбы, дзяружкі, курткі ды іншыя транты, скіраваліся ў Дачэт на пошукі начлегу.
Мы падышлі да вельмі сімпатычнага гатэльчыка “Лось” з ганкам у плюшчы й павойніку. Але ў гэтым маляўнічым суплёце чамусь бракавала вытанчаных кветак бружмелю. Немаведама з якой прычыны, але я тады зацыкліўся менавіта на гэтай расліне. Я сказаў:
— He, не пойдзем сюды! Пройдзем трохідалей, пашукаем гатэльчык з бружмелем.
I гэтак мы крочылі сабе, пакуль не натрапілі на іншы гатэльчык, “Палацык”. Таксама дужа прыемны фасад, нават з кветкамі бружмелю абапал. Але Гарысу не спадабаўся выгляд мужчыны, які абапёрся на ўваходныя дзверы. Гарыс сказаў, што той выглядае на кепскага чалавека, да таго ж абуты ў брыдкія атопкі.
I мы пайшлі далей. Агоралі ладны кавалак дарогі, не сустрэўшы ніводнага гатэля. Праз нейкі час мы спаткалі мужчыну і папрасілі яго паказаць нам якія-небудзь гатэлі. Мужчына адказаў:
— Ну, вы якраз аддаляецеся ад іх. Каб трапіць у “Лася”, вам трэба назад і направа.
Мы адказалі:
— Ох, мы ўжо былі там, і нам не спадабалася — няма бружмелю.
— Ну, тады ў “Палацык”, проста насупраць. Вы там былі?
Гарыс адказаў мужчыну, што не пажадаў туды ісці. Маўляў, яму не спадабаўся выгляд валацугі, які ў тым “Палацыку” пасяліўся, а таксама колер яго валасоў і фасон чаравікаў.
— Тады я не ведаю, што вам рабіць, спадарства, — прамовіў тубылец.— Бо “Лось” і “Палацык”— адзіныя гатэлі ў гарадку.
— I што, няма іншых? — выгукнуў Гарыс.
— Аніводнага! — адказаў мужчына.
— Дык што нам, напрамілы Бог, рабіць?! — выгукнуў Гарыс.
Тут загаварыў Джордж. Ён сказаў, што Гарыс і я, калі нам так хочацца, можам застацца тут і збудаваць гатэль пад сябе, а таксама выгадаваць адмысловых людзей, якія будуць у ім там жыць. Што да яго, дык ён вернецца ў “Лася”.
Светачам эпохі ніколі не ўдаецца ажыццявіць свае шляхетныя ідэалы, і таму мы з Гарысам падпарадкаваліся дыктату абывацельскіх жаданняў ды пацягнуліся ўслед за Джорджам.
Мы пацягнулі свой багаж у бок “Лася” ды згрузілі яго на падлогу перад рэцэпцыяй. Гаспадар выйшаў да нас і павітаўся:
— Добры вечар, спадарства!
— Добры, добры... — адказаў Джордж. — Нам трэба тры ложкі, калі ласка.
— На вялікі жаль, спадарства, — адказаў гаспадар, — няма!
— He бяды! — парыраваў Джордж. — Можна і два ложкі. Двое нашых могуць паспаць і ў адным...— працягнуў Джордж, павярнуўшыся да нас з Гарысам: — Праўда ж?
Гарыс адказаў: “Без пытанняў!” Ён, відаць, таксама падумаў, што я з Джорджам досыць лёгка ўладкуемся ў адным ложку.
— Мне вельмі шкада, спадарства! — паўтарыў гаспадар. — Але ва ўсім гатэлі не знойдзецца аніводнага вольнага ложка. Кажучы шчыра, дык у кожны ложку ўжо панапакавана па двое-трое джэнтльменаў.
Гэта нас трохі збянтэжыла.
Але Гарыс, падарожнік са стажам, давёў, што здольны весці рэй. 3 прафесійнай усмешкай на вуснах ён прапанаваў гаспадару:
— Ну, дык не бяды, дружа! Нашто нам збыткоўнасці і раскоша? Вы можаце пасяліць нас проста ў більярдным пакоі.
— Мне вельмі шкада, спадарства. Трое джэнтльменаў ужо спяць на більярдным стале, двое — у гасцёўні. Сёння для вас тут дакладна няма месцаў.
Мы схапілі транты і пайшлі ў “Палацык”. Як жа тут было ўтульна! Я сказаў, што ён мне падабаецца нават
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е больш за “Лася”, і Гарыс пагадзіўся, маўляў, усё будзе добра, нам проста не трэба перыцца на чалавека з рудым валоссем ля ўваходных дзвярэй. Маўляў, чалавек жа не вінаваты, што такім, рудавалосым, нарадзіўся на свет.
Калі трэба, дык Гарыс— сама карэктнасць і прыязнасць.
Але персанал у “Палацыку” выявіўся не надта спагадлівы. Гаспадыня проста на парозе сустрэла нас словамі, што, маўляў, за апошнія паўтары гадзіны мы ўжо чатырнаццатыя, каго яна выправіла назад на вуліцу. Нашы нясмелыя прапановы наконт стайні, більярднага пакоя ці сутарэння для вугалю яна сустрэла горкімі кпінамі. Усе гэтыя цёплыя месцейкі госці пазаймалі даўным-даўно.
Можа, яна ведае яшчэ якое месца ў вёсцы, дзе мы зможам знайсці начлег? Ну, калі шаноўнае спадарства не будзе брыдзіцца, то-бок у сэнсе яна асабіста не раіць, але ёсць маленькі бровар за які кіламетр на Ітанскім тракце...
Далей мы не слухалі. Схапіўшы кош, торбы, курткі, дзяружку, пакункі, мы прыпусцілі штомоцы. Адлегласць была хутчэй два кіламетры, чым адзін. Але мы ўрэшце дапялі да бровара. I ўварваліся, задыханыя, у шынок.
Персанал у шынку сустрэў нас груба. Яны проста рагаталі. Ва ўстанове месцілася ўсяго тры ложкі, але ў іх ужо спала сем самотных джэнтльменаў і дзве сямейныя пары. Прыязны лодачнік, што якраз завітаў туды, параіў нам бакалейную краму наўпоблізь “Лася”, і мы далі задні ход.
Бакалея была бітма набітая. Кабета, якую мы сустрэлі ў краме, ласкава пагадзілася ўзяць нас паўкіламетра далей да нейкай спадарыні, сваёй сяброўкі, у якой, на шчасце, вызваліўся пакой.
Кабетка чыкільгала паволі, і мы ішлі да яе сяброўкі хвілін дваццаць. У дарозе кабетка падымала нам настрой тым, што апісвала характар сваіх боляў у спіне.
Нам адчыніла яе сяброўка. I параіла нам звярнуцца ў дом №27Дом №27 быў поўны, і нас паслаліўдом №32. Той таксама стаяў набіткаваны.
Тады мы выйшлі на тракт. Гарыс сеў на кош і адмовіўся ісці далей. Ён сказаў, што гэта цалкам сабе мілы кут, і ён хоча, каб яго пахавалі тут. Ён папрасіў нас з Джорджам пацалаваць ягоную матулю, сказаць усім сваякам, што ён ім усё даруе, і ўрэшце пакінуць яго спакойнапаміраць.
У гэты час з’явіўся анёл у абліччы малога хлопчыка (не магу ўявіць больш удалага аблічча для анёлаў) з гляком піва ў адной руцэ і нечым, што мела струну на канцы, — у другой. Гэтую струну хлопчык апускаў на кожны пляскаты камень, які трапляўся яму па дарозе, і пасля тузаўугору, і гэта рабіла надзвычай непрыемны гук, што наводзіў на думку пра пакуты і катаванні.
Мы запыталі гэтага пасланца нябёсаў (што высветлілася неўзабаве), ці мо ён ведае якую хату з нешматлікімі ды нямоглымі жыхарамі (найлепей — пажылымі бабулькамі ды спаралюшаванымі дзядкамі), якіх тры зняможаныя джэнтльмены могуць хутка і лёгка выгнаць з іхніх
МЛРШРУТ ПЯТЫ:
рака бярэзіНА, МАГіЛЕйшчь/на
ГЭТЫ МАРШРУТ ПАСУЕ ДЛЯ ТЫХ, ХТО ЗАБЫЎ ВЁСЛЫ ДОМА. ВОСЬ ШТО ДАВЯДЗЕНЦА РАБІЦЬ, КАЛІ ВЫ ПОЙДЗЕЦЕ ГЭТЫМ МАРШРУТАМ: НІЧОГА. ШЫРОКАЯ СУПАКОЙНАЯ ВОДАМАГІСТРАЛЬ СПРЫЯЕ ПОБЫТАВАМУ П’ЯНСТВУ
НА БОРЦЕ, РАЗЫГРЫВАННЮ НА ВАДЗЕ С АЦ ЫЯ КУЛ ЬТУ РН ЫХ ДРАМ “БУНТ ЮНГ” I ЎНУТРЫКАЛЕКТЫЎНАМУ ЧЭМПІЯНАТУ ПА МАКРАМЭ. САМЫМ ПАПУАЯРНЫМ МЕДЫКАМЕНТАМ
НА БЯРЭЗІНЕ БУДЗЕ МАЗЬ АД ПРОЛЕЖНЯЎ.
191
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е ложкаў? А калі ён не ведае, дык мо пакажа на пусты загон для свіней ці закінутую мануфактуру з печкай для абпальвання вапны? Ці яшчэ якую халабуду на выселках? Хлопчык пра такія месцы не ведаў— прынамсі паблізу такіх не было. Але ён сказаў, што калі мы пойдзем з ім, дык яго маці здае пакой, і яна можа пусціць нас на ноч.
Пры святле месяца мы кінуліся яму на шыю і асыпалі блаславеннямі. Усё гэта магло стаць вельмі прыгожай карцінай, каб хлопчык, пад грузам нашых пачуццяў, не паваліўся на зямлю, а мы ўсе покатам паваліліся на яго. Гарыса настолькі перапоўніла радасць, што ён, здаецца, страціў прытомнасць. Перш чым вярнуцца да памяці, ён выхапіў гляк з півам ды выжлукціў палову. А потым пабег наперад, кінуўшы ўвесь багаж на нас з Джорджам.
Хлопчык жыў у невялікім чатырохпакаёвым дамку, і яго маці — от ужо сапраўды гасцінная жанчына! — падала нам гарачую грудзінку. Мы струшчылі яе цалкам — дзве з паловай кілі! — а потым яшчэ пірог з сочывам і два чайнікі гарбаты. I ўрэшце пайшлі спаць.
У пакоі стаяла два ложкі. Адзін быў раскладанкай сямідзесяцісантыметровай шырыні. На яе паклаліся мы з Джорджам, абвязаўшыся абодва прасцінай, каб не выкуліцца. Другі ложак належаў нашаму анёлку, і Гарыс атрымаў яго ў сваё поўнае распараджэнне. Зранку мы ўбачылі Гарысавы голыя ногі, што на паўметра вытыркаліся з дзіцячага ложачка. Мыючыся, мы з Джорджам вешалі на іх ручнікі.
Наступным разам едучы ў Дачэт, мы ўжо не былі такімі пераборлівымі ў справе гатэляў.
Але вернемся да цяперашняй вандроўкі. Нічога экстраардынарнага не здарылася. Мы прычалілі трохі ніжэй за Малпін востраў. Там мы атабарыліся і з’елі другі сняданак. Мы былі прыняліся за халодную цяляціну, як высветлілася, што забылі муштарду. He думаю, што колісь раней ці некалі пазней у сваім жыцці мне гэтак моцна хацелася муштарды. Увогуле кажучы, я невялікі аматар муштарды. Ужываю яе зрэдчас. Але ж сёння я быў гатовы аддаць за яе ўсю адзежку і грошай дзежку.