Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Вы ніяк не чакаеце, што выканаўца памятае толькі тры радкі першага куплета, а потым будзе паўтараць іх, пакуль не настае час спяваць прыпеў. Вы таксама не чакаеце, што куплетыст раптоўна спыніцца пасярод радка,
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VIII хіхікне й скажа: “А зараз будзе смешна!”— але сам — от хоць ты што! — не ўзгадае ніводнага слова з наступнага радка. Потым паспрабуе нешта мармытаць сабе пад нос. Урэшце ён такі ўспомніць, але гэта будзе ўжо зусім іншая частка песні. Потым зноў спыніцца і без ніякага папярэджання прымусіць слухацьусю песню спачатку. Вы не чакаеце...
...Зрэшты, лепш я падам запіс таго, як Гарыс спявае свае камічныя куплеты, каб вы самі маглі ўсё пачуць і ацаніць.
ГАРЫС (стоячы перад піяніна і звяртаючыся да наперадусцешанай публікі). Баюся, гэта надта старая песня... Падазраю, вы ўсе яе ведаеце. Але я ведаю толькі яе. Такім чынам, шаноўнае спадарства, “Песенька Суддзі” з “Пінафоры”... He, не з “Пінафоры”...у сэнсе... ну, вы самі ўсё разумееце... з іншай камічнай оперы... Прыпеў заспяваем разам.
(Сярод публікі прабягае шэпт у прадчуванні асалоды, а таксама ад страху, што давядзецца далучыццаў прыпеве. Неўратычны піяніст выдатна выконвае прэлюдыю да “Песенькі Суддзі” з “Суда прысяжных”. Настае час далучыцца Гарысу. Гарыс не далучаецца. Неўратычны піяніст граеўступ яшчэ раз. Гарыс, які пачаў спяваць адначасова з пачаткам уступу, выдае першыя два радкі “Арыі лорда Адміралцейства” з “Пінафоры”. Неўратычны піяніст намагаецца хуценька праскочыць прэлюдыю, алеўяго не атрымліваецца. Ён следуе за Гарысам, граючы “Песеньку Суддзі” з аперэты “Суд прысяжных”,
аднак рады не дае. I спрабуеўспомніць, што ён робіць і дзе знаходзіцца. Урэшце, адчуўшы запамароку, спыняецца.)
ГАРЫС (з ноткамі спагады ў гохасёў Нармальна, нармальна! Малайчына, вы добра трымаецеся — працягвайце!
НЕЎРАТЫЧНЫ ПІЯНІСТ. Баюся, тут памылка. А што вы спяваеце?
ГАРЫС (жвавенькаў “Песеньку Суддзі” з “Суда прысяжных”. А што вы граеце?
СЯБАР ГАРЫСА (з задняга шэрага). He, тупалобіна! Ты пяеш ‘Арыю лорда Адміралцейства” з “Пінафоры”.
(Доўгая спрэчка паміж Гарысам і Гарысавым сябрам пра тое, што ж насамрэч спявае Гарыс. Сябра ўрэшце пагаджаецца, што ямуўсё роўна, якую песню выконвае Гарыс, абыўжо заспяваў, і Гарысз выразам несправядліва нанесенай яму крыўды на твары просіць піячіста пачаць спачатку. Піяніст,у сваю чаргу, пачынае прэлюдыю да “Арыілорда Адміралцейства”, але Гарыс, палічыўшы гэта шыкоўнымуступам, пачынае.')
ГАРЫС. Каліхадзіўяўадвакатах,
Сядзелі махляры па хатах.
(Усеагульны выбух смеху, які Гарыс прымае заўхваленне. Піяніст, згадаўшы пра жонку й дзяцей, адмаўляецца ад няроўнай бітвы й выходзіцьу сад. Яго месца займае новы піяніст, з таўсцейшай скурайД
НОВЫ ПІЯНІСТ (натхнёна). Ну,чалавеча, пачынай, ая падхаплю. He будзем пераймацца ўсякімі прэлюдыямі.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VIII
ГАРЫС (да якога пакрысе дайшло тлумачэнне сябра, смеючыся). Святыя ўгоднікі! Прабачаюся. Госпадзе, ну канешне, я пераблытаў дзве песні. Гэта ўсё Джэнкінс збівае нас усіх з ладу... Пачынайма!
ГАРЫС (спявае, ягоны голас, здаецца, даносіцца з сутарэння і гучыць як першыя прыкметы землятрусу). Калі яў канторы кур’ерам служыў... (у бок піяніста); Надта нізка, чалавеча, надта нізка! Давай пачнем спачатку, калі ты не супраць.
(Гарыс спявае першы радок зноў, гэтым разам — фальцэтам. Публіка моцна ўражаная. Псіхічна няўстойлівая кабеталя каміна пачынае пмкаць. Яе даводзіцца вывесціў сад.)
ГАРЫС (працягваючы). “Я спраўнаў кантору... пасылкі насіў”... Мм... “Пакункі насіў”?.. Не-не! “Паперы насіў”? Што ж там? “Графіны насіў”? He! Во: “Я спраўна ў канторы манокль насіў”! Прабачце, далей будзе смешна... He магу спяваць! I я... і я... Ой, ну хопіць!... Давайце ўрэшце пяройдзем да прыпеву (спявае):
Ія... кагось там-там... вядуўпаход...
За мной ідзеўвесь Каралеўскі Флот...
Як вы ведаеце, два апошнія радкі прыпеву трэба паўтарыць усім разам.
ХОР ГАСЦЕЙ: Іён... кагосьтам-там... вядзеўпаход...
За ім ідзеўвесь Каралеўскі Флот...
Гарыс ніколі не адчувае, якой доўбняй ён сябе выстаўляе перад іншымі і як псуе настрой людзям, якія ні ў чым
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е перад ім не вінаватыя. He, ён шчыра перакананы, што забаўляе іх. I ў дадатак абяцае, што заспявае новую серыю камічных куплетаў пасля вячэры.
Што да прыёмаў ды камічных куплетаў, дык мне прыгадаўся яшчэ адзін варты аповеду інцыдэнт, у якім я быў колісь замяшаны і які пралівае святло на глыбінныя механізмы чалавечай прыроды ў цэлым.
Аднойчы ў нас ладзілася элегантная і выкшталцоная вечарынка. Мы апранулі нашы найлепшыя строі. Гутарылі далікатна і разважна. Любаваліся сабой як маглі. Усе, за выключэннем двух маладзёнаў, студэнтаў, якія нядаўна вярнуліся з Нямеччыны. Звычайныя хлопцы, што пачуваліся ў нашым асяроддзі трохі няёмка. Праўда палягала ў тым, што яны нам былі не роўня. Нашы дасціпныя размовы й вытанчаны густ значна пераўзыходзілі іхні інтэлектуальны ўзровень. Тут яны былі не ў сваёй талерцы. Усе моўчкі пагаджаліся, што ім не варта было сюды прыходзіць.
Мы гралі фрагменты з сярэднявечных саксонцаў. Абмяркоўвалі філасофію ды этыку. Мы фліртавалі стрымана й зухавата. Сыпалі досціпамі — вядома ж, на вышуканы, шляхетны манер.
Пасля вячэры нехта працытаваў французскі верш, і ўсе ўхвальна загаманілі. Потым адна дама праспявала сентыментальную баладу па-іспанску, і адзін ці двое гасцей пусцілі слязу — нагэтулькі яна прагучала пранікнёна іўзнёсла.
Пасля балады двое студэнтаў падняліся й запыталі, ці чулі мы што пра гера Шлосэна-Бошэна. Ён кагадзе
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VIII прыехаў і цяпер сядзіць у ядальні на першым паверсе. Маўляў, ён шыкоўна спявае свае знакамітыя камічныя куплеты па-нямецку.
Ніхто з нас нічога не чуў пра гэтага спадара.
Тады студэнты горача запэўнілі нас, што гэта будуць гамерычна смешныя куплеты. I калі мы выявім жаданне, дык яны могуць спусціцца да гера Шлосэна-Бошэна — яны добрыя знаёмыя — і папрасіць яго іх нам заспяваць. Хлопцы сказалі, яго куплеты настолькі смешныя, што калі гер Шлосэн-Бошэн спяваў іх нямецкаму кайзеру, дык яго (вядома ж, кайзера) давялося пакласці на ложак.
Яны дадалі, што ніхто не можа спяваць так, як гер Шлосэн-Бошэн. Падчас спеваў ён захоўвае гранічную сур’ёзнасць. То-бок вам можа падацца, што ён спявае трагічныя балады, і менавіта гэтае ўражанне безумоўна зробіць увесь нумар яшчэ весялейшым. Hi з тону repa Шлосэна-Бошэна,— дадалі маладзёны,— ні з ягонай манеры выканання нельга зрабіць выснову, што ён спявае нешта іранічнае. Гэта сапсуе ўсю справу. Менавіта ягоны вельмі сур’ёзны, амаль патэтычны выгляд стварае жаданы камічны эфект.
Мы ўсе адказалі, што проста прагнем паслухаць шаноўнага гера і хочам пасмяяцца як след. Маладзёны спусціліся на першы паверх і прывялі гера Шлосэна-Бошэна да нас.
Ён, здавалася, ахвотна пагадзіўся, бо адразу ж і ўсеўся за піяніна без лішніх словаў.
— О, вы пазабавіцеся! Вы парвяце бакі ад смеху, — прашапталі два маладзёны, мінаючы пакой, і занялі незаўважную пазіцыю па-за спінай выканаўцы.
Гер Шлосэн-Бошэн акампанаваў сам сабе. Па шчырасці, уступ не абяцаў набліжэння камічнага куплету. Ліліся дзівосныя, не пазбаўленыя гатычнай панурасці, пераборы. Па нашых спінах прабеглі мурашы. Але мы шэптам супакоілі адно аднаго — гэта такі нямецкі хітрык. I сталі з нецярпеннем чакаць спеваў.
Па-нямецку я не разумею. Я вучыў гэтую мову ў школе, але два гады па школе забыў усё да апошняга слова (і з таго моманту пачуваюся значна лепш). Аднак у той вечар мне не хацелася, каб госці палічылі мяне невукам. I тады я прыўлашчыў тактыку, якая падалася мне ўдалай. Я сачыў за двума студэнтамі і рэагаваў гэтаксама, якяны. Калістудэнтыхіхікалі,яхіхікаўтаксама. Калі яны рагаталі, я таксама рагатаў. Я раз-пораз пырскаў са смеху так, нібыта гэта я заўважыў нейкі жарцік, які ўцёк з-пад увагі іншых. Я падумаў, гэта ўдалы хітрык.
Слухаючы песню, я заўважыў, што шмат іншых гасцей таксама сачылі за двума студэнтамі. Госці хіхікалі, калі хіхікалі студэнты. Усе рагаталі, калі рагаталі студэнты. Я сам пырскаў са смеху раз-пораз. I пакуль доўжыліся ўсе гэтыя хіхіканні, рагатанні і выбухі раптоўнага смеху, усё ішло спраўным парадкам.
Аднак сам нямецкі выканаўца не цешыўся. Спярша, калі мы засмяяліся ўпершыню, яго твар выразіў немалое здзіўленне. Так, нібыта смех быў самай апошняй эмо-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VIII цыяй, якую ён чакаў пачуць на свой спеў. Мы палічылі гэты трук вельмі дасціпным. Нам падалося, што гэтая яго шчырая сур’ёзнасць ёсць важнай часткай праграмы. Найменшы намёк, што яму самому смешна, мог зруйнаваць увесь нумар. Калі мы працягнулі рагатаць, дык яго здзіўленне саступіла месца раз’юшанасці і абурэнню, і ён абводзіў усіх прысутных лютым позіркам (за выключэннем двух студэнтаў, якія стаялі ў яго за спінай і заставаліся па-за вокам). Ад гэтага ў нас пачаліся канвульсіі. Мы зняможана перасміхнуліся. Нават словаў хапіла б, каб загнаць нас у гістэрыку, а тут яшчэ выканаўца дадаў сур’ёзнасці — і ото ж маеш, аж занадта!
На апошніх фразах гер Шлосэн-Бошэн пераўзышоў самога сябе. Ён кінуў у залю позірк, у якім было сканцэнтравана столькі лютасці, што, калі б нас не папярэдзілі, мы маглі б і абразіцца. Ён дадаў у свой лямант пякельнай агоніі. Калі б мы не ведалі, што гэта смешная песенька, дык заплакалі б наўзрыдзь.
Ён скончыў сярод усеагульнага рогату. Мы загукалі, што гэта быў найсмяшнейшы нумар, які мы толькі чулі ў сваім жыцці. I дадалі, што вельмі дзіўна, чуючы такое, згаджацца з пашыранай думкай, быццам немцы зусім не маюць пачуцця гумару. Потым мы спыталі выканаўцу, чаму ён не пераклаў песеньку на ангельскую. Каб простыя ангельцы маглі яе зразумець і пачуць яе ва ўсёй сваёй камічнай красе.
Тут гер Шлосэн-Бошэн падняўся і стаў пускаць перуны ваўсе бакі. Ён аблаяўнас па-нямецку. А гэтая мова,
АНДРЭЙ ХАДАНОВіЧ
3 НіЗКІ "ВЕРШЫ ПРА АКУДОВІЧА" *
Я ПРЫГОЖЫ I ЯШЧЭ HE СТАРЫ.
ГЭТА ВЕДАЮЦЬ УСЕ КАМАРЫ.
О, КОЛЬКІ ЁСЦЬ НАПОЯЎ, ДРУГ ГАРАЦЫА, ЯКІХ HE АСУШЫЦЬ МЕЛІЯРАНЫІ!
♦
Заснула ў спальніку сама, Бо Акудовіча няма.
ПЛЫЎ АКУДОВІЧ 3 МОКРАЙ БАРАДОЙ.
I ДУХ СВЯТЫ НАСІЎСЯ НАД ВАДОЙ.