Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Але я быў няўмольны, і ён сумна-пакрыўджаным голасам запытаў:
— А можа, хочаш убачыць мемарыяльную шыльдачку?
Я адмовіўся і ад шыльдачкі, і тады ён выцягнуў свой апошні козыр. Ён наблізіўся і прашаптаў:
— У мяне там, у склепіку, ёсць два сапраўдныя чарапочкі! Хадзем!.. Напрамілы Бог, хопіць капрызіцца, по
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VII хадзем ужо зірнем на чарапочкі! Юнача, ты ж прыехаў адпачываць, так? Дык падымі сабе настрой! Хлопча, хадзем, паглядзім чарапы!
Я павярнуўся насто восемдзесят градусаўідаўдзёру. Уцякаючы, я чуў за спінай,як ён гукае:
— Вярніся, паглядзіш на чарапы! Сюды, тут чарапо-о-очкі!!!
I вось, калі ласка, Гарыс— яшчэ адзін аматар магілак, саркафагікаў ды эпітафіек на помнічках. Думка, што ён не ўбачыць магілы спадарыні Томас, даводзіць яго да шаленства! Гарыс дадаў, што марыў зірнуць на магілу спадарыні Томас з першага імгнення, калі я толькі прапанаваў адпачынак на Тэмзе. Увогуле, кажа Гарыс, ён бы не паехаўу гэтую вандроўку са мной і Джорджам, калі б ведаў, што яму не выпадзе ўбачыць магілы.
Я нагадаў яму, што а пятай мы мусім даплыць да Шэпертана, дзе нас будзе чакаць Джордж. Тады Гарыс пераключыўся на Джорджа, маўляў, якое трасцы мы павінны кружляць ды віхляць па рацэ, толькі каб падаць човен да трапа роўна а пятай вечара?! Чаму Джордж і пальцам не паківаў, каб дапамагчы нам? Чаму не ўзяў напракат і сам не спакаваў гэтую плывучую гаргару? Чаму б яму было не ўзяць выходны ў сваім банку і самому не спусціцца з намі па рацэ адразу? Хай іх няхай, гэтыя банкі! Якога д’ябла Джордж праседжвае ў іх порткі?!
— Я ніводнага разу не бачыў, каб ён нешта ў тым банку рабіў! — гарачыўся Гарыс. — Як ні зайду, сядзіць поседам за тоўстай шыбай. Удае, нібы працуе. Якая
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е карысць ад чалавека, які дурэе за тоўстай шыбай? Вось я, напрыклад, для пражытку мушу працаваць. Дык няхай і ён папрацуе! Якая карысць ад яго праседжванняў?!. Якая карысць увогуле ад гэтых банкаў? Яны прысабечваюць твае грошы, і калі ты працягваеш у акенца чэк, яны вяртаюць яго са словамі: “Няма пакрыцця” ці “Звярніцеся да начальніка філіяла”. На чорта нам такая праца?! За мінулы тыдзень я двойчы сутыкаўся з гэтымі іхнімі выбрыкамі.
— Абрыдла! — працягваў крычаць Гарыс. — Усё, закрываю да ліхаматары свой фунтавы дэпазіт! Калі б Джордж ужо ехаў з намі, мы б маглі спакойна схадзіць і паглядзець магілу. He ўпэўнены, што ён увогуле ў тым банку. Вечна ён недзе шлындаецца, спіхваючы ўсю працу на нас. Усё, я сыходжу — пайду прамачу горла ў шынку.
Я нагадаў Гарысу, што да найбліжэйшага бара яшчэ плысці й плысці. I тады ён адчыхвосціў таксама рэчку, бо “якая карысць ад матухны-Тэмзы, калі просты ангельскі народ памірае на яе абсягах ад смагі?”
Найлепшае ў такіх выпадках — пакінуць Гарыса самнасам з яго праклёнамі. Ён спагоніць злосць ды супакоіцца. Але я нагадаў яму, што ў сакваяжы ляжыць ліманадны парашок, а слоік пітной вады на носе чоўна, і абодва складнікі толькі чакаюць, каб Гарыс злучыў іх у прахалодны й асвяжальны напой.
I тут Гарыс прайшоўся па ліманадзе, які ёсць нічым іншым, як “памыямі з багадзельні”. Дарэчы, гэтаксама ён мянуе садавіновае піва, малінавы сіроп і да таго па-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VII добную бурду. Гарыстрымаеццадумкі, штоўсеяны спараджаюць нестрававанне, нішчаць цела і душу, а таксама спрычыняюцца да паловы злачынстваў у Брытаніі.
Гарыс дадаў, што хай там што, але ён мусіць HeinTa выпіць. Ён злез са свайго месца ды нахіліўся, каб узяць пляшку. Тая якраз ляжала на дне каша, яе было цяжка дастаць. Ён мусіў нахіляцца ўсё ніжэй і ніжэй, адначасова намагаючыся кіраваць чоўнам. Маючы перакручаны дагары нагамі пункт агляду, ён узяў няслушны курс — і мы ўбіліся ў бераг, і ён згубіў раўнавагу і даў нырца ў кош, стаўшы на галаву ды ўчапіўшыся ў барты чоўна так адчайна, як за людзей чапляецца Кашчавая. Ногі ўзляцелі ўгару. Ад страху заваліцца за борт Гарыс намагаўся не рухацца. I балансаваў гэтак, пакуль я не схапіў ягоных ног ды не стаў выцягваць яго з каша, але гэты мой вызвольны рух раз’юшыў Гарысаяшчэ болып.
Р а з д з е л VIII
Шантаж. —Як правільна займацца вымагальніцтвам. — Гнюсны эгаізмуласнікаў зямлі. — Нехрысціянскія пачуцці Гарыса. —Гарыс спявае камічныя куплеты. — Вечарынка вяршкоў грамадства. — Ганебнае ашуканства двух студэнтаў. — Трохі бескарыснай інфармацыі. —Джордж купляе банджа.
fj ft ы прысталі д а л у г о ў
J ляКэмптан-Паркуіз’елідругісняданак.Тутцуw доўны куток: утравелая раўніна, што спускаец-
ца да самага берага, на якім хіляцца да вады ніцыя вербы. Толькі мы прыступіліся да дэсерту— хлеб з сочывам,— як да нас падышоў нейкі ягамосць у саколцы, з кароткай люлькай у зубах. Ягамосць стаў дапытвацца, ці мы ў курсе, што парушаем межы прыватнай маёмасці. Мы адказалі, што яшчэ не заглыбіліся ў гэтае пытанне дастаткова, каб прыйсці да адназначных высноваў, але ж калі ягамосць
П4
дасць слова джэнтльмена, што мы ўсё ж іх парушаем, дык мы без найменшых ваганняў дамо яму веры.
Ягамосць горача запэўніў нас, што так, парушаем. Мы яму падзякавалі. Аднак ён па-ранейшаму назаляў нам сваёй прысутнасцю. Прычым выглядаў настолькі незадаволеным, што мы запыталіся, ці можам нешта зрабіць для яго, а Гарыс, сэрца на далоні, нават прапанаваў ягамосці хлеба з сочывам.
Напэўна, ягамосць належаў да нейкай таемнай секты, якая сувора забараняе сваім чальцам спажываць хлеб з сочывам, бо ён тут жа адмовіўся — гэткім тонам, быццам нашая прапанова адначасова спакушала і катавала яго. I дадаў, што ягоны абавязак — нас выгнаць.
Гарыс сказаў, што калі ўжо такі абавязак, дык няхай ягамосць абавязкова яго выконвае. I нават пацікавіўся, ці ёсць у ягамосця адпаведная стратэгія, каб выканаць свой абавязак найлепшым чынам.
А Гарыс, скажу я вам, — мажны дзяцюк. I таму прыблудны ягамосць, змераўшы Гарыса позіркам ад ног да макаўкі, сказаў, што лепей пойдзе параіцца з гаспадаром, а потым вернецца ды абавязкова шпурне нас абодвух у раку.
Вядома ж, больш мы яго не бачылі, і вядома ж, усё, чаго ён прагнуў, — гэта залатая манета. Рэч у тым, што ўлетку на пэўных адрэзках ракі можна зарабіць не абыякі капіталец, шантажуючы слабавольных адпачывальнікаў наступным чынам: прайдзісвет прыходзіць і прадстаўляецца пасланцом уладальніка зямлі.
У такіх выпадках прапаную шаноўнай грамадзе назваць пасланцу вашае імя і адрас, і калі гэта сапраўдны
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е пасланец і ўласнік зямлі напраўду мае нешта ў дачыненні да вас, то хай яны ўвіхаюцца і даводзяць праз афіцыйныя органы, якую шкоду вы ўчынілі той зямлі сваім на ёй сядзеннем. Але ж большасць людзей нагэтулькі лянотная і недасведчаная, што хутчэй упакорыцца ды адшпіліць адступныя, чым пакладзе канец гэтаму сваволлю і дасць належны адпор.
Увогуле эгаізм уласнікаў зямлі ўражвае. Калі б іхняя воля, дык яны даўно ўжо перакрылі Тэмзу ўпоперак. Яны ўжо гэта зрабілі сям-там: на некаторых ручаях і прытоках.
Уладальнікі земляных участкаў утыкаюць тычкі на поймах рэк, працягваюць ланцугі ад берага да берага ды прыбіваюць на кожным дрэве вялізныя шыльды з папярэджаннямі й пагрозамі. Выгляд гэтых шыльдаў абуджае ў маім сэрцы ўсе благія інстынкты. Мне хочацца паздзіраць іх да ліхаматары, а пасля папрыбіваць да лабацін тых людзей, якія іх там павесілі. I гэтак да пераможнага канца, пакуль я ўсіх іх не закапаю ў зямельку ды пастаўлю іхнія папераджальныя шыльды ў якасці надмагілляў.
Я падзяліўся сваімі пачуццямі з Гарысам, і ён сказаў, што паводзіны землеўласнікаў злуюць яго значна больш, чым мяне. Ён дадаў, што яму адразу хочацца не толькі прыстукнуць таго чалавека, што павесіў шыльду, але ж таксама ўтрупяніць усё ягонае сямейства, уходаць усіх ягоных сяброў, а потым спагнаць злосць на сваяках ды наастачу спапяліць усе іхнія хаты.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел VIII
Мне падалося, што Гарыс трохі перабольшвае. Але той сказаў:
— Нічога я не перабольшваю! Я пазакопваю іх усіх, паспальваю іхнія хаты і пайду сабе спяваць камічныя куплеты на папялішчы.
Слухаць Гарыса, які апавядае, што пойдзе па крывавым шляху забойцы, было нясцерпна. Мы не мусім дазваляць нашай празе справядлівасці скочвацца да банальнай помсты. Я доўга пераконваў Гарыса, каб ён трымаўся больш хрысціянскай перспектывы. Урэшце Гарысаўдалосяўмовіць. Ён прысягнуў, што не будзеўмешваць у гэтую справу сяброў і сваякоў. А таксама адмовіцца ад камічных куплетаў на папялішчах.
Калі вы ніколі не чулі, як Гарыс спявае камічныя куплеты, дык ніколі не зразумееце, якую вялікую ласку я зрабіў чалавецтву.
Гарыс мае ідэю-фікс: яму, вялікаму выканаўцу камічных куплетаў, трэба спяваць іх паўсюль і заўжды. Цікава, што ўсе яго сябры, якія ўжо чулі, як Гарыс выконвае камічныя куплеты, маюць іншую ідэю-фікс— забараніць Гарысу спяваць камічныя куплеты. Яны ўпэўненыя, што яму ні ў якім разе, ніколі і ні пры якіх умовах не варта даваць ні найменшай магчымасці іх выканаць.
Калі Гарыс прыходзіць на прыём і яго просяць заспяваць, то спачатку ён удае, быццам вагаецца:
— Ну, вы ведаеце, я ўмею спяваць толькі камічныя куплеты...
Затое з самога тону, якім ён гэта прамаўляе, вынікае, быццам спявае ён іх настолькі добра, што чалавеку
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е абавязкова варта паслухаць, і толькі пасля ўжо спакойна класціся ды паміраць.
— Ах, чароўна, чароўна! — узрушваецца гаспадыня. —Спадар Гарыс, просім!
Гарыс падымаецца ды ідзе да піяніна, а яго твар аквечаны прасветлай усмешкай дабрадзея.
— Шаноўная грамада, цішэй! — гукае гаспадыня на ўсе бакі. — Спадар Гарыс зараз будзе спяваць камічныя куплеты!
— Ой, як цікава! — мармычуць госці. I спяшаюцца з аранжарэі, падымаюцца па сходах, збягаюцца, збіраючы людзей з усяго дома.
Усе гуртуюцца ў гасцёўні. Сядаюць наўкола, усміхаючысяўпрадчуванні канцэрта. I Гарыс пачынае.
Натуральна, моцных вакальных дадзеных пры спяванні камічных куплетаў чакаць не даводзіцца. Вы не маеце ілюзій, што будзе добрая фразіроўка ды вакальная тэхніка. Вам не абыходзіць, калі, узяўшы надта высокую ноту, выканаўца рэзка й нечакана з’язджае ўніз. Вам пляваць на рытм. Вас не турбуе, што выканаўца забег паперад акампанементу на два радкі й спрачаецца на гэты конт пасярод радка з піяністам, а потым пачынае куплет наноў. Але вы прынамсі спадзеяцеся, што выканаўца ведае словы.