Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е не далі. Адна з іх правяла па сядзенні пальчыкам у белай пальчатцы. Паказала плямку сяброўцы, і абедзве скрушнаўздыхнулі.
Потым паненкі ўладкаваліся ля мачты, з такімі грымасамі, быццам у першых хрысціянскіх пакутнікаў на крыжы. Калі на іх трапляла трохі пырскаў ад вясла, іх жэсты выразна гаварылі, што мы, маўляў, незваротна сапсавалі ім увесь касцюм, а плямы ад вады ніколі не сыдуць, а ўядуцца ў сукенку на векі вечныя.
Я быў сама лагода. Стараўся, як мог. Падымаў вясло на паўметра і рабіў паўзу ў канцы кожнага грабка, каб з вёслаў паспела сцячы вада. (Мой прыяцель, пабачыўшы такое, праз нейкі час сказаў, што побач з такім майстрам, як я, ён адчувае сваю поўную прафесійную няздатнасць, а таму лепш не будзе веславаць увогуле. 3 маёй ласкавай згоды, ён лепш пасядзіць ды павывучае маю вяслярскую тэхніку зблізку.)
Нягледзячы на ўсе мае высілкі, я не мог стрымаць усіх пырскаў. Раз-пораз яны траплялі на дзявочыя строі.
Уголас нашы паненкі незадаволенасці не выказвалі. Аднак, сеўшы шчыльненька адна ля адной, яны тоненька так склалі вусны. Кожны раз, калі кроплі траплялі на дзяўчат, іх біла заўважная дрыготка. Паненкі прымалі пакуты з велічнай маўклівасцю. Гэтая шляхетнасць мусіла б цешыць вока, аднак мяне яна толькі засмуціла. Я надта чуллівы. Mae рухі зрабіліся хапатлівыя і сутаргавыя, і з гэтай прычыны я стаў пырскацца яшчэ больш, дарма што асцярожнічаў, аж язык высалапіў.
Урэшце я здаўся. Сказаў, што саступлю месца прыяцелю. Той пагадзіўся, што так будзе лепей, і мы памяняліся месцамі. Паненкі міжвольна выдыхнулі, калі ўбачылі, што я пакідаю вёслы, і нават трохі ачунялі. Гаротніцы! Лепш бы яны змірыліся з маёй прысутнасцю! Бо чалавек, якога яны цяпер атрымалі за весляра, быў, няма чаго казаць, хлопец вясёлы ды шчыры, але ж таўстаскуры й недалікатны. Спагады ўяго было, не раўнуючы ў шчанюка ньюфаўндленда. Вы можаце спапяляць яго позіркам хоць гадзіну, ён нават і не заўважыць, а калі й заўважыць, дык не схамянецца.
Прыяцель задаў зухаватага тэмпу. Вёслы ўзнялі пырскі, якія зіхцелі й шыпелі, як фантан, і прымусілі паненак імгненна выпрастаць спіны. Выліўшы за адзін узмах на сукенку адной з дзяўчатак больш за літр вады, прыяцель зычліва ўсміхнуўся і перапрасіў:
— Я, дальбог, прашу мяне выбачыць! — і прапанаваў паненцы сваю насоўку, каб выцерці пляму.
— О, нічога страшнага...— прамармытала гаротніцаўадказ, захінаючыся сырым пледам ды накідкамі. Потым зрабіла марнае намаганне абараніць сябе карункавым парасонам.
Падчас другога сняданку ім таксама не пашчасціла. Іх хацелі пасадзіць проста на траву, хоць яна тут расла занадта пыльная. Камлі дрэваў, на якія ім прапаноўвалі абаперціся, мяркуючы паўсім, ніхто не парупіўся для іх працерці. Таму паненкі разаслалі свае хусцінкі ды ўселіся на іх строга перпендыкулярна зямлі.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е
Нехта з нас, несучы мясны пірог на тацы, спатыкнуўся аб карэнне. Пірог вылецеў з рук. На шчасце, у паненак нічога не трапіла. Але гэтае здарэнне адкрыла ім вочы на новую небяспеку, змушаючы ўвесь час заставацца напагатове. Калі хтосьці з нас набліжаўся, несучы штосьці, што магло вываліцца й нарабіць бяды, яны праводзілі яго позіркамі, поўнымі вусцішы, аж пакуль ён не сядаў.
— Ну, што, дзяўчаткі? — звярнуўся мой прыяцель да паненак, калі абед скончыўся. —Хадзем, памыйма посуд!
Спярша яны яго не зразумелі. А калі ўсё-ткі асягнулі розумам сказанае, дык заўважылі, што, на жаль, кепска ведаюць, як гэта робіцца.
— О, я зараз пакажу вам! — закрычаў прыяцель. — Страшэнна вясёлы занятак. Вы становіцеся на ка...Я маю на ўвазе, нагінаецеся над вадою, ну, разумееце, вось так, і мыеце посуд у вадзе.
Старэйшая зазначыла, што, на вялікі жаль, іхнія сукенкі не прызначаныя для працы.
— Сукенкам нічога не будзе! — шчыра запэўніў мой прыяцель. —Толькі закатайце рукавы.
I ён такі прымусіў іх працаваць. Ён пераканаў паненак, што на пікніку мыццё посуду — другая пасля яды асалода. Яны адказалі, што гэта цікавы досвед.
Цяпер, калі я прыгадваю той выпадак, сумняюся, ці быў мой сябра такім ужо няўважлівым, як падавалася? Або ён проста... He, не можа быць!.. Ён меў такі праставаты, амаль дзіцячы выраз твару!
Гарыс захацеў сысці на бераг ля Гэмптанскай царквы і зірнуць на магілу спадарыні Томас.
— Хто такая спадарыня Томас? — пацікавіўся я.
— А я скуль ведаю? Нейкая жанчынка, у якой шыкоўны помнік, і я хачу на яго глянуць.
Я быў супраць. Можа, канешне, я нейкі не такі, але надмагіллі мяне не спакушаюць. Я ведаю, што, прыехаўшы ў нейкі незнаёмы гарадок ці вёску, прынята насамперш прыпусціць у бок царкоўнага цвінтара, каб пацешыцца выглядам магілаў. Але такі від адпачынку асабіста мне нецікавы.
Мяне не вабіць цягацца за жвавымі дзядулямі ўкруг змрочных і халодных храмаў ды чытаць эпітафіі. Таксама мушу сказаць, што выгляд кавалка медзі, прыкручанага да каменнай пліты, чамусьці ніяк не можа нарадзіць у маім сэрцы простага чалавечага шчасця.
Я магу вывесці з сябе самых цярплівых дзячкоў каменным выразам твару, з якім гляджу на самыя слязлівыя й гаротлівыя эпітафіі, не кажучы пра маю поўную абыякавасць да радаводу тутэйшых дынастыяў. А маё кепска схаванае жаданне выйсці прэч проста раніць іх пачуцці.
Адным цудоўным сонечным ранкам я прыйшоў да каменнага мура, які атачаў невялічкую вясковую царкву. Я курыў люльку і ў глыбокай ціхай радасці жывіўся душой ад салодкай пастаральнай карціны: шэрая старая цэркаўка, уся парослая плюшчом, з дзівосным разьблёным ганкам. Белая дарожка з вязамі паабапал спускаецца з пагорка. Хаткі з саламянымі стрэхамі вызіраюць
МА№РУТ ЧАДВЁРТЫ:
яака сцвіга, гоМЕЛьшчына
Маршрут катэгарычна he пасуе ДЛЯ ЎКУШАНЫХ	у
ГАДЗЮКАЙ ЦІ ТАРАНТУЛАМ.	w
Калі ў першы дзень вандроўкі вы зладзіце са СПАКУСАЙ I ПЛЫННЮ ДЫ HE СЫДЗЕЦЕ Ў СУСЕДНЮЮ УКРАІНУ, ДЫК УНІЗ ПА РЭЧЦЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ ПРЫНАДЫ АБСАЛЮТНАГА АДЛЮДДЗЯ: ГІГАНЦКІЯ АЛЬМАНСКІЯ БАЛАТЫ, ДЗЕ Ў Гая Рычы Ў НАСТУПНЫМ Д ЗЕСЯ ЦІ ГОД ДЗІ ЗАПЛАНАВАНЫЯ ЗДЫМКІ “БАСКЕРВІЛЬСКАГА САБАКІ”. Тут на колішніх прыродных палігонах савецкія БАМБАРДАВІКІ ЗАБАЎЛЯЛІСЯ БЕСП АСПЯ ХО В Ы М ЗНІШЧЭННЕМ ПАЛЕСКАЙ фАЎНЫ.
КАА?ДЬ/НАТЬ/ МАршруту
Пачатак ВЁСКА Дзяржынск. Абавязкова вазьмше ТЭЛЕФОН ЯКОГА-НЕБУДЗЬ УЛАСНІКА АРМЕЙСКАГА ГРУЗАВІКА, ЯКІ Ў ВЁСЦЫ ДЗЕРЖЫЦЬ UI HE КОЖНЫ ЖЫХАР (МАТОР ТРЭБА, КАБ ГАЙСАЦЬ НА ГРЫБНЫЯ ПІКНІКІ I ЯГАДНЫЯ ПРАМЕНАДЫ). КаНЕЦ ВАНДРОЎКІ вёска Аздамічы. Раней папросту няма КУДЫ БАЛОТЫ, СЭР.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е па-над дагледжанымі парканамі, серабрыстая рака ў даліне ды лясістыя пагоркі на самым даляглядзе...
Прыгажэнны краявід! Сапраўдная ідылія. Колькі там было паэзіі ды натхнення! Я адчуваў, як раблюся ўсё больш гарманічным ды шляхетным. Ува мне спела пачуццё новага жыцця, мне хацелася ніколі больш не распуснічаць і ўвогуле не грашыць. Маўляў, пераеду сюды і буду тут жыць, і ні за што не стану рабіць ніякіх кепстваў. Толькі беззаганнае ды шчырае жыццё. А калі пастарэю, мой голаў аздобіць высакародная сівізна... I да таго падобныя думкі.
У гэты момант я выбачыўусім сваім сябрам ды сваякам усе іхнія заганы і ў думках дабраславіў іх. Сябры ды сваякі, мабыць, не ведалі, што я іх дабраславіў. Яны працягвалі крочыць крывой дарожкай ліхадзейства, нават не падазраваючы, што я, далёка-далёка, у гэтай забытай Богам вёсцы, зрабіў для іх. Але мне хацелася б, каб яны гэта ведалі, бо мне аж няўсцерп праглася, каб усе яны тут жа сталіся шчаслівыя.
Я працягваў абдумваць усе гэтыя велікадушныя і лагодныя ідэі, аж пакуль маю адзіноту не перарваў крык:
— Спакойна, я ўжо іду, мой юнача! Я ўжо іду! Я ўжо хутка, хвілінку цярпення!
Я азірнуўся ды ўбачыў на цвінтары старога лысага чалавека, які чыкільгаў у мой бок, несучы ў руцэ вялізную звязку ключоў, якія трэсліся й бразгаталі на кожным кроку.
Я паспрабаваў адагнаць яго выразам маўклівай ганарлівасці, але ён усё адно набліжаўся, раз-пораз выгукваючы:
— Лячу, я ўжо лячу, даражэнькі! Я трохі кульгаю. Бо не такі спрытны, як быў даўней... Сюдой-сюдой, юнача!
— Ідзіце адкуль прыйшлі, дзядуля!
— Бег-прыбег, як толькі змог, юнача,— адказаў ён. — Жонка ўбачыла цябе ў самы апошні момант. Хадзем, юнача, за мной!
— Ідзіце адсюль!— паўтарыў я.— Пакіньце мяне ў спакоі, пакуль я не пералез праз мур і не падняў на вас рукі.
Здаецца, дзядок шчыра здзівіўся.
— Як, ты не хочаш убачыць магілак?
— He,— адказаў я.— He хачу. Я хачу застацца тут, абапёршыся на гэты шурпаты мур. Ідзіце, дзядуля, скуль прыйшлі, і не турбуйце мяне. Мяне апанавалі прыгожыя й далікатныя думкі, я хачу тут пастаяць-падумаць, бо мне прыемна ды хораша. I не даводзьце мяне да вар’яцтва, разбураючы тут найлепшыя мае пачуцці ўсялякай лухтой пра “магілкі ды помнічкі”. Ідзіце, напрамілы Бог, і хай вас тут і пахаваюць, пажадана нядорага — тады я, можа быць, заплачу палову выдаткаў.
На імгненне дзядок збянтэжыўся. Ён пацёр вочы і зноў агледзеў мяне з ног да макаўкі. He, ён не памыліўся. Прынамсі звонку я выглядаў на асобу з гэтага свету.
— Дык ты нетутэйшы? Ты тут не жывеш?
— He жыву. Бо калі б жыў, то вас, дзядуля, тут не жыло б.
— А, ну, супакоіў старога...— прамовіў ён. — Гайда глядзець склепікі, саркафагікі, дамавіначкі й эпітафійкі!
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е
— Дастаў, дзед! — адказаў я, ушчэнт раз’юшаны. — Я не хачу бачыць ніякіх магілак, прынамсі ў вашых мясцінах —тодакладна! Начорта?! У мяне ёсцьсвае магілы, магілы маёй сям’і. Ды мой дзядзька Поджэр мае такую магілу на кладах Кенсал-Грын! Гэта гонар усёй акругі! Або склеп майго дзядулі ў Баў, які з радасцю прыме ў свае казематы ажно восем наведнікаў. А мая стрыечная бабка Сюзанна мае цагляную магілу ў Фінчлі — з разьбяным барэльефам на надмагіллі, які абрысамі нагадвае імбрычак для кавы, аздоблены белай мармуровай рамкай таўшчынёй дваццаць сантыметраў. Адна рамка каштавала купу грошай! Калі мне захочацца магілачак ды склепікаў, я пайду адводзіць душу туды. А чужыя косткі заграбайце без мяне. Ну, хіба толькі калі загуляеце на вяроўках вы сам, дык я яшчэ прыеду зірнуць на вашу магілу. Вось і ўсё, што я магу для вас зрабіць.
Дзядок заплакаў. Ён дадаў, што на адной магілцы ёсць абломкі камення, якія, так кажуць, з’яўляюцца, цалкам верагодна, парэшткамі статуі мужчыны. Аяшчэ ёсць магіла, на якой выбітыя словы, якіх ніхто пакуль не змог расшыфраваць.