Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е у кішэні палітона, які ён кагадзе зняў і адразу забыўся, дзе кінуў вопратку. I ўсе сямейнікі, якія дагэтуль мусілі шукаць па ўсім доме дзядзькавы прылады, цяпер павінны пераключыцца на палітон. Сам дзядзька Поджэр блытаецца ў іх пад нагамі, замінаючы руху:
— Што, аніводная жывая душа ў гэтым доме не ў курсе, дзе ляжыць мой палітон?! Добрая сямейка, горшую цяжка ўявіць, далібог! Вас жа тут шасцёра! Што, аніхтотанькі з усёй пачэснай кампаніі не можа знайсці палітона, якія зняў, мусіць, хвіліны тры назад...Добра, а зараз...
Дзядзька Поджэр падымаецца на ногі і, заўважыўшы, што сядзеў на палітоне, выгукае:
— Можаце больш не шукаць, я знайшоў яго сам! Людцы, даражэнькія, з гэткім жа поспехам я мог узяць у памочнікі нашу котку!
Праз паўгадзіны, за якія дзядзькаў палец перавязалі, новае шкло ўсталявалі й прынеслі драбіны, крэсла ды свечкі, дзядзька Поджэр заходзіць на другое кола. Уся сям’я, уключаючы малую дачку і работніцу-падзёншчыцу, атачае яго паўколам, гатовая ў любы момант даць помачы. Два чалавекі мусяць трымаць крэсла, трэці страхуе дзядзьку, покі той караскацца на крэсла, чацвёрты падае цвік, пяты — малаток. Сам дзядзька бярэ цвік — і ўпускае яго.
— Ну, вось, добры гандаль! — выгуквае ён пакрыўджаным голасам. — Цяпер і цвік згубіўся!
I ўсе кленчаць і шнараць у пошуках цвіка, пакуль дзядзька Поджэр узвышаецца на верхатуры, наракаю-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел III чы, што яму даводзіцца цэлы вечар гібець на клятым крэсле.
Нарэшце цвік знаходзяць, аднак за гэты час дзядзька Поджэр згубіў малаток.
— Дзе мой малаток?! Куды я яго запраторыў? Святыя ўгоднікі! Сямёра людзей тоўпяцца тут, і ніводзін не бачыў, куды я паклаў малаток!
Мы знаходзім малаток, а дзядзька Поджэр ужо згубіў адзнаку для дзіркі, і ўсе мы па чарзе мусім караскацца на суседняе крэсла ды выглядаць на сценцы тую адзнаку. Мы знаходзім розныя адзнакі, і ён называе нас ёлупнямі, аднаго за адным, па чарзе, і загадвае злазіць на дол. Потым бярэ лінейку і ўсё мерае наноў сам. Тады высвятляецца, што ён хацеў адступіць ад кута палову ад трыццаці аднаго і трох восьмых сантыметра. Ён спрабуе гэтыя лічбы падзяліць у галаве — і канчаткова шалее.
Тады падзяліцьу галаве спрабуем мы. Вынікі атрымліваюцца розныя, і мы люта вызверваемся адно на аднаго. За ўсім гэтым гармідарам забываюцца першапачатковыя лічбы, і дзядзька Поджэр мусіць мераць усё з пачатку.
Гэтым разам ён выкарыстоўвае вяроўку, і ў самы крытычны момант, калі стары абэлтух нахіляецца на крэсле пад вуглом сорак пяць градусаў і сіліцца дапяць да пункта, які месціцца сантыметраў восем па-за межамі яго магчымасцяў, вяроўка выслізгвае. I дзядзька Поджэр валіцца на піяніна. Раптоўнасць, з якой ягоная галава і цела пляскаюцца на ўсе клавішы ў адначассе, стварае непаўторны музычны эфект.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е
Цётка Марыя кажа, што яна не дазволіць д зецям стаяць поруч і слухаць такія непрыстойныя выразы.
Урэшце дзядзька Поджэр зноў крэсліць патрэбную адзнаку і левай рукой падносіць да яе цвік, а малаток бярэ ў правую. I першым жа ўдарам трапляе сабе па левым адзінцы і енчыць, пакуль малаток падае камусьці на нагу.
Цётка Марыя стрымана заўважае, што калі наступным разам дзядзька Поджэр будзе заганяць цвік у сценку, дык хай паведаміць ёй загадзя, каб яна падчас гэтай аперацыі з’ездзіла на тыдзень да сваёй маці.
— Бабства! Вечна вы носіцеся з усякай драбязой, як дурань з дзвярмі,— кажа дзядзька Поджэр, падымаючыся. — I што тут такога? Так, мне падабаецца праца па доме.
I ён заходзіць на новае кола, і пасля другога ўдару цвік з паловай малатка праходзіць наскрозь праз тынкоўку. Інерцыя размазвае дзядзьку па сценцы з сілаю дастаткова магутнай, каб распляскаць яму нос.
Потым нам ізноў даводзіцца шукаць яму лінейку і вяроўку. У сценцы зеўрае новая дзірка. I недзе апоўначы карціна ўжо вісіць — крыва і ненадзейна, дый сценка вакол рамкі выглядае гэтак, нібыта яе раўнялі граблямі. Усе ў доме валяцца з ног. Апроч неўтаймаванага дзядзькі Поджэра.
— Ну, вось, людцы, калі ласка! — кажа ён, грузна саскокваючы з крэсла на мазоль работніцы-падзёншчыцы, і трыумфальна аглядае гармідар, які сам і нарабіў— Ну і што тут складанага?! А хто іншы дзеля такой драбязы яшчэ й майстра наняў бы.
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел III
Я ўпэўнены: праз колькі гадоў Гарыс зробіцца такім самым, як дзядзька Поджэр, пра што я яму і паведаміў. I дадаў, што не дазволю Гарысу так перапрацоўваць:
— He, Гарыс! Паперку, аловак і прэйскурант возьмеш ты, занатоўваць будзе Джорж, а ўсю асноўную працу зраблю за вас я.
Першы спіс, складзены намі, быў адпрэчаны. Зрабілася абсалютна зразумела, што вярхоўі Тэмзы проста не змесцяць карабля, які на сваім борце змясціў бы ўсе тыя рэчы, што мы пазначылі як самыя неабходныя. Тады мы парвалі спіс і пераглянуліся.
Джордж заўважыў:
— Гэта наша канцэптуальная памылка! Трэба думаць не пра рэчы, якія мы можам у вандроўку ўзяць, а пра рэчы, без якіх нам у вандроўцы ніяк не абысціся.
Джордж зрэдчас мае рацыю, нават дзіўна. Я назваў яго заўвагу прыкладам прастадушнай мудрасці.
Трохі ўбок. Джорджава заўвага датычыць не толькі цяперашняга нашага выпадку, а ўвогуле ўсіх нашых вандровак па Рацэ Жыцця. Як жа шмат народу, нават пад пагрозаю пайсці на дно пад цяжарам усіх тых недарэчных рэчаў, усё роўна набіткоўвае свае чаўны тым, што лічыць неабходным мінімумам для прыемнай і выгоднай вандроўкі. Большасць жа тых трантаў напраўду ёсць нікчэмным хлудам.
Як жа любяць яны нагрувашчваць свой хісткі ветразнік! Тут вам і горы шмацця, і цэлыя вялізныя камяніцы з натоўпам бескарысных лёкаяў. Прымаць на борт
КААРДЫНАТЫ МА?Ш?уту „«««-—.= ХГХ» Ліснл. В —« «—н. :Г,й”юз"о»°3 ояльпо. »-.м . — з МЯСНОВЫМІ АЎТАРЫТЭТАМІ.
МоРШРУТ ДРУГІ :
рака свольна, віцЕБШЧЫна
ВЕРХНЯДЗВІНШЧЫНА: беларуская Сібір, рамантыка пустэчаў. Але ў апошнія гады рэгіён ажыў дзякуючы засяленню СОТНІ ЗУБРОЎ I ПРЫЕЗДАМ КАГАЛУ АРАБСКІХ ШЭЙХАЎ, АХВОЧЫХ НА ТЫХ ЗУБРОЎ ПАЛЯВАЦЬ. ШЭЙХАМ ПРАЦЯРЭБІЛІ СЯРОД ПУШЧЫ ШЫКОЎНУЮ АЎТАМАБІЛЬНУЮ ТРАСУ, А ТЫЯ Ў ПАДЗЯКУ ЗАБЯСПЕЧЫЛІ РЭГІЁН ПРАЦОЎНЫМІ МЕСЦАМІ.
ДЗЁРЗКІ, НАРАВІСТЫ МАРШРУТ, АЛЕ ДЗЯКУЮЧЫ ДЫХТОЎНА ЎСТАЛЯВАНЫМ СТАЯНКАМ У КУ РТУАЗ Н А-ГАРЭМ Н Ы М СТЫЛІ 3 АЛЬТАНКАМІ I БАРБЕКЮШНШАМІ БОЛЬШАСЦЬ 3 ЯКІХ АДКРЫТАЯ ДЛЯ ПАСПАЛІТАГА РЭКАХОДА, НАВАКОЛЬНЫЯ ДЗІЧ I ПУСТКА РОБЯЦЦА ЯШЧЭ БОЛЬШ ШЧЫМЛІВЫМІ Й 3BOHK1M1.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е фальшывых сяброў, на якіх ім, па шчырасці, пляваць і якім, у сваю чаргу, пляваць на гаспадароў. Наладоўваць човен даражэзнымі забаўкамі, якімі ніхто не цешыцца. Абзаводзіцца фармальнасцямі і навамоднымі штукамі. Напакоўваць прастору прэтэнзіямі і амбіцыямі, а таксама — о божачкі, зараз самае паскуднае! — страхам, маўляў, што пра іх падумаюць суседзі. Як жа любяць яны наладоўваць трум раскошай, ад якой толькі шалееш, асалодамі, якія даўно нагналі аскоміну. А яшчэ цягаць бутафорскую карону з пер’я, якая, не раўнуючы жалезны вянец на галаве сярэднявечнага асуджанага, раніць ды нясцерпна вярэдзіць тую шматпакутную галаву, якая яе носіць!
Усё гэта хломазд, людцы, сапраўдны хлуд! Кідайце яго за борт! Такі цяжкі човен не пацягнуць. Здурнееце вяслуючы. Ён грувасткі ды нязграбны, ад клопату і боязі за яго змесціва ў вас не будзе ані хвіліны спакою. He застанецца ні секунды для мройнай ляноты. He будзе часу любавацца лёгкімі ценямі, што слізгаюць па водмелях, або назіраць за зіхоткімі промнямі сонца, якія пырхаюць па воднай зыбаўцы, за мажнымі дрэвамі, што шыхтуюцца ля ракі, пазіраючы на свае адбіткі, глянуць на смарагдава-залатыя лясы й бела-жоўтыя лілеі, на панура-дрыготкі трыснёг, ці асаку, ці папараць, ці блакітныя братчыкі.
Кідайце ўсё за борт, людцы! Хай у вашай лёгкай лодцы жыцця будуцьтолькі патрэбныя рэчы.
Утульны дамок. Простыя забавы. Адзін-два сябры, годныя гэтага звання. Чалавек, якога вы любіце і які
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел III любіць вас. Кот, сабака, люлька (ці дзве). Грошы, каб хапіла на ежку, адзежку ды малую віскі дзежку. Бо смага — з’ява небяспечная!
I тады адразу ж убачыце: такі човен цягнуць лягчэй. Цяпер яго не так лёгка патапіць. I нават калі ён перакуліцца — не бяды! Просты груз не баіцца шкоды. А ў вас будзе час і на слова, і на справу. Будзе час узяць чарку пад жыццядайным сонцам. Будзе час паслухаць Эолаву музыку, якую боскі вецер выцылінгвае на сардэчных струнах чалавецтва, будзе час... Ох, выбачайце! Я трохі злоўжываю вашым...
Дык вось, мы пакінулі спіс Джорджу, і ён узяўся яго складаць.
— Намёта браць не будзем, — сказаў Джордж, — лепш човен з паветкай. Проста і зручна.
Мы пагадзіліся— слушная прапанова. He ведаю, ці бачылі вы калі-небудзь човен з паветкай? Да бартоў прымацоўваюцца жалезныя абады. Потым іх ахінаюць вялізным кавалкам брызенту. Брызент прышпільваюць да абадоў па ўсёй даўжыні борта. Гэтая канструкцыя ператварае човен у такі сабе дамок: утульны і ўгрэўны, хібатрохі задушлівы.
Што ж, кожны плюс мае свае мінусы, як сказаў адзін джэнтльмен, у якога памерла цешча, але на якога сапхнулі ўсе выдаткі па яе пахаванні.
Джордж дадаў, што ў вандроўку кожнаму трэба ўзяць па адным пледзе, ліхтарык, мяцёлку, шуфлік, кавалак мыла, грабянец (адзін на ўсіх), зубную шчотку (кожнаму
Д ж з р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е сваю), ночвы, лязо для галення (такое ўражанне, што вучым мову нанова, праўда?) і парачку ручнікоў для купання.
Я заўважыў, што людзі, якія едуць на раку, заўжды маюць грандыёзныя планы наконт купання, але, прыехаўшы туды, у вадзе не надта бавяцца.
Тое самае можна сказаць пра выправы на мора. Калі я мрою пра будучую вандроўку, седзячы ў Лондане, маўляў, прыехаўшы на мора, буду падымацца рана ранкам і хадзіць купацца да сняданку.
...Тым летам я з душэўным трымценнем спакаваў штонцы для плавання і купальны ручнік. У мяне ёсць чырвоныя штонцы. Я заўжды ўяўляю, як купаюсяўчырвоных штонцах. Яны цудоўна мне пасуюць.
Аднак ужо на пляжы купацца хацелася не так моцна, як дома. Насамрэч мне найбольш хацелася заставацца ў ложку да апошняга моманту і потым адразу выходзіць на сняданак.
Але аднойчы ці двойчы высокія ідэалы перамаглі. Я падняўся а шостай ранку. Неяк апрануўся, узяў ручнік і штонцы для плавання ды без асаблівай ахвоты пацёгся ў бок мора.