Трое ў чоўне і пёс з імі
Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
Мяне ўсё злавала. Здаецца, нейкія злыдні наўмысна пускалі пранізлівы ўсходні вецер, які падступна чакаў, пакуль я выйду з вады. Мне знарок падсоўвалі толькі колкія камяні, проста пад ногі. Нехта загадзя навастрыў скалы і злёгку прысыпаў іх пясочкам, каб я не заўважыў. Браў марскую ваду і адводзіў яе на тры кіламетры ад бе-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел III рага, каб я, скурчаны ад холаду, абхапіўшы сябе рукамі і ўвесь скаланаючыся ад дрыжыкаў, мусіў брысці па вадзе пяць сантыметраў глыбінёй.
Калі ж я ўрэшце дайшоў да глыбіні, мора выявілася сцюдзёным і лютым.
Агромністая хваля схапіла мяне. Скруціла, не раўнуючы эмбрыёна, і шпурнула з усёй сіламоцы проста на скалу, якую невядомыя зламыснікі дагодліва падставілі мне пад спіну. Перш чым я паспеў выгукнуць “Аёечкі!” ды зразумець, што адбываецца, хваля вярнулася і пацягнула мяне ў адкрыты акіян. Я стаў адчайна прабівацца назад да берага. Са страхам думаць, ці ўбачу я хоць некалі родны дом ды сяброў. Шкадаваць, што я мог бы абыходзіцца лепш з маёй малодшай сястрычкай, калі быў хлопчыкам. I толькі калі я страціў усякую надзею, хваля схлынула і пакінула мяне на пяску, распластанага ў позе марской зоркі. Я падняўся на ногі, глянуў назад — і ўбачыў, што змагаўся за сваё жыццё на паўметровай глыбіні. Я пабрыў да берага, апрануўся, прычыкільгаў назад і зрабіў выгляд, што проста ў захапленні ад купання ў моры.
I цяпер мы абмяркоўвалі нашу вандроўку так, нібыта збіраліся сядзець у рацэ кожны ранак да абеду.
Джордж сказаў, што будзе так прыемна свежым ранкам прачнуцца ў чоўне і адразу ж даць нырца ў празрыстую ваду. Гарыс заўважыў, што лепшага сродку на апетыт перад сняданкам чалавецтва не ведае. I дадаў, што купанне заўжды будзіць у ім апетыт. Калі купанне
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е прывядзе да таго,— запярэчыў Джордж,— што Гарыс будзе есці яшчэ больш, чым трушчыць цяпер, дык ён, Джордж, катэгарычна супраць, каб Гарыс нават набліжаўся да вады.
Джордж нагадаў, што мы й без таго будзем выжыльвацца, прычым супраць плыні, уверх па Тэмзе, каб давалачы неабходную Гарысу купу харчоў.
Я запярэчыў Джорджу: якая ж гэта будзе радасць — чысты і свежы Гарыс у чоўне, нават калі нам давядзецца ўзяць з сабой яшчэ парачку цэнтнераў правіянту. Джордж знайшоўрацыю ў маіх словах і больш супраць заплываў Гарыса не выказваўся.
Урэшце ўсе мы пагадзіліся: каб не прымушаць нікога чакаць, возьмем тры купальныя ручнікі.
Наконт вопраткі Джордж зазначыў, што па два фланэлевыя гарнітуры на чалавека хопіць, бо мы будзем па меры забруджвання самі мыць іх у Тэмзе. Мы пацікавіліся, ці спрабаваў ён хоць раз памыць фланэльку ў рацэ, і Джордж адказаў, маўляў, сам — дык не, але ведае пару хлопцаў, якія мылі, прычым досыць паспяхова. Гарыс і я далі слабіну, на імгненне нам падалося, што Джордж ведае, пра што кажа. Паверылі, быццам тры прыстойныя джэнтльмены без асаблівага становішча і ўплыву ў грамадстве, без досведу ў пранні, уласнымі рукамі пры дапамозе абмылка здолеюць вымыць свае кашулі ды нагавіцы ў Тэмзе.
Потым (калі, натуральна, было запозна) мы зразумелі, што Джордж быў звычайным пустабрэхам, які ні
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел III халеры не цяміцьу мыцці вопраткі. Бачылі б вы гэтыя гарнітуры пасля Тэмзы! Але мяне яшчэ да вандроўкі, як пішуць у бульварных раманах, мучылі цьмяныя сумненні.
Джордж добра насцярожыў нас, калі сказаў, што на выпадак оверкіля трэба ўзяць на запас паболей бялізны ды купу шкарпэтак. А таксама прыхапіць ropy анучаў, каб выціраць імі мокрыя месцы, якія апынуліся ў вадзе. Ды не забыць пару зменных чаравікаў, разам з вяслярнымі туфлямі, калі нам заманецца іх абуць — пасля Taro як перакулімся.
Р а з д з е л IV
Харчовая праблема. — Скажы парафінаваму алею “не”. — Перавагі сырнай ссабойкі. — Замужняя жанчына ўцякае з дому. — Запасы на выпадак, каліўсё-такі перакулімся. —Я пакуюся. — Круты нораў зубных шчотак. —Джордж з Гарысам пакуюцца. — Паскудныя паводзіны Манмарансі. — Мы кладзёмся спаць.
о т ы м м ы абмеркавалі jf / меню. Джордж сказаў:
Ш — Пачнём са сняданкаў.
Джордж — чалавек сістэматычны.
— Для сняданкаў нам спатрэбіцца патэльня.
Гарыс запярэчыў, што патэльня — цяжкастраўны прадукт, але мы палічылі гэтую рэмарку за кепскі жарт, і Джордж працягнуў:
— Запарнік, чайнік, плітка на метылавым спірце...
— I ніякага алею! —дадаўДжорджі зірнуў на нас са значэннем. Гарыс і я кіўнулі.
Узяўшы колісь у вандроўку плітку на парафінавым алеі, мы потым далі зарок, што гэта быў першы і апошні раз.
Той тыдзень мы ўсё роўна як жылі на нафтаперагонным заводзе. Парафінавы алей пратачаўся паўсюль. Я ніколі не думаў, што ён такі ўсюдыісны. Мы хавалі яго на носе, але ён урываўся й на карму. Алей насычаў усю прастору чоўна і ўсё рэчы па дарозе. Потым алейны водар пратачыўся ў раку, напаіў сабою навакольную прыроду і спаскудзіў паветра. Часам дзьмуў алейна-ўсходні вецер, а пасля мяняўся на алейна-заходні, потым рэй вёў паўночна-алейны брыз і зрэшты— паўднёва-алейная марынада. Было неістотна, ці паветраныя масы даляталі да нас са снягоў Арктыкі, ці са спясочаных пустэльняў Арабіі, —усе яны прыходзілі, набрынялыя парафінам.
Алей падняўся ўгору і забрыдзіў заход сонца. Месяцовая дарожка стоадсоткава складалася з парафіну.
Каб пазбыцца алею, мы ўцяклі ў Марлоў. Пакінуўшы човен ля моста, мы далі драпака па цэнтральнай гарадской алеі. Але й тут... ён дыхаў нам у спіну. Паветра ўсяго горада проста напаілася алеем. Мы мінулі цвінтар, і нам падалося, што людзей у Марлоў хаваюць проста ў алеі. Галоўная вуліца смярдзела парафінам, ажно зрабілася цікава, як жа тут выжываюць мясцовыя жыхары. Потым мы брылі па Бірмінгемскім тракце, але адна трасца— навакольныя вёскі таксама патаналі ў алеі!
У канцы вандроўкі апоўначы мы сабралісяўчыстым полі ля разгалістага дуба і пакляліся ўсім святым (увесь
Д х з р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е мінулы тыдзень мы кляліся шараговымі клятвамі абывацеля, але ў цяперашнюю прысягу пастараліся ўкласці ўсё наша красамоўства) — больш ніколі-ніколі, нізавошта не браць з сабою ў вандроўкі парафінавы алей, хай яго няхай, хрэн яму ў вочы, хіба што з медыцынскімі мэтамі.
Вось як сталася, што гэтым разам мы зрабілі свой выбар на карысць дэнатуратавага спірту. Хаця тое яшчэ паскудства. Давядзецца есці дэнатуратавы хлеб і дэнатуратавы пірог. Ды ўсё-ткі чалавечы арганізм лепш стравуе дэнатурат, чым парафін.
Яшчэ для сняданку Джордж прапанаваў яйкі і бекон — іх лёгка гатаваць. А таксама саланіну, гарбату, хлеб з маслам і сочывам. Для другога сняданку падыдзе салодкае печыва, зноў жа саланіна, хлеб з маслам і сочывам...Але ж — ніякага сыру!
Сыр, як і алей, занадтаўсюдыісны. Ён мае амбіцыі завалодаць светам. Ён пратачаецца на карму і надае сырнага водару ўсім іншым прадуктам. Ты ўжо не адрозніваеш: ці ты ясі шарлотку, швабскія кілбаскі ці суніцы з вяршкамі. Усё смакуе як сыр. А паху — аж занадта!
Памятаю свайго таварыша, які купіў пару сырных галоваўу Ліверпулі. Тое былі першакласныя галовы: спелыя, сакавітыя і духмяныя— на дзвесце конскіх сілаў кожная. Пах ад іх разносіўся пяць кіламетраў навакол ды мог збіць з ног чалавека ў радыусе дваццаці метраў.
Тады я быў у Ліверпулі, і мой таварыш папрасіў мяне прыхапіць іху Лондан, паколькі сам ён затрымліваў-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел IV ся на дзень-два, а сыру нельга захоўвацца ў цяпле так доўга.
— Ды з прыемнасцю, даражэнькі, — адказаў я, — са шчырай душою!
Я завітаў па сырныя галовы і занёс іх у кэб. Гэта быў падзаняпалы ўжо транспарт, які цягнуў самнамбулічны здэхала з дрыготкай у нагах, чый гаспадар-рамізнік у запале красамоўства аднойчы назваў яго “мой конік”. Я паклаў сыр на гару. 3 цяжкасцю зрушыўшыся, наша каламажка натужліва набрала прымальную для асфальтаўкладнай машыны хуткасць. Да павароту наш “конік” рухаўся трохі хутчэй, чым труп на катафалку. Аднак за паваротам вецер змяніў кірунак — і дзьмухнуў сырам у бок нашага буцэфала. Пырхаючы ад страху, той прыпусціў пяць кіламетраў на гадзіну. А вецер па-ранейшаму нам спадарожнічаў. Яшчэ да таго, як мы дасягнулі канца вуліцы, колішні здэхала развіў хуткасць у сем кіламетраў на гадзіну, пакідаючы бадзёрых калек і жвавых бабулек на другім і трэцім месцах адпаведна.
Каб спыніць калымагу ля вакзала, спатрэбіліся два грузчыкі і сам рамізнік. I я не ўпэўнены, што яны б далі рады, калі б урэшце адзін з грузчыкаў не здагадаўся падпаліць ля конскай храпы кавалак абгорткавай паперы.
Я купіў квіток і з сырам у руках ганарліва пакрочыў на платформу. Людзі пашанотна расступаліся перада мною. Цягнік стаяў набіткаваны пасажырамі. У маім купэ ўжо сядзела сем чалавек. Адзін сварлівы спадар у пахілым веку паспрабаваў быў мяне не пусціць, але я ўсё
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е роўна ўшыўся ўсярэдзіну. У купэ я паклаў сыры на сетку для рэчаў, праціснуўся між пасажыраў і з прыязнай усмешкай сказаў, што сёння надзіва спякотны дзень. Мінула пару хвілін — і спадар у пахілым веку зноў пачаў выказваць неспакой.
— Тут такая задуха! — сказаў ён.
— Хоць сякеру вешай, — пацвердзіў ягоны сусед.
Яны абодва сталі чыхаць. На трэцім чыху яны ўсё скемілі ды без лішніх словаў выскачылі вонкі. Потым паднялася мажная матрона і сказала, маўляў, сорам і ганьба гэтак здзекавацца з прыстойных людзей. Сабраўшы торбу і восем пакункаў, яна знікла таксама. Чацвёра іншых пасажыраў пасядзелі сабе, ажно пакуль самавітага выгляду джэнтльмен, які чымсьці нагадваў супрацоўніка рытуальнай канторы, не сказаў, што гэты пах нагадвае яму мёртвых немаўлят. I тады астатнія тры пасажыры, адначасна кінуўшыся з купэ, пабіліся аб дзвярны вушак.
Я ўсміхнуўся чалавеку ў чорным і сказаў, што цяпер купэ належыць толькі нам. Ён прыязна ўсміхнуўся і заўважыў, што людзі часта падымаюць гвалт дзеля драбязы. Але з цягам падарожжа ён неяк дзіўна пашарэў. У Кру я запрасіў яго выпіць па чарачцы. Ён прыняў запрашэнне. Мы працярэбіліся ў вагон-рэстаран, дзе нам давялося хвілін пятнаццаць уздыхаць, грукаць касцяшкамі па стале й круціць нашымі парасонамі, перш чым маладая кельнерка падышла ды запытался, чаго мы жадаем.
— Вам што? — пацікавіўся я, павярнуўшыся тварам да майго спадарожніка.