Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
Прачка са Стрытлі заявіла, што яе маральны абавязак спагнаць з нас утрая больш. Яе праца менш за ўсё нагадвала пранне, сказала яна. Гэта былі хутчэй землярыйныя работы.
Без лішніх спрэчак мы заплацілі па рахунку.
Ваколіцы Стрытлі і Горынга — вотчына рыбакоў. Рыбы тут чортава процьма. Тэмза кішма кішыць шчупакамі, акунямі, плоткамі, печкурамі й вуграмі. Сядзі ды лаві дзень навылёт.
Некаторыя так і робяць. Але, шчыра кажучы, ніколі нічога не ловіцца. Я не ведаю ніводнага чалавека, які выцягнуў у вярхоўях Тэмзы хоць што-небудзь. Калі не лічыць жабак і здохлых катоў, але якое дачыненне яны маюць да ўлову?
He выпадкова ў мясцовым “Дапаможніку рыбака” слова “рыба” не сустракаецца. “Дапаможнік” адно паведамляе, маўляў, “тутэйшае ўрэчча — прыдатнае месца для лоўлі”.
I гэта шчырая праўда. Відаць, няма на зямлі такога кутка, дзе жыццё б так шчыльна было знітаванае з рыбнымі тэмамі і дзе можна было б так доўга бавіцца з вудай. Некаторыя рыбакі прыязджаюць сюды на дзень, іншыя спыняюцца на месяц. Можна нават кінуць-рынуць гарадское жыццё й застацца тут на год, але вынік будзе той самы.
Іншае выданне, “Малая падарожная кніжка для рыбакоў на Тэмзе”, кажа, што “тут ловяцца маладыя шчупакі й акуні”, але ж шаноўнае выданне яўна памыляецца. Шчупакі й акуні, можа быць, тут сапраўды ёсць, і я нават бачыў доказы іх існавання. Можна ўбачыць іх на водмелях, калі ідзеш паўз бераг. Рыбіны спыняюцца й напаўцела высоўваюцца з адкрытым ротам у чаканні печыва. Калі вы ідзяце купацца, яны гуртуюцца вакол вас, заступаючы дарогу. Але калі ў вас у руках вуда і на канцы кручка наколаты чарвяк, яны растаюць, як цукар у кіпні!
Як рыбак я — невялікае што. Колісь я прысвячаў удасканаленню ў рыбацтве ўвесь свой вольны час. Мне нават падавалася, што я магу дасягнуць поспеху. Аднак старыя знаўцы пастанавілі, што з мяне ніколі не выйдзе добрага рыбака, ды параілі кінуць дурное. Яны сказалі, што вудуя закідваю бездакорна, атаксамая—ад прыроды як мае быць кемлівы і ў дастатковай ступені абібок. Але ўсё роўна яны былі пэўныя, што сапраўднага рыбака з мяне не атрымаецца.
Дык у чым праблема? Я не маю належнай фантазіі!
Знаўцы сказалі, што, можа быць, у якасці калумніста, ці аўтара падарожных нататак, або, на благі канец, як рэпарцёр я, напэўна, прафесійна здатны. Аднак каб пісаць для “Малой падарожнай кніжкі для рыбакоў на Тэмзе” — о не! Тут трэба мець сапраўдны палёт фантазіі й проста нястрыманую прагу да выдумкі.
Некаторыя людзі перабываюць у аблудным перакананні, што для таго, каб зрабіцца выдатным рыбаком, дастаткова хлусіць без запінкі і не чырванець. О, якая вялікая памылка! Простай гаварнечы недастаткова. Першы-лепшы навічок здатны на выхваленні. Сакрэт хаваеццаў руплівым апісанні дэталяў. У дробных мазках, якія прымушаюць публіку даць веры апавядальніку. Праўдападобнасць і яшчэ раз праўдападобнасць — вось д эвіз дасведчаных рыбакоў.
Кожны можа прыйсці і заявіць, маўляў, “учора звячора нацягаў я, хлопцы, сто пяцьдзясят акунькоў” або “у нядзельку па раненьку злавіў я метровага печкура на пятнаццаць кіляў”.
А дзе тут мастацтва, дзе аратарскае майстэрства, так неабходныя ў гэтай сітуацыі?! Плёткі старой цёткі, дый годзе...
О не! Дасведчаны рыбак мусіць гідзіцца такой шчырай хлусні. Яго аповед — гэта цэлая навука.
Ён прыходзіцьу капелюшы. Моўчкі займае самае выгоднае крэсла. Запальвае люльку. У поўнай цішы выдыхае дым. Дазволіўшы маладзёнам павыхваляцца, падчас кароткай паўзы ён дастае люльку з рота і, вытрасаючы попел на барную стойку, кідае драматычную заўвагу:
— У аўторак вечарам была ў нас выправа, але пра ўлоў я лепей памаўчу.
— Так? А чаму? — ажыўляюцца маладзёны.
— Дык усё роўна ніхто не паверыць, — ціха адказвае ён нават без ценю гаркоты ў голасе. Потым набівае люльку і просіць карчмара прынесці яму тры скотчы з лёдам.
Запаноўвае паўза — ніхто не адважваецца на працяг гутаркі з самавітым спадаром. I тады ён працягвае без усякага заахвочвання з боку публікі.
— Ну, натуральна, я сам бы не паверыў, калі б нехта апавёў мне такое, — кажа ён задуменна. — Але факты— рэч упартая... Сядзеў я ў той вечар і практычна нічога не выцягнуў — можа, якіх пару дзясяткаў платвічак і колькі маладых шчупачкоў. Я ўжо збіраўся быў кінуць дурное, калі адчуў моцны рывок. Спярша я падумаў, што гэта зноў драбяза, і ўзяўся яе падсякаць. Але каб жа я здолеў скрануць вудзільна! Паўтары гадзіны —
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е даражэнькія, паўтары! — я выцягваў гэтую рыбіну. I штохвілі быў чакаў, што лёска зараз парвецца. Урэшце я яго выцягнуў, і што вы думаеце? Асяцёр! Пудовы асяцёр! I ўзяўся на звычайную вуду, даражэнькія! Вы, я бачу, у шоку — а я каўтну яшчэ. Гэй, карчмар! Патройную порцыю шатландскага, калі ласка!
I потым ён дабівае прысутных аповедам пра ашаломленасць сведкаў, і што сказала яго жонка, калі ён вярнуўся дадому, і як адрэагаваў Джо Баглз...
Аднойчы я спытаў гаспадара заезнага дома, які месціцца ў вярхоўях Тэмзы, ці ж не абрыдла яму слухаць і слухаць усе гэтыя рыбацкія байкі ды здубавецці.
— 0 не, зусім не, даражэнькі! —адказаў гаспадар. — Спярша, канешне, вушы вялі, але паціху-патроху прыцярпеўся. Я і мая жонка слухаем цяпер іх ад рана да рана. I, ведаеце, прывыклі. Далібог, цяпер без іх нават жыць не можам.
Колісь я ведаў аднаго маладзёна, надзіва сумленнага хлопца. Дык вось, калі той маладзён стаў займацца лоўляй нахлыстам, дык пастанавіў для самога сябе, што не будзе перабольшваць свае дасягненні больш, чым на дваццаць пяць адсоткаў.
— Калі я злаўлю сорак рыбін,— вырашыў ён,— дык скажу, што выцягнуў пяцьдзясят, і гэтак далей. Але ашукваць я не буду, бо хлусіць — вялікі грэх.
На жаль, “дваццаціпяціадсоткавы план” не спрацаваў. Бо ўжыць яго не было ніякай магчымасці. Найбольшая колькасць рыбін, якую змог злавіць маладзён, была —
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XVII тры. А да трох дадаць дваццаць пяць адсоткаў нельга. Прынамсі, калі вымярэнне вядзецца ў цэлых рыбінах.
Тады маладзён павялічыў працэнтную стаўку да трыццаці трох і трох дзясятых. Але зноў жа нічога не атрымлівалася — ён лавіў адну ці дзве рыбіны. Тады ён, канчаткова ўсё спрашчаючы, пастанавіў колькасць злоўленага падвойваць.
Ён трымаўся гэтай формулы пару месяцаў, але яго незадаволенасць толькі мацнела. Ніхто не даваў веры, што ён усяго толькі падвойвае. 3 гэтай прычыны маладзён не заваяваў добрага імені сярод рыбацкай супольнасці. У дадатак ягоная сціпласць ставіла яго ў няроўныя ўмовы. Калі маладзён лавіў тры маленькія рыбкі і заяўляў, што выцягнуў шэсць, дык тады люта зайздросціў рыбаку, які злавіўусяго толькі адну, але выхваляўся, быццам выцягнуў два тузіны.
I вось урэшце маладзён дамовіўся сам з сабою, заключыў сам з сабой пагадненне, якога зацята пільнуецца аж да сённяшніх дзён. Кожная рыбіна лічыцца за дзесяць, але дзесяць— гэта найменшы магчымы ўлоў. То-бок, калі ён не злавіў ніводнай рыбіны, маладзён кажа, што выцягнуўдзесяць. Паводле гэтай сістэмы нельга злавіць менш за дзесяць штук. Гэта аснова над асновамі. Калі аднойчы, па збегу акалічнасцяў, маладзён усё ж выцягнуў адну рыбку, дык паведаміў усім, што дваццаць. Дзве рыбіны — гэта трыццаць, тры — сорак. I гэтак далей.
Гэта просты і дзейсны метад, у свой час ён нарабіў шмат шуму. Два гады запар рада“3адзіночання ангельскіх
МіХАЛ ЛНЕМПДДЬ/СтаЎ
ULTIMA THULE
Я ПАЛЮ СВАЮ фАЙКУ, ВЕЦЕРДЗМЕМНЕЎСПІНУ, Y ПАЎНОЧНЫМ КІРУНКУ НЯСЕ МОЙ КАРАБЕЛЬ.
МОЙ КАРАБЕЛЬ, Ветразяў бель. Бі, ВЕЦЕР, БІ Y ЯЕ, ЯК У БУБНЫ.
ДЗМІ, ВЕНЕР, ДЗМІ, ДЗМІ, HE ШКАДУЙ, НЯСІ КАРАБЕЛЬ МОЙ НА Ультыма Тхулле.
УЛЬТЫМА ТХУЛЛЕ, Чароўная выспа, Там выспацца можна Пасля вандраванняў I КОЖНЫ ВАНДРОЎНІК Там знойдзе прытулак, Там, на выспе далЕкай, ВЫСПЕ УЛЬТЫМА ТХУЛЛЕ.
A НА ТОЙ ВЫСПЕ ДАЛЁКАЙ ЁСЦЬ КОРЧМЫ I БАРЫ, Там КЛЁЦКІ задзякуй, Там піва ЗАДАРМА I ПРЫГАЖУНІ Прагнуць кахання Там, на выспе далёкай, ВЫСПЕ УЛЫЫМА ТХУЛЛЕ.
А ЯШЧЭ TAM ЁСЦЬ ДУБ, СТАРЫ I МАГУТНЫ, I ТАКІ ЁН СТАРЫ, ШТО СТАЯЎ ТАМ СПРАДВЕКУ, I ТАКІ ЁН МАГУТНЫ, ШТО ТРЫМАЕ ЁН НЕБА, КАБ ЯНО HE ЎПАЛА На выспу Ультыма Тхулле.
Я ПАЛЮ СВАЮ фАЙКУ, Вецердзмемнеўспіну, У ПАЎНОЧНЫМ КІРУНКУ НЯСЕ МОЙ КАРАБЕЛЬ.
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м . Т р о е рыбаловаў” рэкамендавала ўвесці гэты метад у афіцыйны ўжытак, але некаторыя старэйшыя сябры “Задзіночання” адпрэчылі яго. Яны казалі, маўляў, не трэба нічога тут выдумляць — лепей скарыстацца дзедаўскім прыёмам, калі кожную рыбіну лічаць за дваццаць.
Калі вам надарыцца прабавіць вечар у вярхоўях Тэмзы, дык я парэкамендаваў бы заскочыць у адзін невялічкі вясковы гатэльчык і сесці там ля барнай стойкі. Я амаль перакананы, што вам на вочы трапяцца адзіндва старыя рыбакі, якія, пацягваючы пунш, за паўтары гадзіны апавядуць дастаткова гісторый, каб арганізаваць вам разумовы разлад на месяц наперад.
...Нам з Джорджам стала няўцям, што зрабілася з Гарысам. Адвячоркам той выйшаў, каб пагаліцца. Потым вярнуўся і прабавіў сорак хвілін за глянцаваннем чаравікаў. 3 таго моманту мы (у сэнсе — мы з Джорджам ды Манмарансі) яго не бачылі. Пакінутыя ім, у другі вечар выбраліся на шпацыр да Ўолінгфордзе. Пасля засяліліся ў невялічкі прыбярэжны гатэльчык, для адпачынку і сяго-таго іншага...
Мы зайшлі ў гасцёўню гатэльчыка і селі ля стойкі. Там ужо ўладкаваўся немалады мужчынка, які паліў доўгую гліняную люльку. Паміж намі завязалася жвавая гутарка.
Мужчынка сказаў, што сёння цудоўнае надвор’е, і мы адказалі, што ўчора было цудоўнае надвор’е. Потым мы ў адзін голас прамовілі, што маем надзею, маўляў, і заўтра будзе цудоўнае надвор’е, а Джордж дадаў, маўляў, выдае на тое, што сёлета збяруць неблагі ўраджай збожжавых культур.
Потым пакрысе з нас выцягнулі прызнанне, што мы нетутэйшыя і што заўтра нам з раніцы з’язджаць.
Запанавала паўза, падчас якой нашыя позіркі блукалі па сценках гасцёўні. Урэшце яны спыніліся на старой запыленай шкляной шафе, павешанай вельмі высока панад камінам. У ёй была выстаўлена стронга. Гэтая рыбіна мяне ўразіла — сваім проста такі гіганцкім памерам. Калі шчыра, дык спярша я падумаў, што гэта атлантычная траска.
— А-а! — выгукнуў мужчынка, прасачыўшы за нашымі позіркамі. — Сур’ёзная балэбала, праўда?
— Левіяфан! — прамармытаўя. I Джорджспытаўся, колькі, на думку мужчынкі, яна важыць.