Трое ў чоўне і пёс з імі  Джэром Джэром

Трое ў чоўне і пёс з імі

Джэром Джэром
Выдавец: Логвінаў
Памер: 312с.
Мінск 2019
59.64 МБ
— Ага,так!.. Вы— кампанія,якаязарэзервавала трохмесцавую пласкадонку? Добра, Джым, ідзі падрыхтуй для людзей “Гонар Тэмзы”.
Хлопец сышоў. Ён з’явіўся зноўку праз пяць хвілін, згінаючыся пад цяжарам дапатопнага кавалка драўніны, які, здавалася, толькі што аднекуль выкапалі.
Прычым выкапалі абы-як, бо моцна пашкодзілі падчас раскопак.
У першае імгненне, убачыўшы гэты артэфакт, я падумаў, што перад намі — старажытнарымскія парэшткі немавед чаго. Мабыць, дамавіны.
Рэч у тым, што берагі Тэмзы ў сваіх вярхоўях усеяныя рымскімі парэшткамі, і мая здагадка мела пад сабой грунт. Але адзін наш хлопец, які трошкі геолаг, адпрэчыў маю “рымскую тэорыю” і сказаў, што нават самым касамозгім людзям зразумела (з яго тону вынікала, што я асабіста й да гэтай катэгорыі чалавецтва пакуль не даспеў), што перад намі акамянелыя парэшткі кіта. Потым ён падаў доказы, якія мусілі давесці, што парэшткі паходзяць з даледавіковага перыяду.
Спярша адказ хлопчыка, які настойваў на тым, што гэта човен, падаўся нам вельмі дасціпным. Нехта з нас
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIX нават даў яму двухпенсавік за яго жарт. Аднак, калі хлопчык працягваў гнуць сваё, мы страцілі цярпенне.
Пачалася дыскусія. Каб развязаць нашу спрэчку, мы зноў звярнуліся да хлопчыка. Мы папрасілі яго прызнацца: гэта парэшткі познебіблійнага кіта ці раннерымскай дамавіны?
Хлопец адказаў, што гэтаТонар Тэмзы”.
— He выдурняйся, хлопча, і не кажы абы-чаго! — сказаў наш капітан сувора. — Вярні сваёй матулі яе ночвы, у яе сёння, напэўна, вялікае мыццё. I прынясі нам нармальны човен.
Тады да нас прыйшоў сам лодачнік і забажыўся ўсімі карабельнымі святымі, што вось гэтае штось і ёсць сапраўдным чоўнам. Калі дакладней — падвойным вяслярскім ботам, які мы зарэзервавалі для вандроўкі ўверх паТэмзе.
— Вам яшчэ страшэнна пашанцавала, — дадаў ён.
Мы адказалі, што ён мог прынамсі павапнаваць човен ці прасмаліць яго, каб можна было адрозніць човен ад кастра дроваў. Але ён не бачыў у ім ніякае заганы.
Лодачнік, здаецца, нават абурыўся. I сказаў, што выбраўдля нас найлепшы човен і што мы маглі б выказаць крыху больш удзячнасці.
Ён дадаў, што “Гонар Тэмзы” ўжо сорак гадоў стаіць на службе (я б сказаў— “ліпіць” на службе), і наколькі яму вядома, яшчэ ніхто не наракаў на човен, і ён не разумее, чаму мы павінны быць першымі.
Больш мы не спрачаліся.
Нейкім абрыўкам вяроўкі мы сцягнулі так званы бот да купы, узялі нейкі лапік шпалераў і пазаклейвалі самыя дзіравыя месцы. Памаліліся і ступілі на борт.
Нам налічылі трыццаць пяць шылінгаў за шэсць дзён пракату гэтага рэшата. Падобнае ламачча можна было спакойна купіць за паўпята шылінга як дровы на распалку.
На трэці дзень памянялася надвор’е... ой, даруйце, я пераключыўся ўжо на аповед пра нашу цяперашнюю вандроўку	I пад безупыннай імжой мы выправіліся з Оксфарда назад, уніз па рацэ.
Тэмза — зменлівая! Детам, каліў небе ззяе сонца, танчаць водбліскі на хвалях, пазалочваючы лісце ды камлі вялізных букаў, цемру з хесу гоняць прэчкі, дораць вербам дыяменты, граюць на млыновых колах, пацалункі шлюць лілеям, што гарэзяць між куўшынак, кожны мост — стары, замшэлы — пакрываюць чыстым срэбрам, чалавечыя сялібы аздабляючы праменнем, кожнай купінцы ды сцежцы дадаюць красы чароўнай, усміхаюцца ў затоках, лашчаць ветразі ласкава, летучы з вятрамі ўдалеч, поўняць радасцю паветра, —у такія хвілі Тэмза выглядае чарадзейнай чыстай плыняй залатой.
Калі ж дождж плюецца ў плыню брудных ды брунатных хваляў Тэмзаробіцца сцюдзёнай Зы няветла пахмурнее, плача, быўдаваўвязніцы, уякой забралі дзетак; дрэвы цьмяныя, як здані,у туманных выпарэннях стынуць вартаю жалобнай, быццам памяць пра злачынствы, позіркам сяброў забытых на цябе глядзяць з дакорам, —у такую непагоду Тэмза, быццам нежывая, чорнаю ракою смуткуў замагільны свет цячэ.
Сонечнае святло— гэта кроў Прыроды. Калі яно чэзне і знікае, дык Маці Зямля глядзіць на нас панурымі бяз-
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIX душнымі вачыма. Быць з ёй сам-насам у гэтую хвіліну нам няўтульна. Здаецца, яна нас не пазнае і не любіць нас. He раўнуючы як удава, у якой нядаўна памёр каханы муж, а яе дзеткі спрабуюць схапіць яе за рукі й зазірнуць ёй у вочы, ды яна не адказвае ім прыязнай усмешкай.
Мы веславалі пад дажджом увесь дзень — сум дый годзе! Спярша мы ўдавалі, што цешымся з веславання. Мы запэўнівалі сябе, што нам падабаецца рака ў любое надвор’е. Што сонца кожны дзень— гэта занадта. Мы казалі, што Прырода — прыгожая, калі яна ў слязах.
Першыя пару гадзін нам з Гарысам гэтае надвор’е падабалася. Мы спявалі песні пра цыганскае жыццё. Пра тое, як жа добра быць цыганом: адкрытым усім бурам ды сонечным прамяням, усім павевам ветру! Пратое, як мы радыя дажджу і колькі ўсяго добрага ён нам прыносіць. I як мы смяёмся з людзей, якія не любяць ападкаў.
Потым Джордж паставіўся да гэтага болыл цвяроза і разгарнуў парасон.
Перад тым як пайсці на другі сняданак, мы шчыльна захінуліся брызентам і трымалі яго над сабой усю другую паловудня. У брызенце мы пакінулі невялікую шчыліну, празякую адзін з нас вызіраўі кіраваўчоўнам. Гэткім парадкам мы агоралі трынаццаць кіламетраў і спыніліся на ноч ля Дэйскага шлюза.
He магу сказаць, што ў нас атрымаўся вясёлы вечар. Імжа сыпалася долу маўкліва й манатонна. У чоўне ўсё зрабілася вільготным і халодным на дотык. Вячэра не смакавала. Пірог з халоднай цяляціны хутка нагнаў аскоміну.
Мне хацелася селядцоў і адбіўной. Гарыс трызніў камбалай пад белым соусам ды спрабаваў скарміць рэшткі пірага Манмарансі. Манмарансі круціў носам. Ён абразіўся гэтай непрыстойнай прапановай да глыбіні душы. Адбегся ды сеў на карме.
Джорж папрасіў ні ў якім разе не размаўляць на далікатэсныя тэмы, пакуль мы не даямо запас халоднага мяса без муштарды, нашага праклёну.
Пасля вячэры гулялі ў “напалеон”. Гулялі гадзіны паўтары. Джордж выйграў чатыры пенсы, яму заўжды шчасціць у картах, а мы з Гарысам, адпаведна, прайгралі па два.
Потым вырашылі, што гульня на грошы — не для нас. Як выказаўся Гарыс, “яна стварае ў згуртаваным калектыве нездаровы ажыятаж і сацыяльнае расслаенне”. Джордж прапанаваў нам адыграцца, але мы з Гарысам цвяліць фартуну больш не рызыкнулі.
Потым мы зрабілі сабе трохі пуншу ды селі ў кола пагаманіць для падняцця настрою. Джордж апавёў нам пра аднаго знаёмага маладзёна, які хадзіў у вандроўку два гады назад і спаў у вільготным чоўне, чым зарабіў сабе рэўматычную ліхаманку. Яго не ўратавалі, і ён сканаў у страшнай агоніі праз дзесяць дзён. Джордж дадаў, што маладзён быў заручаны. I падсумаваў, што гэты выпадак — сапраўдная трагедыя.
Тады Гарыс згадаў свайго таварыша, які пайшоў у войска і правёў у намёце пад Алдэншотам адну вільготную ноч (“дарэчы, вельмі падобную да сённяшняй”,
ў ч о ў н е і п ё с з і м і . Раздзел XIX дадаў Гарыс) і зранку прачнуўся калекам, спаралізаваным на ўсё жыццё. Гарыс дадаў, што пазнаёміць нас з тым таварышам, калі мы вернемся ў Лондан. Калі мы яго ўбачым, прамовіў Гарыс, кроў застыгне ў нашых жылах.
Потым гэтая прыемная гутарка натуральным чынам перайшла на тэмы радыкуліту, ліхаманкі, разнастайных прастудаў, запалення лёгкіх і бранхіту. Гарыс дадаў, што барані бог, калі тут, далёка ад дактароў з іх якаснай медыцынскай дапамогай, нехта з нас сур’ёзна захварэе.
У момант слабасці, каб прагнаць сум, навеяны гэтай гутаркай, я прапанаваў Джорджу прынесці банджа, а мы, маўляў, пабачым, ці зможа ён стрымацца і не зайграць смешнай песенькі.
Джордж не прымусіў сябе доўга чакаць. Ён не крычаў: “Я забыў ноты дома!” ці нешта ў такім стылі. Ён адразу вычапіў аднекуль банджа і ўвесь аддаўся песні “He за вочы сінія”.
Да самага гэтага дня я лічыў, што “He за вочы сінія” — зацяганая песенька. Але глыбокі сум, якім Джордж напоўніў сёння вечарам гэтую легкадумную мелодыю, агаломшыў мяне.
Чым даўжэй цягнулася гэтая жалобная Джорджава варыяцыя, тым больш нас з Гарысам апаноўвала жаданне кінуцца адзін аднаму на плячо і разрыдацца. Толькі вялікім намаганнем волі мы стрымлівалі слёзы, слухаючы журлівы спеў моўчкі.
Калі дайшла чарга да прыпеву, мы нават зрабілі роспачнае намаганне ажывіць кампазіцыю. Мы напоўнілі
Д ж э р о м К л а п к а Д ж э р о м шклянкі і далучыліся да рэфрэну. Джордж дрыготкім ад расчуленасці голасам выводзіў сола, а мы з Гарысам далучаліся праз некалькі словаў:
He за вочы сінія!
He за бровы смуглыя!
А за сэрца шчырае Палюбіла я...
Тут мы зламаліся. Невымоўны пафас Джорджавага акампанементу на словах “палюбіла я” канчаткова расчуліў нас. Гарыс румзаў, як немаўля. Манмарансі скавытаў на ўсе застаўкі, мне ажно здалося, што зараз ён абавязкова нешта надарве: ці то маё сэрца, ці то свой голас.
Джордж замахнуўся на другі куплет. Яму падалося, што калі ён дадасць шчымлівасці ў мелодыю і закіне туды больш душэўнага надрыву, дык гэта трохі ажывіць манатонную песню. Але прыхільнікі стабільнасці перамаглі дзёрзкага наватара.
Больш нам не засталося чаго рабіць. Мы пайшлі спаць, то-бок раздзеліся, улягліся на дно чоўна і круціліся, як вужакі на патэльні, тры-чатыры гадзінкі. А пасля забыліся неспакойным сном да пятай ранку. А пятай падняліся і паснедалі.
Наступны дзень быў кропля ў кроплю як папярэдні. Зноў ліло як з цэбра, а мы сядзелі, захутаныя ў плашчы пад брызентам, пакрысе плывучы ўніз па рацэ.
Адзін з нас — я цяпер ужо не памятаю, хто дакладна, але, мусіць, гэта быў я, — зрабіў зранку пару кволых намаганняў вывергнуць з сябе старую цыганскую баладу пра дзяцей Прыроды і пра радасць быць прамоклым.
Неяк я вандраваў у адной БАЙДАРЦЫ 3 ТЭОЛАГАМ ІРЫНАЙ ДУБЯНЕЦКАЙ I фІЛОСАфАМ ВАЛЯНЦІНАМ АКУДОВІЧАМ. КАМАНДЗЕ 3 НЕКАЛЬКІХ ЧАЎНОЎ ТРЭБА БЫЛО ТРАПІЦЬ 3 ВОЗЕРА НАРАЧ Y РЭЧКУ НАРАЧАНКУ.
УВАХОД У РАКУ БЫЎ ШЧЫЛЬНА ЗАРОСЛЫ ТРЫСНЯГОМ. НАША ПЕРШАЯ БАЙДА ЛІТАРАЛЬНА ПРАСЯКАЛА ШЛЯХ НАПЕРАД. БОЛЬШ ЗА ГАДЗІНУ НЯСПЫННАЙ ПРАЦЫ. ТАК СТАЛАСЯ, ШТО НАЙСТАРЭЙШЫ 3 УСІХ ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ ЗРАБІЎ НАЙБОЛЬШЫ КАВАЛАК РАБОТЫ.
Пазней, калі стомлена-радасныя мы паціху ПАЧЫНАЛІ ІСШ ПА ВОЛЬНАЙ ВАДЗЕ РАКІ, ВАЛЯНЦІН СТАЎСЯ САМЫМ АПОШНІМ. ПА СТАРОЙ СВАЁЙ ЗВЫЧЦЫ ЗАМЫКАЎ АР’ЕРГАРД, ЗРАБІЎШЫ HA КАРМЕ БАЙДАРКІ ПАДАБЕНСТВА ТРОНУ 3 ЗАПЛЕЧНІКА I ДЫВАНКА.
Я БЫЎ ПАСЯРЭДЗІНЕ, A HA НОСЕ КІРАВАЛА ТЭОЛАГ ІРЫНА ДУБЯНЕЦКАЯ. ЗАДАЧА ПЕРШАГА Ў БАЙДЗЕ ПІЛЬНАВАЦЬ КАРЧЫ, ЗАВАЛЫ ДЫ ІНШЫЯ НЕБЯСПЕЧНЫЯ ПЕРАШКОДЫ НА ШЛЯХУ ВAНДРОЎНIКАЎ. А ГАЛОЎНАЯ РУЛЯВАЯ ЦЯГА, ЯКАЯ ДАЕ МАГЧЫМАСНЬ МАКСІМАЛЬНА ХУТКА РАЗВЯРНУЦЬ ЧОВЕН, ЗНАХОДЗІЦЦА Ў ВЯСЛЕ КАПІТАНА HA КАРМЕ.