• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тры таварышы  Эрых Марыя Рэмарк

    Тры таварышы

    Эрых Марыя Рэмарк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    81.45 МБ
    — Яна знайшла сабе месца? — спытаў я, паглыблены ў свае думкі.
    Фраў Залеўскі толькі зірнула на мяне.
    — Ах, што я, канечне — не,— сказаў я.
    — Я ёй сказала, што яна можа спакойна жыць тут. 3 платай я не падганяю. Але яна не захацела.
    — Бедныя людзі ў большасці — сумленныя,— сказаў я.— А хто цяпер паселіцца на яе месца?
    — Сям’я Хасэ. Гэты пакой абыдзецца ім дзешавей за гэны.
    — А іхні?
    Яна паціснула плячыма.
    — Паглядзім. Вялікай надзеі, што нехта знойдзецца, няма.
    — Калі вызваляецца пакой?
    — Заўтра. Хасэ ўжо перабіраюцца.
    — А колькі вы хочаце за іх пакой? — спытаў я. У мяне раптам з’явілася ідэя.
    — Семдзесят марак.
    — Дарагавата,— сказаў я, разважыўшы.
    — 3 кавай уранку, дзвюма булачкамі і маслам, колькі хочаш?
    — Усё правільна. Каву, што гатуе Фрыда, можна не ўлічваць. Пяцьдзесят і ні пфеніга больш.
    — Няўжо вы рашыліся здымаць? — спытала фраў Залеўскі.
    — Магчыма.
    Я пайшоў у сваю каморку і задумліва ўтаропіўся на дзверы ў пакой Хасэ. Пат у пансіёне фраў Залеўскі! He, горш не прыдумаеш! I ўсё ж праз хвіліну я пастукаў у пакой да Хасэ.
    Фраў Хасэ была дома. Яна сядзела пасярэдзіне апусцелага пакоя перад люстэркам, у капелюшы і пудрылася.
    Я павітаўся і агледзеўся ў памяшканні. Пакой быў болыпы, чым я думаў. Гэта можна было заўважыць толькі цяпер, калі частка мэблі была вынесена. Шпалеры былі аднатонныя, светлыя і даволі новыя, дзверы і вокны свежапафарбаваныя, а балкон вельмі вялікі і прыгожы.
    — Вы, пэўна, ужо чулі, як ён цяпер рашыў насаліць мне,— сказала фраў Хасэ.— Я мушу перасяліцца ў пакой той асобы! Якая ганьба!
    — Ганьба? — спытаў я.
    — Так, ганьба! — раздражнёна ўсклікнула яна.— Вы ж ведаеце, што мы не трывалі адна адной, а цяпер Хасэ прымушае мяне пераехаць у яе пакой без балкона і толькі з адным акном. Толькі дзеля таго, што там дзешавей! Уяўляеце сабе, як яна радуецца ў сваім царкоўным прытулку!
    — He думаю, што яна радуецца.
    — He, не — радуецца, гэтая ўяўная дзіцячая сястра, гэтая ціхоня, якая прайшла агні і воды! А тут яшчэ гэтая какотка, гэтая Эрна Бёніг. I кашэчы смурод!
    Я здзіўлена падняў вочы. Ціхоня, што прайшла праз агні і воды? Дзіўна: чалавек, лаючыся, робіцца новым і вобразна выразным! Якімі вечна адналькавымі былі выявы любові — і якая разнастайная палітра праклёнаў!
    — Кошкі вельмі чыстыя і прыстойныя жывёліны,— сказаў я.— Я, дарэчы, толькі што з таго пакоя. Кошкамі і не пахне.
    — Няўжо? — не паверыла фраў Хасэ з непрыязнасцю ў голасе і паправіла капялюш.— Гэта, відаць, як на які нос. Але я і не думаю ўмешвацца! Няхай сам цягае мэблю! Я пайду з дому! Хоць гэта дазволю сабе пры такім сабачым жыцці.
    Яна ўстала. Яе азызлы твар так дрыжаў ад злосці, аж пудра сыпалася. Я заўважыў, што яе вусны вельмі ярка былі
    нашмінкаваны. Ад яе пахла як з парфумнай крамы, калі яна, шоргаючы сукенкай, прайшла міма мяне.
    Я разгублена зірнуў ёй услед. Потым я яшчэ раз агледзеў пакой. Я раздумваў, як тут расставіць мэблю Пат. Але неўзабаве я прагнаў тыя думкі. Я не мог сабе ўявіць Пат — тут, заўсёды тут, са мной! Да гэтага я і не дадумаўся б, каб яна была здаровая. Але цяпер... я адчыніў дзверы і памераў балкон. I зноў пахітаў галавой і вярнуўся ў сваю каморку.
    Калі я ўвайшоў, яна яшчэ спала. Я ціхенька сеў у крэсла каля ложка. Яна адразу прачнулася.
    — Шкада, я цябе разбудзіў,— сказаў я.
    — Ты ўвесь час быў тут? — спытала яна.
    — He. Толькі што прыйшоў.
    Яна пацягнулася і паклала галаву мне на далоню.
    — Добра. Я не люблю, каб на мяне глядзелі, калі я сплю.
    — Разумею. Я таксама не люблю. Я і не хацеў назіраць. Я толькі не хацеў будзіць цябе. Можа, ты яшчэ хочаш паспаць?
    — He, я добра выспалася.
    Я пайшоў у суседні пакой, даючы ёй магчымасць спакойна апрануцца. На дварэ паволі цямнела. 3 адчыненага акна насупраць даляталі квакаючыя гукі прускага ваеннага марша. Лысы чалавек у падцяжках завсдзіў патэфон. Ён хадзіў па пакоі, робячы пад марш гімнастычныя практыкаванні. Яго лысіна свяцілася са змроку, як усхваляваны месяц. Я абыякава пазіраў туды. Мяне апанавала пачуццё тупога суму.
    Увайшла Пат. У яе быў цудоўны выгляд, зусім свежы, без ценю знясіленасці.
    — Ты выглядаеш бліскуча,— сказаў я здзіўлена.
    — Я і адчуваю сябе добра, Робі. Быццам я праспала ўсю ноч. У мяне такія пераходы адбываюцца хутка.
    — I праўда, бог — сведка. Часам так хутка, што не паспяваеш сачыць.
    Яна прыхілілася да майго пляча і зірнула мне ў вочы.
    — Занадта хутка, Робі?
    — He. У мяне яны адбываюцца занадта павольна. Я бываю часта занадта марудлівы, Пат.
    Яна ўсміхнулася.
    — Што павольнае, тое ўстойлівае. А што ўстойліва, тое добра.
    — Я ўстойлівы, як корак на вадзе,— сказаў я.
    Яна адмоўна пакруціла галавой.	207
    — Ты куды дужэйшы, чым думаеш. Ты ўвогуле зусім іншы, чым думаеш пра сябе. Я рэдка каго бачыла, хто так памыляўся б наконт сябе, як ты.
    Я адпусціў яе плечы.
    — Так, каханы,— сказала яна і кіўнула галавой,— гэта сапраўды так. А цяпер пойдзем вячэраць.
    — Куды мы пойдзем? — спытаў я.
    — Да Альфонса. Хачу ўбачыць усё тое яшчэ раз. У мяне пачуццё, быццам я адлучалася на цэлую вечнасць.
    — Добра! — сказаў я.— Але ці прагаладалася ты як след? Да Альфонса, наеўшыся, не ідуць. За гэта ён выкідае за дзверы.
    Яна засмяялася.
    — Я прагаладалася, як воўк.
    — Тады наперад! — Я раптам павесялеў.
    Наша з’яўленне ў Альфонса мела поспех. Ён павітаў нас, адразу знік, а калі з’явіўся, то на ім быў белы каўнерык і гальштук у зялёны гарошак. Нават пры з’яўленнні нямецкага кайзера ён так не прыбіраўся б. Ён і сам крыху засаромеўся за гэтыя незвычайныя прыкметы дэкадансу.
    — Ну, Альфонс, чым смачным корміш? — спытала Пат і абаперлася рукамі на стол.
    Альфонс заўсміхаўся, надзьмуўся і прыжмурыўся.
    — Вам пашанцавала! Сёння ёсць ракі!
    Ён на крок адступіўся, каб паназіраць, якое зрабіў уражанне. Уражанне было першакласнае.
    — Да іх шклянку мозельскага! — прашаптаў ён з асалодай і адступіў яшчэ на адзін крок. Яму бурна запляскалі і, надзіва, нават ад дзвярэй. Там якраз з’явілася галава апошняга рамантыка — з вясёлай усмешкай, зблытанымі жаўтлявымі валасамі і абгарэлым носам.
    — Готфрыд?—усклікнуў Альфонс.— Ты? Уласнай персонай? Дружа, які цудоўны дзень! Дай цябе прытуліць да грудзей!
    — Зараз ты пабачыш відовішча,— сказаў я Пат.
    Хлопцы кінуліся ў абдымкі. Альфонс ляпаў Ленца па спіне. Звон быў такі, быццам побач была кузня.
    — Ганс! — паклікаў ён кельнера.— Нясі «Напалеона»!
    Ён пацягнуў Готфрыда да стойкі. Кельнер прынёс вялікую запыленую бутэльку. Альфонс напоўніў дзве чаркі.
    — Будзь здароў, Готфрыд, парасё ты засмажанае!
    — Будзь здароў, Альфонс, стары катаржнік!
    Абодва выпілі чаркі адным глытком.
    — Першакласна! — сказаў Готфрыд.— Каньяк для мадоннаў.
    — Сорам глытаць яго так! — пацвердзіў Альфонс.
    — Але ці будзеш піць паволі, калі такая радасць! Давай вып’ем яшчэ па адной!
    Ён наліў і падняў чарку.
    — Чортаў памідор няверны!
    Ленц засмяяўся.
    — Мой добры любімы Альфонс!
    У Альфонса выступілі слёзы.
    — Яшчэ па адной, Готфрыд,— усхвалявана сказаў ён.
    — Толькі наперад! — Ленц падставіў яму сваю чарку.— Ад каньяку я адмаўляюся толькі тады, калі ўжо не магу адарваць галавы ад зямлі.
    — Здорава сказана! — Альфонс наліў трэцюю чарку. Крыху задыхаўшыся, Ленц падышоў да століка. Ён дастаў свой гадзіннік.
    — Без дзесяці восем прыбылі на «сітраэне» ў майстэрню. Што вы на гэта скажаце?
    — Рэкорд,— заявіла Пат.— Няхай жыве Юп! Я яму спрэзентую таксама пачак цыгарэт.
    — А ты атрымаеш за гэта дадатковую порцыю ракаў! — аб’явіў Альфонс, жі на пятах хадзіў за Готфрыдам. Потым ён падаў нам нешта накшталт сурвэтак.
    — Распраніце пінжакі і павяжыце сабе на шыю. Ці дазволіць дама?
    — Лічу, што гэта нават неабходна,— сказала Пат.
    Альфонс радасна заківаў галавой.
    — Вы разумная жанчына, я ведаў. Ракаў трэба есці натхнёна. Без боязі, што пасадзіш пляму.— Ён усміхнуўся.— Вам я дам, вядома, штосьці больш элегантнае.
    Кельнер Ганс прынёс бялюткі халат. Альфонс разгладзіў яго і дапамог ёй апрануцца.
    — Вам да твару,— пахваліў ён.
    — Моцна, моцна! — адказала яна і засмяялася.
    — Рады, што вы гэта запомнілі,— сказаў Альфонс зычліва.— Цяплее на душы.
    — Альфонс,— Готфрыд завязаў на вузел сурвэтку. Ззаду тырчалі два доўгія канцы.— Пакуль што мы напамінаем сабой наведнікаў цырульні.
    — Зараз будзе інакш. Спачатку — крыху мастацтва.
    Альфонс падышоў да патэфона. Грымнуў хор пілігрымаў з «Тангейзера». Мы слухалі моўчкі.
    Як толькі адгучала апошняя нота, з кухні адчыніліся
    дзверы. Кельнер Ганс з’явіўся з міскай, велічынёй з дзіцячую ванначку. Ад ракаў, якімі яна была напоўнена, валіла пара.
    Ён, сапучы, паставіў яе на стол.
    — Прынясі і мне сурвэтку,— сказаў Альфонс.
    — Ты будзеш з намі вячэраць, золатка? — усклікнуў Ленц.— Які гонар!
    — Калі дама не мае нічога супроць?
    — Наадварот, Альфонс!
    Пат адсунула крыху сваё крэсла, і ён сеў каля яе.
    — Мне прыемна будзе сядзець каля вас,— сказаў ён усхвалявана.— Я даволі спрытна ўмею разбіраць ракаў. Для дамы гэта занадта марудная справа.
    Ён узяў з міскі рака і з неверагоднай хуткасцю пачаў разбіраць яго ёй. Сваімі вялізнымі рукамі ён спраўляўся так шпарка і элегантна, што ёй нічога больш не заставалася, як толькі есці тое, што ён так апетытна падаваў ёй з відэльца.
    — Смачна? — спытаў ён.
    — Шыкоўна! — Яна падняла чарку.— За ваша здароўе, Альфонс.
    Альфонс урачыста чокнуўся з ёю і паволі выпіў. Я зірнуў на яе.
    Лепш бы яна выпіла чагосьці безалкагольнага. Яна адчула мой позірк.
    — Салют, Робі,— сказала яна.
    Яна была чароўна-прыгожая, уся радасна свяцілася.
    — Салют, Пат,— сказаў я і апаражніў сваю чарку.
    — Як тут цудоўна, праўда? — спытала яна, гледзячы ўсё яшчэ на мяне.
    — Выдатна! — Я наліў сабе.— Будзь здарова, Пат.
    Яе твар на момант прасвятлеў.
    — Будзь здароў, Робі. Будзь здароў, Готфрыд.
    Мы выпілі.
    — Добрае віно,— сказаў Ленц.
    — Леташні «Граахскі Абтсбэрг»,— растлумачыў Альфонс.— Я рады, што ты ведаеш у ім смак.
    Ён узяў з міскі другога рака і працягнуў Пат раскрытую клюшню.
    Яна адмовілася.
    — З’ешце яго самі, Альфонс. A то вам нічога не дастанецца.
    — Ну добра.— Яна ўзяла. Альфонс аж свяціўся ад задавальнення і частаваў яе. Здавалася, быццам старая вялізная сава корміць маленькае белае птушаня.
    На адыход мы ўсе разам выпілі яшчэ па «Напалеону» і пачалі развітвацца з Альфонсам. Пат была шчаслівая.