• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тры таварышы  Эрых Марыя Рэмарк

    Тры таварышы

    Эрых Марыя Рэмарк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    81.45 МБ
    — Магчыма, яна хутка прыйдзе,— сказаў я.— Я нават упэўнены, што прыйдзе. На ўсякі выпадак вы пазванілі ў паліцыю?
    Ён кіўнуў.
    — Усюды. Там нічога не ведаюць.
    — Ну вось,— сказаў я.— Вам няма чаго хвалявацца. Магчыма, ёй зрабілася блага, і яна засталася пераначаваць. Такое здараецца часта. Пэўна, праз гадзіну-дзве яна прыйдзе.
    — Вы так думаеце?
    Дзверы кухні адчыніліся, з’явілася Фрыда з падносам.
    — Каму гэта? — спытаў я.
    — Фройляйн Хольман,— адказала яна крыху раздражнёна.
    — Яна ўжо прачнулася?
    — Здаецца, прачнулася,— заявіла Фрыда баявітым голасам,— інакш бы не пазваніла, каб я несла сняданак.
    — Благаславі вас бог, Фрыда,— сказаў я.— Уранку часта я з вас нацешыцца не магу. Ці не маглі б вы прымусіць сябе згатаваць і мне каву?
    Яна нешта буркнула і пайшла, пагардліва віхляючы задам. Яна гэта ўмела. Яна была адзіная істота, у якой атрымлівалася так выразна.
    Хасэ чакаў. Мне раптам стала сорамна, калі я павярнуўся і ўбачыў, як аддана і ціха ён зноў стаіць каля мяне.
    — Праз гадзіну-дзве вы, напэўна, пазбавіцеся сваіх турбот,— сказаў я і падаў яму руку.
    Ён мне сваю не падаў, а толькі глядзеў дзіўным позіркам.
    — Ці не пашукаць нам яе? — ціха спытаў ён.
    — Але ж вы не ведаеце, дзе яна.
    — Магчыма, яе варта было б пашукаць,— паўтарыў ён.— Калі б мы паехалі на вашай машыне... я, вядома, за ўсё заплачу...— хутка дадаў ён.
    — He ў гэтым справа,— адказаў я.— Проста... не мае сэнсу. Куды мы паедзем? Яна ж не будзе ў гэты час хадзіць па вуліцы.
    — He ведаю,— сказаў ён тым самым ціхім голасам.— Я толькі думаю, што яе можна было б пашукаць.
    Фрыда вярнулася з пустым падносам.
    — Мне трэба ісці,— сказаў я.— Мне здаецца, што вы дарма турбуецеся. Нягледзячы на гэта, я ахвотна дапамог бы вам, але фройляйн Хольман неўзабаве ад’язджае, і мне хацелася б сёння пабыць з ёй. Магчыма, гэта — апошняя яе нядзеля тут. Гэта вы, пэўна, можаце зразумець.
    Ён кіўнуў галавой.
    Мне было шкада яго. Але не цярпелася хутчэй пайсці да Пат.	...
    — Калі ўсё ж вам хочацца зараз паехаць, то ўнізе вы можаце ўзяць таксі,— сказаў я.— Але я вам не раю. Лепш крыху пачакайце яшчэ, тады я пазваню свайму сябру Ленцу, і ён пашукае з вамі.
    Мне здавалася, што ён нават не слухае.
    — Вы яе сёння раніцай не бачылі? — раптам спытаў ён.
    — He,— здзіўлена адказаў я.— Інакш я даўно вам сказаў бы.
    Ён зноў кіўнуў і пайшоў у свой пакой з адсутным выглядам, не сказаўшы ні слова.
    Пат ужо пабыла ў маім пакоі і знайшла ружы. Яна сустрэла мяне вясёлым смехам.
    — Робі,— сказала яна.— Я ўсё-такі даволі наіўная. Толькі Фрыда растлумачыла мне, што свежыя ружы ў нядзелю раніцай пахнуць крадзяжом. Яна ж і падказала мне, што такі сорт не прадаецца ў магазінах.
    — Думай, што хочаш,— адказаў я.— Галоўнае, каб у цябе была радасць.
    — Цяпер яна ў мяне яшчэ большая, мілы. Ты ж зведаў небяспеку, рабуючы іх.
    — Яшчэ якую! — Я прыпомніў пастара.— Але чаму ты так рана ўстала?
    — He магла болып спаць. Ды яшчэ нешта сасніла. Штосьці нядобрае.
    Я ўважліва паглядзеў на яе. Выгляд у яе быў змораны, пад вачыма ляжалі цені.
    — 3 якіх пор ты бачыш такія сны? — сказаў я.— Мне здавалася, што гэта мой канёк.
    Яна пахітала галавой.
    — Ты заўважыў, што на дварэ восень?
    — У нас гэта называецца бабіным летам,— адказаў я.— Яшчэ цвітуць ружы. Ідзе дождж, вось і ўсё, што я бачу.
    — Ідзе дождж,— паўтарыла яна.— Занадта задажджыла, каханы. Бывае, ноччу, калі прачнуся, мне здаецца, што я пахаваная пад бясконцым дажджом.
    — Прыходзь ноччу да мяне,— сказаў я.— Тады ў цябе не будзе такіх думак. Наадварот, так хораша быць разам у цемры і пад дажджом.
    — Магчыма,— адказала яна і прыхілілася да мяне.
    — Я вельмі люблю, калі ў нядзелю ідзе дождж,— сказаў я.— Тады неяк лепш адчуваеш утульнасць жыцця. Мы — разам, у нас выдатны цёплы пакой. Нас чакае вольны дзень... Думаю, што гэта вельмі шмат.
    Яе твар засвяціўся.
    — Праўда, мы жывём утульна?
    — Мне здаецца, што мы жывём цудоўна. Калі я падумаю, што было раней... божа мой! Я і не спадзяваўся, што буду так добра жыць...
    — Як хораша, калі ты так кажаш... Тады я адразу веру. Гавары такія словы часцей.
    — Ці ж я не часта іх гавару?
    — He.
    — Можа быць,— сказаў я.— Мне здаецца, я не вельмі пяшчотны. He ведаю чаму, але я проста не ўмею. А мне вельмі хацелася б...
    — I не трэба, мілы. Я і так цябе разумею. Але часам усё роўна хочацца пачуць такія словы.
    — 3 сённяшняга дня буду гаварыць увесь час. Нават калі сам сабе буду здавацца дурнем.
    — Што такое дурасць? — спытала яна.— У каханні не бывае дурасці.
    — Дзякуй богу, што не бывае... А так невядома, што сталася б з чалавекам.
    Мы паснедалі разам, і Пат зноў легла ў пасцель. Так рэкамендаваў Жафэ.
    — Ты пабудзеш яшчэ? — спыталаяна, лежачы пад коўдрай.
    — Калі ты хочаш,— сказаў я.
    — Мне хацелася б, але калі табе трэба...
    Я прысеў каля ложка.
    — Я не пра тое. Я проста ўспомніў, што ты раней не любіла, каб на цябе сонную глядзелі.
    — Раней было... а цяпер часам баюся, адна...
    — Такое было і са мной,— сказаў я.— У шпіталі пасля аперацыі. Я тады баяўся спаць ноччу. Я ляжаў і чытаў ці думаў пра нешта. Толькі калі світала, я засынаў. Але гэта праходзіць.
    Яна прытулілася шчакой да маёй рукі.
    — Боязна, што не вернешся назад, Робі...
    — Так,— сказаў я.— Але вяртаешся, і ўсё праходзіць. Тыж бачыш па мне. Заўсёды вяртаешся на тое самае месца.
    — У тым якраз і справа,— прамовіла яна, ужо засынаючы, з прыплюшчанымі вачыма.— Я гэтага таксама баюся. Але ж ты сочыш за мной, праўда?
    — Я сачу,— сказаў я і пагладзіў яе па лбе і па валасах, якія здаліся мне таксама зморанымі.
    Яе дыханне зрабілася глыбейшым. Яна павярнулася на бок. Праз хвіліну яна моцна заснула.
    Я сеў да акна і пачаў глядзець на дождж. За акном сек суцэльны шэры лівень, і дом здаваўся маленькім востравам у змрочнай бясконцасці. Я занепакоіўся: рэдка бывала, каб Пат зранку губляла мужнасць і сумавада. Але потым я ўспомніў, ыто яшчэ некалькі дзён назад яна была ажыўленая і вясёлая і што, можа, калі яна прачнецца, усё яшчэ пераменіцца. Я ведаў, што яна шмат думае пра сваю хваробу, і я ведаў ад Жафэ, што ёй яшчэ не палепшала, але ў сваім жыцці я так часта бачыў смерць, што любая хвароба азначала для мяне жыццё і надзею. Я ведаў, што памерці можна ад раны, тут у мяне быў вялікі вопыт. Але менавіта з гэтай прычыны мне часта бывала цяжка паверыць, што і хвароба, пры якой чалавек знешне здаваўся здаровым, можа быць небяспечнай.
    Вось чаму мне ўдавалася хутка пераадолець такія выпадкі адчаю...
    Пастукалі ў дзверы. Я адчыніў і ўбачыў Хасэ. Я прыклаў палец да вуснаў і выйшаў у калідор.
    — Прабачце,— праз сілу вымавіў ён.
    — Заходзьце да мяне,— сказаў я і адчыніў дзверы свайго пакоя. ’
    Хасэ спыніўся на парозе. Яго твар, здавалася, паменшаў і зрабіўся белы, як вапна.
    — Я толькі хацеў сказаць, што нам ужо не трэба ехаць,— сказаў ён, амаль не варушачы губамі.
    — Спакойна заходзьце,— адказаў я.— Фройляйн Хольман спіць, у мяне ёсць час.
    У руцэ ён трымаў пісьмо. Выгляд у яго быў як у падстрэленага, які яшчэ верыць, што гэта толькі драпіна.
    — Вы ўжо пілі каву? — спытаў я.
    Ён пахітаў галавой.
    — Прачытайце пісьмо...
    — Добра, але тым часам вы можаце выпіць...
    Я выйшаў і даў распараджэнне Фрыдзе. Потым я пачаў чытаць пісьмо. Гэта было пісьмо ад фраў Хасэ — усяго некалькі радкоў. Яна паведамляла мужу, што хоча яшчэ штосьці мець ад жыцця. Вось чаму яна не вернецца. Ёсць чалавек, які разумее яе лепш за Хасэ. I няхай ён нічога не пачынае — не мае сэнсу. Яна нізашто не вернецца. Гэта, відаць, і яму найлепшае выйсце. У яго не будзе турботаў, не
    трэба думаць, ці хопіць зарплаты. Частку сваіх рэчаў яна забрала, астатнія забярэ пры выпадку.
    Змест пісьма быў ясны і дзелавы. Я склаў яго і вярнуў Хасэ. Ён пазіраў на мяне так, быццам усё залежыць ад мяне.
    — Што цяпер рабіць? — спытаў ён.
    — Спачатку выпіце гэты кубачак кавы і з’ежце штонебудзь,— сказаў я.— Якая карысць бегаць і даводзіць сябе... Мы падумаем. Вам трэба паспрабаваць добра супакоіцца. Тады вы зможаце прыняць найлепшае рашэнне.
    Ён паслухмяна выпіў кубак кавы. Яго рука дрыжала. Ён не мог есці.
    — Што рабіць? — спытаў ён яшчэ раз.
    — Нічога,— сказаў я.— Пачакаць.
    Ён махнуў рукой.
    — А што вы хочаце рабіць? — спытаў я.
    — He ведаю... Ніяк не магу зразумець.
    Я прамаўчаў. Што я мог яму сказаць? Трэба было толькі супакоіць яго, усё астатняе заставалася вырашаць яму самому. Можна было здагадвацца, што ён больш не кахаў жонку. Але ён прывык да яе, а ў бухгалтара прывычка — больш чым каханне.
    Праз нейкую хвіліну ён пачаў гаварыць нешта блытанае, што паказвала яго ваганне. Потым ён пачаў папракаць самога сябе. Ён не вымавіў ніводнага слова супроць жонкі. Ён стараўся даказаць сабе сваю віну.
    — Хасэ,— сказаў я,— вы гаворыце глупства. У такіх справах няма вінаватых. Жонка пайшла ад вас, а не вы ад яе. I не трэба папракаць сябе.
    — Трэба,— адказаў ён, глянуўшы на свае рукі.— Я не справіўся.
    — 3 чым?
    — Я не справіўся. Вінаваты той, хто не спраўляецца.
    Я здзіўлена глянуў на маленькую бедалажную постаць у чырвоным плюшавым крэсле.
    — Пан Хасэ,— спакойна сказаў я,— тое, пра што вы гаворыце, можа быць прычынай, але не віной. Акрамя таго, да гэтага часу вы спраўляліся.
    Ён усхвалявана захітаў галавой.
    — He, не, я давёў жонку да вар’яцтва сваім вечным страхам, што мяне звольняць. I з гэтым я таксама не справіўся. Што я мог прапанаваць ёй? Нічога!
    Ён тупа задумаўся. Я ўстаў і прынёс бутэльку каньяку.
    — Давайце вып’ем,— сказаў я.— Яшчэ нічога не страчана.	257
    9—2088
    Ён падняў галаву.
    — Яшчэ нічога не страчана,— паўтарыў я.— Чалавека траціш толькі тады, калі ён памірае.
    Ён паспешліва заківаў і падняў чарку. Але, не выпіўшы, зноў паставіў яе.
    — Учора мяне прызначылі начальнікам бюро,— ціха сказаў ён.— Старшым бухгалтарам і начальнікам бюро. Мне пра гэта сказаў упраўляючы. Мяне павысілі за тое, што я апошнія месяцы працаваў звышурочна. Цяпер аб’ядналі два бюро. Другога начальніка звольнілі. Я буду атрымліваць на пяцьдзесят марак больш.— Ён раптам у адчаі зірнуў на мяне,— Як вы думаеце: ці засталася б яна, каб ведала пра гэта?
    — He,— сказаў я.
    — На пяцвдзесят марак больш. Я аддаваў бы іх ёй. Яна заўсёды магла б сабе штосьці купляць. 1200 марак у мяне ўсё ж ляжыць на кніжцы. Навошта я іх збіраў? Мне хацелася мець нешта ў запасе для яе, калі нам будзе дрэнна. I вось за тое, што я клапаціўся, яна пайшла.