Тры таварышы
Эрых Марыя Рэмарк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
было ў чым папракнуць сябе. Я столькі перажыў усяго ўсякага, што ведаў: трэба ці папракаць сябе за ўсё зробленае, ці ні за што. Няшчасце Хасэ заключалася ў тым, што ўсё гэта здарылася ў нядзелю. У будні дзень ён пайшоў бы на працу і, магчыма, неяк вытрываў бы.
Я выпіў яшчэ чарку. He было сэнсу пра гэта думаць. Хто ведае, што чакае цябе самога. Ніхто не ведае, ці не палічыць ён за шчасліўчыка таго, каго цяпер так шкадуе.
Я пачуў, як Пат заварушылася, і пайшоў да яе. Яна сустрэла мяне вачыма.
— He ведаю, што са мной робіцца, Робі,— сказала яна.— Я зноў заснула мёртвым сном.
— Гэта ж добра,— адказаў я.
— He.— Яна абаперлася на локці.— Я не хачу так шмат спаць.
— А чаму? Бывае, што мне хочацца заснуць і праспаць пяцьдзесят гадоў.
— Але ж ты не хочаш пастарэць на пяцьдзесят гадоў!
— He ведаю. Гэта можна было б сказаць толькі потым.
— Ты засумаваў? — спытала яна.
— He,— сказаў я.— Наадварот. Я толькі што вырашыў, што мы апранемся, пойдзем і выдатна павячэраем. Будзе ўсё, што ты любіш. I крышку вып’ем.
— Вельмі добра,— адказала яна.— Ці не звязана гэта з нашым вялікім банкруцтвам?
— Вядома,— сказаў я.— Гэта адно з адным звязана.
У сярэдзіне кастрычніка Жафэ запрасіў мяне да сябе. Было дзесяць га'V/' Т7 у дзін раніцы, але надвор’е было такое
У хмурнае, што ў клініцы яшчэ гарэла
святло. Змешваючыся з туманным змрокам з вуліцы, яно ўтварала невыразнае, хваравітае свячэнне.
Жафэ сядзеў адзін у вялікім кабінеце для прыёму пацыентаў. Калі я ўвайшоў, ён падняў лысую бліскучую галаву. Ён нявесела паказаў на вялікае акно, у якое барабаніў дождж.
— Як вам падабаецца гэтае сабачае надвор’е?
Я паціснуў плячыма.
— Будзем спадзявацца, што скора пераменіцца.
— He пераменіцца.
Ён зірнуў на мяне і замоўк. Потым ён узяў са стала
аловак, паўзіраўся на яго, пастукаў ім па стале і зноў адклаў убок.
— Я здагадваюся, чаго вы мяне паклікалі,— сказаў я.
Жафэ штосьці прабурчаў.
Я хвілінку пачакаў. Потым сказаў:
— Мусіць, Пат трэба скора ехаць...
— Трэба...
Жафэ са злосцю глядзеў у адну кропку.
— Я планаваў на канец кастрычніка. Але пры такім надвор’і...— Ён узяў серабрысты аловак.
Вецер з шумам кінуў у шыбіну прыгаршчы дажджу. Гук быў як ад дальняй кулямётнай чаргі.
— Калі, на вашу думку, ёй трэба ехаць? — спытаў я.
Ён раптам адкрыта глянуў на мяне.
— Заўтра,— сказаў ён.
На секунду я страціў грунт пад нагамі. Паветра зрабілася ватным і засела ў лёгкіх. Потым спазмы прайшлі, і я спытаў па магчымасці спакойна, але голас мой прагучаў, быццам ён належаў іншаму:
— Няўжо адразу так пагоршала?
Жафэ моцна затрос галавой і ўстаў.
— Калі б так хутка пагоршала, яна не паехала б зусім,— растлумачыў ён незадаволена.— Але так будзе лепш. Пры гэткім надвор’і кожны дзень небяспечны. Прастуда ці яшчэ што...
Ён узяў са стала некалькі пісьмаў.
— Я ўжо ўсё падрыхтаваў. Вам застаецца толькі завезці яе. 3 галоўным урачом санаторыя я знаёмы яшчэ са студэнцкіх часоў. Ён вельмі сумленны. Я яго інфармаваў пра ўсё.
Ён даў мне пісьмы. Я ўзяў іх, але не хаваў. Ён паглядзеў на мяне, потым падышоў і паклаў мне руку на плячо. Рука была лёгкая, як птушынае крыло, яе дотыку я нават не адчуў.
— Цяжка,— сказаў ён ціха, іншым тонам,— я ведаю. Таму я і чакаў, пакуль было можна.
— He цяжка,— адказаў я.
Ён махнуў рукой.
— He трэба...
— He,— сказаў я.— Я не тое меў на ўвазе. Я хачу ведаць толькі адно: яна вернецца?
Жафэ хвілінку памаўчаў.
Яго цёмныя вузкія вочы паблісквалі ў змрочным жаўтлявым святле.
— Чаму вы хочаце ведаць гэта зараз? — спытаў ён праз хвіліну.
— Таму што тады ёй не варта і ехаць,— сказаў я.
Ён хутка зірнуў на мяне.
— Што вы гаворыце?
— Тады ёй лепш заставацца тут.
Ён утаропіўся на мяне.
— Вам вядома, што гэта несумненна азначала б? — спытаў ён ціха і рэзка.
— Вядома,— сказаў я.— Гэта азначала б, што яна памрэ не ў адзіноце. А што гэта такое, мне вядома таксама.
Жафэ падняў плечы, быццам яму зрабілася холадна. Потым ён няспешна падышоў да акна і паглядзеў на дождж. Калі ён вярнуўся, яго твар ператварыўся ў маску. Ён падышоў блізка да мяне і спыніўся.
— Колькі вам год? — спытаў ён.
— Трыццаць,— адказаў я. Я не зразумеў, чаго ён хоча.
— Трыццаць,— паўтарыў ён дзіўным голасам, быццам гаворачы з самім сабой. Мяне ён як і не пачуў.— Божа мой, трыццаць!
Ён падышоў да пісьмовага стала і спыніўся. Ён здаваўся маленькім, ён пазіраў дзіўным позіркам, быццам ён згубіўся сярод буйной паліраванай мэблі.
— Мне ўжо скора будзе шэсцвдзесят,— сказаў ён, не гледзячы на мяне.— Але я так не змог бы. Я ўвесь час шукаў бы паратунку, увесь час, любой цаной, нават каб ведаў, што ўсё дарма.
Я маўчаў. Жафэ стаяў з такім тварам, быццам ён забыў пра ўсё на свеце. Потым ён зварухнуўся, і яго твар перамяніўся. Ён заўсміхаўся.
— Я ўпэўнены, што яна выдатна перазімуе там.
— Толькі перазімуе? — спытаў я.
— Спадзяюся, што вясной зможа вярнуцца.
— Спадзявацца...— сказаў я.— Што гэта значыць — спадзявацца?
— Усё,— адказаў Жафэ.— Толькі спадзявацца. Цяпер я вам больш нічога сказаць не магу. Усё астатняе — магчыма. Трэба паглядзець, як пойдуць справы ў санаторыі. Але ў мяне цвёрдая надзея, што вясной яна вернецца.
— Напэўна?
— Напэўна.
Ён абышоў вакол стала і так моцна штурхнуў нагой высунутую шуфляду, што аж посуд зазвінеў.
— Д’ябал забяры! Зразумейце ж вы, дзівак, што і мне вельмі важна, каб яна вярнулася.
Увайшла сястра. Жафэ жэстам адаслаў яе. I ўсё-такі яна спынілася — прысадзістая, няўклюдная, з тварам бульдога і сівымі валасамі.
— Потым! — буркнуў Жафэ.— Прыйдзіце потым!
Сястра злосна павярнулася. Выходзячы, яна выключыла святло. У памяшканні ўжо быў шэра-малочны дзень. Твар Жафэ раптам аказаўся вельмі бледны.
— Старая вядзьмарка! — сказаў ён.— Ужо дваццаць гадоў я збіраюся прагнаць яе. Занадта старанная.— Потым ён павярнуўся да мяне:— Ну як?
— Мы выязджаем сёння,— сказаў я.
— Сёння?
— Сёння. Калі ўжо так трэба, то лепш сёння, чым заўтра. Я завязу яе. На некалькі дзён змагу адлучыцца.
Ён кіўнуў галавой і падаў мне руку.
Я пайшоў. Шляхда дзвярэй здаўся мне вельмі доўгім.
На вуліцы я спыніўся. Я заўважыў, што пісьмы ўсё яшчэ трымаю ў руцэ. Дождж забарабаніў па паперы. Я выцер пісьмы і паклаў у нагрудную кішэнь. Потым азірнуўся. Перад домам якраз спыніўся аўтобус. Ён быў поўны, з яго вывалілася куча людзей. Некалькі дзяўчат у чорных бліскучых плашчах з вясёлым смехам размаўлялі з кандуктарам. Ён быў малады, белыя зубы асвятлялі яго смуглявы твар. «Гэта ж ненармальна,— думаў я.— Гэтага не можа быць! Столькі жыцця, а Пат павінна памерці!»
Кандуктар даў званок, і аўтобус паехаў. 3-пад яго колаў пырснула вада на тратуар. Я пайшоў, каб расказаць пра ўсё Кёстэру і купіць білеты.
Аполудні я прыйшоў дадому. Усе справы былі вырашаны. Я нават даў тэлеграму ў санаторый.
— Пат,— сказаў я адразу ад парога,— ты можаш да вечара ўпакаваць усё?
— Трэба ехаць?
— Трэба,— сказаў я.— Трэба, Пат.
— Адной?
— He. Мы паедзем разам. Я завязу цябе.
Твар яе пасвятлеў.
— Колькі ў мяне часу на зборы? — спытала яна.
— Цягнік адпраўляецца ў дзесяць вечара.
— А ты яшчэ пойдзеш з дому?
— He. Я тут буду да ад’езду.
Яна глыбока ўздыхнула.
— Тады ўсё вельмі проста, Робі,— сказала яна.— Пачнём?
— Час яшчэ ёсць.
— Я хачу пачаць зараз жа. Каб раней закончыць.
— Добра.
Я хутка ўпакаваў у чамаданы некалькі рэчаў, якія трэба было ўзяць з сабой,. і праз паўгадзіны справіўся. Потым я пайшоў да фраў Залеўскі і сказаў ёй, што мы ўвечары едзем. Я з ёй дамаўляўся, што з першага лістапада ці нават раней яна зможа здаваць пакой. Яна хацела ўцягнуць мяне ў працяглую размову, але я хутка пайшоў.
Пат стаяла, укленчыўшы над чамаданам, усюды звісалі яе сукенкі, на ложку ляжала бялізна. Цяпер яна пакавала абутак. Мне ўспомнілася, што калі яна пераехала сюды і распакоўвалася, то гэтаксама стаяла на каленях, і мне здалося, што гэта было бясконца даўно і быццам учора. Яна ўскінула на мяне позірк.
— Ты бярэш серабрыстую сукенку? — спытаў я.
Яна кіўнула галавой.
— А што мы зробім з астатнімі рэчамі, Робі? 3 мэбляй?
— Я ўжо перагаварыў з фраў Залеўскі. Усё, што можна, я перанясу ў свой пакой. Што застанецца, мы перададзім на захаванне. Збяром, калі ты вернешся.
— Калі я вярнуся,— сказала яна.
— Так,— пацвердзіў я.— Калі ты вернешся вясной, уся загарэлая.
Я дапамог ёй пакаваць рэчы, і пад вечар, калі ўжо пачало цямнець, мы былі гатовы. Дзіўна: усе прадметы стаялі на тых самых месцах, толькі шафы апусцелі, і ўсё роўна пакой здаўся мне пустым і сумным. Пат села на свой ложак. Выгляд у яе быў змораны.
— Уключыць святло? — спытаў я.
Яна адмоўна пахітала галавой.
— Пакуль што не трэба.
Я прысеў каля яе.
— Хочаш цыгарэту?
— He, Робі. Толькі крыху пасядзець.
Я ўстаў і пайшоў да акна. Прыцемненыя дажджом, ліхтары трывожна мігцелі. У дрэвах корпаўся вецер. Унізе няспешна прайшла Роза. Яе высокія боты блішчалі. Пад пахай яна несла скрутак. Яна ішла ў бок «Інтэрнацыяналя». Магчыма, яна несла з сабой вязанне, каб звязаць дачцэ нешта цёплае. Следам за ёй ішлі Фрыцы і Марыон. Абедзве былі апрануты ў новыя белыя прыталеныя плашчы, а праз
нейкую хвіліну за імі, нібы крадком, адзінокая і змораная, пратэпала Мімі.
Я адвярнуўся. Сцямнела так, што я не бачыў Пат. Я толькі чуў яе дыханне. За дрэвамі могілак няспешна і цьмяна паўзлі ўверх агні рэклам. Чырвоны радок рэкламы цыгарэт цягнуўся над дамамі, нібы стракатая ордэнская стужка, заіскрыліся сінія і смарагдава-зялёныя кругі вінаробчых фірмаў, загарэліся светлыя контуры рэкламы швейных вырабаў. Іх бляклае размытае святло пранікала праз вокны на сцены і столь, яно мігатліва перамяшчалася, і пакой раптам здаўся мне закінутым вадалазным каўпаком на дне мора, вакол якога шумяць дажджавыя хвалі, а зверху, праз тоўшчу вады прабіваецца слабы водбліск стракатага свету.
Было восем гадзін вечара. 3 вуліцы пачуўся гук клаксона.
— Гэта Готфрыд на таксі,— сказаў я.— Ён павязе нас павячэраць.
Я ўстаў, падышоў да акна і крыкнуў, што мы ідзём. Потым я ўключыў настольную лямпу і накіраваўся ў свой пакой. Ён мне здаўся непазнавальна чужым. Я дастаў бутэльку рому і хуценька выпіў чарку. Потым я сеў у крэсла і ўтаропіўся на шпалеры. Праз хвіліну я зноў устаў і пайшоў да ўмывальніка прычасацца. Але ўбачыўшы свой твар у люстэрку, я забыўся пра свой намер. Я разглядаў сябе з халоднай цікаўнасцю. Я скрывіў вусны і ўсміхнуўся сам сабе. У адказ я ўбачыў нацягнутую бледную ўсмешку.