• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тры таварышы  Эрых Марыя Рэмарк

    Тры таварышы

    Эрых Марыя Рэмарк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    81.45 МБ
    — Яна маладая і прыгожая. Яе завуць Хэльга Гутман. Яна едзе, як і я, у санаторый.
    — Сапраўды?
    — Праўда, Робі. Але ты не выспаўся, па табе бачна. Табе трэба добра паснедаць.
    — Кавы,— сказаў я.— Кавы з вішнёвай настойкай.
    Мы пайшлі ў вагон-рэстаран. Раптам настрой мой падняўся. Усё ідзе не так дрэнна, як здавалася ўчора.
    Хальма Гутман ужо сядзела за столікам. Гэта была статная вясёлая дзяўчына паўднёвага тыпу.
    — Дзіўна,— сказаў я,— што так супала — вы едзеце ў адзін санаторый.
    — Нічога асаблівага,— адказала яна.
    Я глянуў на яе. Яна засмяялася.
    — У гэты час пералётныя птушкі зноў збіраюцца ў гурт... Там...— яна паказала на куток рэстарана,— там увесь столік едзе туды.
    — Адкуль вы ведаеце? — спытаў я.
    — Я іх ведаю з мінулага года. Там усе знаюць адзін аднаго.
    Афіцыянт прынёс каву.
    — Прынясіце мне яшчэ да кавы двайную порцыю вішнёвай настойкі,— сказаў я.
    Мне трэба было крыху выпіць. Раптам усё стала так проста. Вунь сядзяць людзі і едуць у санаторый нават другі раз, і здавалася, што гэтая паездка для іх — проста прагулка. Глупства — так баяцца. Пат вернецца, як вярталіся дадому ўсе гэтыя людзі. Я не падумаў, што ўсе гэтыя людзі ехалі туды зноў. Дастаткова было ведаць, што адтуль можна вярнуцца і жыць яшчэ цэлы год. Наша мінулае навучыла нас не забягаць у думках далёка наперад.
    Мы прыехалі пад вечар. Неба раз’яснілася, сонца пасылала залацістыя промні на заснежаныя палі, а неба было такое блакітнае, якога не было ўжо некалькі тыдняў. На вакзале было шмат сустракаючых. Яны віталі тых, хто прыехаў, махалі ім хусцінкамі, а з цягніка ім адказвалі пасажыры. Хэльгу сустрэла вясёлая жанчына-бландзінка і два мужчыны ў светлых штанах-гольф. Яна ўсхвалявана замітусілася, быццам пасля працяглай разлукі вярнулася дамоў.
    — Да пабачэння,— потым, наверсе! — крыкнула яна нам і села са сваімі сябрамі ў вазок.
    Людзі хутка разышліся, і праз некалькі мінут мы засталіся на пероне адны. Да нас падышоў насілыпчык.
    — У які гатэль? — спытаў ён.
    — У санаторый «Лясны спакой»,— адказаў я.
    Ён кіўнуў і даў знак фурману. Яны пагрузілі чамаданы
    ў блакітны вазок, запрэжаны двума канямі. На іх галовах былі султаны са стракатых пёраў, і пара з іх храпаў ахутвала пысы перламутравым воблакам.
    Мы селі.
    — Хочаце падняцца наверх па канатнай дарозе ці ў санях? — спытаў фурман.
    — Ці далёка на санях?
    — Паўгадзіны.
    — Тады на санях.
    Фурман шчоўкнуў языком, і мы паехалі. Дарога вывела з вёскі і спіраляй закруцілася ўверх. Санаторый быў на гары па-над вёскай. Доўгі белы будынак са шматлікімі вокнамі на балконы. Слабы вецер гайдаў сцяг над будынінай. Я думаў, што ўбачу нешта накшталт бальніцы. Але санаторый быў болып падобны, ва ўсякім разе на першым паверсе, да гатэля. У холе гарэў камін. На некалькіх століках стаяў чайны посуд.
    Мы адзначыліся ў рэгістратуры. Работнік занёс нашы чамаданы, і дама ў гадах растлумачыла нам, што Пат будзе жыць у пакоі 79. Я спытаў, ці нельга мне атрымаць пакой на некалькі дзён. Яна пахітала галавой.
    — У санаторыі нельга. Магчыма, у флігелі.
    — А дзе ён?
    — Тут побач.
    — Добра,— сказаў я.— Тады дайце мне пакой і скажыце, каб занеслі мой чамадан.
    У бясшумным ліфце мы падняліся на трэці паверх. Наверсе, праўда, усё нагадвала бальніцу. Хоць і вельмі камфартабельную, ды ўсё ж бальніцу. Белыя калідоры, белыя дзверы, усюды бляск шкла, нікелю і чысціні. Нас сустрэла старшая сястра.
    — Фройляйн Хольман?
    — Так,— сказала Пат,— пакой 79?
    Старшая сястра кіўнула, пайшла наперад і адчыніла дзверы.
    — Вось ваш пакой.
    Гэта было светлае, сярэдняй велічыні памяшканне, у якое праз шырокае акно свяціла вечаровае сонца. На стале стаяў букет жоўтых і чырвоных астраў, а за акном прасціраліся светлыя заснежаныя палі, у якія вёска хуталася, як у вялізную мяккую коўдру.
    — Табе падабаецца? — спытаў я Пат.
    Яе позірк на імгненне спыніўся на мне.
    — Падабаецца,— сказала яна потым.
    Работнік прынёс чамаданы.
    — Калі мне прыйсці на абследаванне? — спытала яна сястру.
    — Заўтра раніцай. Сёння вам лепш раней легчы спаць, каб як след адпачыць.
    Пат скінула з сябе плашч і паклала яго на белы ложак, на якім вісеў чысты тэмпературны ліст.
    — У пакоі няма тэлефона? — спытаў я.
    — Ёсць разетка,— сказала сястра.— Тэлефон можна ўстанавіць.
    — Што я павінна яшчэ зрабіць? — спытала Пат.
    Сястра пахітала галавой.
    — Сёння нічога. Толькі заўтра пасля абследавання будзе прызначана лячэнне. Абследаванне — у дзесяць. Я прыйду па вас.
    — Дзякую, сястра.
    Сястра выйшла. Работнік яшчэ стаяў каля дзвярэй. Я даў яму «на чай». Ён пайшоў таксама. У пакоі стала раптам вельмі ціха. Пат глядзела ў акно. Яе галава ў бляску святла здавалася чорнай.
    — Ты замарылася? — спытаў я.
    Яна павярнулася.
    — He.
    — У цябе змораны выгляд,— сказаў я.
    — У мяне іншая змора, Робі. Але на адпачынак у мяне яшчэ хопіць часу.
    — Ты хочаш пераапрануцца? — спытаў я.— Ці спусцімся спачатку на гадзінку ўніз? Мне здаецца, будзе лепш, калі мы яшчэ спусцімся.
    — Добра,— сказала яна.— Так будзе лепш.
    На бясшумным ліфце мы з’ехалі ўніз і селі за маленькі столік у холе. Праз хвілінку да нас падышла Хэльга Гутман з сябрамі. Яны селі за наш столік. Хэльга была ўзбуджаная і крыху ненатуральна вясёлая, але я быў рады, што яна была з намі і што ў Пат ужо з’явілася некалькі знаёмых. Заўсёды цяжка перажыць першы дзень.
    Праз тыдзень я вярнуўся. Ад вакзала
    XXII
    пайшоў адразу ў майстэрню. Калі я
    прыйшоў, ужо сцямнела, яшчэ ішоў дождж, і мне здавалася, што мінуў год, як я адвёз Пат.
    Кёстэр і Ленц сядзелі ў канторы.
    — Ты прыйшоў у самы час,— сказаў Готфрыд.
    — А што здарылася? — спытаў я.
    — Дай яму аддыхнуць з дарогі,— сказаў Кёстэр.
    Я сеў.
    — Як справы ў Пат? — спытаў Ота.
    — Добра. Наколькі можа быць добра. Але скажыце мне, што тут здарылася.
    Гаворка пайшла пра машыну, якую мы забралі пасля аварыі. Мы яе адрамантавалі і вярнулі тыдні два назад. I вось Кёстэр учора пайшоў па плату. Але гаспадар машыны за гэты час збанкрутаваў. Машына прадаецца з аўкцыёну, разам з усёй маёмасцю.
    — Нічога страшнага,— сказаў я.— Мы маем справу толькі са страхавой кампаніяй.
    — I мы так думалі,— суха заявіў Ота.— Але машына не застрахавана.
    — Д’ябал! Няўжо праўда, Ота?
    Кёстэр кіўнуў.
    — Толькі сёння даведаўся.
    — А мы цацкаліся з гэтым братам, як сёстры міласэрнасці, і яшчэ пабіліся за гэтую ламачыну,— прабурчаў Ленц.— А чатыры тысячы марак вылецелі на вецер!
    — Хто б мог прадбачыць! — сказаў я.
    Ленц засмяяўся.
    — Якая дурасць!
    — Што ж будзем рабіць, Ота? — спытаў я.
    — Я заявіў пратэст распарадчыку аўкцыёну. Але баюся, што карысці з гэтага будзе не шмат,— сказаў Готфрыд.— Фінансавае ўпраўленне і так злуецца на нас за падаткі.
    — Магчыма,— згадзіўся Кёстэр.
    Ленц падняўся.
    — Раўнавага і добрая вытрымка ў цяжкіх сітуацыях упрыгожваюць салдата.
    Ён падышоў да шафы і ўзяў бутэльку каньяку.
    — Выпіўшы такога каньяку, мы можам праявіць нават гераізм,— сказаў я.— Калі не памыляюся, гэта апошняя бутэлька добрага каньяку.
    — Гераізм, хлапец,— запярэчыў Ленц,— патрэбны толькі ў цяжкія часіны. А мы жывём у часы адчаю. Тут адзіна прыстойныя паводзіны — гумар.— Ён выпіў сваю чарку.— Добра. А цяпер я сядлаю нашага старога Расінанта, каб зарабіць якую дробязь.
    Ён пайшоў праз змрочны двор і выехаў на таксі. Мы з Кёстэрам яшчэ крыху пасядзелі.
    — He шанцуе, Ота,— сказаў я.— Нам заклята не шанцуе ў апошні час.
    — Я прывык не задумвацца больш, чым трэба,— адказаў Кёстэр.— I гэтага хапае. Як там — у санаторыі?
    — Каб не хвароба, то там — рай. Снег і сонца.
    Ён падняў галаву.
    — Снег і сонца. Гучыць крыху нязвыкла, праўда?
    — Праўда. Вельмі нязвыкла. Там усё нязвыкла.
    Ён зірнуў на мяне.
    — Што робіш сёння ўвечары?
    Я паціснуў плячыма.
    — Трэба спачатку занесці чамадан дадому.
    — Мне на гадзіну трэба адлучыцца. Ты потым прыйдзеш у бар?
    — Абавязкова,— сказаў я.— Што мне яшчэ рабіць?
    Я забраў на вакзале чамадан і занёс яго дамоў. Я адчыніў дзверы ціха: у мяне не было жадання размаўляць ні з кім.
    Мне ўдалося прашмыгнуць, не трапіўшы ў лапы фраў Залеўскі. Хвілінку я пасядзеў у сваім пакоі. На стале ляжалі пісьмы і газеты. У канвертах былі толькі праспекты. Мне ніхто не пісаў. «Цяпер мне будуць пісаць»,— падумаў я.
    Неўзабаве я ўстаў, умыўся, пераапрануўся. Чамадан я не распакоўваў. Я вырашыў пакінуць сабе нейкі занятак пасля вяртання. Я не пайшоў у пакой Пат, хоць і ведаў, што там ніхто не жыве. Я ціхенька пракраўся праз калідор і, выбраўшыся на вуліцу, з палёгкай уздыхнуў.
    Я накіраваўся ў кафэ «Інтэрнацыяналь» перакусіць. Афіцыянт Алоіс вітаў мяне на парозе.
    — Зноў да нас?
    — Да вас,— сказаў я.— Урэшце, заўжды вяртаешся на старое месца.
    Роза і астатнія дзяўчаты сядзелі вакол вялікага стала. Сабраліся амаль усе. Гэта быў час паміж першым і другім выхадам.
    — Бог мой, Роберт,— сказала Роза.— Рэдкі госць.
    — He пытайся ў мяне ні пра што,— сказаў я.— Галоўнае, што я вярнуўся.
    — He зразумела. Цяпер будзеш прыходзіць часцей?
    — Магчыма.
    — He бяры блізка да сэрца,— сказала яна, зірнуўшы мне ў твар.— Усё праходзіць.
    — Згодны,— сказаў я.— Гэта самая вялікая праўда на свеце.
    — Вядома,— адказала Роза.— Лілі таксама ёсць што расказаць пра гэта.
    — Лілі? — Толькі цяпер я заўважыў яе каля Розы.— Што ты тут робіш? Ты ж выйшла замуж і павінна сядзець дома ў сваім магазіне водаправоднай арматуры.
    Лілі не адказала.
    — Магазін,— сказала Роза кпліва.— Пакуль былі грошы, усё ііііло гладка... Лілі — Лілічка... ніхто пра мінулае не ўспамінаў. Роўна паўгода працягваўся рай. Як толькі яна аддала апошні пфеніг, дык шаноўны пан, які стаў панам праз яе грошы, адразу адмовіўся ад жонкі... былой прастытуткі... -Яна цяжка дыхала.— Канечне, раптам заявіў, што нічога не ведаў. Быў бязмерна здзіўлены: няўжо ў яе такое мінулае? Так здзівіўся, што падаў на развод. Але ж грошыкі не вернеш.
    — Колькі? — спытаў я.
    — Чатыры тысячы марак, не дробязь! Як ты думаеш, колькі мярзотнікаў трэба прыняць для гэтага ў пасцелі?
    — Чатыры тысячы марак,— сказаў я.— Зноў чатыры тысячы. Сёння сума як начараваная.
    Роза зірнула на мяне, не разумеючы.
    — Сыграй лепш што-небудзь,— сказала яна.— Змяні настрой!
    — Добра... раз мы зноў сабраліся разам...
    Я сеў да піяніна і сыграў некалькі модных мелодый. Я іграў і думаў, што ў Пат хопіць грошай на санаторый толькі да канца студзеня і што мне варта было б зарабляць больш. Я механічна барабаніў па клавішах і бачыў, як захоплена слухала Роза, седзячы на канапцы, а побач быў бледны, закамянелы ад жудаснага адчаю твар Лілі, больш халодны і безжыццёвы, чым у нябожчыка.