Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
— Выбачайце, булачак цяпер няма — час ваенны.
— Тады хлеба.
— Можа, зрабіць грэнкі?
— Зрабіце.
— I яшчэ яечню.
— Колькі яек вы хочаце?
— Тры.
— Лепш чатыры, любы.
— Чатыры яйкі.
Жанчына пайшла. Я пацалаваў Кэтрын і вельмі моцна паціснуў ёй руку. Мы глядзелі адно на аднаго і па баках.
— Любы, скажы, хіба не цудоўна?
— Надзвычайна,— сказаў я.
— Гэта не страшна, што няма булачак,— сказала Кэтрын.— Я думала пра іх усю ноч. Але гэта не страшна. Гэта нават зусім не страшна.
— Напэўна, нас вельмі хутка арыштуюць.
— He думай пра гэта, любы. Мы спачатку паснедаем. Быць арыштаваным пасля снедання не так ужо і страшна. A што яны могуць нам зрабіць? Я брытанская падданая, а ты амерыканскі, і у нас усё ў поўным парадку.
— У цябе ёсць пашпарт?
— Вядома. Давай не будзем пра гэта гаварыць. Давай радавацца.
— Я і так радуюся з усёй сілы,— сказаў я. Тоўсты шэры кот, распушыўшы хвост султанам, прайшоў па пакоі да нашага стала і, выгнуўшыся каля маёй нагі, стаў церціся і пры гэтым вуркатаць. Я нахіліўся і пагладзіў яго. Кэтрын радасна ўсміхнулася мне.
— А вось і кава,— сказала яна.
Нас арыштавалі пасля снедання. Мы крыху пагулялі па гарадку і потым спусціліся на прыстань, каб забраць свае чамаданы. Каля лодкі стаяў салдат.
— Гэта ваша лодка?
— Так.
— Адкуль вы прыехалі?
— 3 таго боку возера.
— Вам давядзецца пайсці са мной.
— А чамаданы?
— Можаце ўзяць.
Я ўзяў чамаданы, і Кэтрын пайшла побач са мной, a салдат ззаду за намі, да старога дома, дзе была мытня. У мытні вельмі худы і ваяўнічы з выгляду лейтэнант пачаў дапытваць нас.
— Ваша нацыянальнасць?
— Амерыканец і англічанка.
— Пакажыце вашы пашпарты.
Я даў свой, і Кэтрын дастала з торбачкі свой. Ен доўга разглядаў іх.
— Чаму вы прыехалі ў Швейцарыю так, на лодцы?
— Я спартсмен,— сказаў я.— Веславанне — мой любімы спорт. Я вяслую заўсёды, як толькі з’яўляецца магчымасць.
— Чаго вы прыехалі сюды?
— Займацца зімовым спортам. Мы турысты, і нас цікавіць зімовы спорт.
— Тут не месца для зімовага спорту.
— Мы ведаем. Мы хочам ехаць далей, туды, дзе можна займацца зімовым спортам.
— Што вы рабілі ў Італіі?
— Я вывучаў архітэктуру. Мая кузіна вывучала мастацтва.
— Чаму вы выехалі адтуль?
— Мы хочам займацца зімовым спортам. У ваенны час цяжка вывучаць архітэктуру.
— Пасядзіце, калі ласка, тут,— сказаў лейтэнант. Ён узяў нашы пашпарты і выйшаў ва ўнутраныя дзверы.
— Любы, ты проста цуд,— сказала Кэтрын,— на гэтым і настойвай. Ты хочаш займацца зімовым спортам.
— Ты што-небудзь разумееш у мастацтве?
— Рубенс,— сказала Кэтрын.
— Шмат мяса,— сказаў я.
— Тыцыян,— сказала Кэтрын.
— Тыцыянаўскія валасы,— сказаў я.— А Мантэнья?
— Пра цяжкіх ты не пытайся,— сказала Кэтрын,— Але ўсёткі ведаю: вельмі страшны.
— Вельмі,— сказаў я — Мноства дзірак ад цвікоў.
— Бачыш, якая цудоўная ў цябе будзе жонка,— сказала Кэтрын,— Я здолею размаўляць пра мастацтва з тваімі заказчыкамі.
— Ён ідзе,— сказаў я.
Худы лейтэнант з’явіўся з глыбіні мытнага будынка з нашымі пашпартамі ў руцэ.
— Мне давядзецца адправіць вас у Лакарна,— сказаў ён — Вы можаце наняць экіпаж, з вамі разам паедзе і салдат.
— Калі ласка,— сказаў я.А як быць з лодкай?
— Лодка канфіскавана. Што ў вас у гэтых чамаданах? Ён агледзеў змесціва абодвух чамаданаў і дастаў бутэльку з каньяком.
— Мо будзеце маім кампаньёнам? — спытаў я.
— He, дзякуй.— Ён выпрастаўся.— Колькі ў вас грошай?
— Дзве з палавінай тысячы лір.
— А ў вашай кузіны?
У Кэтрын было больш як тысяча дзвесце. Лейтэнант застаўся задаволены. Яго абыходжанне з намі стала менш высакамерным.
— Калі вас цікавіць зімовы спорт,— сказаў ён,— самае лепшае для гэтага месца — Венген. У майго бацькі ў Венгене вельмі добры гатэль. Працуе круглы год.
— Вельмі прыемна,— сказаў я.— А можна папрасіць у вас адрас?
— Я напішу вам на картачцы,— Ён ветліва падаў мне картачку— Салдат праводзіць вас да Лакарна. Вашы пашпарты будуць у яго. Вельмі шкада, але гэта неабходна. Я не сумняваюся, што ў Лакарна вы атрымаеце візу і дазвол паліцыі.
Ен перадаў абодва пашпарты салдату, і, узяўшы чамаданы, мы накіраваліся да паселішча, каб там наняць экіпаж.
— Гэй! — паклікаў лейтэнант салдата. Ён нешта сказаў яму на дыялекце. Салдат перакінуў вінтоўку цераз плячо і падхапіў нашы чамаданы.
— Цудоўная краіна,— сказаў я Кэтрын.
— Практычная, ва ўсялякім выпадку.
— Вельмі вам удзячны,— сказаў я лейтэнанту. Ён памахаў нам рукой.
— Я да вашых паслуг,— сказаў ён. Мы пайшлі за сваім вартавым у сяло.
Мы паехалі ў Лакарна ў экіпажы, з салдатам на пярэднім сядзенні каля вазніцы. У Лакарна ўсё прайшло нядрэнна. Нас дапыталі, але вельмі ветліва, бо ў нас былі пашпарты і грошы. Наўрад ці яны паверылі хоць аднаму майму слову, і я думаў пра тое, як усё гэта бязглузда, але гэта нагадвала суд. Ніякіх разумных доказаў не патрабавалася, патрабавалася толькі фармальная адгаворка, за якую можна было трымацца без усялякіх тлумачэнняў. Мы мелі пашпарты і хацелі траціць грошы. Таму нам далі часовыя візы. Гэтыя візы ў любы момант маглі ануляваць. Мы павінны былі з’яўляцца ў паліцыю ўсюды, куды б ні прыехалі.
Ці можам мы ехаць, куды хочам? Так. А куды мы хочам ехаць?
— Куды ты хочаш ехаць, Кэт?
— У Мантрэ.
— Вельмі добры горад,— сказаў чыноўнік,— Я думаю, што вам спадабаецца гэты горад.
— Лакарна таксама вельмі добры горад,— сказаў другі чыноўнік.— Я ўпэўнены, што вам вельмі спадабаецца Лакарна. Гэта вельмі прыгожы горад.
— Нам падабаецца там, дзе можна займацца зімовым спортам.
— У Мантрэ не займаюцца зімовым спортам.
— Прашу прабачэння,— сказаў першы чыноўнік,— Я сам з Мантрэ. На Мантрэ-Обэрланд-Бернскай чыгунцы, безумоўна, ёсць умовы для зімовага спорту. 3 вашага боку несумленна было б адмаўляць гэта.
— Я і не адмаўляю. Я проста кажу, што ў Мантрэ не займаюцца зімовым спортам.
— Я аспрэчваю гэта,— сказаў першы чыноўнік.— Я аспрэчваю гэта сцверджанне.
— А я настойваю на сваім.
— А я аспрэчваю гэта. Я сам катаўся на luge1 па вуліцах Мантрэ. Я рабіў гэта часта. Luge, вядома, адзін з відаў зімовага спорту.
Другі чыноўнік павярнуўся да мяне.
— Вы мелі на ўвазе luge, калі казалі пра зімовы спорт, сэр? Пераконваю вас, у Лакарна вам будзе значна зручней. Вы знойдзеце тут здаровы клімат, вы знойдзеце тут прыгожыя мясціны. Вам тут вельмі спадабаецца.
— Пан сам выказаў жаданне ехаць у Мантрэ.
— А што такое luge? — спытаў я.
— Вось бачыце, ён нават ніколі не чуў пра luge.
Гэта вельмі спадабалася другому чыноўніку. Ён трыумфаваў.
— Luge,— сказаў першы чыноўнік,— гэта тое ж, што табаган.
— Павінен запярэчыць,— паківаў галавой другі чыноўнік.— Я зноў мушу запярэчыць. Табаган вельмі адрозніваецца ад luge. Табаган робіцца ў Канадзе з плоскіх планак. Luge — гэта звычайныя санкі на палазах. Дакладнасць перш за ўсё.
— А ці можна нам катацца на табагане? — спытаў я.
— Вядома, можна і на табагане,— сказаў першы чыноўнік.— Можна катацца і на табагане. У Мантрэ прадаюцца цудоўныя
1 Невялікія швейцарскія санкі (франц.).
канадскія табаганы. Браты Окс гандлююць табаганамі. Яны самі імпартуюць табаганы.
Другі чыноўнік адвярнуўся.
— Для катання на табагане,— сказаў ён,— патрабуецца спецыяльная piste1. Нельга катацца на табагане па вуліцах Мантрэ. Дзе вы спыніліся?
— Мы яшчэ самі не ведаем,— сказаў я.— Мы толькі што прыехалі з Брысага. Экіпаж чакае на вуліцы.
— Вы не пашкадуеце, што едзеце ў Мантрэ,— сказаў першы чыноўнік.— Там цудоўны мяккі клімат. Вам не трэба будзе далёка хадзіць, калі вы захочаце займацца зімовым спортам.
— Калі вас сапраўды цікавіць зімовы спорт,— сказаў другі чыноўнік,— едзьце ў Энгадзін ці Мюрэн. Я вымушаны пратэставаць супраць дадзенай вам парады ехаць у Мантрэ, каб займацца зімовым спортам.
— У Лез-Аван над Мантрэ найлепшыя ўмовы для любога зімовага спорту.
Патрыёт Мантрэ злосна зірнуў на свайго калегу.
— Панове,— сказаў я.— На жаль, мы павінны ехаць. Мая кузіна вельмі стамілася. Мы рызыкнем адправіцца ў Мантрэ.
— Вітаю ваша рашэнне.— Першы чыноўнік паціснуў мне руку.
— Думаю, іпто вы будзеце вікадаваць пра ад’езд з Лакарна,— сказаў другі чыноўнік.— Ва ўсялякім выпадку, у Мантрэ вам давядзецца з’явіцца ў паліцыю.
— Ніякіх непаразуменняў з паліцыяй у вас не будзе,— запэўніў мяне першы чыноўнік,— 3 боку насельніцтва вы сустрэнеце выключную гасціннасць і дружалюбнасць.
— Вялікі дзякуй вам абодвум,— сказаў я.— Вашы парады для нас вельмі каштоўныя.
— Да пабачэння,— сказала Кэтрын.
— Вялікі дзякуй вам абодвум.
Яны праводзілі нас з паклонамі, патрыёт Лакарна неяк халаднавата. Мы спусціліся па лесвіцы і селі ў экіпаж.
— О, Божа! — сказала Кэтрын.— Няўжо нельга было выбрацца адгэтуль раней? — Я даў вазніцы адрас гатэля,
1 Дарожка (франц.).
рэкамендаванага нам адным з чыноўнікаў. Вазніца падабраў лейцы.
— Ты забыўся пра армію,— сказала Кэтрын. Салдат стаяў каля экіпажа. Я даў яму дзесяць лір,— У мяне яшчэ няма швейцарскіх грошай,— сказаў я. Ён падзякаваў, узяў пад казырок і пайшоў. Экіпаж крануўся, і мы паехалі ў гатэль.
— Чаму ты загаварыла пра Мантрэ? — спытаў я ў Кэтрын,— Ты сапраўды хочаш туды ехаць?
— Гэта было першае, што прыйшло мне ў галаву,— сказала яна,— Там няблага. Мы можам пасяліцца дзе-небудзь наверсе, у гарах.
— Табе хочацца спаць?
— Я ўжо амаль сплю.
— Мы добра выспімся. Бедная мая Кэт! Дасталася табе гэтай ноччу.
— Мне было вельмі весела,— сказала Кэтрын.— Асабліва калі ты сядзеў з парасонам.
— Ты разумееш, што мы ў Швейцарыі?
— He, мне ўсё здаецца: вось я прачнуся, і гэта ўсё няпраўда.
— I мне таксама.
— Але ж гэта праўда, любы? Гэта ж не на Міланскі вакзал еду я, каб правесці цябе?
— Спадзяюся, што не.
— He кажы так. Я баюся. А раптам гэта выявіцца праўдай.
— Я быццам п’яны і нічога не разумею,— сказаў я.
— Пакажы свае рукі.
Я працягнуў ёй абедзве рукі. Яны былі сцёртыя да жывога мяса.
— Раны няма толькі ў баку,— сказаў я.
— He смейся.
Я вельмі стаміўся, і ў мяне кружылася галава. Уся мая жвавасць прапала. Экіпаж каціўся па вуліцы.
— Бедныя рукі! — сказала Кэтрын.
— He чапай іх,— сказаў я — Што за д’ябал, я не разумею, дзе мы. Куды мы едзем, вазніца?
Вазніца спыніў каня.
— У гатэль «Метраполь». Хіба вы не туды хацелі?