Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
— Вось ваш муж,— сказаў доктар.
— Ах, любы, доктар такі цудоўны! — сказала Кэтрын вельмі дзіўным голасам,— Ен мне расказаў такі цікавы анекдот, a калі было ўжо вельмі балюча, ён зрабіў так, што мяне як быццам зусім не стала. Ён цудоўны. Вы цудоўны доктар.
— Ты п’яная,— сказаў я.
— Я ведаю,— сказала Кэтрын,— Толькі не трэба пра гэта гаварыць.— Пасля: — Дайце хутчэй. Дайце хутчэй.
Яна ўчапілася ў маску і дыхала часта і перарывіста, ажно ў рэспіратары пстрыкала. Пасля яна глыбока ўздыхнула, і доктар зняў з яе маску левай рукой.
— Гэтая была вельмі моцная,— сказала Кэтрын. У яе быў вельмі дзіўны голас.— Цяпер я ўжо не памру, любы. Я прайшла ўжо цераз самае небяспечнае, калі я магла памерці. Ты рады?
— Вось і не вяртайся туды больш.
— He буду. Зрэшты, я не баюся гэтага. Я не памру, любы.
— Вы такога глупства не зробіце,— сказаў доктар.— Вы не памраце і не пакінеце вашага мужа аднаго.
— He, не. Я не памру. Я не хачу паміраць. Гэта неразумна — памерці. Во зноў. Дайце хутчэй.
Пасля доктар сказаў:
— Выйдзіце на некалькі хвілін, містар Іенры, я абследую вашу жонку.
— Ен хоча паглядзець, як рухаецца цела,— сказала Кэтрын,— Пасля ты зноў прыходзь сюды. Можна, доктар?
— Можна,— сказаў доктар.— Я паклічу яго, калі будзе можна.
Я выйшаў з радзільні і пайшоў па калідоры ў тую палату, куды павінны былі прывезці Кэтрын пасля таго, як народзіцца дзіця. Я сеў на крэсла і агледзеўся. У маёй кішэні ляжала газета, якую я купіў, калі хадзіў снедаць, і я пачаў чытаць яе. За акном ужо цямнела, і я запаліў святло, каб можна было чытаць. Крыху счакаўшы, я перастаў чытаць і згасіў святло і глядзеў, як цямнее за акном. Дзіўна, чаму доктар не кліча мяне. Мо гэта лепш, што я пайшоў адтуль. Ен, відаць, хацеў, каб я пайшоў. Я паглядзеў на гадзіннік. Калі яшчэ дзесяць хвілін ніхто не прыйдзе, я вярнуся туды.
Бедная, мая бедная Кэт. Вось якой цаной даводзіцца плаціць за тое, што спіш разам. Вось калі спрацоўвае пастка. Вось што атрымліваюць за тое, што кахаюць адно аднаго. Добра яшчэ, што існуе газ. А што было раней, без анестэзіі? Калі пачнецца, нібыта ў кола млына трапляеш. Кэтрын вельмі лёгка перанесла ўсю цяжарнасць. Гэта было зусім няблага. Яе нават амаль не нудзіла. Да самага апошняга часу ў яе не было асабліва непрыемных адчуванняў. Але прыканцы яна ўсё-ткі папалася. Ад аплаты не схаваешся. I няхай мы хоць пяцьдзясят разоў жанатыя, было б тое самае. А раптам яна памрэ? Яна не памрэ. Цяпер ад родаў не паміраюць. Усе мужы так думаюць. Гэта так, але раптам яна памрэ? Яна не памрэ. Ей толькі цяжка. Першыя роды звычайна бываюць доўгія. Ей проста цяжка. Пасля мы будзем гаварыць: было так цяжка, а Кэтрын будзе гаварыць: не так ужо і цяжка. А раптам яна памрэ? He можа гэтага быць, кажуць табе. He будзь дурнем. Проста ёй цяжка. Проста гэта так прыродай задумана, пакутаваць. Гэта ж першыя роды, а яны амаль заўсёды бываюць доўгія. Так, але раптам яна памрэ? He можа яна памерці. Чаму яна павінна памерці? Якія могуць быць прычыны, каб яна памерла? Проста павінна нарадзіцца дзіця, пабочны прадукт міланскіх начэй. Праз яго ўсе засмучэнні. А пасля яно народзіцца, і пра яго клапоцішся, і мо пачынаеш яго любіць. У яе няма нічога
небяспечнага. А раптам яна памрэ? Яна не можа памерці. A раптам яна памрэ? Тады што, га? Раптам яна памрэ?
Доктар увайшоў у пакой.
— Ну як, доктар?
— Ніяк.
— Што вы хочаце сказаць?
— Тое, што кажу. Я толькі што абследаваў яе...— ён падрабязна расказаў пра вынікі абследавання.— Пасля я яшчэ пачакаў. Але справа не рухаецца.
— Што вы раіце?
— Есць два шляхі: альбо шчыпцы, але тут могуць быць парывы і наагул гэта даволі небяспечна для жанчыны, не кажучы ўжо пра дзіця, альбо кесарава сячэнне.
— А кесарава сячэнне вельмі небяспечнае? Раптам яна памрэ?
— He больш, чым нармальныя роды.
— Вы можаце зрабіць гэта самі?
— Mary. Мне спатрэбіцца каля гадзіны, каб усё падрыхтаваць і выклікаць неабходны персанал. А мо і меней.
— Што ж, на ваш погляд, лепей?
— Я раіў бы кесарава сячэнне. Калі б гэта была мая жонка, я рабіў бы кесарава сячэнне.
— Якія могуць быць вынікі?
— Ніякіх. Толькі шнар.
— А інфекцыя?
— Са шчыпцамі небяспека інфекцыі большая.
— А што, калі нічога не рабіць і проста чакаць?
— Рана ці позна давядзецца нешта рабіць. Madame Генры ўжо і так страціла шмат сілы. Чым хутчэй мы пачнем аперацыю, тым лепш.
— Пачынайце як мага хутчэй,— сказаў я.
— Зараз пайду загадаю.
Я пайшоўу радзільню. Кэтрын ляжала на стале, вялікая пад прасціной, вельмі бледная і стомленая. Сястра была каля яе.
— Ты згадзіўся?
— Згадзіўся.
— Вось і добра. Цяпер праз гадзіну ўсё пройдзе. У мяне ўжо няма болып сілы, любы. Я не магу больш. Дай, дай хутчэй. He дапамагае. Мой Божухна, не дапамагае.
— Дыхай глыбей.
— Я дыхаю. Бог мой, не дапамагае. He дапамагае.
— Дайце іншы цыліндр,— сказаў я сястры.
— Гэта новы цыліндр.
— Я такая неразумная, любы,— сказала Кэтрын,— Ды толькі, праўда, больш не дапамагае.— Яна раптам заплакала.— Я так хацела нарадзіць немаўля і нікому не рабіць непрыемнасцей, і цяпер ужо ў мяне няма сілы, і я не магу больш, і газ ужо не дапамагае. Няхай я памру, толькі каб гэта скончылася. О любы, любы, зрабі так, каб усё скончылася. Вось зноў. О-о, о-о, о-о! — Яна ўсхліпвала, дыхала пад маскай,— He дапамагае. He дапамагае. He дапамагае. Даруй мне, любы. He трэба плакаць. Даруй мне. Я не магу больш. Бедны ты мой! Я так цябе кахаю, я яшчэ пастараюся. Вось зараз я пастараюся. Хіба нельга даць яшчэ што-небудзь? Каб мне далі яшчэ што-небудзь!
— Я зраблю так, што газ падзейнічае. Я пакручу дарэшты.
— Вось зараз дай.
Я пакруціў дыск дарэшты, і калі яна пачала дыхаць цяжка і глыбока, яе пальцы, якія трымалі маску, расціснуліся. Я выключыў апарат і зняў з яе маску. Яна вярнулася здалёку.
— Як добра, любы. Які ты добры.
— Пацярпі, ты ж у мяне храбрая. A то не магу ўвесь час рабіць гэта. Гэта можа забіць цябе.
— Я ўжо не храбрая, любы. Я зусім зламалася. Мяне зламала. Я цяпер ведаю.
— 3 усімі бывае так.
— Але ж гэта страшна. Мучаць да таго часу, пакуль не зломяць.
— Яшчэ гадзіна, і ўсё скончыцца.
— Як добра! Любы, я ж не памру, праўда?
— He. Я абяцаю табе, што ты не памрэш.
— А то я не хачу памерці і пакінуць цябе аднаго, але я так стамілася, і я адчуваю, што памру.
— Глупства. Усе такое адчуваюць.
— Часам я проста ведаю, што так будзе.
— Так не будзе. Так не можа быць.
— А раптам?
— Я не дазволю табе.
— Дай мне хутчэй. Дай, дай мне.
Пасля зноў:
— Я не памру. Я сама сабе не дазволю.
— Вядома, ты не памрэш.
— Ты будзеш са мной?
— Так, толькі я не буду глядзець.
— Добра, толькі ты не ідзі.
— He, не. Я нікуды не пайду.
— Ты такі добры. Вось зноў дай. Дай яшчэ. He дапамагае!
Я пакруціў дыск да лічбы тры, затым да лічбы чатыры. Я хацеў, каб доктар хутчэй вярнуўся. Я баяўся лічбаў, якія ідуць пасля двух.
Нарэшце прыйшоў іншы доктар і дзве сястры, і яны пераклалі Кэтрын на насілкі з коламі, і мы рушылі па калідоры. Насілкі хутка праехалі па калідоры і ўехалі ў ліфт, дзе ўсім давялося стаяць ля сцен, каб даць ім месца; затым угару, затым дзверы насцеж, і з ліфта на пляцоўку, і па калідоры на гумовых шынах у аперацыйную. Я не пазнаў доктара ў масцы і шапачцы. Там быў яшчэ адзін доктар і яшчэ сёстры.
— Хай мне дадуць што-небудзь,— сказала Кэтрын.— Хай мне што-небудзь дадуць. Доктар, калі ласка, дайце мне столькі, каб падзейнічала.
Адзін з дактароў накрыў ёй твар маскай, і я зазірнуў у дзверы і ўбачыў яркі маленькі амфітэатр аперацыйнай.
— Вы можаце ўвайсці вунь у тыя дзверы і там пасядзець,— сказала мне сястра.
За бар’ерам стаялі лаўкі, адкуль быў бачны белы стол і лямпы. Я паглядзеў на Кэтрын. Яе твар быў накрыты маскай, і цяпер яна ляжала нерухома. Насілкі павезлі наперад. Я павярнуўся і пайшоў па калідоры. Да ўвахода на галерэю спяшаліся дзве сястры.
— Кесарава сячэнне,— сказала адна,— Зараз будуць рабіць кесарава сячэнне.
Другая засмяялася.
— Мы якраз дарэчы. Вось пашанцавала! — Яны ўвайшлі ў дзверы, якія вялі на галерэю.
Падышла яшчэ адна сястра. Яна таксама спяшалася.
— Заходзьце, што ж вы. Заходзьце,— сказала яна.
— Я пачакаю tvt.
Яна паспешна ўвайшла. Я пачаў хадзіць сюды-туды па калідоры. Я баяўся зайсці. Я паглядзеў у акно. Было цёмна, але ў святле ад акна я ўбачыў, што ідзе дождж. Я ўвайшоў у нейкі пакой у канцы калідора і паглядзеў на этыкеткі бутэлек у шкляной шафе. Затым я выйшаў, і стаяў у пустым калідоры, і глядзеў на дзверы аперацыйнай.
Выйшаў другі доктар і за ім сястра. Доктар трымаў абедзвюма рукамі штосьці падобнае на толькі што абадранага труса, і, паспешна прайшоўшы па калідоры, увайшоў у другія дзверы. Я падышоў да дзвярэй, у якія ён выйшаў, і ўбачыў, што яны нешта робяць з нованароджаным. Доктар падняў яго, каб паказаць мне. Ён падняў яго за ногі і пляснуў.
— У яго ўсё нармальна?
— Цудоўнае хлапчанё. Кілаграмаў пяць будзе.
У мяне не было да яго ніякіх пачуццяў. Ен нібыта не меў да мяне ніякіх адносін. У мяне не было бацькоўскага пачуцця.
— Хіба вы не ганарыцеся сваім сынам? — спытала сястра. Яны абмывалі яго і ў нешта загортвалі. Я бачыў маленькі цёмны тварык і цёмную ручку, але не прыкмячаў ніякіх рухаў і не чуў крыку. Доктар зноў пачаў нешта з ім рабіць. У яго быў заклапочаны выгляд.
— Не,— сказаў я.— Ён ледзь не забіў сваю маці.
— Ён не вінаваты ў гэтым. Хіба вы не хацелі хлопчыка?
— Не,— сказаў я.
Доктар усё вазіўся з ім. Ён падняў яго за ногі і пляскаў. Зараз я мог увайсці і паглядзець. Я ўвайшоў праз дзверы, якія вялі на галерэю, і спусціўся на некалькі прыступак. Сёстры, якія сядзелі ля бар’ера, зрабілі мне знак спусціцца да іх. Я пакруціў галавой. Мне добра было відаць з майго месца.
Я падумаў, што Кэтрын памерла. Яна здавалася мёртвай. Яе твар, тая частка, якую я мог бачыць, быў шэры. Там унізе, пад лямпай, доктар зашываў шырокую, доўгую, з тоўстымі берагамі, рассунутую пінцэтамі рану. Другі доктар у масцы даваў наркоз. Дзве сястры ў масках падавалі інструменты. Гэта нагадвала карціну, дзе адлюстравана інквізіцыя. Я ведаў, што я мог быць там і бачыць усё, але я быў рады, што не бачыў. Верагодна, я не мог бы глядзець, як рабілі разрэз, але цяпер я глядзеў, як берагі раны злучаліся ў шырокі рубец пад хуткімі, спрытнымі з выгляду шыўкамі, якія нагадвалі працу краўца,