Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах
Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
— Бойні?
— He. Я забылася.
— Небаскроб Вулварта?
He.
— Вялікі Каньён?
— He. Але і гэта таксама.
— Тады што ж?
— Залатыя вароты! Вось што я хацела паглядзець. Дзе гэта Залатыя вароты?
— У Сан-Францыска.
— Ну, дык паедзем туды. I наагул я хачу паглядзець Сан-Францыска.
— Выдатна. Туды мы і паедзем.
— Добра. Толькі я вып’ю яшчэ піва.
Калі мы выйшлі, і пайшлі па вуліцы, і пачалі падымацца па лесвіцы да станцыі, было вельмі холадна. Халодны вецер дзьмуў з Ронскай даліны. У вітрынах крамаў гарэлі агні, і мы падымаліся па крутой каменнай лесвіцы на верхнюю вуліцу і затым па іншай вуліцы на станцыю. Там ужо стаяў электрычны цягнік, увесь асветлены. На вялікім цыферблаце быў пазначаны час адыходу. Стрэлкі паказвалі дзесяць хвілін на шостую. Я паглядзеў на станцыйны гадзіннік. Было пяць хвілін на шостую. Калі мы заходзілі ў вагон, я бачыў, як вагонаважаты і кандуктар выйшлі з буфета. Мы ўселіся і адчынілі акно. Вагон ацяпляўся электрычнасцю, і ў ім было душна, але ў акно заходзіла свежае халоднае паветра.
— Ты стамілася, Кэт? — спытаў я.
— He. Я сябе выдатна адчуваю.
— Нам не доўга ехаць.
— Я з задавальненнем праедуся,— сказала яна,— He перажывай за мяне, любы. Я адчуваю сябе выдатна.
Снег выпаў толькі за тры дні да Каляд. Неяк раніцай мы прачнуліся, і ішоў снег. У печцы гудзеў агонь, а мы ляжалі ў ложку і глядзелі, як сыпле снег. Madame Гуцінген прыбрала посуд пасля снедання і падкінула ў печку дроў. Гэта была сапраўдная завіруха. Мадам Гуцінген сказала, што яна пачалася каля поўначы. Я падышоў да акна і паглядзеў, але нічога не мог убачыць далей за дарогу. Дзьмула і мяло з усіх бакоў. Я зноў лёг у ложак, і мы ляжалі і размаўлялі.
— Добра было б пахадзіць на лыжах,— сказала Кэтрын,— Так шкада, што мне нельга на лыжах.
— Мы дастанем санкі і з’едзем па дарозе ўніз. Гэта для цябе не больш небяспечна, чым у аўтамабілі.
— А трасці не будзе?
— Можна паспрабаваць.
— Добра, каб не трасло.
— Крыху счакаўшы можна будзе выйсці пагуляць па снезе.
— Нерад абедам,— сказала Кэтрын,— для апетыту.
— Я і так заўсёды галодны.
— I я таксама.
Мы выйшлі ў завіруху. Усюды намяло гурбы, і таму нельга было адысціся далёка. Я пайшоў наперад, пратоптваў сцежку, але пакуль мы дабраліся да станцыі, нам давялося ісці даволі доўга. Мяло так, што нельга было расплюшчыць вочы, і мы ўвайшлі ў маленькі кабачок ля станцыі, і, венікам ачысціўшы снег адно з аднаго, селі на лаўку, і папрасілі вермуту.
— Сёння моцная завіруха,— сказала кельнерша.
— Праўда.
— Снег сёлета выпаў позна.
— Ага.
— А мо я з’ем плітку шакаладу? — спытала Кэтрын,— Ці ўжо хутка снеданне? Я заўсёды галодная.
— Адну можаш з’есці,— сказаў я.
— Я вазьму з арэхамі,— сказала Кэтрын.
— 3 арэхамі вельмі смачны,— сказала дзяўчына.— Я больш за ўсё люблю з арэхамі.
— Я вып’ю яшчэ вермуту,— сказаў я.
Калі мы выйшлі, каб ісці дамоў, нашу сцежку ўжо занесла снегам. Толькі ледзь прыкметныя паглыбленні засталіся там, дзе раней былі сляды. Мяло проста ў твар, так што нельга было расплюшчыць вочы. Мы пачысціліся і пайшлі снедаць. Сняданак падаваў monsieur Гуцінген.
— Заўтра можна будзе паехаць на лыжах,— сказаў ён,— Вы ездзіце на лыжах, містар Генры?
— He, але я хачу навучыцца.
— Вы навучыцеся вельмі хутка. Мой сын прыязджае на Каляды, ён вас навучыць.
— Цудоўна. Калі ён павінен прыехаць?
— Заўтра вечарам.
Калі па абедзе мы сядзелі ля печкі ў маленькім пакойчыку і пазіралі ў акно, як валіць снег, Кэтрын сказала:
— А што, калі табе з’ездзіць куды-небудзь аднаму, любы, пабыць сярод мужчын, пахадзіць на лыжах?
— Навошта мне гэта?
— Няўжо табе ніколі не хочацца пабачыць іншых людзей?
— А табе хочацца пабачыць іншых людзей?
He.
— I мне не.
— Я ведаю. Але ты іншая справа. Я чакаю дзіця, і таму мне прыемна нічога не рабіць. Я ведаю, што я стала страшна недарэчнай і страшна шмат балбачу, і мне здаецца, лепей табе з’ехаць, а то я табе надакучу.
— Ты хочаш, каб я з’ехаў?
— He, я хачу, каб ты быў са мной.
— Вось я нікуды і не паеду.
— Хадзі сюды,— сказала яна.— Я хачу пакратаць шышку на тваёй галаве. Вялікая ўсё-ткі шышка Яна правяла па ёй пальцамі,— Любы, а чаму табе не адпусціць бараду?
— Табе хочацца?
— Проста так, дзеля забавы. Мне хочацца паглядзець, які ты з барадой.
— Добра. Адпушчу бараду. Зараз жа, імгненна пачну адпускаць. Гэта ідэя. Зараз у мяне будзе занятак.
— Ты засмучаны, што ў цябе няма ніякага занятку?
— He. Я вельмі задаволены. Мне вельмі добра. А табе?
— Мне выдатна. Але я ўсё баюся, што мо цяпер, калі я такая, табе сумна са мной?
— Ах, Кэт! Ты нават не ўяўляеш, як моцна я кахаю цябе.
— Нават цяпер?
— I цяпер, і заўсёды. I я вельмі шчаслівы. Хіба нам не добра тут?
— Вельмі добра, але мне здаецца, што ты нейкі неспакойны.
— He. Я часам успамінаю фронт і розных людзей. Але гэта не трывожыць мяне. Я ні пра што доўга не думаю.
— Каго ты ўспамінаеш?
— Рынальдзі,ісвятара, іяшчэрозныхлюдзей. Аледоўгапра іх я не думаю. Я не хачу думаць пра вайну. Я з ёй пакончыў.
— Пра што ты думаеш цяпер?
— Hi пра што.
— He, ты пра нешта думаў. Скажы.
— Я думаў ці праўда, што ў Рынальдзі сіфіліс.
— I ўсё? А ў яго сіфіліс?
— He ведаю.
— Я рада, што ў цябе няма. У цябе нічога такога не было?
— У мяне быў трыпер.
— Я не хачу пра гэта слухаць. Табе было вельмі балюча, любы?
— Вельмі.
— Я хацела б, каб у мяне быў таксама.
— He выдумляй.
— He, праўда. Я хацела б, каб у мяне ўсё было, як у цябе. Я хацела б ведаць усіх жанчын, якіх ведаў ты, каб пасля высмейваць іх перад табой.
— Усё гэта прыгожа.
— А тое, што ў цябе быў трыпер, прыгожа?
— He. Глядзі, як ідзе снег.
— Я буду лепей глядзець на цябе. Любы, а што, каб ты адпусціў валасы?
— Як гэта?
— Крыху даўжэйшыя.
— Яны і так доўгія.
— He, адпусці іх крыху болып. А я падстрыгуся, і мы будзем зусім аднолькавыя, толькі адзін светлы, а другі цёмны.
Я не хачу, каб ты стрыглася.
— А гэта, відаць, забаўна. Мне надакучылі валасы. Ноччу ў ложку яны страшна перашкаджаюць.
— А мне падабаецца так.
— А з кароткімі табе не спадабалася б?
— Магчыма. Мне падабаецца як цяпер.
— А мо з кароткімі лепей. I мы былі б абое аднолькавымі. Любы, я так кахаю цябе, што хачу быць табой.
— Гэта так і ёсць. Мы з табой адно.
— Я ведаю. Начамі.
— Ноччу ўсё выдатна.
— Я хачу, каб зусім нельга было зразумець, дзе ты, а дзе я. Я не хачу, каб ты ад’язджаў. Я гэта сказала знарок. Калі табе хочацца, едзь. Толькі вяртайся хутчэй. Любы, я ж наагул не жыву, калі я не з табой.
— Я ніколі не паеду,— сказаў я.— Я ні на што не здатны, калі няма цябе. У мяне тады няма ніякага жыцця.
— Я хачу, каб у цябе было жыццё. Я хачу каб у цябе было вельмі добрае жыццё. Але хай гэта будзе наша агульнае жыццё, праўда?
— Дык што, перастаць мне адпускаць бараду альбо няхай расце?
— Няхай расце. Адпускай. Гэта так цікава. Мо да Новага года яна вырасце?
— Давай згуляем у шахматы.
— Лепей у што-небудзь іншае.
— He. Давай у шахматы.
— А пасля ў што-небудзь іншае?
— Так.
— Ну, добра.
Я дастаў шахматную дошку і расставіў фігуры. За акном па-ранейшаму валіў снег.
Неяк сярод ночы я прачнуўся і адчуў, што Кэтрын таксама не спіць. Месяц свяціў у акно, і на ложак падалі цені ад аконнага пераплёту.
— Ты не спіш, любы?
— He. А ты не можаш заснуць?
— Я толькі што прачнулася і думаю пра тое, якая я была вар’ятка, калі мы сустрэліся. Помніш?
11 Зак. 960
— Ты была крыху звар’яцелая.
— Цяпер са мной ніколі такога не бывае. Цяпер у мяне ўсё выдатна. Ты так цудна гаворыш гэтае слова. Скажы «выдатна».
— Выдатна.
— Ты каханы. I я цяпер не звар’яцелая. Я толькі вельмі, вельмі, вельмі шчаслівая.
— Ну, спі,— сказаў я.
— Добра. Давай заснем адразу.
— Добра.
Але мы не заснулі адразу. Я яшчэ даволі доўга ляжаў, думаючы пра розныя рэчы і гледзячы на Кэтрын, якая спала, і на блікі месяца на яе твары. Затым я таксама заснуў.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ДЗЯВЯТЫ
Да сярэдзіны студзеня я ўжо адпусціў бараду, і ўсталяваліся нарэшце па-зімоваму халодныя, яркія дні і халодныя, суровыя ночы. Зноў можна было хадзіць па дарогах. Снег стаў гладкі і цвёрды, прыкатаны палазамі саняў і бярвеннямі, якія валаклі з гары ўніз. Снег ляжаў усюды, амаль да самага Мантрэ. Горы на тым баку возера былі зусім белыя, і даліна Роны схавалася пад снегам. Мы рабілі працяглыя прагулкі на той бок гары да Бэн-дэ-л’Альяз. Кэтрын абувала падбітыя цвікамі чаравікі, апранала плашч і брала з сабой палку з вострым стальным наканечнікам. Пад плашчом яе паўната не была прыкметна, і мы ішлі не надта хутка і спыняліся і адпачывалі на бярвеннях ля дарогі, калі яна стамлялася.
У Бэн-дэ-л’Альяз быў кабачок пад дрэвамі, куды заходзілі выпіць лесарубы, і мы сядзелі там, грэючыся ля печкі, і пілі гарачае чырвонае віно з прыправамі і лімонам. Яго называюць Gluhwein, і гэта цудоўная рэч, калі трэба сагрэцца альбо выпіць за чыё-небудзь здароўе. У кабачку было цёмна і дымна, і пасля, калі мы выходзілі, халоднае паветра абпальвала лёгкія, і кончык носа падчас дыхання нямеў. Мы азіраліся на тынок, дзе ва ўсіх вокнах гарэла святло, і ля ўвахода коні лесарубаў білі капытамі, каб сагрэцца, і матлялі галавой. Валасінкі на іхніх пысах былі белыя ад шэрані, і пара іхняга дыхання застывала ў паветры. На зваротным шляху дарога была гладкая
і слізкая, і лёд быў барвовым ад конскай мачы да самага павароту, дзе сцежка, па якой цягнулі бярвенні, збочвала. Далей дарога была накрыта шчыльна ўкатаным снегам і вяла праз лес, і двойчы, вяртаючыся вечарам дамоў, мы бачылі лісу.
Гэта быў слаўны край, і калі мы выходзілі гуляць, нам заўсёды было вельмі весела.
— У цябе выдатная барада,— сказала Кэтрын — Проста як у лесарубаў. Ты бачыў таго, з залатымі завушніцамі?
— Гэта паляўнічы на горных казлоў,— сказаў я.— Яны носяць завушніцы, бо гэта нібыта абвастрае слых.
— Няўжо? Наўрад ці гэта так. Мне здаецца, яны носяць іх, каб кожны ведаў, што яны паляўнічыя на горных казлоў. A тут водзяцца горныя казлы?
— Так, за Дан-дэ-Жаман.
— Як забаўна, што мы бачылі лісу.
— А ліса, калі спіць, абкручвае свой хвост вакол цела, і ёй цёпла.
— Відаць, вельмі прыемна.
— Мне заўсёды хацелася мець такі хвост. Вось каб у нас былі гэткія хвасты, як у лісы.