• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — Распрануць яго!
    Мяне распранулі і ў адзежы знайшлі кашалёк. Грошы пералічылі — іх было роўна дваццаць дынараў, як і казаў салдат.
    Валі раззлаваўся, паклікаў варту, мяне падвялі да яго, і ён спытаўся:
    — Юнак, скажы праўду, ты ўкраў гэты кашалёк?
    Я апусціў галаву да зямлі і падумаў: “Калі скажу “не ўкраў”, — ён жа выпаў з майго адзення; а калі скажу “ўкраў” — мяне пакараюць”. Я ўзняў галаву і сказаў:
    — Так, я ўзяў яго.
    Пачуўшы мае словы, валі здзівіўся і паклікаў сведкаў, якія засведчылі маё прызнанне. I валі аддаў загад кату, каб той адсек мне правую руку. Сэрца салдата памякчэла, і ён заступіўся за мяне. Валі паехаў, а людзі засталіся каля мяне і далі вьшіць кубак віна. Салдат аддаў кашалёк і сказаў:
    — Ты прыгожы юнак, табе не варта быць злодзеем.
    У адказ я прамовіў:
    Клянуся, брат, што я не ліхадзей I злодзеем не быў, о лепшы між людзей.
    Раптоўны лёс мяне ашаламіў, У беднасці і горы надламіў.
    He, сам я не стралок — Алахава страла 3 мяне вянок вялікасці зняла.
    Салдат пайшоў, пакінуўшы мне кашалёк, і я таксама пайшоў, заматаўшы руку ў анучку. Я схаваў яе за пазуху і адчуваў сябе нядобра, твар мой пажаўцеў. Калі я дайшоў да дома той жанчыны і ў знямозе ўпаў на ложак, яна заўважыла колер майго твару і запыталася:
    — Што ў цябе баліць і чаму ты не ў сабе?
    — У мяне баліць галава, і мне блага, — адказаў я.
    Тады яна расхвалявалася і з непакоем усклікнула:
    — He спальвай майго сэрца, пане мой. Сядзь, уздымі галаву і раскажы мне, што здарылася. Па тваім твары відаць многае.
    — Пазбаў мяне ад гутаркі, — сказаў я.
    I яна заплакала:
    — Ты перамяніўся да мяне! Я ж бачу, што ты не такі, як звычайна.
    Я маўчаў, а яна размаўляла са мной, не маючы адказу.
    А калі надышла ноч, яна падала мне ежу. Аднак, я адмовіўся, бо баяўся есці пры ёй левай рукой.
    — Раскажы мне, што адбылося сёння з табою і чаму ты замаркочаны, а тваё сэрца і душа разбіты? — сказала яна і падала віна. — Яно разгоніць твой клопат! Выпі і раскажы.
    — Я абавязкова павінен расказаць табе?
    I яна адказала:
    — Так!
    — Калі гэта абавязкова павінна быць, то напаі мяне сваёй рукой.
    Яна напоўніла кубак і паднесла да маіх вуснаў. Я выпіў, і яна яго напоўніла зноў. Я прыняў ад яе кубак левай рукой, і слёзы пабеглі з маіх вачэй. Я прамовіў:
    Калі Алах прынізіць хоча чалавека, Што мае зрок і розум, слых і дух,
    Адыме вочы, вушы, — і ты ўжо калека.
    Дзе розум твой? 3 патыліцы садраны пух.
    Так, кара споўнена. Алах дасць лекаванне I розум верне, нібы ў павучанне.
    Я ўзяў кубак левай рукой і заплакаў, а яна гучна ўскрыкнула:
    — Ад чаго ты плачаш? Ты спаліў мне сэрца! Чаму ты ўзяў кубак левай рукой?
    — У мяне на руцэ скула, — адказаў я.
    I яна сказала:
    — Дай руку, я праткну скулу.
    Але я запярэчыў:
    — Цяпер не час яе ўскрываць! He надакучай мне! Я не выму зараз руку!
    Затым я выпіў кубак, і яна паіла мяне да таго часу, пакуль хмель не адолеў мяне і я не заснуў на месцы. Тады яна ўбачыла маю руку без кісці і, агледзеўшы кішэні, знайшла ў мяне кашалёк з золатам. Яе ахапіў вялікі сум, і яна пакутавала ўсю ноч з-за мяне.
    Калі я прачнуўся раніцай, яна падала мне адвар з чатырох курыц і кубак віна. Я паеў, выпіў, паклаў кашалёк, як звычайна, і хацеў ісці. Але яна запыталася:
    — Куды ты ідзеш?
    — Мне трэба схадзіць у адно месца, — адказаў я.
    Але яна папрасіла:
    — He адыходзь, прысядзь!
    I калі я сеў, яна ўсклікнула:
    — Ты з-за кахання да мяне патраціў усе грошы і застаўся без кісці? Сведчу перад табою, —■ і сведка таму Алах! — што я цябе не пакіну! Ты хутка пераканаешся ў праўдзівасці маіх слоў.
    Яна паслала па сведак, а калі яны з’явіліся, сказала:
    — Напішыце мой шлюбны дагавор з гэтым юнаком і засведчыце, што я атрымала пасаг.
    Яны засведчылі наш шлюбны дагавор, а потым яна сказала:
    — Засведчыце, што ўсе мае грошы, якія ў гэтай скрыні, і ўсе мае рабы і нявольніцы належаць гэтаму юнаку.
    Яны засведчылі гэта, і я прыняў дароўную грамату. Атрымаўшы плату, сведкі пайшлі, а яна падвяла мяне да скрыні, адчыніла і сказала:
    — Паглядзі, што ў ёй?
    Я паглядзеў — і ўбачыў: скрыня запоўнена хусцінкамі з грашыма.
    — Гэта грошы, якія я брала ў цябе, — сказала яна. — Кожны раз тваю хусцінку з пяццюдзесяццю дынарамі я кідала ў гэту скрыню. Вазьмі свае грошы, яны вярнуліся да цябе — і ты сёння багаты.
    Маё сэрца ўзрадавалася, і клопат мой разышоўся. Я пацалаваў сваю жонку і падзякаваў ёй. А яна сказала:
    — Ты ахвяраваў сваёй рукой з-за кахання да мяне! Як я магу не аддзячыць табе за гэта? Клянуся Алахам, калі б я аддала сваю душу з-за кахання да цябе, то і гэтага, відаць, было б недастаткова.
    Потым яна адпісала мне ўсе рэчы, каштоўнасці і маёмасць. Я расказаў ёй усё, што са мною здарылася.
    He мінула нават месяца, як яе слабасць павялічылася, а хвароба ўзмацнілася. Яна пражыла толькі пяцьдзесят дзён і пакінула гэты свет. Я ўвабраў яе ў заможныя сукенкі і
    пахаваў яе ў зямлі, па-над ёй увесь час чыталі Каран, і я раздаў шмат грошай на міласціну.
    А калі я пакінуў пахавальны склеп, то ўбачыў, што ёй належыць вялікае багацце. Сярод складоў быў адзін склад з кунжутам, частку якога я прадаў табе. He наведваўся да цябе падоўгу таму, што прадаваў астатнія запасы са складоў. I да гэтага часу я яшчэ не атрымаў усіх грошай. He пярэч, калі я скажу пасля твайго пачастунку: я дару табе грошы за кунжут, які быў у цябе. Вось прычына адсячэння маёй правай рукі і таго, што я еў левай рукой.
    — Ты быў ласкавы і дабрадзейны, — сказаў я яму.
    I ён запытаўся:
    — Ці не хочаш ты адправіцца са мной у маю краіну? Я накупіў тавараў каірскіх і александрыйскіх, і, магчыма, ты пагодзішся суправаджаць мяне?
    — Добра, — сказаў я, і мы дамовіліся на пачатак наступнага месяца.
    Затым я прадаў усё, што меў, купіў іншых тавараў і выправіўся разам з юнаком сюды, у вашу краіну. Юнак жа прадаў тавары, набыў замест іх іншыя ў вашай краіне і зараз на шляху ў егіпецкую зямлю. А мне выпала на долю апынуцца гэтай ноччу тут — і са мной, на чужбіне, здарылася тое, што здарылася. Ці не больш дзіўнае гэта, чым тое, што адбылося з гарбуном?
    — Вас усіх належыць павесіць, — сказаў цар.
    Тады наглядчык падышоў да цара Кітая і мовіў:
    — Калі ты мне паверыш, я раскажу табе гісторыю, што здарылася са мной раней, чым я знайшоў гэтага гарбуна. I калі яна будзе яшчэ больш дзіўнай і незвычайнай, ці падорыш ты нам нашы душы?
    — Добра, — пагадзіўся цар.
    АПОВЯД НАГЛЯДЧЫКА
    — Ведай, што мінулым вечарам я быў на адным сходзе, дзе наладзілі чытанне Карана і запрасілі заканадаўцаў. Калі чытальнікі закончылі, быў накрыты стол, і сярод таго, што падалі, быў зацукраваны міндаль. Мы падышлі і пачалі есці міндаль. Адзін жа з нас аддаліўся і, хаця мы яго запрашалі, пакляўся, што не стане есці міндаль. Мы ўгаворвалі і прымушалі яго, і ён усклікнуў:
    — He прымушайце, мне даволі таго, што здарылася са мной, калі я аднойчы паеў міндалю!— I потым дадаў:
    Калі ж у словах сябра слых твой нешта раніць, He трэба сябар той, хачу табе параіць.
    Мы запыталіся:
    — Заклінаем цябе Алахам, чаму ты адмаўляешся есці міндаль?
    Ён сказаў:
    — Калі я абавязкова павінен паесці яго, то я паем толькі пасля таго, як вымыю рукі сорак разоў мылам, сорак разоў содай і сорак разоў шчолакам, — а ўсяго сто дваццаць разоў.
    Гаспадар дома загадаў слугам прынесці вады, мыла і шчолаку, як патрабаваў юнак, той вымыў рукі і падышоў да стала. Як быццам спалоханы, ён працягнуў руку, з гідлівасцю дакрануўся да міндалю і стаў есці, прымушаючы сябе да гэтага.
    Мы бязмежна здзівіліся. Рука юнака дрыжала, і раптам мы заўважылі, што вялікі палец у яго адсечаны, і юнак есць чатырма пальцамі.
    Мы звярнуліся да яго:
    — Заклінаем цябе Алахам, што з тваім вялікім пальцам? Ён быў так створаны Алахам, ці здарылася няшчасце?
    I юнак адказаў:
    	О браты, не толькі гэты вялікі палец так выглядае, але і другі, і на абедзвюх нагах таксама. Вось паглядзіце.
    Ён агаліў палец на сваёй другой руцэ, і мы ўбачылі, што юнак казаў праўду: на яго руках і нагах не было вялікіх пальцаў.
    Мы яшчэ мацней здзівіліся і сказалі:
    — Нам вельмі хочацца пачуць тваю гісторыю, і чаму адсечаны твае пальцы, і навошта ты вымыў рукі сто дваццаць разоў!	u
    	Ведайце, — сказаў тады юнак, — што мой бацька быў багатым купцом у Багдадзе ў часы халіфа Харуна арРашыда. Ён надта палюбіў піць віно і слухаць лютню і іншыя музычныя інструменты. А пасля яго смерці з багацця не засталося нічога. Я ўвабраў яго ў апошні шлях, паклапаціўся аб чытанні Карана і сумаваў па ім дні і ночы. Затым я адчыніў яго лаўку і ўбачыў, што там мала чаго
    засталося. У дадатак выявіліся яшчэ даўгі. Я ўгаварыў тых, каму бацька застаўся вінен, і змякчыў іхнія сэрцы.
    Я гандляваў ад пятніцы да пятніцы і аддаваў даўгі. Нарэшце я расплаціўся спаўна і пачаў павялічваць свой капітал з дня ў дзень. I вось аднойчы я сяджу і нечакана бачу маладую жанчыну, прыгажэй за якую мае вочы не бачылі. На ёй упрыгожванні і каштоўнасці, а яна едзе на муле, спераду раб і ззаду раб.
    Яна спыніла мула каля ўваходу на рынак, а слуга, які яе суправаджаў, гаварыў:
    — 0 пані, будзь асцярожнай, каб ніхто не даведаўся, што ты тут. Іначай ты наклічаш на нас гнеў.
    Усе лаўкі былі яшчэ зачыненыя, акрамя маёй. Жанчына падышла, прывітала мяне і села каля маёй лаўкі. Слуга ад яе не адыходзіў. Прыгажэй і саладзей за яе словы я раней не чуў нічога. А калі яна адкрыла свой твар, то ён быў падобны поўні. Уздыханні вырваліся з маіх грудзей, і каханне абудзілася ў маім сэрцы. Я ўзіраўся ў яе твар і прамовіў:
    Скажы прыгожай у пакрове цноты: Мне толькі смерць даруе супакой.
    Спатканнем адары, суціш маю самоту —
    Стаю перад табой з працягнутай рукой.
    Пачуўшы гэтыя вершы, яна адказала словамі паэта:
    Каханню здрадзіўшы, я сэрца загублю.
    Яно жыве табой, пяшчоту няньчыць.
    Калі я вока адвяду ад той, каго люблю, — Няхай яно яе ніколі не пабачыць.
    Я клятву даў навек каханню не зманіць, I сэрца іншаю любоўю не зыначыць.
    0, з чашы чысціні мне давялося піць.
    Каб гэтак разам мы любілі і кахалі!
    Каб жа ў адно дыханне наіпа зліць, Маліў бы, каб мяне там пахавалі!
    3 магілы прах прызнаўся б, што баліць, Калі б імя маё над ёй назвалі.
    Спытаеце: “Што хоча той, што тут ляжыць?" — “О, каб яна і бог мяне благаслаўлялі!”