Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
Юнак адказаў цару найлепшым прывітаннем і сказаў:
— 0 пане мой, ты вышэй таго, каб устаць перад табою, але даруй, што я не зрабіў гэтага.
— Я ўжо дараваў табе, о юнак, — адказаў цар. — Я твой госць і прьійшоў сюды па важнай справе. Я хачу, каб ты мне расказаў пра гэтую сажалку, рыб, палац, а яшчэ аб прычыне тваёй адзіноты і плачу.
Калі юнак пачуў гэтыя словы, слёзы пабеглі па яго шчоках, і ён горка заплакаў.
Цар здзівіўся:
— Што прымушае цябе плакаць, о юнак?
— Як жа мне не плакаць, калі я ў такім становішчы? — адказваў той.
Ён падняў падол кафтана, і аказалася, што да поясу ён каменны, а вышзй, да валасоў на галаве — чалавек. Убачыўшы гэта, цар засмуціўся вялікім смуткам і ўсклікнуў:
— О юнак, ты дадаў клопату да майго клопату! Я хацеў даведацца пра рыб і іх паходжанне, а цяпер даводзіцца распытваць і пра цябе. Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Паспяшайся, раскажы сваю гісторыю.
— Аддай мне свой слых і позірк, — адказаў юнак.
— Мой слых і позірк тут! — усклікнуў цар.
1 тады юнак сказаў:
— Сапраўды, з гэтымі рыбамі і са мной адбылося незвычайнае. I будзь гэта напісана іголкамі ў куточках вачэй, яно было б усё роўна павучальным для людзей.
— А як гэта было? — запытаўся цар.
АПОВЯД ЗАЧАРАВАНАГА ЮНАКА
— О пане мой, — сказаў юнак, — ведай, што мой бацька быў царом у гэтым горадзе, і клікалі яго Махмуд, уладар чорных астравоў. Ён жыў на гэтых чатырох гарах і цараваў семдзесят гадоў. А пасля ягонай смерці султанам стаў я. Я ўзяў за жонку дачку майго дзядзькі, і яна пакахала мяне. I такім вялікім каханнем, што калі я ад’язджаў на некалькі дзён, то яна не піла і не ела, пакуль я зноў не вяртаўся да яе. Так мы пражылі пяць гадоў.
Неяк раз яна пайшла ў лазню, а я загадаў повару рыхтаваць вячэру. Сам жа, у чаканні жонкі, прылёг адпачыць у нашым пакоі. Каля мяне сядзелі дзве служаыкі —
адна ў галовах, а другая ў нагах. Я засмуціўся з-за таго, што жонка затрымлівалася, і заплюшчыў вочы. Служанкі падумалі, што я заснуў. Адна з іх, якая сядзела ў галовах, сказала другой:
— 0 Масуда, бедны наш гаспадар, бедная яго маладосць! Гора яму з нашай пані, гэтай праклятай распусніцай!
— Так, — адказвала другая, — пракляні, Алах, ашуканак і распусніц! Такі пан, як наш, не пара гэтай жанчыне, якая штоночы не начуе дома.
— Наш гаспадар неразумны, ён апоены зеллем і не цікавіцца жонкай.
Другая служанка ўсклікнула:
— Хіба ж гэта адбываецца з яго згоды? He, яна нешта робіць з напоем, які ён выпівае перад сном. А потым пан засынае і не ведае, куды яна сыходзіць з дому. А пані апранае свае адзежы, націраецца духмяным маслам і некуды выпраўляецца да зары. А потым вяртаецца, паліць нешта пад носам нашага гаспадара — і ён абуджаецца ада сну.
Калі я пачуў размову служанак, у мяне пацямнела ў вачах. I вось мая жонка вярнулася з лазні, мы разаслалі абрус, паелі і папілі, як звычайна. А потым яна запатрабавала напой, які я піў перад сном, і падала мне кубак. Я зрабіў выгляд, што п’ю яго, аднак выліў усё сабе за пазуху. У тую ж хвіліну я лёг і стаў сапці, нібыта сплю.
I раптам мая жонка гаворыць:
— Спі ўсю ноч, не прачынайся наогул! Клянуся Алахам, ты мне агідзеў, і я ненавіджу цябе. Маёй душы надакучыла быць з табой, але я не ведаю, калі забярэ Алах тваю душу.
Яна паднялася, апранула лепшы ўбор, надушылася і, падперазаўшыся маім мячом, пайшла з палаца. Я непрыкметна рушыў за ёй услед. Каля гарадскіх варотаў мая жонка спынілася, нешта прамовіла — і яны самі адчыніліся. Яна выйшла праз іх, а я, незаўважаны, за ёю. I вось каля звалак са смеццем яна накіравалася да хаціны і ўвайшла туды. Я ж узабраўся на дах гэтай хаціны і ўбачыў: дачка майго дзядзькі наблізілася да чорнага раба, страшнага, непрыгожага іхворагана праказу, і пацалавала перад ім зямлю. А раб узняў галаву і сказаў:
— Гора табе, чаго ты да гэтага часу бавілася?
— 0 гаспадар мой, каханы, радасць маіх вачэй, — адказвала яна, — хіба ты не ведаеш, што я замужам за сынам майго дзядзькі і мне агідны яго выгляд і ненавісна жыццё з ім?! Калі б я не баялася за цябе, то не паспела б узысці сонца, як яго горад ляжаў бы ў развалінах, дзе крычаць совы і вароны і знаходзяць прытулак лісіцы і ваўкі.
— Ты маніш, праклятая! — закрычаў раб. — Клянуся гонарам чорных, калі яшчэ раз ты заседзішся дома, я не жадаю цябе больш ведаць!
I раб пачаў брыдка лаяцца на яе і абзываць дрэннымі словамі. А дачка майго дзядзькі стаяла перад ім, плакала і прыніжалася, гаворачы:
— О мой каханы, калі ты разгневаешся на мяне, то хто мяне пашкадуе? Калі ты прагоніш мяне, то хто мяне прытуліць?
Яна доўга плакала і ўпрошвала раба прабачыць ёй, пакуль ён не дараваў. Потым яна паела вараных мышыных костак, папіла піва, якое засталося пасля чорных, і лягла спаць з рабом. Калі я гэта ўбачыў і пачуў, то свет перада мною заслаўся чорным покрывам. Я злез з даху, увайшоў у хаціну, узяў свой меч, які яна прынесла сюды, і захацеў іх забіць. Я ўдарыў раба па шыі і думаў, што прыкончыў яго. А мая жонка спала і не чула гэтага. Я паставіў меч на месца, дзе ён быў, і пайшоў назад у горад. Да раніцы я праляжаў у сваім ложку, не звёў і вачэй.
А ўранку мая жонка з’явілася і пабудзіла мяне. I раптам бачу — яна абрэзала валасы і апранула самотную адзежу.
— О сын майго дзядзькі, — сказала яна, — не перашкаджай мне ў тым, што я раблю. Мне наказалі, што памерла мая маці, а бацька мой забіты на вайне. А яшчэ, што няма больш у жывых абодвух маіх братоў: адзін памёр, ужалены, а другі разбіўся ў прорве. Так што я маю права плакаць і смуткаваць.
Я змоўчаў, а потым адказаў:
— Рабі, што табе хочацца, я не стану пярэчыць.
I яна ў плачы і смутку знаходзілася цэлы год. А потым сказала мне:
— Я хачу збудаваць у тваім палацы грабніцу ў выглядзе купала і застацца там на адзіноце са сваім горам. Я назаву яе “Дом смутку”.
— Рабі, як табе хочацца, — адказваў я.
Яна зрабіла для сябе пакой для смутку і збудавала пасярод яго грабніцу з купалам, а потым пасяліла туды раба. Ён не прыносіў ёй ніякай карысці, а толькі піў віно. 3 таго дня, калі я параніў яго, ён не мог гаварыць, але жыў, бо тэрмін ягонага жыцця яшчэ не скончыўся. А мая жонка кожны дзень раніцай і ўвечары спускалася пад купал, плакала над рабом і паіла яго рознымі адварамі, настоямі. Так мінуў яшчэ адзін год. Я маўчаў і быў цярплівы.
Але аднаго разу я нечакана ўвайшоў да яе і, убачыўшы яе ў слязах, сказаў:
— Чаму ты хаваешся ад мяне, о радасць майго сэрца? Паразмаўляй са мною, душа мая, скажы хоць што-небудзь мне.
I яна адказала такімі вершамі:
Што азначае — я яшчэ жыву, калі разлучана з табой? Цябе аднога я люблю, душа палонена табой.
Ты цела мёртвае маё вазьмі, каханы мой, I пахавай у месцы тым, дзе знойдзеш сам спакой.
Хаця бы двойчы прашапчы: “Хачу пачуць цябе!” Сухія костачкі мае з зямлі прамовяць да цябе.
Я сказаў ёй:
— 0 дачка майго дзядзькі, годзе табе маркоціцца! Які сэнс плакаць? Ад гэтага няма карысці.
— He перашкаджай мне ў тым, што я раблю! Калі ты будзеш пярэчыць, я заб’ю сябе, — сказала яна.
Я маўчаў, а яна яшчэ год смуткавала і плакала. А на трэці год я аднойчы, нечым разгневаны, прыйшоў да яе і зноў убачыў сваю жонку каля грабніцы пад купалам. Яна гаварыла:
О гаспадар і пан мой, чаму ты мне не адказваеш?
Пачуўшы гэта, я разгневаўся яшчэ больш і ўсклікнуў: — Да якога часу будзе доўжыцца смутак!
Яна ўскочыла на ногі і закрычала:
— Гора табе, сабака! Гэта ўсё ты ўчыніў: параніў майго каханага і надаў болЬ майму сэрцу і яго маладосці. Вось ужо тры гады, як ён ні жывы ні мёртвы!
— 0 распусніца і нікчэмная блудніца, гэта зрабіў я, і, узяўшы меч, я хацеў яе забіць.
Але яна засмяялася і сказала:
— Прэч, сабака! Алах аддаў мне цябе ў рукі, бо ты прычыніў пякельны боль майму сэрцу. — Яна хутка прагаварыла незразумелыя мне чарадзейныя словы і ўсклікнула: — Стань па майму чарадзейству напалову каменем, напалову чалавекам!
У тое ж імгненне я зрабіўся такім, якім ты мяне бачыш. I не магу ні ўстаць, ні сесці, і я ні жывы і ні мёртвы. A потым яна зачаравала ўвесь горад. Яго насялялі мусульмане, хрысціяне, яўрэі і магі*. Усіх жыхароў яна ператварыла ў рыб: белыя рыбы — мусульмане, чырвоныя — магі, блакітныя — хрысціяне, ажоўтыя — яўрэі. Ачатыры астравы яна ператварыла ў горы. Акрамя таго, кожны дзень яна б’е мяне сто разоў бізуном, мае плечы ў страшных ранах і цячэ кроў. Пасля яна апранае на верхнюю палову цела валасяную кашулю, а паверх — раскошную адзежу.
Юнак заплакаў і прамовіў:
О божа, я прыму прысуд твой і пакуты, Усё сцярплю. Збавенне так далёка!
Мне ў горы, да якога я прыкуты, Прыстанак — несмяротны род прарока.
Цар звярнуўся да юнака:
— Ты дадаў клопату да майго клопату, пасля таго як усё расказаў. О юнак, дзе магіла, у якой ляжыць паранены раб?
— Раб ляжыць пад купалам у сваёй грабніцы, а яна — у пакоі, што насупраць дзвярэй. Мая жонка прыходзіць сюды раз у дзень, калі ўстае сонца, і тады катуе мяне. А я крычу і плачу, бо не магу нават паварухнуцца, не тое, каб адштурхнуць яе. Потым яна нясе рабу віно і адвары і поіць яго. Заўтра, з раніцы, яна будзе тут.
— Клянуся Алахам, — усклікнуў цар, — я зраблю дзеля цябе добрую справу, за якую мяне будуць ведаць і памятаць да сканчэння часу!
Цар з юнаком гутарылі да наступлення ночы і потым ляглі спаць. А на досвітку цар зняў з сябе адзежу і з мячом напагатове накіраваўся ў грабніцу раба. Адным ударам ён забіў раба і выкінуў яго цела ў калодзеж, што быў у двары. А потым вярнуўся, загарнуўся ў адзенне раба і лёг у грабніцу, схаваўшы пры сабе меч.
Праз якую хвіліну з’явілася праклятая чараўніца. Яна адразу зняла адзежу з юнака, дастала бізун і пачала яго катаваць. Юнак крычаў і прасіўся:
— Ах, годзе з мяне таго, што ты зрабіла са мноюі Злітуйся, дачка майго дзядзькі!
Але яна выкрыквала:
— А ты пашкадаваў мяне і пакінуў мне майго каханага? — і біла яго, пакуль не стамілася. Кроў цякла з цела юнака. Яна ж апранула на яго сплеценую з воласу кашулю, паверх накінула прыгожую адзежу і пайшла да раба.
Яна спусцілася пад купал з віном і кубкам адвару для яго, а потым стала плакаць, стагнаць і гаварыць:
— 0 гаспадар мой, скажы мне хоць слова, о пане мой, паразмаўляй са мной! — I прамовіла такія вершы паэта: