Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
— 0 шэйх* іфрытаў, я раблю табе дабро, а ты дзякуеш мне злом. Праўду кажуць:
Мы здзейснілі дабро — нам адказалі злым!
Калі мы злосным вырадкам геены
Дабром адказваем, дык дзякуюць нам тым, Што горкі лёс збавіцеля гіены*.
Пасля слоў рыбака іфрыт усклікнуў:
— He адцягвай сваю непазбежную смерць!
I рыбак падумаў: “Гэта джын, а я — чалавек, і Алах падарыў мне дасканалы розум. Мне трэба прыдумаць, як пагубіць яго хітрасцю і розумам, пакуль ён задумвае, як пагубіць мяне вераломнасцю і паскудствам”. Потым ён сказаў іфрыту:
— Мая смерць непазбежная?
Іфрыт адказаў:
— Так!
— У такім разе я заклінаю цябе найвялікшым імем Алаха! Я спытаюся ў цябе толькі аб адным, а ты скажы мне праўду.
— Добра, — пагадзіўся іфрыт, — пытайся і не будзь шматслоўным.
I рыбак сказаў:
— Ты быў у гэтым збане, але збан не змесціць нават тваёй рукі ці нагі. Як жа ты мог знаходзіцца ў ім?
— Дык ты не верыш, што я быў у збане?— закрычаў іфрыт.
— Я ніколі табе не паверу, пакуль не пабачу цябе ў ім сваімі вачамі, — адказаў рыбак.
Тады іфрыт ускінуўся і стаў дымам над морам. А потым дым пачаў збірацца і паступова ўваходзіць у збан, пакуль увесь у ім не схаваўся. I тут рыбак хуценька схапіў свінцовы корак з пячаткаю і зачыніў збан.
— Выбірай, якой смерцю памрэш! — закрычаў ён іфрыту. — Клянуся Алахам, я кіну цябе ў мора. А сабе збудую тут дом і ўсім, хто захоча ў гэтым месцы лавіць рыбу, я скажу: “Тут іфрыт, і кожнаму, хто яго дастане, ён прапаноўвае выбраць, якою смерцю памерці!”
Іфрыт паспрабаваў выйсці, але не змог — яму не дазваляла пячатка Сулеймана. I тады ён зразумеў, што рыбак перахітрыў яго.
— Я пажартаваў з табою, — сказаў іфрыт.
Але рыбак усклікнуў:
— Маніш, самы нікчэмны з іфрытаў і самы брудны і агідны з іх!
А потым ён панёс збан да мора. Іфрыт крычаў: “He, не!” — а рыбак казаў: “Так, так!”
Напалоханы іфрыт пакорлівым голасам пачаў прасіцца:
— Выпусці мяне, я аддзякую табе!
— Я кіну цябе ў мора. I калі ты ўжо правёў там тысячу васемсот гадоў, то застанешся на дне марскім, пакуль не надыдзе Судная гадзіна. Ці не казаў я табе: “Злітуйся нада Мною — злітуецца над табою Алах, не забівай мяне — заб’е цябе Алах!” Але ты не паслухаўся маіх слоў і хацеў падмануць мяне. Цяпер жа Алах аддаў цябе ў мае рукі.
— Адчыні мяне, я аддзячу табе, — прасіўся іфрыт.
— Маніш, нягодны! Я і ты — падобныя да візіра цара Юнана і доктара Дубана.
— А хто яны такія, візір цара Юнана і доктар Дубан? — запытаўся іфрыт.
АПОВЯД ПРА ВІЗІРА ЦАРА ЮНАНА
— Ведай, о іфрыт, — пачаў рыбак, што за даўнім часам, у мінулых стагоддзях, быў у горадзе персаў і краіне Румана цар па імені Юнанл. Быў ён багаты і вялікі. Але ён хварэў на праказу*, перад якою ўсе дактары былі бяссільныя. Цар
піў лекі, парашкі, мазаўся мазямі, але нічога не дапамагала яму. Аднойчы ў горад цара Юнана прыйшоў вялікі доктар, вельмі паважаны стары чалавек, якога звалі доктар Дубан. Ён чытаў кнігі грэчаскія, персідскія, візантыйскія, арабскія. Ведаў навуку аб зорках і засвоіў яе правілы і асновы. Ён ведаў таксама ўсе расліны і травы, свежыя і сухія, карысныя і шкодныя. Ён вывучаў філасофію і спасціг розныя іншыя навукі.
I калі гэты доктар прыйшоў у горад, ён неўзабаве даведаўся, што на целе цара праказа і што вучоныя і дактары не могуць вылечыць яго. Усю ноч доктар прасядзеў над кнігамі, а раніцай ён апрануў сваё лепшае плацце і прыйшоў да цара Юнана.
Пацалаваўшы каля яго ног зямлю, доктар пажадаў яму вечнай славы і дабрабыту, а потым назваўся і сказаў:
— О цар, я даведаўся, што ты пакутуеш ад хваробы на целе і што мноства дактароў не ведае сродкаў, каб вылечыць яе. О цар, я вылечу цябе і не буду дзеля гэтага ні паіць цябе лекамі, ні мазаць мазямі.
Пачуўшы яго словы, цар Юнан здзівіўся і сказаў:
— Клянуся Алахам, калі ты мяне вылечыш, я зраблю багатымі тваіх дзяцей і аддзякую табе. Што ты пажадаеш — будзе тваім. А цябе самога набліжу да мяне як любімца, ты станеш маім сатрапезнікам*.
Цар яшчэ здівіўся, што доктар можа вылечыць яго без лекаў:
— Скажы, у які дзень і ў які час ты вылечыш мяне? Паспяшайся, сын мой!
— Слухаю і падпарадкоўваюся, — адказаў доктар, — гэта будзе заўтра.
Доктар вярнуўся дадому, дастаў усе свае лекавыя сродкі і зёлкі, з якіх прыгатаваў лекі для цара. Затьім ён зрабіў клюшку*, паклаў у яе гэтыя лекі і прыладзіў да клюшкі дзяржанне.
Калі ўсё было скончана, доктар накіраваўся да цара. Ён падаў цару клюшку і сказаў:
— Вазьмі яе і бі па мячы з усёй сілы. Ганяйся за мячом на сваім кані, пакуль не ўзапрэеш, і ўвесь час як мага мацней сціскай дзяржанне клюшкі. Калі ты станеш увесь потным, лякарства разыдзецца па тваім целе — вяртайся ў палац, вымыйся ў лазні і кладзіся спаць. Ты выздаравееш.
Цар зрабіў усё так, як сказаў яму доктар. А пасля ён вымыўся ў лазні, пераапрануўся ў чыстае адзенне і пайшоў спаць.
Наступнай раніцай доктар Дубан прыйшоў у царскі палац і спытаў дазволу ўвайсці да цара. Ён пацалаваў перад царом зямлю і сказаў нараспеў:
Хай красамоўства ўзносіцца бясконца, Калі ад страху іншы — ані слоўца.
Святло з тваіх вачэй навокал льецца, Яно ад гневу ачышчае сэрца.
Няхай не хмурацца стагоддзі сёння Прад воблікам, што свеціцца, як поўня.
Ты сатварыў са мною, што адна 3 лугамі можа сатварыць вясна.
Слугуючы дабру, ты здзейсніў болей — Выпрабаванні лёсу ты пераадолеў.
Калі ён скончыў прамаўляць вершы, цар падняўся, абняў і пасадзіў доктара поруч з сабою. Бо раніцай, калі цар паглядзеў на сваё цела, яно было чыстае, і нішто не нагадвала пра хваробу.
I вось накрылі багатыя сталы з ежаю і пачастункамі, цар еў разам з Дубанам і ўвесь гэты дзень гутарыў з ім. Калі настаў вечар, цар даў Дубану дзве тысячы дынараў, гэта акрамя ганаровага адзення’ і іншых дароў, пасадзіў на свайго каня і адпусціў дадому.
Цар Юнан усё здзіўляўся яго ўменню і майстэрству: “Гэты доктар лячыў мяне звонку і не мазаў ніякаю маззю. Клянуся Алахам, вось гэта сапраўдная мудрасць! I мне трэба гэтага чалавека шанаваць і наблізіць да сябе, зрабіць сваім суразмоўцам і дарадчыкам навек!”
Ноч цар Юнан правёў задаволены, радуючыся свайму здароўю. м
Раніцай ён выйшаў і сеў на прастол, а вяльможы ўсталі перад ім, візіры і эмі'ры* селі справа і злева. Потым цар Юнан запатрабаваў доктара Дубана. Той увайшоў, пацалаваў зямлю перад царом, а цар падняўся і пасадзіў яго побач з сабою. Ён паеў разам з доктарам, пажадаў яму доўгага
жыцця і зноў адарыў яго. Яны гутарылі, пакуль не надышла ноч. Тады цар загадаў выдаць доктару пяць ганаровых убораў і тысячу дынараў. Дубан пайшоў дамоў і ўсю дарогу ўсхваляў цара і дзякаваў яму.
А ў цара быў адзін візір, гнюсны і парочны, сквапны і зайздросны. I калі ён пабачыў, як цар наблізіў да сябе доктара Дубана і як шчодра адорвае яго, то моцна пазайздросціў і затаіў супраць доктара зло. Сапраўды кажуць: ніхто не пазбаўлены зайздрасці, і кажуць: несправядлівасць тоіцца ў сэрцы, сіла выяўляе яе, a слабасць хавае.
I вось гэты візір звярнуўся да цара Юнана:
— 0 цар нашага веку і часу! Ты той, з чые міласці я ўзрос, і ў мяне ёсць да цябе вялікая парада. Калі я прамаўчу, то вазьму грэх на сябе, але калі ты загадаеш мне гаварыць, я адкрыю ўсё табе.
Цара ўстрывожылі гэтыя словы і ён спытаўся:
— Што ў цябе за парада?
— О велікадушны цар, мудрыя казалі: “Хто не думае аб канцы справы, таму лёс не сябар”. Я ўбачыў, што цар робіць няправільна, аказваючы сваю ласку доктару і таму, хто жадае абарваць тваё цараванне.
Цар яшчэ болып устрывожыўся, нават перамяніўся з твару і запытаў у візіра:
— Пра каго гэта ты гаворыш?
Візір жа сказаў:
— Калі ты спіш, прачніся! Я гавару пра доктара Дубана.
— Гора табе, — абурыўся цар, — гэта мой сябар. Ён мне даражэй за ўсіх людзей, бо вылечыў мяне, калі гэтага не здолелі зрабіць усе іншыя дактары! Роўнага яму не знайсці ў наш час нідзе ў свеце — ні на ўсходзе, ні на захадзе. А ты гаворыш пра яго такія словы! 3 сённяшняга дня я прызначу яму жалаванне ў тысячу дынараў кожны месяц. Але калі б я падзяліў з ім нават сваё царства, то і гэтага было б недастаткова. Я думаю, што ты так гаворыш з адной толькі зайздрасці да гэтага доктара. Ты хочаш ягонай смерці, а я стану пасля раскайвацца, як раскаяўся цар Ас-Сіндбад, калі забіў сокала. .
— Даруй мне,о вялікі цар, а як гэта было? — спытаў візір.
АПОВЯД ПРА ЦАРА АС-СІНДБАДА
— Кажуць, Алах ведае лепей, — пачаў цар, — што быў адзін цар з персаў, які любіў паляванне, прагулкі і вясёлае жыццё. Ён выгадаваў сокала і не расставаўся з ім ні днём, ні ноччу. А калі выпраўляўся на паляванне, то браў сокала з сабою. Цар зрабіў для яго залаты кубак, з якога паіў сокала.
Аднойчы цар выехаў на паляванне, сокала таксама ўзяў з сабою. На адной далёкай паляне паляўнічыя нацягнулі сетку для лову, і ў яе трапіла газель. Тады цар усклікнуў:
— Усякага, праз чыю галаву газель пераскочыць, я заб’ю!
Паляўнічыя пачалі зацягваць сетку вакол газелі, і раптам газель падышла да цара і, стаўшы на заднія ногі, пярэднія склала на грудзях, нібыта хацела пацалаваць перад ім зямлю. Цар кіўнуў газелі галавою, а яна скочыла праз яго галаву і ўцякла ў пустыню.
Царская світа пераміргвалася між сабою, стрымліваючы ўсмешкі. Цар гэта бачыў і запытаўся:
— 0 візір, што яны гавораць?
I візір адказаў:
— Яны кажуць, што ты абяцаў забіць усякага, праз чыю галаву пераскочыць газель.
Тады цар усклікнуў:
— Клянуся маёй галавою, я буду даганяць яе, пакуль не прывяду!
Ён памчаўся па слядах газелі і неадрыўна скакаў за ёю па гарах. Калі яна паспрабавала схавацца ў гушчары, цар спусціў сокала. Той біў крыламі па вачах газелі, пакуль не асляпіў яе і не ашаломіў. Цар дубінкаю паваліў газель, пасля прырэзаў і зняў шкуру, якую прымацаваў да сядла.
Стаяў апоўдзень, у пустэльных і высахлых зараслях немагчыма было знайсці вады. А конь хацеў піць, ды і сам цар адчуваў смагу. Нечакана цар угледзеў дрэва, з якога крапала вада. Ён паднёс кубак пад кроплі, але сокал стукнуў па ім крылом і перакуліў. Цар падняў кубак і стаў зноў збіраць кроплі. Ён падумаў, што сокал хоча піць, і паставіў перад ім напоўнены кубак. Але той у другі раз стукнуў па
кубку і перакуліў. Цар раззлаваўся на сокала. Ён напоўніў кубак у трэці раз і паставіў яго перад канём. I ў трэці раз сокал перакуліў кубак. Тады цар крыкнуў: