• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    Аповяд пра валі Хусама ад-Дзіна
    Стар. 178. Аль іскандэрыя — арабская назва горада Александрыі ў Егіпце.
    Аповяд пра Шырын і рыбака
    Стар. 183. Хосру — персідскі цар Хасрой П Парвіз (590—628). Расказ пра яго каханне да Шырын стаў тэмай многіх паэтычных твораў.
    Аповяд пра Масрура і Ібн аль-Карыбі
    Стар. 185. Галыш — круглы гладкі камень.
    Казка пра рыбака Халіфу
    Стар. 191. Тора — у яўрэяў першая частка Бібліі, Пяцікніжжа Майсеева, а таксама пергаментны скрутак з гэтым тэкстам, які захоўваецца ў сінагозе.
    Стар. 192. Абу Бекр Праўдзівы (Праведны) — першы з чатырох так называемых праведных халіфаў(632—634), які змяніўпрарокаМухамеда і стаў на чале мусульманскай абшчыны.
    Стар. 194. Гашыш — наркатычнае рэчыва, якое вырабляецца з індыйскіх канапель.
    Стар. 202. Бандж — гашыш, які вырабляецца з соку кветак індыйскай разнавіднасці садовых канапель.
    Стар. 206. Хамза —дзядзька прарока Мухамеда, братзаснавальніка дынастыі Абасідаў аль-Абаса.
    Стар. 206. Акіль — пляменнік аль-Абаса.
    Стар. 206. Астролаг — той, хто вывучае ўплыў нябесных свяцілаў на зямныя падзеі і людзей, займаецца прадказаннем будучыні па размяшчэнні зорак.
    Стар. 210. Ясмін і Нарджыс — язмін і нарцыс, у дадзеным выпадку імёны нявольніц. Бясхітрасны Халіфа разумее словы дзяўчат літаральна і адказвае, што ёсць толькі тамр-хіна, расліна, сокам якой фарбуюць рукі і кончыкі пальцаў арабскія жанчыны.
    Халіф на гадзіну, або аповяд пра Абу-ль-Хасана-гуляку
    Стар. 218. ... дом пуспгы і месца наведвання далёка — апусцелая кішэня гулякі Абу-ль-Хасана, які ўсё праматаў, параўвоўваецца з пакінутым домам каханай, якая знаходзіццадалёка ад свайгокаханага — гэта звыклы традыцыйны вобраз старажытнаарабскай паэзіі.
    Стар. 227. Імам — правіцель мусульманскай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу. Або духоўны кіраўнік усіх магаметан ці групы магаметан. У дадзеным выпадку той, хто правіць службу ў мячэці, а таксама мула — настаяцель саборнай мячэці.
    Стар. 230. Чалма — мужчынскі галаўны ўбор у мусульман: доўгі кавалак тканіны, абкручаны некалькі разоў вакол галавы. Каб абараніць шыю ад сонца, зверху чалмы насілі хустку — тайлесан.
    Стар. 231. Дыван — канцылярыя правіцеля, орган цэнтральнага кіравання, сход набліжаных правіцеля і месца, дзе адбываецца падобны сход.
    Стар. 233. ”3 вечара да ранку якіх толькі не бывае цудаў!" — гэты выраз адпавядае прыказцы: “Пераначуем, болей пачуем".
    Стар. 235. Ум Абуль-Хасан — гэта значыць маці Абу-ль-Хасана: у арабскіх краінах бацька і маці часта называюцца ганаровай мянушкай па імені сына.
    Стар. 236. Дом адпачынку, або пакой адпачынку — прыбіральня.
    Стар. 249. "Бі ў свой барабан і дуй у сваю дудку!" — гэта значыць займайся сваімі справамі і не ўмешвайся ў чужыя.
    Стар. 252. Дэрвіш — мусульманскі манах, які вядзе аскетычны лад жыцця.		,
    Стар. 265. Кыбла — напрамак у бок Мекі, тварам да якой мусульманін звяртаецца ў час малітвы і тварам да якой кладуць нябожчыка.
    Стар. 271. Бустан аль-Хульд — даслоўна: “Сад вечнага шчасця” — назва раю, а таксама аднаго з загарадных паркаў халіфа.
    Стар. 276. "Хто здолеў падняць асла на мінарэт, той зможа і спусціць яго ўніз” — прыказка, якая азначае: “Калі ўжо мне ўдаліся ранейпіыя хітрыкі, то я і цяпер змагу выкруціцца”.
    Мінарэт — вежа мячэці, з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву.
    Муэдзін — служыцель мячэці.
    Аповесць пра Ала ад-Дзіна і чарадзейную лямпу
    Стар. 280. Чалавек магрыбінскай пароды — ураджэнец Магрыба, паўночна-заходняй часткі Афрыкі.
    Стар. 282. Набіз — фінікавае віно.
    Стар. 282. Дзевер — мужаў брат.
    Стар. 282. Хінд — назва Індыі ў цэлым, прынятая ў сярэдневяковых арабскіх аўтараў; Сінд — паўночна-заходняя яе частка.
    Стар. 283. Пятнічная малітва — асабліва ўрачыстая малітва мусульманіна па пятніцах у саборнай мячэці. Наогул, мусульманін павінен маліцца пяць разоў у суткі: паміж досвіткам і ўсходам сонца, апоўдні, перад захадам сонца, паміж захадам сонца і наступленнем змроку і пасля таго, як сцямнее.
    Ракат — працэдура рытуальнай малітвы мусульманіна, уяўляе
    прамаўленне пэўнай формулы і каленапрыкланення, што і ёсць адзін ракат. Малітва складаецца з двух або чатырох ракатаў.
    Стар. 293. Іфрыкія (або Іфракія) — усходняя частка Магрыба, тэрыторыя якой прыкладна супадае з тэрыторыяй сучаснай Лівіі.
    Стар.293. Калкас — міфічны горад у Іфрыкіі.
    Стар. 296. ...адзін з фараонавых веліканаў...— паводле арабскай легенды, світу фараона складалі асобы вялізнага росту.
    Стар. 308. Паломніца — хто выпраўляецца ў падарожжа да святых рэлігійных месцаў, каб пакланіцца ім. У мусульман гэта перш за ўсё горад Мека, дзе знаходзіцца свяшчэнны храм Кааба: абход вакол Каабы — адзін з абрадаў паломніцтва (хаджа). А таксама ў абрад паломніцтва ўваходзіць наведванне даліны Міна, дзе паломнікі тройчы кідаюць па сем камянёў у пэўныя месцы, у якіх, паводле легенды, Ібрахім (Аўраам) адганяў д’ябла (ібліса), што паўстаў на яго шляху.
    Ібліс — згодна з мусульманскімі ўяўленнямі, ібліс (д’ябал) спачатку быў адным з анёлаў, створаных з агню, але адмовіўся пакланіцца створанаму Алахам з праху Адаму і за тое быў зрынуты з нябёсаў. Напрыканцы часоў ён разам з дэманамі, якія яму служаць, будзе зрынуты ў пекла.
    Уваходзіць у абрад паломніцтва і наведванне магілы прарока Мухамеда, якая знаходзіцца ў Медыне.
    Стар. 319. ...каб ты сышоў з каня каля дзвярэй дывана...— у знак асаблівай павагі да Ала ад-Дзіна яму было дазволена ўехаць у вароты палаца і праехаць падвары на кані, заместтаго кабспешыццакаляваротаў палаца, як абавязвае прыдворны этыкет.
    Стар. 322. ЗульКарнейн (даслоўна: “двухрогі”) — так арабы называлі Аляксандра Македонскага за яго галаўны ўбор, які нагадваў рогі. Тут, магчыма, падразумяваецца, што ў сваіх паходах Аляксандр Македонскі дайшоў да “земляў цемры”, дзе пануе вечная ноч, або маюцца на ўвазе начныя гулянні, якія наладжваў палкаводзец пасля ратных перамог.
    Стар. 331. Фелах — земляроб, араты, селянін.
    Стар. 336. Рух — казачная птушка вялізных памераў.
    Аповяд пра Алі-Бабу і сорак разбойнікаў і нявольніцу Марджану, ад пачатку і да канца
    Стар. 340. Сезам (арабск. “сімсім”) — кунджут. Старая форма гэтага слова захавана перакладчыкам з арабскай мовы па традыцыі ранейшых перакладаў “Тысячы і адной ночы” з французскай мовы.
    Стар. 342. Мускус, амбра. цыбет. нед, шафран — віды пахучых рэчываў.
    Амбра — вырабляецца з жоўцевых камянёў каіпалотаў, такія камяні знаходзяць на паверхні мора каля тропікаў, асабліва іх шмат паблізу берагоў Мадагаскара, Явы, Японіі. Апрацаваную амбру захоўвалі ў высушаных страўніках бараноў.
    Мускус — рэчыва з рэзкім своеасаблівым пахам, якое выдзяляецца адной з залозаў кабаргі (млекакормячае з сям’і аленяў).
    Стар. 342. Мандал — у сапраўднасці такога дрэва не існуе, слова гэта прыдумана для сугучнасці са словам “сандал”.
    Сандал — вечназялёнае трапічнае дрэва, драўніна яго багатая на эфірныя алеі. 3 драўніны робяць крышталічнае пахучае рэчыва, а яшчэ здабываюць фарбу.
    Стар. 352. ...тыстанешмне жонкай.ая табе — мужа.м —...жаніцца на ўдаве брата лічылася ў арабаў доўгам прыстойнага чалавека.
    Стар. 352. Маскацельшчык — хто робіць гаючыя ці касметычныя мазі для цела.
    Стар. 355. Абмывальшчыкі — людзі, якія займаліся рытуалам пахаваяня нябожчыка, аменавіта абмывалі яго цела, апраналі, загортвалі ўсаван.
    Стар.364. Бурдзюк — мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна і іншых вадкасцей.
    Стар. 373. Муфтый — рэлігійная асоба вышэйшага рангу, якая выносіць рашэнне па ўсіх складаных і спрэчных рэлігійна-юрыдычных пытаннях.
    Стар. 376. ...адмаўляецца падзяліць соль з маім гаспадаром... — адведаць хлеба і солі ў чыім-небудзь доме азначала звязаць сябе вузамі гасціннасці, пагэтаму, калі б разбойнік паеў солі ў доме Алі-Бабы, ён ужо не мог бы забіць гаспадара.
    Казка пра Абу Кіра і Абу Сіра
    Стар. 384. Фаціха — першая сура (глава) Карана. Яе чытаюць, калі моляцца, а таксама калі пачынаюць любую справу, каб яна мела добрае заканчэнне.
    Стар. 392. Хамам — лазня.
    Стар. 393. Курыльніца — пасудзіна, у якой спальваюць пахучыя рэчывы для абкурвання каго-небудзь ці чаго-небудзь.
    Стар. 405. Мункар і Накір — імёны анёлаў, якія, паводле ісламскіх павер’яў, учыняюць допыт нябожчыку аб яго зямных справах, а калі ён шмат грашыў або не быў мусульманінам, яго люта катуюць.
    Стар. 406. Абу Кір (Абукір) — горад-крэпасць на мысе, які гэтак жа называецца ў Егіпце на беразе Міжземнага мора.
    Аповяд пра вучонага і халіфа аль-Мамуна
    Стар. 406. Аль-Мамун — сын Харуна ар-Рашыда, халіф з дынастыі Абасідаў (813—833).
    Аповяд пра ваданоса і жонку іовеліра
    Стар. 409. Аіша-праўдзівая — адна з жонак прарока Мухамеда, дачка яго пераемніка халіфа Абу Бекра.
    Аповяд пра аль-Хаваса
    Стар. 412. Сідзі (скароч. “сайідзі”) — мой пан, ганаровы тытул мусульманіна, энатнага і паважанага чалавека.
    Сівдбад-Мараход
    Стар. 444. Франкі — франкамі арабы называюць еўрапейцаў.
    Стар. 445. Зінджы — так арабы называюць неграў.
    Казка пра Абдалаха зямнога і Абдалаха марскога
    Стар. 453. Абдалах — раб Алаха. Усе героі казкі маюць гэта імя, каб падкрэсліць, што ўсе яны як рабы Алаха — браты.
    Стар. 454. Шэлег — старажытная дробная манета.
    Стар. 457. Смоква — плод смакоўніцы, інжыр, вінная ягада.
    Стар. 463. Ат Тайіба (добрая) — адзін з эпітэтаў горада Медыны, дзе пахаваны прарок Мухамед.
    Стар. 464. Дандан (перс.: зуб) — міфічная падводная пачвара.
    Стар. 468. ...з дваццаці чатырох кіратаў... — выраз, які азначае “усё цалкам”.
    Кірат — мера даўжыні, роўная прыкладна 0,89 см.
    Аповяд пра Маруфа-шаўца
    Стар. 472. Міср — назва сярэдневяковага Каіра, які меў тытулы “Ахоўваемы” (Алахам) або “Шчаслівы”.
    Стар, 473. Кунафа — салодкая ежа з мукі, міндалю, арэхаў і мёду, з выгляду нагадвае вермішэль.
    Стар. 477. АбуТабак (даслоўна: бацька закрывання) — турэмшчык.
    Вышэйшы двор (дакладней: вышэіішыя вароты) — тут: суд.
    Стар. 477. Аль-Адзілія — мячэць у Каіры, узведзеная ў 1501 г.
    Стар. 484. Джэдзід — дробная медная манета.
    Стар. 485. ...не прыйшлі ні караван, ні пякельная чума... — гэта значыць няма ні каравана з паклажай, ні смерці.
    Стар. 486. Ашаб — легендарны персанаж арабскай літаратуры, які вылучыўся непамернаю сквапнасцю.