Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
Стар. 10. ...вялікае свята Алаха (або свята ахвярапрынашэння) — адно з двух галоўных мусульманскіх святаў, прыпадае на месяц паломніцтва да мусульманскіх рэлігійных святыняў — у Меку. Гэта дванаццаты месяц мусульманскага календара, які вядзе сваё злічэнне па Месяцы, а не па Сонцы. .
Стар. 14. Дынар —залатая манета.
Стар. 14. Дзірхем — сярэбраная манета, якая раней складала адну дваццатую частку дынара.
Стар. 17. Сулгпан — цар.
Казка пра рыбака
Стар. 20. Сулейман ібн Дауд — біблейскі цар Саламон, сын Давіда, які ўвайшоў таксама і ў мусульманскую міфалогію і названы ў Каране (галоўная кніга ісламу) прарокам. Сулейман — адзін з самых любімых герояў мусульманскай апавядальнай літаратуры і фальклору. Згодна з мусульманскім паданнем, на пярсцёнку Сулепмана было выразана найвялікшае з дзевяноста дзевяці імёнаў Алаха. Веданне гэтага імя давала, як і магічнае закляцце, уладу над людзьмі і духамі, птушкамі і вятрамі.
Стар. .22. Шэйх — старшыня, паважаны стары чалавек, важак племені. Так звярталіся і да старэйшага па ўзросце чалавека або да духоўнай асобы.
Стар. 22. ...горкі лёс збавіцеля гіены... — намёк на старажытную арабскую легенду пра тое, як бедуін даў прытулак у сваім шатры гіене і тым паратаваў яе ад смерці, бо за гіенаю гналіся паляўнічыя. Калі мінуў страх, гіена загрызла бедуіна і збегла ў стэп. Адзін са сваякоў бедуіна прыйшоў да яго раніцай і ўбачыў, што той забіты. Тады ён дагнаў гіену і ўмярцвіў яе, а потым склаў вершы, якія сталі прыказкай.
Гіена — драпежнік, нагадвае з выгляду сабаку, мае жаўтавата-шэрую поўсць з плямамі і папярочнымі палосамі. Жыве ў пустынях, паўпустынях, саванах, стэпах Азіі і Афрыкі.
Стар. 23. Краіна Румана (або зямля румаў) — так сярэдневяковыя арабы называлі Візантыю.
Стар. 23. Юнан — арабская назва Грэцыі, тут — імя казачнага цара.
Стар. 23. Праказа — інфекцыйная хранічная хвароба, пры якой на скуры, пераважна рук, ног і твару, утвараюцца чырвона-бурыя плямы і шматлікія інфільтраты, выпадаюць валасы броваў і век, трацяцца голас, зрок, разбураецца арганізм чалавека.
Стар. 24. ...ты станеш маім сатрапезнікам — сатрапезнікі (або надзімы) павінны былі дзяліць з уладаром (ці якой іншай знатнай асобай) трапезу, удзельнічаць у яго забавах, бавіць час з ім у прыемнай гутарцы.
Стар. 24.... гуляць з.чячом (шаром) і клюшкай... — коннае пола, было распаўсюджанай гульнёй у старажытным Іране, апазней сярод феадальнай знаці халіфата.
Стар. 25. Узнагародзіць ганаровым адзеннем — маецца на ўвазе хала (адсюль пайшло слова “халат”): падарунак халіфа або султана, як знак адзяакі і заслугі. Да ганаровага адзення звычайна дадавалі грошы, часам дарылі зямельныя надзелы, дарагую зброю, каня і г.д.
Стар. 25. Эмір — военачальнік, палкаводзец.
Стар. 29. Гуль — злы дух, пярэварацень, які жыве, па вераваннях старажытных арабаў, у пустыні і падсцерагае адзінокіх вандроўнікаў, забівае і з’ядае іх. Mae выгляд страшнай пачвары, але часам з’яўляецца вандроўніку ў вобразе жанчыны.
Стар. 36. 3 першага ж набегу паламаласяяго кап'ё — прыказка, сэнс якой наступны: з першай жа спробы ён пацярпеў няўдачу.
Стар. 37. Племя Ад — міфічнае племя веліканаў, якое, згодна з Каранам, было знішчана Алахам за непакорнасць.
Стар. 44. Магі (арабск. “маджус”) — так мусульмане называлі вогнепаклоннікаў, нашчадкаўстаражытнаіранскай рэлігіі зораастрызму, а пазней усіх язычнікаў (паганцаў).
Стар. 46. Твой загад на галаве маёй і на вачах — гэта формула выражала правілы мусульманскага этыкету, згодна з якім асоба, якая атрымала пісьмовы загад (фірман) султана або іншай высокапастаўленай асобы, прыкладвала грамату да вачэй і лба, тым самым выказвалася поўная паслухмянасць.
Казка пра гарбуяа
Стар. 51. Маклер — пасрэднік пры заключэнні гандлёвых і біржавых здзелак.
Стар. 51. Турбан — галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы. Чым большы турбан, тым большай пашанай карыстаецца той, хто яго носіць.
Стар. 51. Валі — пасада, якая ў розны час і ў розных месцах мела розныя значэнні — правіцель, намеснік, граданачальнік. Тут — начальнік гарадской паліцыі.
Стар. 51. Месія — пасланец Бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць род чалавечы ад зла і пакут.
Стар. 54. Кунжугп — паўднёвая травяністая расліна, з насення якой здабываюць алей.
Стар. 54. Ардзеб — мера ёмістасці, роўная прыкладна двум гекталітрам (гекталітр — сто літраў).
Стар. 54. Брама Перамогі (Баб ан-Наср) — вароты аднаго з кварталаў сярэдневяковага Каіра.
Стар. 54. Хан — пастаялы двор, дзе спыняліся купцы са сваімі таварамі. Хан аль-Джавалі — рынак у сярэдневяковым Каіры.
Стар. 55. ...пачаў есцілеваюрукою...— згодназарабскімі ўяўленнямі, браць ежу левай рукой азначала паказваць нявыхаванасць.
Стар. 55. ...кісць адсечана па запясце... — згодна з мусульманскім правам, у краінах ісламу за крадзеж адсякалі кісць рукі, таму падобнае калецтва лічылася ганьбай.
Стар. 56. Мяняла — у гарадах сярэдневяковага мусульманскага Усходу на рынках былі лаўкі мянялаў, дзе можна было абмяняць любыя манеты, якія хадзілі ў халіфаце або іншаземных краінах.
Стар. 71. Вада Земзема — Земзем — калодзеж у свяшчэнным горадзе мусульман Мека, вада з якога лічылася гаючай.
Стар. 84. Кадзі — мусульманскі суддзя, які выносіў прысуд па іпарыяце (сукупнасці мусульманскіх прававых і рэлігійных нормаў), a таксама афармляў розныя здзелкі, пагадненні і іншае.
Стар. 86. ІбнАбас (Абдалах ібн аль-Абас, памёр каля 686 г.) — адзін з ранніх мусульманскіх тлумачальнікаў Карана.
Стар. 86. Сафар — другі месяц мусульманскага календара, які вядзе злічэнне па Месяцы.
Стар. 87 чайго старэйшага брата клічуць аль-Бакбук... а сёмага клічуць ас-Саміт... — у перакладзе імёны братоў цырульніка азначаюць: аль-Бакбук — балбатун, аль-Хадар — крыкун, Бакік — балбатун, аль-Куз аль-Асвані (асуанскі збан) — гэта значыць чалавек, рот якога заўсёды раскрыты, нібы горла збана, аль-Фашар — брахун, Шакашык — пустамеля. Імя ж самога балбатлівага цырульніка ас-Саміт азначае: маўклівы.
Стар. 89. Дзясніца — правая рука.
Стар. 95. Аль-Мустансір білах — халіф абасідскай дынастыі, які правіў з 1226 да 1242 г., быў не сынам, а праўнукам халіфа аль-Мустадзі (1170 — 1180).
Стар. 96. Дыван крыві — скураны дыванок, які служыў эшафотам.
Стар. 98. Шальвары — жаночае адзенне: штаны, якія носяцца пад сукенкай.
Стар. 99. Фельс — дробная медная манета.
Стар. 99. Фарджыя — верхняя прасторная вопратка з шырокімі рукавамі, якую звычайна насілі пажылыя і паважаныя людзі.
Стар. 103. Выдзерці еусы і пагаліць бараду — лічылася вялікай ганьбай.
Стар. 112. Еўнух — выхалашчаны раб, які ахоўваў гарэм (жонак і наложніц у мусульман). Рабы-еўнухі на Усходзе цаніліся даражэй за звычайных рабоў.
Стар. 118. ...падаў яму хусцінку літасці... — уладар дзяржавы або правіцель вобласці ў знак таго, што ён абяцае не караць, пасылае таму, хто просіць яго аб літасці, сімвалічны дар, у дадзеным выпадку хусцінку (або пярсцёнак ці іншае).
Аповяд пра двух візіраў і Аніс аль-Джаліс
Стар. 135. Харун ар-Рашыд (786—809) — пяты халіф дынастыі Абасідаў, пачынальнікам роду якой быў дзядзька прарока Мухамеда — аль-Абас ібн аль-Муталіб.
Стар. 136. Ісхак ібн Ібрахім ан-Надзім (Ісхак аль-Маусілі, 767—849) — вядомы сярэдневяковы спявак, музыка і паэт, сьін Ібрахіма ал-Маусілі (742—802), таксама спевака і музыканта. Абодва спевакі, бацька і сын, былі сатрапезнікамі (надзімамі) халіфа Харуна ар-Рашыда.
Стар. 146. Калам — па павер’і мусульман, Алах раней за ўсе рэчы стварыў калам (пяро), якім загадзя было запісана ўсё, што адбудзецца ў будучым, а таксама ўсе лёсы і справы людзей.
Стар. 148. Хасрой — імёны двух цароў Ірана з дынастыі Сасанідаў (III—VIII стст.). Гэтым імем арабы называлі ўсіх цароў сасанідскай дынастыі — хасроямі.
Аповяд пра Абу Мухамеда-гультая
Стар. 152. Сіт Зубэйда — любімая жонка халіфа Харуна ар-Рашыда, даводзілася яму стрыечнай сястрой. “Сіт” (“сайідзі”, або скарочана “сідзі” — мой пан) — жаночы род “пані”: ганаровы тытул мусульманіна з роду Мухамеда і наогул набожнага і знатнага чалавека.
Стар. 152. Масруреўнух — галоўны кат і целаахоўнік Харуна арРашыда.
Стар. 157. Востраў Зінджэй — востраў Занзібар, каля берагоў Усходняй Афрыкі.
Стар. 159. Шэрыф (шэрыфы — даслоўна: знатныя) — нашчадкі альХасана і аль-Хусейна, сыноў чацвёртага “праведнага” халіфа Алі ібн Абу Таліба і Фацімы, дачкі прарока Мухамеда.
Стар. 162. Шайтан — злы дух, сатана.
Стар. 163. ...Няма бога, акрамя Алаха... — гэта значыць прамоўлена частка формулы мусульманскага веравызнання, сама ж гэта формула складаецца з дзвюх частак: “Сведчу, што няма бога, акрамя Алаха” і “Мухамед — пасланнік Алаха”.
Аповяд пра Муавія і бедуіна
Стар. 167. МуавіяібнАбуСуф'ян (661 —680) — заснавальнік дынастыі Амяядаў.
Стар. 167. Бедуіны — качавыяі напаўкачавыя арабы — жывёлаводы.
Стар. 167. ... гэты араб... — у сярэднія стагоддзі арабамі грамадзяне Халіфата называлі качэўнікаў-бедуінаў.
Стар. 167. Мерван ібн аль-Хакам — чацвёрты амейядскі халіф (684— 685); у часы халіфа Муавіі быў правіцелем Медыны і Хіджаза.
Медына — горад у Аравіі, дзе пахаваны прарок Мухамед.
Стар. 168. ...недарод загубіў і ступню і капыт... — гэта значыць і вярблюдаў і коней, усё багацце качэўніка.
Стар. 169. Тэрмін ачышчэння — час, на працягу якога разведзеная жонка або нявольніца не можа ўступіць у новы шлюб. Згодна з мусульманскімі законамі, для разводу неабходна тройчы прамовіць адпаведную формулу, пасля чаго муж не мае права ўзяць сваю жонку назад непасрэдна адразу пасля разводу. Каб ажаніцца з былою жонкаю зноў, неабходна, каб жанчына выйшла замуж за іншага і потым развялася з ім. Дарэчы, Сіт Зубэйда, любімая жонка халіфа Харуна ар-Рашыда таксама была разведзена.
Аповяд пра Ібрахіма і юнака
Стар. 172. Ібрахім, сын Ісхака — у арыгінале апіска, маецца на ўвазе Ібрахім Масульскі, бацька Ісхака (гл. камент. да стар. 165).
Стар. 172. Бармакіды — знакаміты іранскі род, прадстаўнікі якога займалі высокія пасады пры двары абасідскіх халіфаў. Джафар Бармакід быў дарадчыкам і візірам Харуна ар-Рашыда.
Стар. 173. Аль-Акік— даліна паблізу Медыны, па якой у час зімовых дажджоў нясецца бурная плынь.