• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — О царэўна, — спытаў візір, — ці можаш ты сёння ноччу павесці з ім размову і сказаць яму: “Раскажы мне праўду і не бойся нічога. Ты стаў маім мужам, і я не падвяду цябе. Раскажы мне праўду, і я прыдумаю план, які цябе паратуе”. I затым кахай яго і распытвай аб усім, а тады раскажы нам.
    — О тата, — адказала царэўна, — я ведаю, як мне яго выпрабаваць.
    I затым яна пайшла. Пасля вячэры Маруф, як звычайна, увайшоў да яе, і яна паднялася яму насустрач, абняла яго і стала падманваць рознымі падманамі і хітраваць. I да таго часу яна лашчыла яго словамі, якія саладзей за мёд, пакуль не ўкрала ягоны розум.
    А калі ўбачыла, што Маруф цалкам да яе прыхільны, яна сказала:
    — О прахалода маіх вачэй, о плод маёй душы, ды не прымусіць мяне Алах сумаваць без цябе і не разлучыць нас з табою час. Каханне да цябе пасялілася ў маім сэрцы, і агонь страсці да цябе спаліў маю пячонку, і я не буду ніколі нядобразычлівай да цябе. Я хачу, каб ты расказаў мне праўду, бо ў хітрасці і падмане няма карысці, і не ўвесь час яны ўдаюцца. Дакуль ты будзеш ашукваць майго бацьку і
    маніць? Баюся, што ён раней даведаецца аб тваіх справах, чым мы разам прыдумаем хітрасць для яго. Раскажы ж мне праўду, і табе будзе толькі тое, што прыносіць радасць. I не бойся ад мяне нічога дрэннага. Колькі ты яшчэ будзеш сцвярджаць, што ты купец, што ў цябе шмат грошай і ёсць караван? Мінула шмат часу, як ты гаворыш: “Мой караван, мой караван”, — інямаабімзвестак, анатваім тварыбачны клопат з-за гэтага. Калі ў тваіх словах няма праўды, раскажы мне, і я прыдумаю план, які цябе паратуе, калі захоча Алах.
    — О пані, — адказаў Маруф, — я раскажу табе праўду, і рабі, што пажадаеш.
    — Гавары і будзь праўдзівым, — сказала царэўна, — бо праўда — карабель выратавання, і асцерагайся падману, бо падман ганьбіць таго, хто падманвае. Ад Алаха дар таго, хто сказаў:
    Праўдзівы будзь у сваіх справах, Хоць праўда паліць — яе права.
    I глупства: не даверыўшы Алаху, Рабам Алаха дагаджаць са страху.
    — О царэўна, — сказаў Маруф, — ведай, што я не купец і няма ў мяне ні каравана, ні пякельнай чумы. У маёй краіне я быў шаўцом, і я маю жонку па імені Фаціма-ведзьма, і ў мяне з ёю адбылося тое і тое.
    I ён расказаў ёй усю гісторыю, ад пачатку да канца, і царэўна засмяялася і сказала:
    — Ты майстар у рамястве падману і хлусні.
    — О пані, — сказаў Маруф, — хай зберажэ цябе Алах вялікі, каб ратаваць ад парокаў і рассейваць смутак.
    I царэўна мовіла:
    — Ведай, што ты ашукаў майго бацьку і падмануў яго сваім выхваляннем, і ён аддаў мяне за цябе з-за сквапнасці. А потым ты перавёў яго грошы. Візір падазрае цябе, ён шмат разоў гаварыў майму бацьку: “Гэта ашуканец і падманшчык”. Але бацька не слухаў яго, бо некалі візір пасватаўся да мяне, толькі я не пагадзілася стаць ягонай жонкай. Але час ідзе, і мой бацька апынуўся ў складаным становішчы, і ён сказаў мне: “Распытай у яго”. I я ў цябе аб усім
    распыталася, і адкрылася скрытае. Мой бацька цвёрда вырашыў паквітацца з табою, але ты стаў маім мужам, і я гэтага не дапушчу. Калі я раскажу бацьку тваю гісторыю, ён не даруе табе. А сярод людзей разыдуцца чуткі, што я выйшла замуж за ашуканца і падманшчыка, і гэта будзе для мяне ганьбай. А калі мой бацька заб’е цябе, яму, магчыма, спатрэбіцца аддаць мяне замуж за некага іншага, а я на гэта ніколі не пагаджуся. А цяпер падымайся, пераапраніся ў адзежу нявольніка і вазьмі з сабою пяцьдзесят тысяч дынараў з маіх грошай. Сядай на каня і едзь у краіну, дзе ўлада майго бацькі не распаўсюджваецца, і стань сапраўдным купцом. Напішы мне пісьмо і прышлі яго з ганцом, які прыедзе да мяне тайна, каб я ведала, у якой ты краіне, і магла табе дапамагаць. I тваё багацце павялічывда. Калі мой бацька памрэ, я пашлю па цябе, і ты прыедзеш у славе і пашане. А калі памрэш ты ці памру я, то ўваскрашэнне з мёртвых з’яднае нас. I вось правільнае рапіэнне.
    — Пакуль ты здаровы і я здаровая, я буду дасылаць табе пісьмы і грошы.
    — 0 пані, — сказаў Маруф, — я пад тваёй аховай і хачу, каб ты развіталася са мною ў каханні.
    I царэўна пагадзілася. А потым Маруф апрануўся ў адзежу нявольніка, сеў на імклівага скакуна і напрыканцы ночы пакінуў горад. I ўсякі, хто яго бачыў, думаў, што гэта нявольнік з нявольнікаў султана, які едзе па справе.
    Раніцай цар разам з візірам прыйшлі і сустрэліся з царэўнай.
    — 0 дачка, — запытаўся цар, — што ты скажаш?
    I царэўна адказала:
    — Я скажу: няхай ачэрніць Алах твар твайго візіра, у яго было жаданне ачарніць мой твар перад мужам.
    — Як гэта? — спытаў цар.
    I яна сказала:
    — Мой муж прыйпіоў да мяне ўчора і, раней чым я сказала яму гэтыя словы, раптам увайшоў да мяне Фараджеўнух з пісьмом у руцэ і сказаў: “Дзесяць нявольнікаў стаяць пад акном палаца, яны далі мне гэтае пісьмо і сказалі: “Пацалуй за нас рукі Сідзі Маруфа, купца, і аддай яму гэтае пісьмо. Мы з нявольнікаў, якія ідуць з яго караванам, і да нас дайшло, што ён ажаніўся з царэўнай, і мы
    прыйшлі расказаць, што з намі здарылася ў дарозе”. I я ўзяла пісьмо і прачытала яго, і ўбачыла ў ім: “Ад пяцісот нявольнікаў да яго вялікасці, нашага гаспадара. купца Маруфа. А затым — вось што паведамляем табе: пасля таго як ты ад нас паехаў, на нас напалі качэўнікі і ўступілі з намі ў бой, іх было тысячы дзве вершнікаў, а нас — пяцьсот нявольнікаў. У нас адбыўся з качэўнікамі вялікі бой, і яны не далі нам ісці па дарозе. Мінула трыццаць дзён, а мы ўсё ваюем з імі. Вось прычына нашай затрымкі. Яны аднялі ў нас дзвесце цюкоў тканіны і забілі пяцьдзесят нявольнікаў”. I калі да Маруфа дайшла гэтая вестка, ён усклікнуў: “Няхай ашукае іх Алах! Як гэта яны змагаюцца з качэўнікамі з-за двухсот цюкоў тавараў і што значаць дзвесце цюкоў? Ім не варта затрымлівацца з-за гэтага: кошт двухсот цюкоў — сем тысяч дынараў. У такім разе мне трэба выпраўляцца да іх і падагнаць іх. А тое, што ўзялі качэўнікі, не паменшыць майго дабра, і гэта мяне ніколькі не хвалюе. Будзем лічыць, што я ім падаў гэта як міласціну”. I потым ён пайшоў ад мяне і не засмуціўся з-за таго, што яго маёмасць прапала і яго нявольнікі забітыя. I калі ён пайшоў, я паглядзела з акна палаца і ўбачыла, што тыя дзесяць нявольнікаў, якія прынеслі яму пісьмо, падобны да месяца, і кожны з іх апрануты ў плацце коштам у дзве тысячы дынараў, і ў майго бацькі няма нявольніка, падобнага да каго-небудзь з іх. I затым мой муж адправіўся з тымі нявольнікамі, каб прывезці сваю паклажу. Дзякуй Алаху, які не даў мне нічога сказаць яму з тых слоў, што ты загадваў сказаць: ён стаў бы смяяцца з мяне і з цябе і, магчыма, узненавідзеў бы мяне. Але ўся ганьба — ад твайго візіра, які гаварыў нядобрае пра майго мужа.
    — 0 дачка, — сказаў цар, — багацці твайго мужа вялікія. Калі захоча Алах, ён хутка прыедзе са сваёй паклажай, і нам ад яго дастанецца вялікае дабро.
    I ён стаў супакойваць сваю дачку і ганьбіць візіра, і хітрасць царэўны ўдалася. Вось тое, што было з царом.
    Што ж тычыцца купца Маруфа, то ён сеў на каня і паехаў па бязлюднай пустыні, і быў ён у разгубленасці і не ведаў, у які бок накіравацца.
    I ён пачаў плакаць ад пакут разлукі з царэўнай, быў увесь у хваляванні і страсці, і ўсе дарогі перад ім былі зачыненыя, і ён аддаваў перавагу смерці, а не жыццю.
    Быццам п’яны, ён ішоў да апоўдня і, нарэшце, каля малой вёсачкі ён убачыў на полі аратага, які араў парай быкоў.
    Маруфа мучыў моцны голад, і ён падышоў да аратага і сказаў:
    — Мір з вамі!
    Араты вярнуў яму прывітанне і сказаў:
    — У добры час завітаць табе да нас, о пан! Ты з нявольнікаў султана?
    — Так, — адказваў Маруф.
    I чалавек сказаў:
    — Спыніся ў мяне, я цябе пачастую.
    I Маруф зразумеў, што ён з людзей шчодрых.
    — О брат мой, — сказаў ён аратаму, — я не бачу ў цябе нічога, чым бы ты мяне накарміў, як жа ты мяне запрашаеш?	.
    — О пан, — адказаў араты, — дабро знойдзецца. Злезь з каня тут, а я пайду ў вёску і прынясу табе абед і корм твайму каню.
    — Калі вёска блізка, — сказаў Маруф, — то я дайду да яе гэтак жа, як і ты, і куплю ежу на рынку.
    — О пан, — сказаў араты, — гэта маленькая вёсачка, і там няма ні рынку, ні гандлю. Прашу цябе, дзеля Алаха, спыніся ў мяне і залячы маё сэрца, а я схаджу туды і хутка вярнуся да цябе!
    Маруф сеў яго чакаць і ў душы сказаў: “Я адняў час у гэтага чалавека, але я стану араць замест яго, пакуль ён прыйдзе, каб праца яго не перапынялася”. I ён узяў плуг і пагнаў быкоў. Неўзабаве плуг зачапіўся за нешта, і быкі спыніліся. Маруф пагнаў іх, але яны не маглі ісці. I Маруф паглядзеў і ўбачыў, што плуг зачапіўся за залатое кольца. Тады ён ачысціў кольца ад зямлі і разгледзеў, што яно знаходзіцца пасярод мармуровай пліты, якая па велічыні нагадвала жорны.
    Маруф вялікімі намаганнямі сарваў пліту з месца, і з-пад яе паказалася падзямелле з лесвіцай. Маруф спусціўся па гэтай лесвіцы ў памяшканне накшталт лазні, з чатырма
    порцікамі. I адзін порцік быў ад зямлі да столі напоўнены золатам, а другі порцік быў напоўнены смарагдамі, жэмчугам і караламі, а трэці порцік быў напоўнены яхантамі, бадахшанскімі рубінамі і бірузой, а чацвёрты порцік быў напоўнены алмазамі, дыяментамі, каштоўнымі металамі, камянямі ўсіх відаў. I пасярод гэтага памяшкання стаяла скрыня з празрыстага крышталю, поўная непараўнальных каштоўных камянёў, кожны з якіх быў па велічыні з арэх. На гэтай скрыні стаяла маленькая каробачка, памерам з лімон, і яна была з золата.
    Маруф здзівіўся і абрадаваўся вялікай радасцю, і сказаў сабе: “Пагляджу, што ў гэтай каробачцы”. Ён адчыніў яе і ўбачыў залаты пярсцёнак, на якім былі напісаны імёны і талісманы.
    Маруф пацёр гэты пярсцёнак, і раптам нечы голас сказаў:
    — Я тут, я тут, о гаспадар! Патрабуй — атрымаеш. Ці хочаш ты збудаваць горад, ці разбурыць горад, ці забіць цара, ці пракласці канал, ці зрабіць што-небудзь іншае? Што б ты ні запатрабаваў, гэта ўжо здзейснілася па волі ўладара ўсемагутнага, творцы ночы і дня.
    — 0 стварэнне майго бога, хто ты і што ты будзеш? — запытаўся Маруф.
    I той, хто гаварыў, адказаў:
    — Я слуга гэтага пярсцёнка, які служыць яго ўладальніку. Якое б ён жаданне ні выказаў, я яго выканаю, і няма ў мяне адгаворкі і пярэчання таму, што ён загадае. Я ўладар целаахоўнікаў з джынаў, і маё войска налічвае семдзесят два племені, а кожнае племя — семдзесят дзве тысячы воінаў, і кожны з тысячы ўладарыць над тысячай марыдаў, а кожны марыд — над тысячай памочнікаў, і кожны памочнік уладарыць над тысячай шайтанаў, a кожны шайтан — над тысячай джынаў. I ўсе яны пакорныя мне і не могуць мяне аслухацца. А я прычараваны да гэтага пярсцёнка і не магу аслухацца таго, хто ім валодае. I вось пярсцёнак належыць табе, і я стаў табе слугой. Патрабуй жа, чаго хочаш, я паслухмяны тваім словам і падпарадкоўваюся твайму загаду. Калі я табе спатрэблюся ў той ці іншы час, на сушы ці на моры, патры пярсцёнак і знойдзеш мяне каля сябе. Але сцеражыся пацерці пярсцёнак два разы