Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
I пастух прывёў мне майго сына. Калі цялятка пабачыла мяне, яно абарвала вяроўку, падбегла да мяне і пачало аб мяне церціся з плачам і енкам. Мяне зноў апанаваў жаль, я загадаў пастуху пакінуць цяля, а прывесці іншую карову. Але дачка майго дзядзькі, гэта газель, закрычала на мяне:
— Трэба абавязкова зарэзаць гэтае цяля сёння, бо сёння дзень святы і благаславенны, калі рэжуць толькі самую лепшую жывёлу. Сярод нашых цялят болып тлустага і лепшага, чым гэтае, няма!
— Паглядзі, якая была карова, што я зарэзаў па тваім загадзе, — сказаў я. — Мы з яе не мелі ніякай карысці, і я моцна раскайваюся, што зарэзаў яе. Цяпер я не хачу нічога чуць, каб рэзаць гэтае цяля.
— Клянуся Алахам, вялікім, міласэрным, літасцівым, што ты абавязкова зарэжаш яго ў гэты святы дзень, а калі не, то ты мне болып не муж, а я табе не жонка! — усклікнула дачка майго дзядзькі.
Пачуўшы ад яе гэтыя цяжкія словы і не ведаючы пра яе намеры, я падышоў да цяляці і ўзяў у рукі нож...
Але тут Шахразаду заспела раніца, і яна перапыніла дазволены расказ.
Дуньязада ўсклікнула:
— О сястра, які цудоўны твой расказ, і добры, і прыемны, і салодкі!
Але Шахразада сказала:
— Куды яму параўнацца з тым, аб чым я вам раскажу на наступную ноч, калі буду жыць і цар злітуецца нада мною!
А цар падумаў: “Клянуся Алахам, я не заб’ю яе, пакуль не пачую, чым усё скончылася!”
Раніцай цар адправіўся вяршыць суд, візір жа прыйшоў да яго з саванам у руках. Але цар судзіў, аддаваў загады і да канца дня нічога візіру не сказаў. Візір надзвычай моцна быў здзіўлены. А потым усе справы былі вырашаны, і цар Шахрыяр пайшоў у свае пакоі.
Другая ноч
Калі ж надышла другая ноч, Дуньязада сказала сваёй сястры Шахразадзе:
— О сястра, закончы свой расказ пра купца і духа.
I Шахразада адказала:
— 3 любоўю і прыемнасцю, калі дазволіць цар!
I цар мовіў:
— Расказвай!
Тады Шахразада працягвала:
— Дайшло да мяне, шчаслівы цар і справядлівы ўладар, што, калі стары хацеў зарэзаць цяля, яго сэрца ўсхвалявалася, і ён сказаў пастуху: “Пакінь гэтае цяля сярод скаціны”. А ўсё гэта стары расказваў джыну, джын слухаў і здзіўляўся яго незвычайнай гісторыі.
— I было так, о ўладар цароў джынаў, — працягваў гаспадар газелі, — дачка майго дзядзькі, вось гэта газель, глядзела і казала мне: “Зарэж цяля, яно тлустае! Але мне было нялёгка яго зарэзаць, і я загадаў пастуху, каб ён забраў да сябе цяля.
А на наступны дзень да мяне прыйшоў пастух і кажа.
— Пане мой, я табе раскажу такое, ад чаго ты абрадуешся, а мне за прыемную навіну належыць падарунак.
— Добра, — пагадзіўся я.
А пастух і кажа:
— 0 купец, у мяне ёсць дачка, якая з малалецтва навучылася чараўніцтву ад адной старой, што жыла ў нас. I вось учора, калі ты аддаў мне цяля, я прыйшоў да сваёй дачкі, а яна зірнула на цяля, закрыла твар і заплакала, a потым засмяялася і сказала:
— Татачка, мала ж я для цябе значу, калі ты прыводзіш да мяне чужых мужчын!
— А дзе чужыя мужчыны, — спытаў я, — і чаму ты плачаш і смяешся?
— Гэтае цяля, што з табою, — сын нашага пана, — адказала дачка. — Ён зачараваны, і зачаравала яго і ягоную маці жонка яго бацькі. Вось чаму я смяялася. А плакала я па яго маці, якую зарэзаў яго бацька.
Пачуўшы ад пастуха гэтыя словы, о джын, я пайшоў з ім, без віна п’яны ад радасці. Мы прыйшлі ў яго дом, і дачка пастуха прывітала мяне, пацалавала руку, а цялятка падышло і стала церціся аб мяне. Я сказаў дачцэ пастуха:
— Ці праўда тое, што ты гаворыш пра гэтае цяля?
Яна адказала:
— Так, пане мой, гэта твой сын і частачка твайго сэрца.
— О дзяўчына, — сказаў я тадьі, — калі ты вызвалііп яго, я аддам табе ўсю маю жывёлу і ўсю маёмасць, і ўсё тое, што зараз у руках твайго бацькі.
Але дзяўчына ўсміхнулася і сказала:
— Пане мой, я не зайздросная на грошы і зраблю, аб чым ты просіш, пры дзвюх умовах. Першая — аддай мяне за яго замуж, а другая — дазволь мне зачараваць тую, якая зачаравала яго, іначай яна заўсёды нам будзе пагрозай.
Калі я пачуў ад дачкі пастуха гэтыя словы, о джын, я сказаў:
— У дадатак да таго, што ты патрабуеш, будзе тваёй уся скаціна і маёмасць, што ў руках твайго бацькі. I ведай, дачка майго дзядзькі ў тваёй уладзе.
Тады дачка пастуха ўзяла кубак, напоўніла яго вадою, а потым прамовіла над вадою закляцце і пырснула ёю на цяля, гаворачы:
— Калі ты цяля па тварэнні Алаха вялікага, застанься ў гэтым вобразе і не змяняйся, а калі ты зачараваны, прымі свой ранейшы вобраз па павяленні вялікага Алаха!
Раптам цяля стала чалавекам, а я кінуўся да яго і ўсклікнуў:
— Заклінаю цябе Алахам, раскажы мне, што зрабіла з табою і з тваёй маці дачка майго дзядзькі!
I ён аб усім мне расказаў. Пасля гэтага, о джын, я аддаў дачку пастуха за яго замуж, а яна зачаравала дачку майго дзядзькі, гэту газель, і сказала:
— Гэта прыгожы вобраз, не дзікі, ён не выклікае агіды.
Дачка пастуха жыла з намі, пакуль Алах не ўзяў яе да сябе. А пасля яе смерці мой сын накіраваўся ў Індыю, гэта значыць у краіну гэтага купца, з якім у цябе здарылася тое, што здарылася. А я ўзяў газель, дачку майго дзядзькі, і пайшоў з ёю з краю ў край, каб даведацца, што з маім сынам I лёс прывёў мяне ў гэтае месца, дзе я ўбачыў купца, які сядзеў і плакаў. Вось мой расказ.
— Гэта дзіўны і незвычайны расказ, — сказаў джын, — і я дару табе трэцюю частку крыві гэтага купца.
I тады выступіў другі стары, той, што быў з паляўнічымі сабакамі. Ён сказаў джыну:
— Калі я табе раскажу, піто ў мяне здарылася з маімі двума братамі, гэтымі сабакамі, і ты палічыш мой расказ яшчэ болып незвычайным і дзівосным, ці падорыш ты мне адну трэцюю частку правіннасці гэтага купца?
— Калі твой расказ будзе яшчэ больш дзіўны і незвычайны, — яна твая, — адказаў джын.
АПОВЯД ДРУГОГА СТАРЦА
— Ведай, о ўладар цароў джынаў, — пачаў стары, — што гэтыя два сабакі — мае браты, а я — трэці брат. Мой бацька памёр і пакінуў нам тры тысячы дынараў. Я адчыніў лаўку, каб гандляваць, і мае браты таксама адчынілі лаўкі. Але неўзабаве мой старэйшы брат, адзін з гэтых сабак, прадаў усё, што было ў яго, за тысячу дынараў і паехаў вандраваць, набыўшы новы тавар. Ён адсутнічаў цэлы год. Аднойчы каля маёй лаўкі спыніўся жабрак. Я сказаў яму:
— Алах дапаможа!
Але жабрак усклікнуў з плачам:
— Ты ўжо не пазнаеш мяне!
Тады я прыгледзеўся пільна і ўбачыў: гэта ж мой брат! Я падняўся, прывітаў яго, запрасіў у лаўку і запытаўся, што з ім здарылася. Але ён адказаў:
— He пытайся! Грошы разышліся, а шчасце здрадзіла.
Я адвёў яго ў лазню, апрануў у сваё плацце і прывёў яго да сябе. А потым падлічыў даход лаўкі, і аказалася, што я нажыў тысячу дынараў", а мой капітал складае дзве тысячы. Я падзяліў гэтыя грошы з братам і сказаў яму:
— Лічы, што ты не вандраваў і не ад’язджаў на чужбіну.
Брат мой, радасны, узяў грошы і адчыніў лаўку.
Міналі дні і ночы, і мой другі брат, — а гэта вось друті сабака — прадаў сваю маёмасць і ўсё, што ў яго было, і захацеў вандраваць. Мы адгаворвалі яго, але не ўтрымалі. Ён накупіў тавараў і паехаў з падарожнікамі. Яго не было цэлы год, а потым ён прыйшоў да мяне ў такім жа стане, як і яго старэйшы брат.
— 0 брат мой, ці не раіў я табе не ездзіць? — сказаў я.
А ён заплакаў і ўсклікнуў:
— 0 брат мой, так было суджана, і вось цяпер я бядняк: у мяне няма ніводнага дзірхема*, і я голы, без кашулі.
Я ўзяў яго, о джын, звадзіў у лазню, апрануў у новае плацце са сваёй адзежы, а потым мы пайшлі ў лаўку, паелі і папілі, і я сказаў яму:
— Брат мой, я зводжу рахункі маёй лаўкі адзін раз кожны год. Увесь прыбытак, які будзе, пойдзе мне і табе.
Я падлічыў, о іфрыт, абарот сваёй лаўкі, і ў мяне атрымалася дзве тысячы дынараў. Я ўзнёс хвалу творцу, ды будзе ён праслаўлены! А потым даў брату тысячу дынараў, мне таксама засталася тысяча. Брат мой адчыніў лаўку, і так мы пражылі многа дзён.
А праз колькі часу мае браты прыступіліся да мяне, жадаючы, каб я паехаў з імі. Але я не зрабіў гэтага і сказаў ім:
— Што вы такога нажылі ў вандроўках, каб і я мог нажыць?
Мы засталіся ў сваіх лаўках, куплялі і прадавалі, a браты кожны год прапаноўвалі мне паехаць вандраваць. Я
не пагаджаўся, пакуль не мінула шэсць гадоў. Тады я дазволіў ім паехаць і сказаў:
— 0 браты, я таксама выпраўляюся з вамі, але давайце паглядзім, колькі ў вас грошай.
У іх не аказалася нічога, бо яны ўсё праелі, прапілі і прагулялі. Я звёў рахункі сваёй лаўкі, усе тавары і маёмасць прадаў — і ў мяне аказалася шэсць тысяч дынараў. Я абрадаваўся, падзяліў грошы напалову і сказаў братам:
— Вось тры тысячы дынараў — мне і вам. Мы на іх будзем гандляваць.
А астатнія тры тысячы дынараў я закапаў, бо меркаваў, што і са мною можа здарыцца тое ж, што было з імі. I калі я вярнуся, то ў мяне застанецца тры тысячы дынараў, на якія мы зможам адчыніць лаўкі. Mae браты пагадзіліся, я даў ім па тысячы дынараў, і мы закупілі неабходныя тавары. A потым сабраліся ў дарогу, нанялі карабель і перанеслі на яго сваё дабро.
Мы плылі цэлы месяц, пакуль не дабраліся з таварам да аднаго горада. На кожны дынар мы нажылі дзесяць і хацелі вяртацца, як раптам убачылі на беразе мора дзяўчыну, апранутую ў рыззё. Яна пацалавала мне руку і сказала:
— О пане мой, ці здатны ты на літасць і дабрачыннасць, за якія я табе аддзякую.
— Так, — адказаў я ёй, — я дапамагу табе, калі ты нават не аддзячыш мне.
I тады дзяўчына сказала:
— Ажаніся са мною і забяры мяне ў сваю краіну. Я аддаю сябе табе. Пашкадуй мяне, я заслугоўваю тваёй літасці і дабрыні. Няхай не ўвядзе цябе ў зман мая прапанова.
Калі я пачуў гэтыя словы, маё сэрца напоўнілася цеплынёю. На тое была воля Алаха, і я узяу дзяўчыну на карабель і клапаціўся пра яе ўвесь час. Пакуль мы плылі, у маім сэрцы зарадзілася вялікае пачуццё да дзяўчыны. Я не расставаўся з ёю ні ўдзень, ні ўночы. Mae браты пачалі раўнаваць мяне да яе, а яшчэ іх мучыла зайздрасць да майго багацця. Браты пачалі дамаўляцца, як звесці мяне са свету:
— Заб’ём брата, і ўсе грошы будудь нашы.
Аднойчы ноччу яны нас з жонкай, сонных, схапілі і кінулі ў мора. Раптам мая жонка прачнулася, ускінулася і стала іфрыткай.
Яна падхапіла мяне і вынесла на востраў. Потым некуды знікла, вярнулася толькі раніцай і сказала:
— Я твая жонка, я выратавала цябе ад смерці, на тое воля Алаха вялікага. Ведай, што я належу да джынаў. A калі я цябе ўбачыла, то ў імя Алаха маё сэрца пакахала цябе. Я веру ў Алаха і яго пасланца, няхай пашле яму Алах благаславенне і вітанне! Аднак я разгневалася на тваіх братоў і павінна забіць іх.