• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    Рыбак заручыўся клятваю іфрыта і вялікім іменем Алаха, што той не прычыніць яму зла, і адкаркаваў збан. Зноў пайшоў угару дым, і іфрыт з’явіўся ў сваім абліччы. Ён штурхануў нагою збан і закінуў у мора. Калі рыбак гэта пабачыў, то моцна напалохаўся і падумаў: “Гэта нядобры знак! Ён мяне заб’е”. Потым сабраўся з духам і мовіў:
    — 0 іфрыт, Алах вялікі сказаў: “Выконвай абяцанне!” Сапраўды, аб абацянні будзе спытана. Ты мне абяцаў і кляўся, што не падманеш, а не то падмане цябе Алах. Ён дае адтэрміноўку, але не даруе!
    Іфрыт засмяяўся і пайшоў наперадзе рыбака, сказаўшы: — О рыбак, ідзі за мною!
    Яны доўга ішлі, пакуль не апынуліся за горадам, a потым падняліся на гару і спусціліся ў вялікую лагчыну. Раптам перад імі ўзнікла сажалка з вадою. Іфрыт зайшоў на сярэдзіну сажалкі і сказаў рыбаку:
    — Ідзі за мною!
    А потым іфрыт спыніўся і загадаў рыбаку закінуць сетку і лавіць рыбу. Рыбак убачыў у сажалцы рыбін рознага колеру: белых, чырвоных, блакітных і жоўтых і вельмі здзівіўся гэтаму. Ён закінуў сетку і выцягнуў чатыры рыбіны, усе яны былі рознага колеру. Рыбак абрадаваўся, а іфрыт сказаў яму:
    — Пайдзі з імі да султана і аддай іх, а ён дасць табе дастаткова, каб стаць багатым. I дзеля Алаха даруй мне: я не ведаю зараз праўдзівага шляху, так як прабыў тысячу васемсот гадоў у моры і пабачыў паверхню зямлі толькі ў гэтыя хвіліны.
    Іфрыт развітаўся з рыбаком і наказаў:
    He лаві тут рыбы болей аднаго разу ў дзень. — А потым дадаў: — He дай мне Алах сумаваць па табе.
    Ён ударыў нагою аб зямлю — і яна расступілася і паглынула яго. А рыбак пайшоў у горад, дзівячыся, што адбылося ў яго з іфрытам, і як гэта было.
    Дома рыбак напоўніў вадою тазік і пусціў туды рыбу, яна забілася ў вадзе. А потым паставіў таз на галаву і накіраваўся з ім у царскі палац, як наказваў яму іфрыт. Цар бясконца здзівіўся рыбе, якую прапанаваў яму рыбак, бо за ўсё жыццё ён не бачыў такой, падобнай гэтай па вобразу і выгляду.
    — Аддайце рыбу дзяўчыне-кухарцы, — сказаў султан. Ён хацеў паглядзець, як яна гатуе, бо толькі тры дні таму яна была падорана султану.
    Візір загадаў ёй пасмажыць рыбу і дадаў:
    — Цар кажа табе: “О слязінка, мы выпрабоўваем цябе, бо знаходзімся ў няпростых варунках. Пакажы нам сёння сваё майстэрства і ўменне гатаваць: султану прынеслі падарунак”.
    Рыбаку выдалі чатырыста дынараў. Ён схаваў іх у крысо халата і подбегам паспяшаў дамоў, не верачы, што гэта не сон. А потым купіў усё неабходнае для сям і, вясёлы і радасны ён прыйшоў да жонкі.
    Вось што здарылася з рыбаком. А з дзяўчынай адбылося наступнае. Яна ўзяла рыбу, пачысціла яе і прыладзіла скавародку на агні. I толькі рыба падрумянілася з аднаго боку і кухарка перавярнула яе на другі бок, як раптам сцяна кухні рассунулася. 3 яе выйпіла маладая жанчына з прыгожай постаццю, авальнымі шчокамі, дасканалымі рысамі твару і падведзенымі сурмою вачыма. На ёй была шаўковая хустка з блакітнымі махрамі, у вушах кольцы, на запясцях — па некалькі бранзалетак і на пальцах — пярсцёнкі з каштоўнымі камянямі. У руках яна трымала бамбукавую палачку. Жанчына пхнула палачкай у скавараду і сказала:
    	О рыбы, ці прытрымліваецеся вы дамовы?
    Убачыўшы гэта, кухарка абмерла. А жанчына паўтарыла сваё пытанне тройчы. Тады рыбіны ўзнялі галовы са скавародкі і выразна прамовілі.
    — Так, так! — і дадалі:
    Захочаш вярнуцца — вярнуся і я, Прыйсці пажадаеш — і я захачу.
    Калі ж ты пакінеш — пакіну і я.
    Што зробіш — і я тым табе адплачу.
    Жанчына перавярнула скавародку і знікла ў тым самым праёме, адкуль выйшла. А сцяна кухні сышлася, як было раней.
    Кухарка ледзь апамяталася і ўбачыла, што чатыры рыбіны згарэлі на чорнае вуголле. Яна ўскрыкнула:
    — 3 першага ж набегу паламалася яго кап’ё!* — і зноў упала непрытомная.
    У гэты час прыйшоў візір. Ён убачыў, што дзяўчына, як бяспамятная і выжыўшая з розуму бабуля, не адрознівае чацвярга ад суботы. Ён піхнуў яе нагой , і яна з плачам паведаміла візіру аб тым, што здарылася.
    Візір здзівіўся і сказаў:
    — Па праўдзе, гэта незвычайны выпадак!
    Па яго загадзе прывялі рыбака, візір накрычаў на старога і сказаў:
    — 0 рыбак, прынясі нам чатыры рыбіны, такія самыя, як ты прынёс!
    Рыбак пайшоў да сажалкі, закінуў сетку і зноў дастаў з яе чатыры рыбіны, падобныя да першых. Ён узяў іх і прынёс візіру, а той сказаў дзяўчыне-кухарцы:
    — Засмаж іх пры мне, каб я сваімі вачамі бачыў.
    Дзяўчына падрыхтавала рыбу, скавародку і кінула ў яе рыбін. Але толькі яны апынуліся на агні, як сцяна рассунулася — і з’явілася ў ранейшым выглядзе тая ж самая жанчына. У руках яна трымала палку, якою пхнула ў скавародку і сказала:
    — 0 рыбы, о рыбы, ці прытрымліваецеся вы даўнейшай дамовы?
    I раптам усе рыбіны ўзнялі галовы і прамовілі ранейшы верш:
    Захочаш вярнуцца — вярнуся і я, Прыйсці пажадаеш — і я захачу.
    Калі ж ты пакінеш пакінуія. Што зробіш і я тым табе адплачу.
    Капі рыбіны загаварылі, жанчына перавярнула палкай скавародку і знікла ў тым жа праеме, з якога выйшла. A сцяна зноў сышлася. Тады візір падняўся і ўсклікнуў:
    — Такую справу нельга хаваць ад цара!
    Ён пайшоў да цара і ўсё яму расказаў, што бачыў. Цар сказаў:
    — Я абавязкова павінен гэта пабачыць сваімі вачамі.
    Ён загадаў паклікаць рыбака і сказаў яму зноў прынесці чатырох рыбін. Рыбак у суправаджэнні варты пайшоў на сажалку і зараз жа прынёс яму рыбін. Цар даў рыбаку чатырыста дынараў, а візіру сказаў:
    — Станавіся і сам пасмаж рыбу пры мне!
    Візір адказаў:
    — Слухаю і падпарадкоўваюся.
    Ён падрыхтаваў рыбу, прыладзіў на агні скавародку і кінуў на яе рыбін. I раптам сцяна рассунулася і з яе выйшаў чорны раб, падобны да гары або да чалавека з племені Ад*. У руках у яго была галінка зялёнага дрэва. Раб сказаў пагрозлівым голасам:
    — О рыбы, о рыбы, ці прытрымліваецеся вы даўнейшай дамовы?
    А рыбіны прыўзнялі галовы са скавародкі і адказалі:
    — Так, так, мы яе памятаем:
    Захочаш вярнуцца — вярнуся і я, Прыйсці пажадаеш — і я захачу.
    Калі ж ты пакінеш — пакіну і я.
    Што зробіш — і я тым табе адплачу.
    Раб падышоў да скавародкі і перавярнуў яе галінкаю, a потым пайшоў туды, адкуль выйшаў.
    Візір з царом паглядзелі на рыбу і ўбачылі, што яна стала, як вуголле. Цар, здранцвеўшы, усклікнуў:
    — Аб гэтым нельга маўчаць, за гэтымі рыбамі, напэўна, скрываецца незвычайная справа!
    Ён загадаў прывесці рыбака і, калі той з’явіўся, спытаў:
    — Гора табе, адкуль гэтыя рыбіны?
    I рыбак адказаў:
    — 3 сажалкі, якая паміж чатырма гарамі, пад той гарой, што за тваім горадам.
    Тады цар зноў звярнуўся да рыбака і спытаўся:
    — У колькіх днях шляху?
    — Шлях на паўгадзіны, — адказваў рыбак.
    Цар зноў здзівіўся і загадаў сваёй свіце зараз жа выязджаць, а воінам — сядаць на коней.
    Рыбак ішоў наперадзе, праклінаючы іфрыта. Хутка ўсе спусціліся ў такую вялікую лагчыну, якой не бачылі ніколі. I султан, і войска моцна здзіўляліся гэтаму. Пасярод лагчыны яны ўбачылі сажалку, а ў сажалцы рыбу чатырох колераў: чырвоную, белую, жоўтую і блакітную. Цар спыніўся і запытаўся:
    — Ці бачыў хто-небудзь з вас гэту сажалку?
    Яны адказалі:
    — Ніколі, о цар часу, за ўсё наша жыццё.
    Цар запытаўся ў старэйшых людзей, а тыя адказвалі:
    — Мы ніколі ў жыцці не бачылі сажалкі на гэтым месцы.
    Тады цар усклікнуў:
    — Клянуся Алахам, я не вярнуся ў мой горад і не сяду на прастол майго царства, пакуль не даведаюся ўсяго аб гэтай сажалцы і аб рыбах!
    Ён загадаў людзям разбіць стан каля гэтых гор, а потым паклікаў візіра. Трэба сказаць, што візір быў разумным і дасведчаным.
    — Я надумаў адзін пайсці сёння ноччу і даведацца, што гэта за сажалка з незвычайнымі рыбамі. А ты сядай каля ўваходу ў маю палатку і адказвай эмірам, візірам, прыдворным, намеснікам і ўсім, хто будзе мяне пытацца: “Султан занядужаў і загадаў мне нікога да яго не ўпускаць”. I не гавары нікому аб маім намеры.
    Візір не мог пярэчыць цару.
    Потым цар перамяніў адзенне, падперазаўся мячом і рушыў у дарогу. Ён ішоў да самай раніцы і ўвесь дзень. Спёка знясіліла яго. Але ён ішоў і наступную ноч да раніцы. Нарэшце яму паказалася ўдалечыні нешта чорнае, і цар абрадаваўся: “Магчыма, я сустрэну каго-небудзь, хто раскажа мне аб гэтай сажалцы і рыбах!”
    Хутка ён убачыў палац, збудаваны з чорнага каменю і абкладзены жалезам. Адна палавіна варот была адчынена, а другая — зачыненая. Цар, абрадаваны, спыніўся перад варотамі і нягучна пастукаўся. Але яму ніхто не адказаў. Тады ён мацней пагрукаў у другі і ў трэці раз, але зноў не пачуў адказу. Пасля гэтага ён страшным ударам грымнуў у
    вароты, аднак адказу не было. “Палац, мусіць, пусты”, — сказаў сабе цар і прайшоў праз вароты палаца да порціка.
    — 0 жыхары палаца, тут чужаземец і вандроўнік! Ці няма ў вас чаго паесці? — крыкнуў цар.
    Тройчы ён паўтарыў гэтыя словы, але тройчы не пачуў адказу. Тады ён, умацаваўшы сваё сэрца мужнасцю, прайшоў з порціка ў сярэдзіну палаца. Але і там нікога не было, хаця палац быў увабраны шоўкам, дыванамі і фіранкамі, апушчанымі на вокнах. Пасярод яго знаходзіўся двор з чатырма ўзвышэннямі, каменнай лавачкай і фантанам з вадаёмам, над якім стаялі чатыры львы з чырвонага золата. 3 іх пашчаў лілася вада, а навокал ляталі птушкі і не маглі падняцца вышэй залатой сеткі, якая акрывала зверху палац.
    Цар нікога не ўбачыў, ад гэтага ён здзівіўся і нямала засмуціўся: яму не было ў каго запытацца пра сажалку і рыб, пра горы і гэты палац. У задуменні ён прысеў каля дзвярэй, як раптам пачуў стогн, які, здавалася, ішоў з самага самотнага сэрца, і голас прамаўляў нараспеў:
    Калі я скрыў, чым даражыў, то сэрца бушавала, Калі бяссонніца вачам спачыну не давала,
    Я страсць, што вырасла ўва мне, паклікаў і сказаў: “He пакідай мяне ў жывых, забі, як сталь кінжала.
    He дай, каб я тут доўга гараваў!”
    Калі султан пачуў гэты стогн, ён падняўся і пайшоў на голас і апынуўся перад заслонай над дзвярыма пакоя. Цар падняў яе і ўбачыў юнака, што сядзеў на ложы, якое ўзвышалася ад зямлі на локаць. Гэта быў прыгожы юнак, з тонкім станам, высокім ілбом, румянымі шчокамі і невялікай радзімкай на адной з іх.
    Цар абрадаваўся і прывітаў юнака. Юнак сядзеў апрануты ў шаўковы кафтан, расшыты егіпецкім золатам. На галаве яго быў вянец, упрыгожаны каштоўнасцямі. Але ўсё-такі з выгляду юнак быў самотным.