Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
Я вельмі быў здзіўлены яе словам. Падзякаваўшы за выратаванне, я адказаў ёй:
— Я не дазваляю табе забіваць маіх братоў!
I расказаў ёй усё, ад пачатку да канца, што ў мяне з імі адбылося. Яна выслухала мяне і зноў сказала:
— Сёння ноччу я злятаю да іх, патаплю карабель, а саміх — заб’ю.
— Заклінаю цябе Алахам, не рабі гэтага! — пачаў я прасіць яе. — Мудрыя людзі кажуць: дастаткова са злачынцы і таго, што ён сам учыніў. Як бы ні было, але яны мае браты.
— Я абавязкова павінна іх забіць, — запярэчыла іфрытка.
Я доўга адгаворваў і ўпрошваў яе. I тады яна аднесла мяне дамоў. Я выкапаў схаваныя грошы і адчыніў лаўку. A ўвечары, калі я вярнуўся дахаты, то знайшоў навязаных у сваімдварыдвухгэтых сабак. Згледзеўшы мяне, яныўсталі, учапіліся за мяне і заплакалі.
He паспеў я азірнуцца, як мая жонка сказала:
— Гэта твае браты.
— А хто ператварыў іх у сабак? — запытаўся я.
I яна адказала:
— Я паслала па маю сястру, і гэта зрабіла яна. Яны вызваляцца не раней чым праз дзесяць гадоў.
I вось я пайшоў да сястры, каб яна вызваліла маіх братоў, бо ўжо мінула дзесяць гадоў. Тут я ўбачыў гэтага купца, які мне расказаў, што з ім здарылася. I мне захацелася застацца і паглядзець, што ў цябе з ім будзе далей.
—Гэта дзіўная і незвычайная гісторыя, і я дару табе трэцюю частку крыві гэтага купца і яго правіннасці, — сказаў джын.
Тады трэці стары, гаспадар мула, сказаў:
— Я раскажу табе гісторыю яшчэ больш дзіўную, а ты, о джын, падары мне астатнюю яго кроў і правіннасць.
— Добра, — адказаў джын.
АПОВЯД ТРЭЦЯГА СТАРЦА
— О султан* і галава ўсіх джынаў, — пачаў стары, — ведай, што гэты мул быў маёй жонкай. Я адправіўся ў падарожжа і адсутнічаў цэлы год, а калі вярнуўся ноччу дамоў, то ўбачыў, што мая жонка мне здраджвае. Жонка заўважыла мяне і хутчэй узяла збан з вадою, нешта прамовіла над ім і пырснула на мяне гэтай вадой, сказаўшы:
— Змяні свой вобраз і прымі вобраз сабакі!
У тое ж імгненне я стаў сабакам, а яна прагнала мяне з дому. Я выйшаў за вароты, доўга хадзіў, пакуль не прыблукаў да лаўкі мясніка. Там я пачаў падбіраць і есці косткі. Калі мяснік гэта заўважыў, ён забраў мяне да сябе ў дом. Яго ж дачка, убачыўшы мяне ў доме, затуліла твар і ўсклікнула:
— Ты прыводзіш мужчыну да нас у дом!
— Дзе ж гэты мужчына? — запытаўся яе бацька.
Гэты сабака — мужчына, якога зачаравала ягоная жонка, і я магу яго вызваліць.
Пачуўшы гэта, мяснік папрасіў:
Заклінаю цябе Алахам, дачка мая, вызвалі яго!
I яна ўзяла збан з вадою, пашаптала непіта над ім і пырснула на мяне, сказаўшы:
—Перамяні гэты вобраз на твой ранейшы!
I я ператварыўся зноў у чалавека. Я пацалаваў дзяўчыне руку і сказаў:
Я хачу, каб ты зачаравала маю жонку, як гэта яна зрабіла са мною.
Дзяўчына дала мне вады і навучыла:
— Калітвая жонка будзе спаць, пырсні на яе гэтай вадой і скажы, што хочаш, — яна стане тым, чым ты пажадаеш.
Я ўзяў ваду, прыйшоў дамоў, і калі жонка спала, я пырснуў на яе гэтай вадой і сказаў:
— Пакінь свой вобраз і прымі вобраз мула!
У тое ж імгненне яна стала мулам, тым самым, якога ты зараз бачыш, о султан і вочы джынаў.
Джын запытаўся ў мула:
— Гэта праўда?
Мул затрос галавою і загаварыў знакамі, што азначалі: “Так, клянуся Алахам, гэта сапраўды адбылося са мною”.
I здзіўлены джын падарыў трэцяму старому трэцюю частку крыві купца...
Але тут заспела Шахразаду раніца, і яна спыніла дазволены расказ.
А сястра яе сказала:
— О сястра, які цікавы твой расказ, і салодкі, і добры, і пяпгчотны.
Шахразада адказала:
— Куды яму да таго, аб чым я раскажу вам у наступную ноч, калі буду жыць і цар злітуецца нада мною.
— Клянуся Алахам, — усклікнуў цар, — я не заб’ю яе, пакуль не пачую ўсю яе аповесць, бо надта дзіўная і цікавая яна!
Трэцяя ноч
I калі надышла трэцяя ноч*, Дуньязада сказала:
— О сястра, закончы свой расказ.
Шахразада прамовіла:
— 3 любоўю і ахвотай! Стала мне вядома, о шчаслівы цар, што трэці стары расказаў джыну яшчэ болып дзіўную гісторыю, чым дзве ранейшыя. I джын, перапоўнены здзіўленнем, сказаў:
— Дару табе астатнюю правіну купца і адпускаю яго.
Купец звярнуўся да старых і падзякаваў ім. Яны ж павіншавалі яго з выратаваннем, і кожны вярнуўся ў сваю краіну.
— Аднак гэта не так дзіўна, чым казка пра рыбака.
— А як гэта было? — спытаўся цар.
' Далей наступленне новай ночы ў тэксце не ўказваецца.
КАЗКА ПРА РЫБАКА
— Дайшло да мяне, о шчаслівы цар, — сказала Шахразада, — што быў адзін рыбак, састарэлы чалавек, які меў жонку і траіх дзяцей. I жылі яны ў нястачы. Стары рыбак кожны дзень закідваў сваю сетку чатыры разы, і не болып, і не менш. Аднойчы апоўдні прыйшоў ён на бераг мора і, як звычайна, закінуў сетку. А калі пачаў яе выцягваць, то адчуў, што сетка пацяжэла. Ён спрабаваў яе выцягнуць, але не змог. I тады ён, навязаўшы на кол адзін край сеткі, распрануўся і пачаў ныраць вакол яе, пакуль раз за разам не выцягнуў усю на бераг. Абрадаваны рыбак стаў аглядаць сетку, але знайшоў у ёй толькі мёртвага асла, які парваў ягоныя снасці.
— Вось дзіва, — падумаў рыбак. — Я ўжо шмат гадоў лаўлю тут рыбу, але ні разу мне ў сетку не трапляўся асёл.
Рыбак засмуціўся і сказаў:
— Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! На праўду, гэта дзіўны харч! — А потым сумна прамовіў:
О той, хто век пражыў здабычай харчавання, He мае сытасці ад гэтага старання.
Рыбак неяк падладзіў сетку і яшчэ раз закінуў яе ў мора: — Калі Алах захоча, мне абавязкова пашанцуе!
Ён чакаў, пакуль сетка апусціцца ў ваду і ўсталюецца. А потым зноў паспрабаваў яе дастаць. Але сетка бьіла яшчэ цяжэйшай, чым у першы раз. Нарэшце рыбак выцягнуў яе на бераг, разгарнуў і знайшоў толькі чарапкі, кавалкі шкла і косткі.
— Гора мне! — закрычаў рыбак. — Здаецца, у моры падохла ўся рыба. Закіну сетку яшчэ раз, і калі нічога не злаўлю, давядзецца мне вярнуцца дамоў з пустымі рукамі. — А потым сказаў:
I вось твой лёс — не звяжа, не развяжа, He вызваліць пяро, і надпіс не раскажа.
I ён зноў закінуў сетку ў мора. Счакаўшы, ён пачаў яе выцягваць. Але сетка была яшчэ болып цяжкай і яшчэ мацней зачапілася. Рыбак падумаў, што нарэшце яму
трапілася шмат рыбы. Ён шчыраваў над сеткай, пакуль не выцягнуў на сушу. Але знайшоў на гэты раз вялікі збан, напоўнены пяском і глеем. Стары рыбак моцна засмуціўся і сказаў:
О лёс! Мне смутку твайго годзе!
Счакай, не насылаіі бяды!
За працу ты мяне не ўзнагародзіў, He даў мне долі ў сталыя гады!
Прыйшоў, каб атрымаць сваю я ўдачу, Але нічога, бачу, не займець.
I, зноўку, невук, я над лёсам плачу! Калі ўжо мудрасць падаруе смерць?!
Потым ён выкінуў збан, вычысціў снасці і, папрасіўшы прабачэння ў Алаха, вярнуўся да мора і закінуў сетку — у апошні раз. Яна так моцна заблыталася і зачапілася, што рыбак усклікнуў:
— Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха!
Ён распрануўся і доўга ныраў, пакуль не выцягнуў снасці на бераг. Тады рыбак пабачыў, што яму трапіўся на гэты раз збан з жоўтай медзі, нечым напоўнены. Збан аказаўся запячатаным свінцом, на якім быў адбітак пярсцёнка пана нашага Сулеймана ібн Дауда*, — мір з імі абодвума! Рыбак абрадаваўся:
— Я прадам збан на рынку меднікаў, ён каштуе дзесяць дынараў золатам!
Збан быў цяжкім і шчыльна зачыненым. Рыбаку захацелася паглядзець, што ў ім. Сарваўшы нажом пячатку, стары патрос збан і паклаў яго на зямлю. I раптам са збана пайшоў дым, які падняўся да воблакаў, а потым папоўз па зямлі. А калі дым выйшаў увесь, то сабраўся, сціснуўся і ператварыўся ў іфрыта, галава якога даставала да воблака, а ногі стаялі на зямлі. Галава іфрыта нагадвала купал, рукі былі — як вілы, ногі — як мачты, рот — нібыта пячора, зубы — нібы камяні, ноздры — быццам трубы, а вочы — што дзве свяцільні. А сам ён быў змрочны і брыдкі.
У рыбака затрымцелі калені, ад страху застукалі зубы і перасохла ў роце. Ён не бачыў перад сабой дарогі. А іфрыт раптам ускрыкнуў:
— Няма бога, акрамя Алаха, Сулейман — прарок Алаха!
Потым ён закрычаў:
— О прарок Алаха, не забівай мяне! Я не стану больш пярэчыць твайму слову і не аслухаюся тваёй волі!
Рыбак сказаў яму:
— О марыд, ты кажаш: “Сулейман — прарок Алаха”, a Сулейман тысяча васемсот гадоў, як памёр. Мы жывём у апошнія часы перад канцом свету. Якая твая гісторыя, і што з табою адбылося, чаму ты знаходзіўся ў гэтым збане?
Пачуўшы словы рыбака, марыд усклікнуў:
— Няма бога, акрамя Алаха! Радуйся, о рыбак!
— Чым жа ты мяне парадуеш? — запытаўся той.
А іфрыт адказаў:
— Тым, што я прыкончу цябе ў гэтае ж імгненне самай злой смерцю.
— За такую вестку, о начальнік іфрытаў, ты заслугоўваеш страціць абарону Алаха! — закрычаў рыбак. — О пракляты, за што ты забіваеш мяне і навошта табе маё жыццё? Я вызваліў цябе, паратаваў з дна мора!
— Кажы, якою смерцю хочаш памерці і якою караю быць пакараным!
Рыбак зноў усклікнуў:
— У чым мой грэх і за што ты мне гэтак дзякуеш?
— Паслухай маю гісторыю, рыбак, — сказаў іфрыт.
— Расказвай хутчэй, a то мяне ўжо пакідае душа!
— Ведай, о рыбак, — сказаў іфрыт, — што я адзін з джынаў-вераадступнікаў. Мы аслухаліся Сулеймана, сына Дауда. Сулейман паслаў па мяне свайго візіра, Асафа ібн Барахію, і ён прывёў мяне сілком, у прыніжэнні, да цара. Сулейман заклікаў на дапамогу Алаха і прапанаваў мне прыняць сапраўдную веру і быць пад яго ўладай. Але я адмовіўся. Тады ён загадаў прынесці гэты збан і зняволіў мяне ў ім. А збан запячатаў свінцом, на якім адбіў найвялікшае з імён Алаха. А потым па яго загадзе джыны панеслі мяне і кінулі пасярод мора. Я праляжаў на марскім дне сто гадоў і сказаў: “Таму, хто вызваліць мяне, я дам шмат грошай”. Але ніхто не вызваліў мяне. Калі мінула
яшчэ сто гадоў, я сказаў: “Таму, хто вызваліць мяне, я выканаю ўсе жаданні”. Але зноўку ніхто не вызваліў мяне. Прайшло яшчэ пяцьсот гадоў, і я сказаў: “Таму, хто мяне вызваліць, я адкрыю ўсе скарбы зямлі”. Але я праляжаў у збане яшчэ тысячу гадоў, і ніхто мяне не вызваліў. Тады я раззлаваўся і сказаў сам сабе: “Усякага, хто мяне вызваліць, я заб’ю і дам яму выбраць, якою смерцю памерці”. I вось ты вызваліў мяне — выбірай жа, як табе памерці.
Калі рыбак выслухаў іфрыта, ён моцна заплакаў і сказаў:
— Злітуйся нада мною за тое, што я вызваліў цябе са дна! — Таму я і хачу цябе забіць за тое, што ты мяне вызваліў. I рыбак сказаў: