Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
Вартаўнік прыйшоў на крык і ўбачыў: хрысціянін стаіць каленямі на мусульманіну і бязлітасна б’е яго.
— Што здарылася? — запытаўся вартаўнік.
— Ён хацеў сцягнуць мой турбан, — адказаў хрысціянін.
— Падыміся, пакінь яго, — загадаў вартаўнік. Апотым нахіліўся да гарбуна і ўбачыў, што той мёртвы. — Клянуся Алахам, хрысціянін забівае мусульманіна! — усклікнуў ён.
Затым вартаўнік схапіў хрысціяніна і, звязаўшы яму рукі, прывёўудом валі*. Хрысціянін жа ўсю дарогу гаварыў сабе: “0 месія*, о дзева, як гэта я забіў яго, і як гэта ён раптоўна памёр ад аднаго ўдару!” Хмель у імгненне знік, і прыйшоў роздум.
Маклер-хрысціянін і гарбун да раніцы прабылі ў доме валі. А на раніцу прыйшоў валі і загадаў павесіць забойцу. Для хрысціяніна зрабілі шыбеніцу, падвялі яго пад яе, і кат накінуў яму на шыю вяроўку.
Кат ужо сабраўся павесіць хрысціяніна, як раптам наглядчык праціснуўся скрозь натоўп і ўбачыў хрысціяніна, якога вешаюць. Ён расштурхаў людзей і крыкнуў кату:
— He трэба, гэта я забіў яго.
— За што ж ты яго забіў? — спытаўся валі ў наглядчыка.
I той адказаў:
— Учора ўвечары я ўбачыў, што ён залез да мяне праз комін і пакраў мае прыпасы. Тады я стукнуў яго малатком у грудзі, і ён памёр. Я аднёс цела на рынак і пакінуў яго каля лаўкі. — I ён усклікнуў: — Мала таго, што я забіў
мусульманіна, то праз мяне зараз загіне і хрысціянін! He вешай нікога, акрамя мяне!
Валі, пачуўшы гэта, адпусціў маклера-хрысціяніна і сказаў кату:
— Павесь гэтага, згодна з яго жаданнем.
Кат зняў вяроўку з шыі хрысціяніна і накінуў яе на шыю наглядчыка. Кат ужо хацеў павесіць яго, як раптам лекаряўрэй выйшаў з натоўпу і закрычаў людзям і кату:
— He трэба! Гэта я адзін забіў яго ўчора вечарам. Я знаходзіўся дома, калі да нас пагрукалі ў вароты мужчына і жанчына. 3 імі быў гэты гарбун — хворы. Яны далі маёй нявольніцы чвэрць дынара, каб яна паклікала мяне, а самі ўнеслі гарбуна ў дом і, пакінуўшы яго на прыступках, пайшлі. Я спусціўся, каб агледзець хворага, і ў цемры натыкнуўся на яго. Ён упаў з лесвіцы і на месцы памёр. Тады мы з жонкай усцягнулі цела на дах суседняга дома і апусцілі гарбуна, мёртвага, у комін наглядчыка. Калі наглядчык прыйшоў і ўбачыў гарбуна ў сваім доме, то падумаў, што гэта злодзей, і ўдарыў яго малатком. Гарбун паваліўся, a наглядчык падумаў, што забіў яго. Годзе з мяне таго, што няўзнак забіў мусульманіна, не хачу свядома браць на сваю душу грэх за смерць яшчэ аднаго мусульманіна!
Пачуўшы словы яўрэя, валі сказаў кату:
— Адпусці наглядчыка і павесь яўрэя.
Кат узяў яўрэя, накінуў яму на шыю вяроўку, як раптам кравец выйшаў з натоўпу і крыкнуў:
— He трэба! Яго забіў не хто іншы, як я! Я ўдзень гуляў, а ўвечары, ідучы дамоў, пабачыў гэтага п’янага гарбуна. Ён іграў на бубне і спяваў песні. Я запрасіў яго да сябе і прывёў у дом. Мы купілі рыбы, і калі вячэралі, мая жонка паклала гарбуну ў рот кавалак рыбы. Але костка стала яму поперак горла — і ён на месцы памёр. А мы з жонкай, каб пазбавіцца, прынеслі яго ў дом лекара-яўрэя. Служанцы мы далі чвэрць дынара і сказалі, што просім лекара спусціцца і агледзець хворага. Яна пайшла да гаспадара, а я ўнёс гарбуна ў дом і пакінуў яго на лесвіцы. Потым мы з жонкай хуценька пайшлі адгэтуль. I вось, калі яўрэй ішоў і спатыкнуўся аб гарбуна, то вырашыў, што ён забіў яго.
I кравец запытаўся ў яўрэя:
— Праўда?
Той адказаў:
— Так.
Тады кравец звярнуўся да валі:
— Адпусці яўрэя і павесь мяне.
Пачуўшы ўсё гэта, валі здзівіўся таму, што адбылося з гарбуном:
— Сапраўды, такі выпадак запісваюць у кнігах! — A потым ён сказаў кату: — Адпусці яўрэя і павесь краўца, па яго прызнанні.
Кат падвёў краўца да шыбеніцы і сказаў:
— Мы стаміліся — аднаго падводзім, другога падводзім, а нікога не вешаюць, — і накінуў вяроўку на яго шыю,
— Вось што было з краўцом, лекарам-яўрэем, наглядчыкам і хрысціянінам. А што пра гарбуна, то ён, кажуць, быў шутом у султана. I султан любіў яго. Але калі гарбун напіўся, а гэта з ім здаралася, і прападаў гэту ноч і наступны дзень да апоўдня, султан запытаўся пра яго. Яму адказалі:
— О ўладар, яго прынеслі да валі мёртвага. I валі загадаў павесіць яго забойцу. Калі таго сабраліся вешаць, з’явіўся другі забойца, і трэці, і ўсе яны казалі: “Я адзін забіў яго”. Кожны расказваў валі прычыну забойства.
Султан паклікаў вартаўніка пры варотах і загадаў:
— Схадзі да валі і прывядзі іх усіх да мяне.
Вартаўнік прыйшоў, калі кат якраз збіраўся вешаць краўца.
— He трэба! — крыкнуў ён кату і сказаў, што загадаў султан.
Ён забраў з сабою гарбуна, якога неслі кравец, яўрэй, наглядчык, хрысціянін, — і ўсіх прывёў да цара. Валі, з’явіўшыся на вочы султана, пацалаваў перад ім зямлю і расказаў, што здарылася.
Цар выслухаў яго і здзівіўся, ён загадаў запісаць гэта залатымі чарніламі.
— Ці чулі вы што-небудзь больш дзіўнае, чым гісторыя гэтага гарбуна? — запытаўся ён у прысутных.
Тады выступіў уперад хрысціянін і сказаў:
— 0 цар, калі дазволіш, я раскажу, што здарылася са мною, і гэта яшчэ больш дзіўная і незвычайная прыгода, чым выпадак з гарбуном.
— Раскажы нам, штотьі хочаш, — дазволіў цар.
АПОВЯД ХРЫСЦІЯНІНА
— 0 цар часу, — пачаў хрысціянін, — я прыйшоў у тваю краіну з таварамі, а месца майго нараджэння — Каір. Мой бацька быў маклерам, а пасля яго смерці стаў маклерам я. Аднойчы я сустрэўся з прыгожым юнаком, які быў апрануты ў дарагое адзенне. Ён прывітаў мяне і пажадаў міру. А потым разгарнуў хусцінку, у якой быў кунжут4, і запытаўся:
— Колькі каштуе ардзеб вось гэтага?
— Сто дзірхемаў, — адказаў я.
Юнак сказаў:
— Вазьмі грузчыкаў і мярылыпчыкаў і выпраўляйся да Брамы Перамогі* ў хан аль-Джавалі* — ты знойдзеш мяне там.
Ён пакінуў мне хусцінку з узорам тавару. Я абышоў пакупнікоў, дамовіўся з імі — і кожны ардзеб мне даў прыбытак па дваццаць дзірхемаў. Потым з чатырма грузчыкамі я прыехаў на пастаялы двор, дзе мяне ўжо чакаў мой знаёмы. Ён адчыніў кладоўку, і мы перамералі зерне. Яго аказалася пяцьдзесят ардзебаў*, на пяць тысяч дзірхемаў.
— Табе за пасрэдніцтва ад мяне дзесяць дзірхемаў за ардзеб, — сказаў юнак. — Прадай кунжут і пакінь мне чатыры тысячы пяцьсот дзірхемаў. Грошы няхай застаюцца пакуль у цябе, а калі я закончу прадаваць усе свае тавары, то прыеду і забяру іх.
Я пагадзіўся, пацалаваў яму руку, і мы развіталіся. У гэты дзень я зарабіў тысячу дзірхемаў.
Юнак адсутнічаў месяц, а потым прыйшоў і запытаўся:
— Дзе мае грошы?
Я падняўся, прывітаў яго і прапанаваў чаго-небудзь паесці. Але ён адмовіўся і сказаў:
— Падрыхтуй грошы, я прыйду і вазьму іх у цябе, — і пайшоў.
Я падрыхтаваў яму грошы, але ён не прыходзіў цэлы месяц. Мне падумалася:
— Гэта вялікай дабрыні чалавек.
Праз месяц ён прыехаў на муле, быў апрануты ў багатае адзенне, твар яго з румянымі шчокамі нагадваў месяц у час поўні.
Убачыўшы яго, я падняўся першым, пацалаваў яму руку і запытаўся:
— 0 пане, ці не забярэш ты свае грошы?
А ён адказаў:
— Навошта спяшацца? Я закончу свае справы і вазьму іх у цябе, — і зноў пайшоў.
А я ўсклікнуў:
— Клянуся Алахам, калі ён з’явіцца ў наступны раз, я абавязкова пачастую яго, бо я гандляваў на яго дзірхемы і займеў праз іх вялікія грошы!
А калі надышоў канец года, юнак прыехаў, і на ім была яшчэ больш раскошная адзежа. Я стаў запрашаць яго зайсці да мяне і адведаць пачастункаў.
Юнак сказаў:
— 3 адной умовай: каб грошы, якія ты патраціш на пачастунак, былі ўзяты з маіх, якія ў цябе.
Я не пярэчыў, а паспяшаўся падрыхтаваць самую лепшую ежу і прысмакі і прынёс яму:
— У імя Алаха!
Юнак падышоў да стала і пачаў есці леваю рукою*. Я гэтаму здзівіўся. А калі мы закончылі, я абмыў яго руку і падаў ручнік, і мы селі гутарыць.
Я запытаўся:
— Пане мой, аблегчы мой клопат: чаму ты еў левай рукой? Можа, у цябе на правай руцэ нешта баліць?
У адказ на гэта юнак сказаў:
Аб тым, што на душы ляжыць, мой сябар, не распытвай, Бо ўскрыецца вялікі боль, што сцішаны малітвай.
He па сваім жаданні я з каханаю расстаўся — Няўмольны лёс нас разлучыў! I болей не пытайся.
Ён выцягнуў руку з рукава, і раптам я ўбачыў — кісць* яе адсечана па запясце. Я здзівіўся гэтаму, а юнак сказаў:
— He здзіўляйся і не думай, што я еў левай рукой з фанабэрыі. А на тое, што ў мяне адсечана рука, ёсць асаблівая прычына.
— А што ж гэтаму прычынай? — спытаў я.
I юнак адказаў:
— Ведай, што я родам з Багдада, і мой бацька там быў у пашане і славе. Калі я стаў дарослым, то пачуў цікавыя расказы вандроўнікаў, падарожнікаў і купцоў пра егіпецкія краі. Гэта запала мне ў сэрца. Калі бацькі не стала, я ўзяў многа тавару і паехаў з Багдада. Алах спрыяў мне, і вось я ўступіў у гэты горад.
А потым ён заплакаў і прамовіў:
Падчас сляпы абыдзе і міне канавьі, Куды, бы ў пастку, уляціць відушчы.
Пазбегне дурань часам дрэннай славы, I трапіць мудры ў сетку слоў хітрушчых.
Сумленнаму даецца працай хлеб надзённы, Занятак грахаводніка — найбольш карысны...
Як чалавеку жыць — і добра, і законна? Вяршыць, што лёсам суджана ўсёісным!
Я дабраўся да Каіра, пакінуў свой тавар у хане Масрура і вырашыў адпачыць з дарогі. А раніцай я распакаваў цюк з тканінамі і сказаў сабе: “Трэба прайсціся па рынках і паглядзець, як ідзе гандаль”.
Я ўзяў частку тканін і разам са слугою накіраваўся на бліжэйшы рынак. Маклеры ўжо ведалі аб маім прыбыцці ў горад, яны сустрэлі мяне, узялі тканіны і пачалі іх прапаноўваць. Але за мой тавар пакупнікі не давалі нават той цаны, за якую я набываў яго. Я засмуціўся. I стараста маклераў даў мне параду:
— Зрабі так, як іншыя купцы: аддай свае тканіны ў доўг на некалькі месяцаў. Ты будзеш атрымліваць грошы кожны чацвер і панядзелак і нажывеш на кожны дзірхем два дзірхемы. У цябе будзе вольны час, і ты паглядзіш Каір і Ніл.
— Гэта правільная думка! — сказаў я і ў гэты ж дзень запрасіў маклераў у хан, аддаў ім тканіны, запісаў грошы, якія яны павінны будуць мне вярнуць за тавар. Гэты запіс я аддаў мянялу* і ўзяў у яго распіску. Так навучыў мяне стараста.
Цяпер я меў даволі вольнага часу, жыў сабе ў задавальненне, снедаючы штодзень з кубкам віна і прысмакамі. Наступіў месяц, калі я павінен атрымліваць грошы. Кожны чацвер і панядзелак я прыходзіў на рынак, сядаў каля лавак купцоў, а мяняла і пісары прыносілі мне грошы. Я пералічваў іх, запячатваў у кашалькі і вяртаўся ў хан.