Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
Дакуль мяне ты будзеш пазбягаць?
Даволі мне таго, што ў сэрцы — страсці раны.
Ах, з-за адной цябе разлукі не суняць. Навошта? Вораг наш даўно ўжо пакараны!
I яна зноў заплакала:
— Пане мой, пагавары са мной!
Цар панізіў голас і коснаязыка загаварыў на мове чорных. Ён сказаў:
— Ах, няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага!
Пачуўшы яго словы, жанчына ўскрыкнула ад радасці і страціла прытомнасць. Апотым, апрытомнеўшы, сказала:
— 0 пане мой, гэта праўда?
Цар аслабіў голас і адказваў:
— 0 праклятая, хіба ты заслугоўваеш, каб з табой хтонебудзь размаўляў?
— А чаму ж не? — спыталася яна.
— А таму што ты ўвесь дзень катуеш свайго мужа, а ён крычыць і не дае мне спаць, з вечара да раніцы праклінаючы цябе, — сказаў цар. — Ён мяне патурбаваў крьікамі і пашкодзіў мне. Калі б не гэта, то я ўжо даўно выздаравеў бы. Вось што перашкаджала мне адказваць табе.
— 3 твайго дазволу я вызвалю яго, — сказала жанчына.
I цар загадаў:
— Вызвалі і дай нам адпачынак!
— Слухаю і падпарадкоўваюся, — адказала яна і пакінула грабніцу.
Чараўніца ўзяла кубак з вадою, прагаварыла нешта над ім, і па вадзе пайшлі бурбалкі, а потым яна пачала кіпець, нібыта на агні. Жанчына абпырскала юнака гэтай вадой і сказала:
— Заклінаю цябе тым, што я прамовіла: калі ты стаў такім ад майго чараўніцтва і хітрасці, то змяні гэты вобраз на свой ранейшы!
Раптам юнак устрапянуўся і ўстаў на ногі. Ён абрадаваўся свайму вызваленню і ўсклікнуў:
— Сведчу, што няма бога, акрамя Алаха, і Мухамед — пасланнік Алаха, няхай благаславіць і прывітае яго Алах!
А яна закрычала на яго:
— Ідзі і не вяртайся сюды, іначай я цябе заб’ю!
Юнак пайшоў, а жанчына вярнулася пад купал.
— О гаспадар і пан мой, выйдзі да мяне, каб я пабачыла твой прыгожы вобраз.
I цар адказаў ёй слабым голасам:
— Што ты зрабіла? Ты пазбавіла мяне ад галіны, але не пазбавіла ад кораня!
— 0 мой пане, о мой каханы, — сказала яна, — а што ж ёсць корань?
— Гора табе, праклятая! Корань — жыхары гэтага горада чатырох астравоў! Кожную ноч апоўначы рыбы ўздымаюць галовы і моляць аб дапамозе, і праклінаюць мяне і цябе, — адказаў цар. — Вось прычына, якая перашкаджае мне выздаравець. Хутчэй іх вызвалі і вяртайся да мяне, вазьмі мяне за рукі, бо я чую, як здароўе ўжо ідзе да мяне.
Калі жанчына пачула словы цара (а яна думала, што гэта раб), яна моцна абрадавалася і ўсклікнула:
— 0 пане мой, твой загад на галаве маёй і на вачах*!
Радасная, яна пабегла да сажалкі, зачэрпнула адтуль крыху вады, прагаварыла над ёю незразумелыя словы — і рыбы заскакалі, узнялі галовы — і ў тое ж імгненне выйшлі людзі. Чары пакінулі горад, яго жыхары, як нічога не здарылася, прыняліся за сваё рамяство, і астравы зрабіліся ранейшымі.
Пасля гэтага жанчына-чараўніца паспяшалася да цара і сказала яму:
— О каханы, падай мне сваю высакародную руку і падыміся.
Цар адказваў ёй ледзь чутна:
— Падыдзі да мяне бліжэй!
А калі яна наблізілася, ён узняў меч і ўдарыў яе ў грудзі, і меч выйшаў з яе спіны. Потым цар выйшаў з-пад купала, убачыў пазбаўленага чараў юнака і павіншаваў яго з выратаваннем. I юнак пацалаваў яму руку і дзякаваў яму.
Цар запытаўся:
— Застанешся жыць у сваім горадзе ці пойдзеш са мною ў мой горад?
— О цар нашага часу, — адказваў юнак, — а ці ведаеш ты, якая адлегласць паміж маім і тваім горадам?
— Два з паловаю дні шляху, — адказаў цар.
I юнак усклікнуў:
— 0 цар, калі ты спіш — прачніся! Ад цябе да твайго горада цэлы год шляху для падарожнага, які спяшаецца. Ты прайшоў яго за два дні з паловаю, бо горад быў зачараваны. А я, цар, не пакіну цябе ні на імгненне вока.
Цар абрадаваўся і ўсклікнуў:
— Слава Алаху, які з вялікай ласкі паслаў мне цябе! Ты мой адзіны сын, так як я за ўсё жыццё не меў дзіцяці.
Яны абняліся, а потым прыйшлі ў палац зачараванага юнака. Ён загадаў вяльможам збірацца ў дарогу. Праз дзесяць дзён юнак рушыў у шлях разам з султанам, які ўжо моцна сумаваў па сваім горадзе. Разам з імі паехалі пяцьдзесят нявольнікаў і вялікія падарункі. Безупынна, дзень і ноч, яны падарожнічалі на працягу года, Алах апекаваўся імі ў дарозе. I вось яны дабраліся да горада і адправілі пасланца звясціць візіра аб шчаслівым прыбыцці султана. Візір і войска, якіх ужо пакінула надзея на вяртанне султана, з радасцю рушылі насустрач і, наблізіўшыся, цалавалі перад ім зямлю і віталі.
Цар сеў на свой прастол, а потым расказаў візіру пра ўсё, што адбылося з ім і з юнаком.
Султан узнагародзіў многіх людзей і загадаў візіру:
— Паклікаць да мяне рыбака, які прынёс нам рыбін!
Рыбака, які быў прычынаю вызвалення зачараваных жыхароў горада, прывялі, цар узнагародзіў яго і распытаў, як той жыве і ці ёсць у яго дзеці. Рыбак сказаў, што ён мае дзвюх дачок і сына. Цар загадаў прывесці іх і ажаніўся з адной, а другую аддаў у жонкі юнаку. Сына рыбака ён зрабіў скарбнікам.
Потым цар прызначыў візіра султанам і адаслаў яго ў горад юнака, гэта значыць на чорныя астравы. Разам з ім адправілі тых пяцьдзесят нявольнікаў, што прыйшлі з царом і юнаком. Візір атрымаў ад цара ўзнагароды для ўсіх эміраў, пацалаваў яму руку і ў той жа час рушыў у шлях. A цар і юнак засталіся жыць тут.
Што да рыбака, то ён стаў самым багатым чалавекам па сваім часе, а яго дочкі былі жонкамі цароў, пакуль не прыйшла да іх смерць.
КАЗКА ПРА ГАРБУНА
А калі надышла наступная ноч, Шахразада сказала:
— Дайшло да мяне, о шчаслівы цар, што быў у даўнейшыя часы і мінулыя стагоддзі ў адным кітайскім горадзе кравец, шырокі на руку і аматар гулянак і забаў. Ён выходзіў на гулянне часам разам са сваёй жонкай.
I вось аднойчы, калі надвячоркам яны вярталіся дахаты, сустрэлі па дарозе гарбуна. Адзін яго выгляд мог рассмяшыць засмучанага і разагнаць турботу замаркочанага. Кравец і яго жонка запрасілі гарбуна ў свой дом і прапанавалі яму разам вячэраць і бавіць гэты вечар. Гарбун пагадзіўся і пайшоў з імі.
Хаця ўжо наступіла ноч, але кравец пайшоў на рынак і купіў смажанай рыбы, хлеба, тварагу і лімонаў. Дома яны пачалі есці. Жонка краўца ўзяла вялікі кавалак рыбы, паклала яго ў рот гарбуну і сказала:
— Клянуся Алахам, ты з’ясі гэты кавалак зараз, не жуючы!
Гарбун праглынуў кавалак, не ведаючы, што ў ім была вялікая костка. Костка захрасла ў горле гарбуна — і так як час яго жыцця закончыўся, гарбун тут жа памёр.
I кравец усклікнуў:
— Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха! Няшчасны! Смерць прыйшла да яго праз нашы рукі.
Жонка яго сказала:
— Чаму ты марудзіш? Хіба ты не ведаеш, што ўжо сказалі:
Ад чаго душу я цешу, што змагу на гэты раз?
Утрымаць цяжар, які мне бог і лёс на плечы ўсклалі?
Хіба можна прытуліцца да агню, які не згас? Многа тых, хто прытуляўся, душу апякалі!
— А што ж мне рабіць? — запытаўся кравец.
— Падымайся, вазьмі яго на рукі і акрый шаўковай хусткай. Я пайду наперадзе, а ты ідзі за мною і ўсім, хто сустрэнецца, кажы: “Гэта маё дзіця, а вось —• яго маці, мы нясём яго да лекара”.
Гэтак яны і зрабілі: кравец панёс гарбуна на руках, a жонка яго прыгаворвала:
— Дзіцятка, паратуй цябе Алах! Што ў цябе баліць, у якім месцы прыкінулася воспа?
Усякі, хто бачыў іх, казаў:
— 3 імі хворае дзіця.
Яны ішлі і ўвесь час пыталіся, дзе жыве лекар. Ім паказалі дом лекара-яўрэя, і яны пагрукалі ў вароты. Чорная нявольніца адчыніла ім і, пабачыўшы чалавека з дзіцём на руках і жанчыну, запыталася:
— У чым справа?
Жонка краўца сказала:
— 3 намі хворае дзіця, і мы хочам паказаць яго доктару. Вазьмі чвэрць дынара і аддай свайму гаспадару няхай ён паглядзіць, што за хвароба напала на наша дзіцятка.
Нявольніца пайшла ў дом, а жонка краўца пераступіла парог і сказала мужу:
— Пакінь гарбуна тут і будзем ратаваць нашы душы.
Кравец прытуліў гарбуна да сцяны і заспяшаўся адсюль разам з жонкай. А нявольніца ў гэты час увайшла да лекара ісказала:
у варотах чалавек з нейкім хворым і з імі жанчына. Яны далі чвэрць дынара, каб ты агледзеў яго і прызначыў лекі.
Яўрэй, убачыўшы чвэрць дынара, абрадаваўся і заспяшаўся да варотаў. Але, ступіўшы ў цемры колькі крокаў, ён натыкнуўся на гарбуна, які быў ужо мёртвы.
— 0 магутны! 0 Майсей і дзесяць запаведзей! 0 Аарон і Іісус, сын Нуна! Я, здаецца, натыкнуўся на гэтага хворага, а ён упаў і забіўся. Як жа я вынесу забітага з дому?
Яўрэй вярнуўся ў дом і расказаў аб усім жонцы. Яна накінулася на яго:
— Дык чаго ж сядзіш? Калі ты прамарудзіш да раніцы, то прапалі нашы душы, і мая і твая. Узбяромся на дах і кінем яго ў дом нашага суседа-мусульманіна.
Суседам яўрэя быў наглядчык, начальнік кухні ў султана. Ён часта прыносіў дамоў сала, але яго з’ядалі каты і мышы. Калі ж трапляўся добры курдзюк, то сабакі ўлазілі ў дом праз дах і выкрадалі яго. Усё, што прыносіў наглядчык, каты і сабакі псавалі, моцна гэтым шкодзіўшы яму.
I вось яўрэй з жонкаю ўзлезлі на дах, усцягнуўшы з сабою гарбуна, і адтуль апусцілі яго да сцяны суседа. He паспелі яны вярнуцца назад, як наглядчык з запаленай свечкай падышоў да дома. Раптам ён убачыў каля сцяны чалавека, які стаяў паблізу коміна.
— Ах, той, хто крадзе мае прыпасы, — аказваецца чалавек! — I наглядчык закрычаў:— Мяса і сала цягаеш ты, а я думаў на катоў і сабак! Я перабіў усіх катоў і сабак на вуліцы, узяўшы на сябе за іх грэх. А на самой справе гэта ты лазіш у мой дом праз комін!
Ён ухапіў вялікі малаток і ўдарыў ім гарбуна ў грудзі. I раптам убачыў, што гарбун памёр. Наглядчык спалохаўся і загараваў:
— Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! А потым яшчэ большы страх ахапіў яго, і ён сказаў: — Пракляні, Алах, сала і курдзюкі. Ад маёй рукі загінуў чалавек, як такое здарылася?
Наглядчык уважліва разгледзеў яго і ўбачыў — гэта гарбун.
— Мала таго, што ты гарбаты, дык яшчэ стаў злодзеем і крадзеш маё сала і мяса! — не сунімаўся наглядчык. — О збаўца, атулі мяне сваім ахоўным покрывам!
Ён узняў гарбуна на плечы і выйшаў з ім з дому на зыходзе ночы. Каля адной з лавак, дзе пачынаўся рынак, ён паставіў яго да сцяны і пайшоў прэч.
Пачынала днець. Раптам з’явіўся хрысціянін, маклер* султана. Ён быў п’яны, і таму кіраваўся ў лазню, каб працверазець да ранішняй службы ў царкве. Ён прысеў насупраць гарбуна па патрэбе і раптам бачыць — перад ім нехта стаіць. А ў хрысціяніна звечару ўкралі турбан", і калі ён угледзеў гарбуна, то падумаў, што той таксама хоча сарваць з яго галавы турбан. Хрысціянін сціснуў кулак і ўдарыў гарбуна па шыі. Той паваліўся на зямлю, a хрысціянін паклікаў вартаўніка рынку, сам жа накінуўся на гарбуна і стаў лупцаваць яго і душыць.