Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
— Падрыхтуйся, я ўвайду да цябе сёння ноччу, бо я моцна засумаваў па табе.
Царэўна заплакала, бо ёй цяжка было страціць бацьку і мужа, і паслала сказаць візіру:
— Дай мне тэрмін, пакуль міне час ачышчэння, а затым напішы мой шлюбны запіс і ўвайдзі да мяне законна.
I візір паслаў сказаць ёй:
— Я не ведаю ні ачышчэння, ні доўгага тэрміну і не маю патрэбы ў запісе. Я не адрозніваю дазволенага і недазволенага, і прыйду я да цябе сёння непазбежна.
Тады царэўна паслала сказаць яму:
— Калі ласка, і ў гэтым няма дрэннага! (А гэта было хітрасцю.)
I калі такі адказ прыйшоў да візіра, ён абрадаваўся, і яго грудзі распраміліся, бо ён быў ахоплены каханнем да царэўны. I ён загадаў паставіць ежу для ўсіх людзей і сказаў:
— Ешце і частуйцеся, бо гэта вясельнае застолле: я хачу ўвайсці да царэўны сёння ўвечары.
I шэйх-аль-іслам сказаў яму:
— He дазваляецца табе ўвайсці да яе, пакуль не скончыцца тэрмін ачышчэння, і ты не напішаш свой запіс з ёю.
I візір усклікнуў:
— Я не ведаю ачышчэння і тэрміну, не зацягвай жа са мною размову!
I шэйх-аль-іслам змоўчаў, бо збаяўся злосці візіра, і сказаў воінам:
— Гэта паганы чалавек, у яго няма ні веры, ні рэлігіі.
А калі настаў вечар, візір увайшоў да царэўны і ўбачыў, што яна апранута ў самае лепшае, што ў яе было з адзежы, і ўвабрана ў цудоўныя ўпрыгожванні. Калі царэўна ўбачыла візіра, яна яго сустрэла са смехам і сказала:
— Гэта благаславенная ноч, і калі б ты забіў майго бацьку і мужа, гэта сапраўды было б яшчэ лепш для мяне.
— Я абавязкова іх заб’ю, — сказаў візір.
Царэўна пасадзіла яго і стала жартаваць з ім і выказваць да яго каханне. Калі ж яна з ласкаю і пяшчотаю абдымала яго, розум візіра адляцеў ад яго прэч. А царэўна была з ім пяшчотнай таму, што хацела завалодаць пярсцёнкам. I яна рабіла адпаведна таму, як сказаў паэт:
Я хітрасцю таго дабіцца змог, Чаго ве мог дабіцца мой клінок.
Мне перамога падала сваю руку, Плады салодкія яе, — смакуй!
Візір, ахоплены палам і каханнем, патрабаваў ад царэўны блізкасці. I калі ён наблізіўся да яе, яна заплакала і сказала:
— О ўладар, хіба ты не заўважаеш чалавека, які пазірае на нас? Заклінаю цябе Алахам, схавай мяне ад яго вачэй.
I візір раззлаваўся і спытаў:
— Дзе чалавек?
I царэўна сказала:
— Вось ён, у гняздзе пярсцёнка, уздымае галаву і глядзіць на нас.
Візір падумаў, што гэта слуга пярсцёнк і глядзіць на яе, і сказаў, засмяяўшыся:
— He бойся, гэта слуга пярсцёнка, і ён гад маёй уладай.
— Я баюся іфрытаў. Здымі пярсцёнак і закінь яго далей ад мяне, — сказала царэўна.
I візір зняў пярсцёнак і паклаў яго на падушку, і наблізіўся да царэўны. Тады яна ўдарыла я/о нагою ў грудзі пад сэрца — візір упаў у бяспамяцтве, а цар эўна закрычала, і яе набліжаныя зараз жа ўвайшлі. I яна сь.азала:
— Схапіце яго!
Сорак нявольніц схапілі візіра, а царэўна ўзяла пярсцёнак з падушкі і пацёрла яго. I раптім Абу-с-Саадат з’явіўся і сказаў:
— Я перад табой, о пані!
I царэўна сказала:
— Вазьмі гэтага паганца і пасадзі ў турму гневу, і зрабі цяжкімі яго ланцугі.
Абу-с-Саадат узяў яго і пасадзіў у іурму, а потым вярнуўся.
— Куды ты аднёс майго бацьку і майго мужа? — запыталася царэўна.
— Я кінуў іх у пустэльнай частцы зямлі, — адказаў Абу-с-Саадат.
I тады яна мовіла:
— Я загадваю, каб ты іх прынёс у гэт/ю ж хвіліну да мяне.
I іфрыт адказваў:
— Слухаю і падпарадкоўваюся!
Ён зараз жа паляцеў і апусціўся праз пэўны час у пустэльні. I ўбачыў, што цар і Маруф сядзяць і плачуць, і скардзяцца адзін аднаму.
— He бойцеся, — сказаў ім іфрыт, — прыйшла да вас палёгка. — I расказаў аб тым, што ўчыніў пізір, і сказаў: —
Язняволіў яго сваёю рукою, згодна загадуцарэўны, азатым яна загадала мне вярнуць вас.
Цар і Маруф абрадаваліся яго расказу, і іфрыт падхапіў іх і паляцеў. Менш чым праз гадзіну ён ужо прывёў іх да царэўны.
На наступны дзень царэўна апранула бацьку і мужа ў раскошныя адзежы і сказала:
— О тата, сядзі на сваім прастоле царом, як і было раней, а майго мужа зрабі ў сябе візірам правага боку. I раскажы тваім воінам аб тым, што здарьілася. Прывядзі свайго візіра з турмы і забі яго, а потым спалі: ён, паганец, хацеў увайсці да мяне распусна, без шлюбу, і ён засведчыў пра сябе, што ён бязбожнік, і няма ў яго веры, якой бы ён прытрымліваўся. Клапаціся пра свайго зяця, якога ты зрабіў у сябе візірам правага боку.
I цар адказаў:
— Слухаю і падпарадкоўваюся, о дачка. Але аддай мне або свайму мужу пярсцёнак.
— Ён не для цябе і не для яго, — адказала царэўна. — Пярсцёнак будзе ў мяне, і, магчыма, я зберагу яго лепш, чым вы. Чаго б вы ні пажадалі — патрабуйце ад мяне, а я запатрабую ў слугі пярсцёнка. He бойцеся благога, пакуль я здаровая. А пасля маёй смерці рабіце з пярсцёнкам, што хочаце.
— Вось яна, правільная думка, о дачка мая! — усклікнуў цар і потым узяў свайго зяця і падняўся ў дыван.
А воіны правялі ноч у вялікім засмучэнні, бо ведалі, што візір збіраўся ўвайсці да царэўны без шлюбу, і што ён прычыніў зло цару і яго зяцю. Яны баяліся, што будзе зняважаны закон ісламу, бо зразумелі: візір — паганец.
I яны сабраліся ў дыване і сталі лаяць шэйха-аль-іслама, гаворачы яму:
— Чаму ты не стрымаў яго, і ён увайшоў, як распуснік, да царэўны?
I шэйх-аль-іслам адказаў:
— О людзі, гэты чалавек — бязбожнік, і ён завалодаў пярсцёнкам, і мы не можам зрабіць нічога супраць яго. Алах вялікі няхай адплоціць яму за яго справы, а вы маўчыце, каб ён вас не забіў.
I раптам y гэты момант у дыван увайшлі цар з Маруфам. Воіны ўбачылі іх і абрадаваліся, падняліся на ногі і пацалавалі зямлю перад царом.
А цар сеў на прастол і расказаў ім усю гісторыю, і іхнія хваляванні мінулі.
Цар загадаў упрыгожыць горад і прывесці з турмы візіра. Калі той праходзіў міма воінаў, яны пракліналі яго і лаялі. А калі стаў перад царом, цар загадаў забіць яго самай страшнай смерцю. I яго забілі, а потым спалілі — і ён накіраваўся ў пекла, і да месца былі якраз словы таго, хто сказаў:
Хай за грахі Алах яго падвергне карам, I прывядуць яго на суд Накір з Мункарам.
Потым цар зрабіў Маруфа ў сябе візірам правага боку, і жылі яны ў згодзе і радасці, і так мінула пяць гадоў. А на шосты год цар памёр, і царэўна зрабіла Маруфа султанам замест свайго бацькі, але не аддала яму пярсцёнка.
У гэты час яна зацяжарыла і нарадзіла хлопчыка — ЧУДоўнага, прыгожага, і ён гадаваўся ў нянек, пакуль не споўнілася яму пяць гадкоў.
I тады яго маці захварэла невылечнай хваробай. Яна паклікала Маруфа і сказала яму:
— Я хворая.
I Маруф усклікнуў:
— Няхай зберажэ цябе Алах, о каханая майго сэрцаі
Але царэўна мовіла:
— Можа стацца, я памру. Мне не трэба даручаць табе клапаціцца пра твайго сына, але я даручаю табе бсрагчы пярсцёнак, бо баюся за цябе і за гэтага хлопчыка.
— He будзе бяды з тым, каго беражэ Алах, — сказаў Маруф.
I царэўна зняла пярсцёнак і дала яго Маруфу, а назаўтра яна аддала Алаху душу, і Маруф застаўся царом і стаў адзін кіраваць царствам.
I здарылася так, што аднаго разу ён узмахнуў хусцінкай, і ваенныя пайшлі ад яго па сваіх дамах, а ён прыйшоў у свой пакой і цэлы дзень прасядзеў у адзіноце. А калі стала змяркацца, да яго ўвайшлі сатрапезнікі з вяльможаў, як
патрабуе звычай, і да апоўначы ўсе весяліліся. Потым яны папрасілі дазволу пайсці, і Маруф адпусціў іх, і яны разышліся па дамах. I тады да Маруфа ўвайшла нявольніца, паслала яму пасцель, пераапранула яго ў адзежу для сну, і ён лёг. А нявольніца расцірала яму ногі, пакуль яго не змарыў сон. I тады яна пайшла да сябе і лягла ў ложак.
Цар Маруф нечакана скрозь сон адчуў, што хтосьці апынуўся побач з ім у ложку. Ён прачнуўся, перапалоханы, і ўсклікнуў:
— Прыбягаю да Алаха ад сатаны, бітага камянямі! — Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў каля сябе жанчыну, брыдкую тварам. — Хто ты? — спытаўся ён.
I яна сказала:
— He бойся, я твая жонка Фаціма-ведзьма.
I тады Маруф паглядзеў на яе і пазнаў яе па пачварным абліччы і доўгіх іклах.
— Адкуль ты да мяне з’явілася, і хто прынёс цябе ў гэтую краіну? — спытаў ён.
I Фаціма мовіла:
— А ў якой ты краіне зараз?
— У горадзе Іхціян аль-Хатан, — адказаў Маруф. — A ты калі пакінула Міср?
— Толькі што, — адказала Фаціма. — Ведай, што калі я з табою пасварылася і сатана падбіў мяне табе шкодзіць, я паскардзілася на цябе суддзям. Але яны шукалі цябе і не знайшлі, кадзі распытваў пра цябе, але ніхто цябе не бачыў. Праз два дні мяне ахапіла раскаянне, і я зразумела, што грэх на мне, але раскаянне ўжо было дарэмнае. Я некалькі дзён праплакала па табе. Неўзабаве мне давялося прасіць на пражыццё, бо скончыласяўдоме ежа. Іястала прасіць усякага, шчаслівага і няшчаснага, і з таго часу, як ты мяне пакінуў, я жыву ў прыніжэнні і просьбах і апынулася ў найгоршым становішчы. I кожную ноч я сядзела і плакала з-за разлукі з табою і з-за таго, што я перанесла пасля твайго знікнення — ганьбу, прыніжэнне, няшчасце і страты. — I яна стала расказваць Маруфу, што з ёй адбылося, а ён, здзіўлены, глядзеў на яе. I нарэшце яна сказала: — А ўчора я цэлы дзень хадзіла і прасіла, але ніхто мне нічога не даў. I калі
настала ноч, я легла спаць без вячэры, і мяне даймаў голад, і становішча маё было невыносным. Я сядзела і плакала, як раптам перада мною з’явіўся чалавек і сказаў: “О жанчына, чаму ты плачаш?” I я мовіла: “У мяне быў муж, які ўтрымліваў мяне і выконваў мае жаданні, але ён знік, і я не ведаю, куды ён падзеўся. Я ж без яго жыву ў няшчасці!” — “А як імя твайго мужа?” — спытаў чалавек. I я сказала: “Яго імя Маруф”. I тады чалавек сказаў: “Я яго ведаю. Твой муж цяпер султан у адным горадзе, і калі ты хочаш, каб я аднёс цябе да яго, я гэта зраблю”. — “Я пад тваёй апекай і прашу, каб ты аднёс мяне да яго”, — сказала я. I той чалавек падняў мяне і ляцеў са мною між небам і зямлёй, пакуль не прынёс мяне ў гэты палац. I тады ён сказаў: “Увайдзі ў гэты пакой і пабачыш свайго мужа, які спіць на ложы”. I я ўвайшла і ўбачыла цябе. А я не думала, што ты мяне пакінеш, калі я твая жонка. Хвала Алаху, які звёў мяне з табою!
— Хіба гэта я цябе пакінуў? Ці гэта ты мяне пакінула і ўвесь час скардзілася на мяне аднаму кадзі за другім? — сказаў Маруф. — Ты дайшла са скаргаю да вышэйшага двара і напусціла на мяне Абу Табака з крэпасці. I я ўцёк супраць сваёй волі. — I ён стаў расказваць ёй аб тым, што з ім здарылася, пакуль ён не зрабіўся султанам і не ажаніўся з дачкою цара. Яшчэ ён расказаў ёй, што царэўна памерла і пакінула яму сына, якому зараз сем гадоў.