Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
А купец Алі здзіўляўся і гаварыў сабе: “Цікава, як ён схітраваў і што зманіў, каб атрымаць усе гэтыя багацці? Калі б яны былі ад царэўны, ён не раздаваў бы іх беднякам. Але якія цудоўныя словы, некім сказаныя:
Калі цар цароў цябе абагаціў, Ты не пытай, за што ён заплаціў.
Алах дае — каму і што жадае, Дастойны той, хто дар яго прымае.”
Што тычыцца цара, то ён бязмежна здзіўляўся багаццям і шчодрасці Маруфа. А Маруф пасля ўся ?о ўвайшоў да сваёй
жонкі, і яна сустрэла яго з радаснай усмешкай, і пацалавала яму руку, і сказала:
— Відаць, ты з мяне смяяўся ці хацеў мяне выпрабаваць, калі гаварыў: “Я бедны і збег ад маёй жонкі”? Хвала Алаху, што я не дала цябе прынізіць. Ты мой каханы, і ў мяне няма нікога даражэй за цябе, усё роўна — багаты ты ці бедны.
— Я хацеў цябе выпрабаваць, каб паглядзець, ці шчырае тваё каханне, або ты любіш мяне з-за грошай і сквапнасці, — сказаў Маруф. — I мне стала ясна, што тваё каханне шчырае. I цяпер я ведаю, хто ты ёсць на самай справе.
Потым ён застаўся адзін і пацёр пярсцёнак — і Абу-с-Саадат з’явіўся перад ім і сказаў:
— Я перад табой, патрабуй, чаго хочаш!
I Маруф мовіў:
— Я хачу ад цябе адзення са сховішча для маёй жонкі і ўпрыгожванняў, сярод якіх павінны быць каралі з сарака дзівосных камянёў.
— Слухаю і падпарадкоўваюся! — адказаў Абу-с-Саадат і прынёс яму тое, што ён загадаў.
Маруф узяў усё гэтае дабро і пайшоў да сваёй жонкі.
— Бяры, апранай, калі ласка! — сказаў ён, паклаўшы ўсё перад ёю.
I калі царэўна паглядзела на гэтыя рэчы, яе розум адляцеў ад радасці. Яна ўбачыла сярод упрыгожванняў нажныя бранзалеты з золата, аздобленыя каштоўнымі камянямі, і завушніцы, і запясце, і пояс, кошт якога не вымераць грашыма. Яна апранула сукенку і ўпрыгожванні ісказала:
— О ўладар мой, я хачу ўсё гэта схаваць для ўрачыстасці і святаў.
Але Маруф мовіў:
— Насі ўвесь час! У мяне яшчэ шмат іншых.
I калі царэўна апранула ўсё гэта і нявольніцы ўбачылі яе, яны абрадаваліся і пацалавалі Маруфу рукі. Маруф жа пакінуў іх і пайшоў у пусты пакой. Там ён пацёр пярсцёнак, і слуга з’явіўся зараз жа.
— Прынясі мне сто сукенак з упрыгожваннямі, — сказаў Маруф.
— Слухаю і падпарадкоўваюся! — адказаў слуга і прынёс сто сукенак з упрыгожваннямі.
Маруф паклікаў нявольніц і даўкожнай з іх па сукенцы. Яны апрануліся і сталі падобнымі на цудоўных гурый*, a царэўна была сярод іх, быццам поўня сярод зорак. Адна з нявольніц паведаміла аб гэтым цару, і цар прыйшоў і ўбачыў, што царэўна — казачная прыгажуня, і здзівіўся гэтаму бязмежна.
Затым ён выйшаў і паклікаў свайго візіра, і сказаў яму:
— О візір, здарылася тое і тое. Што ты скажаш?
— О цар часу, — адказаў візір, — так не робяць купцы, бо ў купца кавалкі лёну ляжаць гадамі і ён прадае іх толькі з прыбыллю. Дзе знайсці такога пічодрага купца, як ён, і адкуль у купца такія грошы і каштоўнасді, якія знойдуцца ў нямногіх цароў? Але калі ты мяне паслухаешся, я высветлю для цябе праўду.
— Я паслухаюся цябе, о візір, — сказаў яму цар.
I візір мовіў:
— Сустрэнься з Маруфам, будзь да яго дружалюбным і скажы яму ў размове: “О мой зяць, я хачу з табой і з візірам схадзіць у сад прагуляцца”. I калі мы прыйдзем у сад, мы рассцелем абрус з віном, і я сілай напаю яго. А калі розум пакіне яго, мы выпытаем праўду і тайну яго. Віно — здраднік, і ад Алаха дар таго, хто сказаў:
Калі мы выпілі, і падступіў настой
Да тайны скрытай, я крыкнуў: “Стой!”
Бо я спалохаўся, што ў прамянях віна Раптоўна тайна стане ўсім відна.
I калі ён раскажа нам праўду, мы будзем ведаць яго сапраўдныя справы і зробім з ім усё, што пажадаем. Я асцерагаюся за цябе, цар: раптам яго душа пажадае ўлады, і ён падкупіць усіх воінаў сваёй шчодрасцю і адбярэ ў цябе царства.
I цар сказаў яму:
— Твая праўда.
I яны правялі ноч у змове. Калі ж настала раніца, цар выйшаў у залу і сеў, і раптам слугі і конюхі прыйшлі да яго, засмучаныя. I цар запытаўся:
— Што вас уразіла?
— О цар часу, конюхі пачысцілі коней і далі ім корму — коням і мулам, якія прыйшлі з паклажай, а раніцай мы ўбачылі, што нявольнікі ўкралі коней і мулаў. Мы абшукалі ўсе стойлы і не знайшлі ні коней, ні мулаў. Тады мы прыйшлі ў памяшканне нявольнікаў і не ўбачылі там нікога. I мы не ведаем, як яны збеглі.
Цар моцна здзівіўся, бо ён не ведаў, што коньмі, муламі і нявольнікамі былі памочнікі Абу-с-Саадата, слугі пярсцёнка.
— О праклятыя! — сказаў ён слугам. — Тысяча жывёл і пяцьсот нявольнікаў і іншых слуг! Як жа гэта яны збеглі, a вы не заўважылі?
— Мы не ведаем, як такое здарылася, — адказалі слугі.
I цар сказаў:
— Ідзіце прэч, а калі ваш гаспадар выйдзе з гарэма, раскажыце яму аб гэтым.
Слугі выйшлі ад цара і селі, не ведаючы, што рабіць. Раптам выйшаў з гарэма Маруф, убачыў іх і запытаўся:
— У чым справа?
I яны расказалі яму, што здарылася. I Маруф супакоіў іх і сказаў:
— Якая ім цана, што вы з-за іх засмуціліся? Ідзіце сваёй дарогай!
I ён сядзеў і смяяўся, ніколькі не сумуючы па тым, што здарылася. I цар паглядзеў у твар візіру і сказаў:
Што гэта зачалавек, для якога грошы не маюць цаны?
Затым яны нейкі час пагутарылі з Маруфам, і цар сказаў:
— О зяць мой, мне хочацца пайсці з табой і з візірам у сад, каб адпачыць. Што ты на гэта скажаш?
— Гэта нядрэнна! — сказаў Маруф.
I яны прыйшлі ў сад, дзе дрэў кожнага плода было па пары, а каналы былі паўнаводныя, і дрэвы высокія, і там спявалі птушкі. Яны ўвайшлі ў палац у гэтым садзе, які пазбаўляе сэрца ад смутку, селі і пачалі размаўляць. I візір расказваў дзіўныя гісторыі і вясёлыя здарэнні, а Маруф слухаў яго.
Нарэшце падалі абед. I пасля таго як усе паелі і вымылі рукі, візір напоўніў чашу і падаў цару, і той выпіў яе. I візір напоўніў другую чашу і сказаў Маруфу
— Вось чаша з напоем, які паважаюць разумныя.
— Што гэта такое, о візір? — спытаўся Маруф.
I візір сказаў:
— Гэта сівая цнатлівая дзева, якая заседзелася незамужняй. Гэты напой прыводзіць радасць да сэрцаў, і пра яго сказаў паэт:
Адступнікаў ступні яго давілі I голавы арабам замуцілі.
Сын грэшнікаў падносіць нам ванова Віно, а ў ім граху мацнейшая аснова.
I ён да таго часу спакушаў Маруфа і гаварыў яму аб асалодзе віна, расказваў дасціпныя і далікатныя гісторыі, пакуль Маруф не згадзіўся прыкласці вусны да краю кубка з віном.
Візір напаўняў чашы адну за другой, а ён піў, радаваўся і лунаў, пакуль не знікла для яго мяжа праўдзівага і памылковага.
I калі візір зразумеў, што ён дастаткова п’яны, ён сказаў:
— 0 купец Маруф, клянуся Алахам, я здзіўляюся! Адкуль прыйшлі да цябе гэтыя каштоўнасці, роўных якім не знойдзеш у цароў Хасрояў? Мы ў жыоді не бачылі купца, які меўбы гэтулькі грошай, як ты, і быў бы такім пічодрым. Твае ўчынкі — царскія. Заклікаю Алахам, раскажы мне, каб я ведаў твой сан і тваё месца.
I ён не пакідаў абыходжваць Маруфа і падманваў яго, a Маруф страціў розум і, нарэшце, сказаў візіру:
— Я не купец і не цар, — і расказаў яму сваю гісторыю, ад пачатку да канца,
I тады візір усклікнуў:
— Заклінаю цябе Алахам, о ўладар мой Маруф, пакажы нам гэты пярсцёнак, каб мы ўбачылі, з чаго ён зроблены.
I Маруф зняў пярсцёнак і сказаў:
— Вазьмі і паглядзі на яго.
Візір узяў пярсцёнак, павярнуў яго і спытаў:
— Калі я патру яго, з’явіцца слуга?
— Так, — адказваў Маруф, — патры яго, і слуга з’явіцца да цябе.
Візір пацёр пярсцёнак, і раптам нечы голас сказаў:
— Я перад табою, о гаспадар мой, патрабуй — і атрымаеш! Ці разбурыш ты горад, ці збудуеш горад, ці заб’еш цара? Чаго б ты ні запатрабаваў, я гэта зраблю для цябе без пярэчанняў.
I візір паказаў на Маруфа і сказаў:
— Вазьмі гэтага нягодніка і кінь яго ў самую бязлюдную частку пустэльнай зямлі*, каб ён не знайшоў ні ежы, ні вады, і загінуў бы ад голаду, і памёр у самоце, так, каб пра яго ніхто не ведаў.
I слуга падняў Маруфа і паляцеў з ім паміж небам і зямлёю.
Маруф пераканаўся ў непазбежнай пагібелі і заплакаў, і сказаў:
— О Абу-с-Саадат, куды ты са мною ляціш?
I слуга пярсцёнка сказаў яму:
— Я лячу, каб скінуць цябе ў пустэльную зямлю, о нявыхаваны. Хто валодае такім талісманам, як гэты, і дае яго людзям разглядваць?! Ты заслужыў тое, піто атрымаў, і калі б я не баяўся Алаха, я скінуў бы цябе з вышыні тысячы сажаняў — і ты яшчэ не дасягнуў бы зямлі, як ужо разарвалі б цябе на шматкі вятры.
I Маруф маўчаў і не загаворваў з духам, пакуль той не дасягнуў пустэльні і не пакінуў Маруфа там.
Вось што было з Маруфам. Што тычыцца візіра, то ён, завалодаўшы пярсцёнкам, сказаў цару:
— Што ты скажаш цяпер? Я ж табе раней казаў, што гэта ашуканец і падманшчык, а ты мне не верыў.
I цар мовіў:
— Праўда з табою, о візір, няхай Алах дасць табе здароўя! Дай мне пярсцёнак паглядзець!
Візір жа ў гневе павярнуўся да яго і плюнуў яму ў твар, ісказаў:
— О дурань, як я дам табе яго і застануся табе слугою, пасля таго як я стаў тваім уладаром? Але я не пакіну цябе так. — I потым ён пацёр пярсцёнак. і з’явіўся слуга, і візір
сказаў яму: — Вазьмі гэтага нявыхаванага і кінь яго ў тым жа месцы, дзе ты кінуў яго зяця-ашуканца.
I слуга панёс цара. I цар сказаў яму:
— О створаны маім богам, у чым мой грэх?
I слуга адказаў яму:
— He ведаю, але мой гаспадар загадаў мне гэта, і я не магу пярэчыць таму, хто валодае пярсцёнкам гэтага талісмана.
I ён да таго часу ляцеў з царом, пакуль не кінуў яго ў тым жа месцы, дзе быў і Маруф, і вярнуўся назад. I цар пачуў, што Маруф плача, падышоў да яго і ўсё расказаў яму. I яны абодва сядзелі і плакалі, і не знаходзілі ні ежы, ні вады.
У гэты час візір, закінуўіпы ў пустэльню Маруфа і цара, выйшаў з саду і сабраў дыван, на якім паведаміў аб тым, што ён зрабіў з Маруфам і царом, і сказаў:
— Калі вы не прызнаеце мяне сваім султанам, я загадаю, і слуга пярсцёнка аднясе вас усіх і кіне ў пустэльнай частцы зямлі, дзе вы сканаеце ад голаду і смагі.
I ўсе сказалі яму:
— He рабі з намі благога! Мы згодныя, каб ты быў нашым султанам, і не аслухаемся твайго загаду.
Яны супраць сваёй волі прызналі яго султанам. I візір узнагародзіў іх ганаровымі адзежамі. Ён патрабаваў ад Абус-Саадата ўсяго, што хацеў, і слуга прыносіў яму гэта неадкладна.
I затым візір сеў на прастол, і яму падпарадкаваліся ўсе воіны, і ён паслаў да дачкі цара, сказаўшы ёй: