Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
— Так, — пацвердзіў Маруф.
I цар запытаўся:
— Чаму ж ты не аддаеш ім грошы?
— Яны пачакаюць, пакуль прыбудзе мой караван, і я аддам ім за адзін дынар — два, і калі яны захочуць золата — я ім дам, і калі захочуць срэбра — я ім дам, і калі захочуць тавараў — я ім дам, — адказаў Маруф. — Каму павінен тысячу, я аддам дзве, — за тое, што ён абараніў мой гонар перад беднякамі. У мяне ўсяго многа.
I потым цар сказаў яму:
— О купец, вазьмі гэты камень і паглядзі, якога ён паходжання і якая яму цана. — I ён даў яму камень
велічынёй з арэх (а цар купіў яго за тысячу дынараў, і ў яго не было іншага такога каменя, цар даражыў ім). Маруф узяў яго ў руку і сціснуў вялікім і ўказальным пальцамі, і зламаў, — так як каштоўны камень не вытрымлівае вялікага ціску.
— Навошта ты зламаў гэты каштоўны камень? — запытаўся цар.
I Маруф засмяяўся і сказаў:
— О цар часу, гэта не каштоўны камень — гэта кавалак металу, які каштуе тысячу дынараў. Як жа ты гаворыш, што ён каштоўны? Каштоўнаму каменю цана сем тысяч дынараў. Каштоўныя камяні, якія па велічыні меншыя за лясны арэх, не маюць для мяне вартасці, і я імі не займаюся. Як ты можаш быць царом і называць каштоўным каменем кавалак металу, якому цана тысячу дынараў? Але вам даравальна: вы беднякі і не маеце дарагіх скарбаў.
— О купец, — спытаў у яго цар, — а ў цябе ёсць каштоўныя камяні, пра якія ты расказваеш?
— Шмат, — адказваў Маруф.
I цара адолела сквапнасць, і ён спытаўся:
— А ты дасі мне сапраўдных каштоўных камянёў?
— Калі прыйдзе мой караван, — адказаў Маруф, — я дам табе многа, і чаго б ты ні запатрабаваў, у мяне шмат, і я дам табе ўсё бясплатна.
Цар абрадаваўся і сказаў купцам:
— Ідзіце сваёй дарогай, пакуль не прыбудзе яго караван, а тады прыходзьце і забярыце свае грошы ў мяне.
I купцы пайшлі.
Вось што было з Маруфам і купцамі. Што тычыцца цара, то ён звярнуўся да візіра і сказаў:
— Будзь ласкавы з купцом Маруфам, распачні з ім гутарку і скажы яму пра маю дачку. Калі б ён з ёю ажаніўся, мы завалодалі б усім дабром, якое ў яго ёсць.
— О цар часу, — адказаў візір, — паводзіны гэтага чалавека мне не падабаюцца, і я думаю, што ён ашуканец і падманшчык. Кінь гэтыя словы, каб твая дачка не прапала нізавошта.
А гэты візір раней прасіў цара ажаніць яго са сваёй дачкой. Цар хацеў аддаць яе за візіра замуж, але царэўна не пагадзілася. I цар сказаў візіру:
— 0 падманшчык, ты не жадаеш мне дабра, таму што ты раней сватаўся да маёй дачкі, і яна не пагадзілася выйсці за цябе замуж. Цяпер ты становішся на яе шляху да замужжа і хочаш, каб мая дачка засталася, як зямля пад папарам, тады ты б узяў яе сам. Выслухай жа мяне: няма табе справы да гэтага. Як ён можа быць ашуканцам і махляром, калі ён ведае цану гэтага каштоўнага каменя — тую, за якую я яго купіў, і зламаў яго, бо ён яму не спадабаўся? У яго шмат каштоўных камянёў, і калі ён увойдзе да маёй дачкі і ўбачыць, што яна прыгожая, і пакахае яе, ён дасць ёй каштоўных камянёў і скарбаў. А ты жадаеш пазбавіць маю дачку і мяне гэтага дабра.
I візір прамаўчаў, бо збаяўся гневу цара, а ў дуіпы сказаў: “Нацкоўвай сабак на быкоўі” А затым ён звярнуўся да купца Маруфа і сказаў яму:
— Яго вялікасць цар палюбіў цябе. У яго ёсць дачка, прыгожая і цудоўная, з якой ён хоча цябе ажаніць. Што ты скажаш?
— Гэта няблага, — адказваў Маруф, — але няхай ён пачакае, калі прыйдзе мон караван. Пасаг за царскіх дачок вялікі, і сан іхні такі, што за іх даюць пасаг, адпаведны іх становішчу. А зараз у мяне няма грошай. Няхай жа цар пачакае, калі прыйдзе мой караван, — у мяне дабра многа. Я абавязкова павінен раздаць за нявесту міласціну пяць тысяч мяшкоў грошай жабракам і беднякам у той вечар, калі я да яе ўвайду, і тысячу мяшкоў тым, хто будзе ісці ў шэсці, і тысячу мяшкоў, каб пачаставаць іншых. Мне трэба сто каштоўных камянёў, каб даць царэўне на наступную раніцу пасля вяселля. I сто самацветаў, якія я раздам нявольніцам і еўнухам, — я дам кожнаму з іх камень, каб узвысіць сан нявесты. Мне неабходна апрануць тысячу голых беднякоў, і не абысціся мне без міласціны. А ўсё гэта магчыма толькі тады, калі прыйдзе мой караван.
I візір пайшоў і расказаў цару аб тым, што гаварыў
Маруф. I цар сказаў:
— Калі ён гэтага хоча, дык як жа ты кажаш пра яго, што ён ашуканец і падманшчык?
— Я працягваю гэта сцвярджаць, — сказаў візір.
I цар насварыўся на яго і сказаў:
— Клянуся маёй галавой, калі ты не спыніш гэтых размоў, я цябе заб’ю! Вяртайся да яго і прывядзі яго да мяне, і я з ім паладжу.
I візір пайшоў да Маруфа і сказаў:
— Пайдзі паразмаўляй з царом.
I Маруф адказаў:
— Слухаю і падпарадкоўваюся!
Затым ён прыйшоў да цара, і той сказаў яму:
— He апраўдвайся гэтымі апраўданнямі! Мая казна поўная, вазьмі ключы ад яе і расходуй усё, што табе трэба. Давай, колькі хочаш, апранай бедных і рабі, што пажадаеш. А калі прыйдзе твой караван, выкажы да сваёй жонкі пашану, якую захочаш. Мы будзем чакаць яе пасагу, пакуль не прыйдзе твой караван, і паміж мною і табою няма ніякай розніцы.
Затым ён загадаў шэйх-аль-ісламу* напісаць шлюбны запіс, і той напісаў запіс царэўны з купцом Маруфам, і цар пачаў ладзіць вяселле. Ён загадаў упрыгожыць горад, і забілі ў бубны, і паставілі пачастункі ўсіх відаў, і прыйшлі забаўніцы. А купец Маруф сядзеў на ўслончыку ў шлюбнай зале, і да яго прыходзілі забаўнікі, фокуснікі і танцоры — і ён загадваў скарбніку прыносіць золата і срэбра, а потым абыходзіў прысутных і ўсім падаваў грошы, і апранаў голых і жабракоў. I было гэтае вяселле шумным.
Скарбнік не паспяваў прыносіць з казны грошы, а сэрца візіра ледзь не разрывалася ад злосці, але ён не мог нічога сказаць.
А купец Алі здзіўляўся, што расходуюцца такія грошы, і гаварыў купцу Маруфу:
— Алах і яго набліжаныя няхай адпомсцяць тваёй галаве. 3 цябе мала, што ты перавёў грошы купцоў, дык ты траціш і грошы цара.
I купец Маруф адказваў яму:
— Гэта цябе не тычыцца. Калі прыйдзе карван, я ўсё вярну.
I ён стаў раскідваць грошы і гаварыў сабе: “Пякельная чума! Што будзе, тое будзе, і ад таго, піто прадвызначана, не ўцячэш!”
Вяселле доўжылася сорак дзён, і на сорак першы дзень было шэсце нявесты, і перад ёй ішлі ўсе эміры і ваенныя. I калі яе прывялі, Маруф стаў рассыпаць золата па-над галовамі людзей. Яго ўвялі да царэўны, і ён сеў на высокае крэсла. Апусцілі фіранкі, зачынілі дзверы і ўсе выйшлі, a яго пакінулі ў нявесты. Тады ён пачаў біць рукой аб руку, гаворачы:
— Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага!
— 0 пане мой, будзь заўсёды здаровым, чым гэта ты заклапочаны? — спыталася царэўна.
I Маруф сказаў:
— Як мне не быць у клопаце, калі твой бацька зрабіў са мною такое, нібыта спаліў маладую рунь.
д піто з табою зрабіў мой бацька, скажы мне? спыталася царэўна.
I Маруф адказаў: ~
Ён увёў мяне да цябе раней, чым прыбыў мой караван, а я хацеў мець самае меншае сто каштоўньтх камянёў, каб раздаць іх тваім нявольніцам, кожнап па камені, каб яны радаваліся і гаварылі: “Мой гаспадар даў мне каменьчык у ноч, калі ўвайшоў да сваёй пані”. I гэтьі ўчынак служыў бы дзеля ўзвышэння твайго сану і павагі да цябе.
He турбуйся з-за гэтага і не засмучайся, сказала царэўна. — Што да мяне, то я пачакаю, пакуль прыйдзе твон караван. Падымайся, здымі з сябе адзежу і атрымай асалоду. А калі прыйдзе твой караван, мы атрымаем гэтыя камяні і іншае. о
I Маруф падняўся, распрануўся, сеў на пасцель і пачаў заігрываць з жонкай. Ён паклаў ёй руку на нагу, а яна села да яго на калені, моцна прыціснулася губамі да яго губ, — і быў гэта час, калі забывас чалавак бацьку і маці.
I Маруф абняў жонку, прытуліў яе да сябе і стаў мяць яе ў абдымках, і прыціснуў яе да грудзей, і смактаў яе губы, пакуль з іх не пацёк мёд. Маруф пазбавіў яе дзявоцкасці, і
была гэта ноч, якая непараўнальная з астатнімі начамі ў жыцці, бо яна несла ў сабе збліжэнне з цудоўным.
А потым Маруф схадзіў у лазню, апрануў плацце цароў і прыйшоў у дыван цара. I тыя, хто быў там, падняліся дзеля яго на ногі і сустрэлі з павагай і пашанай, павіншаваўшы яго і папрасіўшы ў Алаха благаславення для яго.
Маруф сеў побач з царом і запытаўся:
— Дзе скарбнік?
I яму сказалі:
— Вось ён, перад табой.
I Маруф мовіў:
— Падай ганаровыя адзежы і апрані ўсіх візіраў, эміраў і тых, хто пры пасадзе!
I скарбнік прынёс усё, і Маруф сядзеў і даваў кожнаму, хто да яго прыходзіў, і адорваў усякага чалавека адпаведна яго сану.
Так доўжылася дваццаць дзён, але не прыходзіў яго караван. I скарбнік быў у складаным становішчы. Ён прыйшоў да цара ў адсутнасць Маруфа, калі той сядзеў толькі са сваім візірам, пацалаваў перад ім зямлю і сказаў:
— 0 цар часу, я табе нешта раскажу, хаця ты, магчыма, за гэта будзеш дакараць мяне. Ведай жа, што казна апусцела, і там засталася невялікая колькасць грошай, a праз дзесяць дзён мы яе зачынім пустой.
— О візір, — сказаў цар, — караван майго зяця затрымаўся, і аб ім няма звестак.
I візір зарагатаў і сказаў:
— Няхай будзе літасцівы да цябе Алах, о цар часу! Ты надта просты перад гэтым ашуканцам і падманшчыкам! Клянуся тваёй галавой, у яго няма ні каравана, ні чумы, якая пазбавіла б нас ад яго. Ён махляваў, пакуль не перавёў твае грошы і не ажаніўся з тваёю дачкою дарэмна. Да якога часу ты будзеш знаходзіцца ў падмане?
— О візір, — сказаў цар, — як зрабіць, каб даведацца пра сапраўдны стан спраў?
I візір сказаў:
— О цар часу, ніхто, акрамя жонкі, не выведае спраў мужчыны. Пашлі па тваю дачку, і я расспытаю ў яе аб
сапраўдным становішчы. Няхай яна выпытае ў Маруфа і паведаміць нам аб яго справах.
— У гэтым няма дрэннага, — сказаў цар, — клянуся маёй галавой, калі выявіцца, што ён падманшчык і ашуканец, я заб’ю яго найгоршай смерцю.
Калі прыйшла царэўна, яна запыталася:
— О тата, што ты хочаш?
— Паразмаўляй з візірам, — сказаў цар.
I царэўна спыталася:
— 0 візір, што табе?
— 0 пані, — мовіў візір, — ведай, што твой муж перавёў грошы твайго бацькі і ажаніўся з табою без пасагу. Ён увесь час абяцае і не выконвае абяцанняў. I аб яго караване няма ніякіх звестак. Адным словам, мы хочам, каб ты нам расказала пра яго.
I царэўна сказала:
— Ён шматслоўны, і ўвесь час прыходзіць і абяцае мне каштоўныя камяні, скарб і дарагія тканіны, але я нічога гэтага не бачу.