• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    I купец сказаў яму:
    — Я навучу цябе, калі захоча вялікі Алах. Я дам табе заўтра тысячу дынараў і мула, каб ездзіць на ім, і раба, які пойдзе наперадзе цябе і давядзе цябе да варотаў рынку купцоў. Увайдзі да іх, а я буду сядзець сярод купцоў, а калі ўбачу цябе, я падымуся і прывітаюся з табою, і пацалую табе руку, і буду ўзвышаць твой сан. I кожны раз, як я запытаюся: “Ці прывёз ты колькі-небудзь такога х такога тавару?” — ты гавары: “Многа”. А калі ў мяне запытаюцца пра цябе, я стану расхвальваць і ўзвялічваць цябе ў іхніх вачах, а потым скажу: “Найміце яму клець і лаўку”, — і прыпішу табе багацце і шчодрасць. Калі ж да цябе падыдзе жабрак, дай яму колькі давядзецца. Людзі павераць маім словам, пераканаюцца ў тваёй велічы і шчодрасці і палюбяць цябе. А потым я цябе запрашу, і запрашу дзеля цябе ўсіх купцоў, пазнаёмлю цябе з імі, каб ты мог браць у іх і аддаваць, купляць і прадаваць. Міне няшмат часу, як ты ўжо будзеш мець вялікае багацце.
    I калі настала раніца, купец Алі даў Маруфу тысячу дынараў, апрануў яго ў новую адзежу, пасадзіў на мула і даў яму раба, і сказаў:
    — Няхай вызваліць цябе Алах ад адказнасці за ўсё гэта, бо ты мой сябар, і я абавязаны дапамагчы табе. He абцяжарвай сябе клопатам і кінь думаць аб тым, што ў цябе было з тваёй жонкай, і не гавары пра яе нікому.
    — Няхай аддзякуе табе Алах дабром! — усклікнуў Маруф, а потым сеў на мула, і раб ішоў перад ім, пакуль не давёў яго да варотаў рынку купцоў. Усе купцы сядзелі там, і купец Алі сядзеў сярод іх.
    Убачыўшы Маруфа, ён падняўся, кінуўся да яго і сказаў:
    — Благаславенны дзень, о купец Маруф, о надзелены дабром і ласкай Алаха! — А потым пацалаваў яму руку перад купцамі і сказаў ім: — О браты, купец Маруф абрадаваў нас сваім прыходам.
    I ўсе купцы прывіталі яго, і Алі рабіў ім знакі, каб яны выказалі павагу яму, і Маруф стаў вялікім у іхніх вачах. Затым Алі дапамог яму злезці з мула, і купцы прывіталі яго, а Алі адводзіў убок то аднаго, то другога, размаўляў з імі і
    расхвальвальваў Маруфа. I ўсе ў яго пыталіся: — Гэта купец?
    I ён гаварыў:
    — Так, а дакладней — гэта самы вялікі з купцоў, і не знойдзецца нікога багацей, так як яго багацці і багацці ягонага бацькі і продкаў вядомыя сярод купцоў Місра. У яго ёсць тавары ў Індыі, Сіндзе, Йемене, і ён вельмі шчодры. Ведайце ж яго сан, узвышайце яго месца і служыце яму. Ды будзе вам вядома, што ён прыбыў у гэты горад не дзеля гандлю, а з мэтай паглядзець чужыя краіны. Яму не трэба ездзіць на чужыну дзеля прыбыткаў, бо ў яго столькі грошай, што іх не знішчаць пражэрныя агні, і я — адзін з яго слуг.
    I Алі да таго часу расхвальваў Маруфа, пакуль купцы не ўзнаслі яго вышэй галавы і нв сталі расказваць адзін аднаму аб яго велічы. А затым яны абступілі яго і сталі прапаноўваць яму пачастункі і напоі. I нават начальнік купцоў падышоў да яго і прывітаў. I купец Алі гаварыў Маруфу ў прысутнасці іншых купцоў:
    — 0 пане, можа, ты прывёз з сабою колькі-небудзь такой і такой тканіны?
    I Маруф адказваў, навучаны Алі разбірацца ў назвах тканін:
    — Многа!
    I адзін купец спытаў у Маруфа:
    — 0 пане мой, ты прывёз жоўтага сукна?
    I Маруф адказаў:
    — Многа!
    I купец запытаўся:
    — А чырвонага, як кроў газелі?
    I Маруф адказаў:
    — Многа! — I кожны раз, як у яго пыталіся, ён адказваў так.
    I тады купец сказаў:	■
    	 О купец Алі, калі б твой зямляк захацеў прывезці тысячу цюкоў дарагіх тканін, ён бы прывёз іх?
    — Ён бы прывёз з адной клеці, не кранаючы іншыя, і там бы нічога не паменела.
    Калі яны так сядзелі, раптам стаў абыходзіць купцоў жабрак. I адзін падаў яму срэбны шэлег, а іншыя падалі джэдзід*, але большасць з іх не дала яму нічога. А калі жабрак дайшоў да Маруфа, той зачэрпнуў жменю золата і аддаў жабраку. I жабрак пажадаў яму дабра і пайшоў, a купцы здзівіліся і сказалі:
    — Гэта падарунак цароў — ён даў жабраку золата, не лічыўшы. I калі б ён не быў чалавекам багатым і не меў бы ўсяго шмат, ён не падаў бы жабраку жменю золата.
    А неўзабаве падышла да Маруфа бедная жанчына, і ён захапіў жменю золата і падаў ёй, і яна пайшла, благаслаўляючы яго. Потым яна расказала аб гэтым іншым беднякам, і яны сталі падыходзіць да яго адзін за другім — і кожны раз Маруф браў жменю золата і падаваў, пакуль не расходаваў усю тысячу дынараў. Пасля гэтага ён ударыў рукой аб руку і ўсклікнуў: — Годзе з нас Алаха, і добры ён думкамі!
    I начальнік купцоў спытаў у яго:
    — Што з табой, о купец Маруф?
    I Маруф сказаў:
    — Падобна, што большасць жыхароў гэтага горада — беднякі і жабракі. Калі б я ведаў гэта, я прывёз бы крыху болып грошай і падарыў бы іх бедным. Баюся, што я доўга буду знаходзіцца на чужыне, а мне не ўласціва адмаўляць бедным. Але ў мяне не засталося золата.і што я скажу бедняку, калі ён падыдзе да мяне?
    — Скажы яму: “ Алах табе падасць”, — мовіў начальнік купцоў.
    I Маруф усклікнуў:
    — He такі мой звычай, і адолеў мяне з-за гэтага клопат. Я хацеў бы мець тысячу дынараў, каб падаваць міласціну, пакуль не прыйдзе мой караван.
    I начальнік купцоў сказаў:
    — He бяда! — I паслаў некага са сваіх слуг, і той прынёс тысячу дынараў Маруфу. I Маруф падаваў кожнаму, хто праходзіў паўз яго з бедных, пакуль не пачуўся заклік да малітвы апоўдні. Людзі ўвайшлі ў мячэць, памаліліся, і Маруф тое, што ў яго засталося з тысячы дынараў, раскідаў па-над галовамі прысутных у мячэці. Людзі пачалі яго благаслаўляць, а купцы здзіўляліся вялікай яго шчодрасці.
    Потым Маруф звярнуўся да другога купца, узяў у яго тысячу дынараў і раздаў іх. А купец Алі глядзеў на яго ўчынкі і не мог нічога сказаць. I Маруф рабіў так, пакуль не разнёсся заклік да вячэрняй малітвы. Тады ён увайшоў у мячэць, памаліўся і раздаў астатнія грошы. Яшчэ не зачыніліся вароты рынку, як ён ужо ўзяў у купцоў пяць тысяч дынараў і раздаў іх. Кожнаму, у каго ён браў штонебудзь, ён гаварыў:
    — Калі прыйдзе мой караван, я табе дам золата, калі ты захочаш, або калі захочаш — тканін.
    Надвячоркам купец Алі запрасіў Маруфа да сябе, і запрасіў з ім усіх купцоў, пасадзіў яго на ганаровае месца, і той вёў размовы толькі аб тканінах або каштоўных камянях. I ўсякі раз, калі яму што-небудзь называлі, ён адказваў: “У мяне гэтага многа”.
    На наступны дзень Маруф выправіўся на рынак, зноў гутарыў з купцамі, браў у іх грошы і раздаваў беднякам. I так было на працягу дваццаці дзён, пакуль ён не ўзяў шэсцьдзесят тысяч дынараў — і да яго не прыйшлі ні караван, ні пякельная чума*.
    I людзі сталі шумець і непакоіцца за свае грошы, і сказалі:
    — He прыйшоў караван купца Маруфа! Да якога часу ён будзе браць у людзей грошы і аддаваць іх жабракам?
    Адзін з купцоў сказаў:
    — Правільна будзе нам паразмаўляць з яго земляком, купцом Алі.
    Яны прыйшлі да яго і сказалі:
    — О купец Алі, караван Маруфа не прыйшоў.
    I Алі адказаў:
    — Пачакайце, ён абавязкова прыйдзе. — А потым ён застаўся сам-насам з Маруфам і сказаў яму: — О Маруф, што гэта за справы? ПІто я казаў табе: “падрумянь хлеб” або “спалі яго”? Купцы шумяць аб сваіх грашах, і яны сказалі, іпто ты ім вінен шэсцьдзесят тысяч дынараў, якія ты ўзяў і раздаў жабракам. Чым жа ты заплоціш пазыкі людзям, калі ты не прадаеш, не купляеш?
    — А што такое здарылася, — сказаў Маруф, — і што за сума — шэсцьдзесят тысяч дынараў? Калі караван прыйдзе, я
    ім аддам; калі яны захочуць — тканінамі, а калі захочуць — золатам і срэбрам.
    — Алах магутны! — усклікнуў купец Алі. — Хіба ў цябе ёсць караван?
    — Многа! — адказваў Маруф.
    I Алі ўсклікнуў:
    — Алах і яго набліжаныя няхай адплоцяць табе за тваё паскудства! Хіба я вучыў цябе гэтым словам, каб ты іх гаварыў мне? Я раскажу пра цябе людзям!
    — Ідзі без лішніх размоў, — сказаў Маруф. — Хіба я бядняк? У маім караване ўсяго шмат, і калі ён прыйдзе, яны возьмуць за дынар — два, і я ў іх не маю патрэбы.
    I тады купец Алі раззлаваўся і ўсклікнуў:
    — О нявыхаваны, я табе пакажу, як мне бессаромна маніць!
    I Маруф сказаў:
    — Што здолееш, тое і рабі, а яны пачакаюць, калі прыйдзе мой караван, і атрымаюць сваё дабро з гакам.
    Купец Алі пакінуў яго і пайшоў, гаворачы ў душы: “Я раней яго расхвальваў, і калі я цяпер стану яго ганьбіць, то буду ашуканцам, і пра мяне будуць гэтыя словы: “Хто пахваліў, а потым асудзіў, той зманіў два разы”.
    I купец Алі раззлаваўся і не ведаў, што рабіць. А потым купцы прыйшлі да яго і запыталіся:
    — 0 купец Алі, ты з ім размаўляў?
    I ён сказаў ім:
    — О людзі, мне перад ім сорамна! У яго тысяча дынараў маіх грошай, і я не магу з ім пра гэта гаварыць. А калі вы яму давалі, вы не раіліся са мною, і мне няма чаго з вамі пра яго размаўляць. Патрабуйце з яго, а калі ён вам не аддасць, ідзіце са скаргай на яго да цара гэтага горада і скажыце — гэта падманшчык, які апіукаў нас, — і цар пазбавіць вас ад яго.
    I купцы пайшлі да цара і расказалі яму аб тым, што здарылася. А гэты цар быў вялікі скнара, больш сквапны, чым нават Ашаб*. I калі ён пачуў аб велікадушнасці і шчодрасці Маруфа, ім завалодала сквапнасць, і ён сказаў:
    — Калі б у гэтага купца не было шмат грошай, ён бы не паказваў усёй сваёй шчодрасці. Яго караван абавязкова прыбудзе! I гэтыя купцы збяруцца ў яго, і ён аддасць ім
    шмат грошай. Я маю болыпыя правы, чым яны, на гэтыя грошы, і я хачу пазнаёміцца і пасябраваць з ім, пакуль не прыйшоў яго караван. I тое, што ўзялі б у яго купцы, вазьму я. Я ажаню яго з маёй дачкою і далучу ягоньія грошы да маіх грошай.
    I візір цара сказаў яму:
    — О цар часу, я думаю, што ён ашуканец, а ашуканец разбурае дом сквапнага.
    I цар мовіў:
    — 0 візір, я яго выпрабую і даведаюся, ашуканец ён ці гаворыць праўду, і вьірас ён у багацці ці не.
    — Як жа ты яго будзеш выпрабоўваць? — спытаўся візір.
    — У мяне ёсць каштоўны камень, — адказаў цар. — Я пашлю па гэтага купца, паклічу яго да сябе, выкажу да яго павагу і дам гэты камень. Калі ён пазнае, які гэта камень і які яго кошт — значыць, ён уладальнік багаццяў; а калі ён яго не пазнае, то ён ашуканец і выскачка. I я заб’ю яго найгоршай смерцю.
    I затым цар паслаў па Маруфа, і Маруф, прыйшоўшы, прывітаў яго, і цар адказаў яму прывітаннем, пасадзіў побач з сабою і запытаўся:
    — Ці ты купец Маруф?
    — Так, — адказаў Маруф.
    I цар мовіў:
    — Купцы сцвярджаюць, быццам ты ім вінен шэсцьдзесят тысяч дынараў. Ці праўда тое, што яны гавораць?