• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    ДАРАП ЧЫТАЧ!
    у тваіх руках — адна з самых цікавых, вядомых і славутых кніг свету, магутны, гіганцкі помнік народнай фантазіі — “Тысяча і адна ноч”. У стварэнні гэтага зводу казак прымалі ўдзел шматлікія народы Усходу, але канчатковую форму і выгляд “Тысяча і адна ноч набыла на арабскай мове і стала неад’емнай часткай культуры арабскіх народаў. Аднак хто толькі з дзеячаў сусветнай культуры — вядомых паэтаў, празаікау) мастакоў, музыкантаў — не звяртаўся да матываў і вобразаў гэтай незвычайнай кнігі, да яе фантазіі! Паводла многіх казак зняты кінафільмы, створаны спектаклі. Сакрэт такой папулярнасці тоіцца ў тым, што кніга спалучае ў сабе пазнавальны інтарэс з незвычайнай захапляльнасцю расказу. “Ніякія апісанні падарожнікаў не дадуць^вам такога праўдзівага, такога жывога малюнка нораваў і ўмоў грамадскага і сямейнага жыцця мусульманскага Усходу, як “Тысяча і адна ноч”1, — пісаў В.Р.Бялінскі ў рэцэнзіі на рускае выданне казак.
    Шахразада здолела падпарадкаваць, паралізаваць злога і жорсткага цара Шахрыяра, які, пасля здрады і ашуканства жонкі, пакляўся штоноч браць да сябе дзяўчыну і раніцай забіваць яе. Шахразада здолела завабіць яго ў залаты, чарадзейны церам першай казкі — і праз тысячу і адну ноч цар Шахрыяр вярнуўся ў свет высакародным і велікадушным чалавекам, з глыбокім раскаяннем у сваіх злачынствах. Тым самым яшчэ раз сцвярджаецца сіла мастацтва, казкі, якая здольная адрадзіць наноў душу і напоўніць жыццёпрыгажосцю.	„
    Але каб зразумець, якімі шляхамі ішло стварэнне гэтан кнігі, трэба крыху заглыбіцца ў гісторыю. У VII VIII стагоддзях ад Індыі на Усходзе да паўночных межаў Іспаніі на Захадзе ў ходзе заваёў арабаў склалася вялікая і магутная дзяржава — Халіфат. Культура шматлікіх народаў і гістарычных пластоў апынулася ў цесным узаемадзеянні. У сумеснае жыццё ў адной дзяржаве былі ўцягнены як
    1 Бялінскі В.Р. Поўны збор твораў. Т.ІП. М.,1953. C.157.
    качэўнікі-заваёўнікі з іх прымітыўнымі культурнымі традыцыямі, так і народы, якія стагоддзямі назапашвалі, шліфавалі, перадавалі з пакалення ў пакаленне духоўны вопыт і каштоўнасці, — сірыйцы, грэкі, іранцы і іншыя.
    Тысяча і адна ноч” не з’яўляецца творам аднаго якоганебудзь аўтара. Часткі гэтай кнігі складваліся і шліфаваліся стагоддзямі. У падмурак “Тысячы і адной ночы” лёг, на думку даследчыкаў, арабскі пераклад індыйскіх і іранскіх казак, якія ўваходзілі ў іранскі зборнік “Хезар эфсане” (“Тысяча паданняў”). Аб яго існаванні вядома з арабскіх крыніц яшчэ ў X стагоддзі. Гэты зборнік да нас не дайшоў. Але ёсць усе падставы меркаваць, што абрамленне — аповесць пра Шахразаду і цара Шахрыяра — узяты менавіта з “Хезар эфсане”. Даследчыкі называюць і іншыя казкі індаіранскага паходжання, якія былі ўключаны ўжо ў гэты зборнік, а пазней увайшлі ў “Тысячу і адну ноч”. Наогул у залежнасці ад часу і месца стварэння ўсе казкі і аповяды “Тысячы і адной ночы” падзяляюцца на тры групы — індаіранскія, багдадскія і егіпецкія. Прафесійныя арабскія перапісчыкі кожнага разу ўключалі ўсё новыя і новыя аповяды, перараблялі іх і размяшчалі па-свойму. Таму кампазіцыя розных зводаў “Тысячы і адной ночы” не аднолькавая.
    Толькі ў XVI — XVII стагоддзях “Тысяча і адна ноч” набыла той выгляд, у якім і вядома сучаснаму чытачу. Адкуль пайшла сама назва — “Тысяча і адна ноч”? Даследчыкі старажытнай арабскай літаратуры і мовы лічаць, што назва пайшла ад цюркскага фразеалагізма “бін бір”, гэта даслоўна азначае “тысяча адзін”. Ужываецца ж гэты фразеалагізм у значэнні “няпэўнае мноства”. 3 цягам часу назва пачала разумецца літаральна — 1001, гэта значыць расказ Шахразады сапраўды ахоплівае тысячу і адзін аповяд.
    Здарылася так, што радзімай канчатковай рэдакцыі зводу стаў Егіпет. Гэта тлумачыцца гістарычнымі падзеямі. Да сярэдзіны XIII стагоддзя Багдад і іншыя гарады Усходу былі захопленыя і разбураныя манголамі. I ўжо пасля заваявання Егіпта і Сірыі асманскім султанам Селімам I (1512—1520) гарады Егіпта сталі галоўнымі цэнтрамі арабскага свету.
    У Іраку, Сірыі, Егіпце яшчэ нядаўна можна было пачуць расказчыкаў-чытальнікаў (шаіраў і мухадзісаў), якія па шмат гадзін запар дэкламавалі дзіўныя, незвычайныя, займальныя гісторыі і суправаджалі іх спевамі вершаў. Такія незвычайныя “спектаклі” звычайна адбываліся на рынках або ў закусачных і з’яўляліся неад’емнымі ад мусульманскіх святаў. Чытальнік займаў месца ў сярэдзіне на ўзвышэнні, а слухачы размяшчаліся наўкола і слухалі з асалодай яго расказ. А ў канцы чытальнік атрымоўваў сціплае ўзнагароджанне ад уладальніка закусачнай і слухачоў. У некаторых арабскіх гарадах і сёння бытуе яшчэ такая традыцыя. Гэта сведчыць аб тым, як нараджалася “Тысяча і адна ноч”: з вуснаў у вусны, са спісу ў спіс, ад пераказу да пераказу. Таму ў ёй і захоўваюцца шматлікія стылёвыя адзнакі вуснага расказу.
    Героі гэтай казачнай эпапеі падаюцца адпаведна традыцыйнаму ўяўленню і разуменню дабра і зла, прыгажосці і гармоніі. Вы заўважыце, што чалавек з прыгожай знешнасцю заўсёды добры, велікадушны, шчодры і надзелены самымі дасканалымі рысамі і якасцямі. А вось злосны, хлуслівы, каварны, нядобры чалавек мае брыдкі твар, не ўмее прыгожа гаварыць, есці, апранацца і падаецца ў самым непрывабным выглядзв. Станоучы герой заўсёды чалавек адукаваны, багаты(калібядняк, тоўрэшце рэхпт да яго ўсё роўна прыходзіць багаццс), шчодры, прыгожы. Гэтыя рысы адпавядаюць маральнаму і эстэтычнаму ідэалу сярэдневяковага гараджаніна Усходу. Лепшыя аповяды і казкі ‘‘Тысячы і адной ночы вызначаюцца расквечаным апісаннем быту, займальнасцю, багатым на падзеі і матывы сюжэтам, дасканалай кампазіцыяй, тонка пададзенай эротыкай, камічнасцю і гумарам.
    Вялікую ролю ў культуры Усходу ва ўсе часы займала паэзія, музыка, танец. Таму ў “Тысячы і адной ночы мноства вершаў і вершаваных урыўкаў, якія былі ўведзены ў тэкст больш познімі перапісчыкамі і адпавядалі літаратурным густам таго часу. Некаторыя з гэтых вершаў прыпісваліся альбо сапраўды належалі вядомым ся-
    рэдневяковым арабскім паэтам — Абу Нувасу, Ібн альМутазу, паэту і музыканту ўсхаку Масульскаму. Часам вершаваныя ўстаўкі маюць проста ілюстратыўны характар і таму пры перакладзе могуць быць без усякай шкоды для твора апушчаныя. Але часам верш з’яўляецца неад емнаю часткаю дыялога, бо, згодна з разуменнем сярэдневяковых арабаў, сапраўднае красамоўства немагчыма без вершаў.
    Упершыню “Тысяча і адна ноч” была перакладзена на еўрапейскія мовы на пачатку XVIII стагоддзя. Дванаццацітомны французскі пераклад А.Галана выйшаў у свет у 1703—1713 гадах. У першай палове XIX стагоддзя з’явіўся шэраг выданняў гэтага збору казак — як у Еўропе, так і ў краінах Усходу. Першы рускі пераклад быў зроблены Аляксеем Філатавым з французскага выдання А.Галана.
    Тысяча і адна ноч” выйшла на рускай мове ў дванаццаці тамах у 1763 —1771 гадах і вытрымала некалькі перавыданняў. Наступныя пераклады рабіліся таксама з еўрапейскіх моў.
    Першы і пакуль адзіны рускі пераклад з арабскага арыгінала належыць М.А.Салье і надрукаваны пад рэдакцыяй І.Ю.Крачкоўскага з прадмовай М.Горкага ў васьмі тамах у 1929—1938 гадах. У 1961 годзе М.А.Салье дадаткова пераклаў яшчэ сем казак, скарыстаўшы для гэтага унікальны рукапіс “Тысячы і адной ночы”, які захоўваўся ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М.Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе. Пазней выходзіла на рускай мове некалькі розных выданняў “Тысячы і адной ночы”.
    На беларускай мове гэтае выданне першае. Яно ўключае ў сябе выбраныя творы з “Тысячы і адной ночы” і адрасуецца перш за ўсё дапытліваму і цікаўнаму юнаму чытачу, які спасцігае свет, знаёміцца з гісторыяй і культурай розных народаў. Крыніцамі для беларускамоўнага выдання сталі зборнікі выбраных казак і аповядаў выдавецтва “Праўда” (Масква) “Царэвіч Камар аз-Заман і царэўна Будур” (1988), “Аповесць пра цара Амара і яго сыноў” (1989), “Халіф на гадзіну” (1986), складзеных І.М.Філыпцінскім, пераклад з
    арабскага М.А.Салье, а таксама “Тысяча і адна ноч: Выбраныя казкі”, Омск: “Кніжнае выдавецтва” (1989). Пераказ казкі “Сіндбад-Мараход” пададзены па кнізе “Тысяча і адна ноч” у пераказе М.А.Салье, выдадзенай у “Дзіцячай літаратуры” (1976).
    Чароўнасць, моц і квяцістасць фантазіі ўсходніх народаў перададзена і беларускім словам. На хвалях яго мілагучнасці будзе цікавым і захапляльным, пазнавальным і дзівосным наша падарожжа ў далёкія краіны, мінулыя часы — да берагоў духоўных і культурных скарбаў народаў Усходу.
    А.Канапелька
    СЛОЎНІК
    $7'
    Уступ
    Стар. 5. Мухамед (каля 580 — 632) — заснавальнік рэлігіі ісламу. Усхваленне прарока Мухамеда і яго роду ў сярэднія стагоддзі было абавязковым элементам уступу да любога твора, як багаслоўскага, так і навуковага або забаўляльнага зместу.
    Стар. 5. Астравы Індыі і Кітая — аўтары казак “Тысячы і адной ночы” часта пераносілі дзеянне ў аддаленыя, экзатычныя для арабскага чытача краіны, пра якія ў асяроддзі простых людзей былі распаўсюджаны фантастычныя расказы.
    Стар. 5. ...з цароў роду Сасана — сасаніды — іранская дынастыя, якая правіла ў Іране ў III—VIII стагоддзях і была зрынута арабамі падчас ісламскіх захопніцкіх войнаў. Сасанідскія цары — пастаянныя героі сярэдневяковых арабскіх літаратурных і фальклорных твораў. Тое, што цара Шахрыяра адносяць да іх, з’яўляецца анахрапізмам, якіх нямала ў “Тысячы і адной ночы”.
    Стар. 5. Візір — першы міністр у арабскімхаліфаце(дзяржаве). Дарэчы, у розныя перыяды гісторыі пры халіфе знаходзіўся адзін або некалькі візіраў.
    Казка пра купца і духа
    Стар. 7. Іфрыты, джыны абомарыды — у арабскай дэманалогіідобрыя або злыя духі. Джын мог быць, згодна з сярэдневяковымі ўяўленнямі, і мусульманінам, і іншаверцам, а таксама належаць да мужчынскага або жаночага полу.
    Стар. 8. Саван — пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка.
    Стар. 9. Мул — помесь кабылы і асла.
    Стар. 9. ...я падару табе трэцюю частку яго крыві...— па старажытнаарабскіх язычніцкіх звычаях, а таксама па ісламскіх законах за забойства можна было ўнесці выкуп, калі сваякі забітага на гэта давалі згоду. У такім выпадчу злачынцу даравалася ўчыненае злачынства.
    Стар. 9. ...гэта газель — дачка майго дзядзькі...— згодна з мусульманскімі звычаямі, якія адлюстроўвалі перажыткі больш старажытных язычніцкіх уяўленняў, шлюбы паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі ўхваляліся.