• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — Гэтыя каралі ў мяне выкралі, і мы адшукалі злодзея, які апрануты, як сын купца.
    У момант мяне акружылі вартаўнікі і адвялі да валі. Валі запытаўся ў мяне аб гэтых каралях, і я сказаў яму тое ж самае, што і пасрэдніку. Валі засмяяўся і ўсклікнуў:
    — Ва ўсім гэтым ані слова праўды!
    Я не паспеў апамятацца, як мяне распранулі і сталі біць бізунамі па баках. Удары апякалі мяне, і я сказаў:
    — Я украў іх! — думаючы пра сябе: “ Лепш сказаць, што ўкраў. Я не скажу, што ўладальніцу караляў у мяне забілі, — мяне заб’юць за яе!”
    Маё прызнанне запісалі — і мне адсеклі руку і прыпяклі абрубак у масле. Я страціў прытомнасць. Але мне далі выпіць віна і, апрытомнеўшы, я ўзяў сваю руку і пайшоў дамоў.
    I гаспадар сказаў мне:
    — Калі з табою здарылася такая справа, пакінь мой дом і знайдзі сабе іншае месца, так як ты абвінавачаны ў крадзяжы.
    А я адказаў яму:
    — О пане мой, патрывай два дні ці тры, пакуль я нагледжу сабе жыллё.
    — Добра, — пагадзіўся ён і пакінуў мяне. А я застаўся сядзець, плачучы, і гаварыў сабе: “Як я вярнуся да родных з адсечанай рукой? Яны не ведаюць, што я невіноўны! Можа быць, Алах здзейсніць якую-небудзь добрую справу для мяне”.
    Два дні я хварэў, мною авалодала вялікае гора. На трэці дзень не паспеў я прыйсці ў сябе, як з’явіўся гаспадар дома, з ім некалькі вартаўнікоў і стараста рынку. Ён сцвярджаў, што я выкраў у яго каралі.
    Я выйшаў да іх і запытаўся:
    — Што здарылася?
    А яны зараз жа накінулі мне на шыю ланцуг і сказалі:
    — Каралі, якія былі ў цябе, аднеслі правіцелю Дамаска, візіру і суддзі. I яны сказалі, што гэтыя каралі прапалі ў правіцеля тры гады таму разам з ягонай дачкой.
    Калі я пачуў гэтыя словы, то ў мяне абарвалася сэрца, і я ўсклікнуў: “Загінула твая душа, няма сумнення! Клянуся Алахам, я абавязкова раскажу ўладару праўду. I калі ён захоча, то заб’е мяне, а калі захоча — даруе мне”.
    I калі мы прыйшлі да ўладара горада, ён загадаў мне ўстаць перад ім, агледзеў мяне краем вока і сказаў прысутным:	.
    — Чаму вы адсеклі яму руку? Гэта няшчасны чалавек, і няма за ім віны. Вы пакрыўдзілі яго, адсекшы руку.
    Калі я пачуў гэтыя словы, маё сэрца аджыло і душа мая супакоілася. Я ўсклікнуў:
    — Клянуся Алахам, о ўладар мой, я не злодзей! Мяне абвінавацілі ў гэтай вялікай віне і пабілі бізунамі, каб змусіць прызнацца. I я зманіў і прызнаўся ў крадзяжы, хаця не вінаваты ў ім.
    Правіцель сказаў:
    — Няма за табою віны! — а затым ён узяў пад варту старасту рынку і сказаў яму: — Аддай гэтаму кошт яго рукі, іначай я цябе павешу і забяру ўсе твае грошы!
    Ён гукнуў вартаўнікоў, і яны павялі старасту. А я застаўся з правіцелем. Потым, з дазволу правіцеля, знялі з маёй шыі ланцуг і развязалі мне рукі. Ён паглядзеў на мяне і сказаў:
    — Дзіця маё, будзь праўдзівым са мною і раскажы мне, як да цябе патрапілі гэтыя каралі.
    — 0 ўладар мой, я скажу табе праўду, — адказаў я і расказаў, што ў мяне здарылася з першай дзяўчынай, як яна прывяла да мяне другую і як зарэзала яе з рэўнасці.
    Пачуўшы гэта, правіцель паківаў галавою і стукнуў правай рукой аб левую і, закрыўшы твар хусцінкай, заплакаў. Потым ён падышоў да мяне і сказаў:
    — Ведай, о дзіця маё, што старэйшая дзяўчына — мая дачка, і я апекаваўся ёю з вялікай любоўю. Калі ж яна стала дарослай, я адаслаў яе ў Каір, і яна выйшла замуж за сына майго дзядзькі. Але ён памёр, і яна вярнулася да мяне. Але яна навучылася брыдкім рэчам у жыхароў Каіра і таму прыходзіла да цябе чатыры разы. А потым яна прывяла і
    сваю малодшую сястру. Абедзве яны нарадзіліся ад адной маці і любілі адна адную.
    А калі старэйшая вярнулася адна і я запытаўся ў яе пра малодшую, то ўбачыў, што яна плача. Па сакрэце яна расказала сваёй маці ( а я быў там жа), што здарылася і як яна зарэзала сваю сястру. Яна ўсё плакала і гаварыла: “Клянуся Алахам, я не перастану плакаць па ёй, пакуль не памру!” Так і сталася. Я хачу, каб ты не пярэчыў мне ў тым, што я табе скажу: я ажаню цябе з маёй меншай дачкой. Яна не родная сястра тым дзвюм, і яна цнатлівіца. Я не патрабую ад цябе пасагу, а прызначу ад сябе ўтрыманне. I ты будзеш у мяне за сына.
    — Добра, — сказаў я, — ці маглі мы думаць?
    I правіцель зараз жа паслаў па суддзю і сведкаў і склаў мой шлюбны запіс. Я застаўся з яго дачкой, а ён узяў у старасты рынку шмат грошай для мяне.
    У гэты ж год памёр мой бацька. Правіцель выправіў ганца, і той прывёз грошы, якія пакінуў мне мой бацька.
    Вось прычына адсячэння правай рукі. Але цяпер я жыву прыемным жывдём.
    Я прабыў у юнака тры дні, і ён даў мне шмат грошай. I я паехаў ад яго і патрапіў у ваш горад. Жьілося мне тут добра, і вось у мяне з гарбуном здарылася тое, што здарылася.
    — Гэта менш дзіўна, чым гісторыя гарбуна, — сказаў цар Кітая, — і мне неадкладна трэба вас усіх павесіць. Але застаўся яшчэ кравец — пачатак усіх грахоў. Гэй, кравец, — звярнуўся цар, — калі раскажаш мне што-небудзь дзіўнейшае за гісторыю гарбуна, я прабачу вам вашы праступкі.
    I тады кравец выступіў наперад і сказаў:
    АПОВЯД КРАЎЦА
    — Ведай, о цар нашага часу, — вось самае дзіўнае, што са мною ўчора здарылася і адбылося. Перш чым сустрэць гарбатага, я з раніцы гасцяваў у аднаго з маіх сяброў. У яго сабралася каля дваццаці жыхароў гэтага горада, і сярод нас былі рамеснікі: краўцы, цеслі, ткачы і іншыя. Калі ўзышло сонца, нам падалі ежу, каб мы падсілкаваліся.
    I раптам гаспадар дома ўвайшоў да нас. 3 ім быў юнакчужаземец — прыгажун з Багдада, апрануты ў прыгожае
    адзенне, але ён быў кульгавы. Ён прывітаў нас, а мы падняліся перад ім, і ён ужо хацеў сесці, як убачыў між нас аднаго чалавека — цырульніка. Тады ён адмовіўся сядаць і хацеў пайсці ад нас. Але мы пачалі ўгаворваць юнака і дапытвацца:
    — Чаму ты прыйшоў і адразу адыходзіш?
    Юнак адказаў:
    — Прычына таму, што я хачу пайсці, — у гэтым злашчасным цырульніку, які сядзіць тут.
    Гаспадар дома бязмежна здзівіўся:
    — Як! Гэты юнак з Багдада, і яго сэрца расхвалявалася з-за гэтага цырульніка!
    А мы паглядзелі на юнака і папрасілі:
    — Раскажы нам, у чым прычына твайго гневу на гэтага цырульніка?
    Тады юнак сказаў:
    — У мяне з гэтым цырульнікам у маім горадзе Багдадзе здарылася такая справа: з-за яго я паламаў сабе нагу і стаў кульгавым. Я пакляўся, што больш аніколі не буду знаходзіцца з ім у адным і тым жа месцы або жыць у горадзе, дзе жыве ён. Я пакінуў Багдад, пераехаў сюды, але сённяшнюю ноч мне давядзецца правесці ў дарозе.
    — Заклінаем цябе Алахам, — не адступаліся мы,— раскажы нам тваю гісторыю!
    I юнак пачаў гаварыць (а цырульнік перамяніўся ў твары):
    — О людзі, ведайце, што бацька мой быў адным з багатых купцоў Багдада. I Алах вялікі не паслаў яму дзяцей, акрамя мяне. Калі я вырас і дасягнуў узросту мужчын, майго бацьку забраў да сябе літасцівы Алах. Бацька пакінуў мне грошы, слуг, чэлядзь. Я жыў у дастатку, добра апранаўся і добра еў. Але Алах усяліў у мяне нянавісць да жанчын.
    Аднойчы я ішоў завулкамі Багдада, і мне сустрэўся натоўп жанчын. Я пабег і схаваўся ў тупіку. I не прасядзеў я хвіліны на лавачцы, як раптам акно дома, які знаходзіўся тут жа, адчынілася. У ім паказалася дзяўчына, падобная да поўні, роўнай яе прыгажосці я нікога не бачыў. Яна палівала кветкі на акне. Дзяўчына павярнулася направа і налева, зачыніла акно і пайшла. I нянавісць ува мне
    ператварылася ў каханне. Я праседзеў увесь час да захаду сонца.
    I раптам едзе кадзі нашага горада, наперадзе яго — рабы, ззаду — слугі.
    Ён увайшоў у дом, у якім я пабачыў дзяўчыну, — і я зразумеў, што гэта яе бацька. Потым, засмучаны, я пайшоў дахаты і ўпаў на ложак. Да мяне ўвайшлі мае нявольніцы і селі наўкола, не ведаючы, што са мной. Я не размаўляў з імі, і яны заплакалі і засмуціліся з-за мяне.
    I вось да мяне завітала старая жанчына. Ад яе позірку не схаваўся мой стан. Яна села каля мяне і ласкава загаварыла:
    — О дзіця маё, скажы мне, што з табою здарылася, і я зраблю ўсё, каб звесці цябе з каханай.
    I калі я расказаў ёй сваю гісторыю, яна сказала:
    — Дзіця маё, гэта дачка кадзі Багдада, яна сядзіць пад замком. Тое месца, дзе ты яе бачыў, — яе пакой. А бацькаў пакой — вялікі, унізе. Яна сядзіць адна. Я часта ў іх бываю, і ты зможаш сустрэцца з ёй праз мяне.
    Пачуўшы яе словы, я абрадаваўся і на раніцу быў ужо здаровы. Старая пайшла да дачкі кадзі і вярнулася ў разгубленасці.
    — Дзіця маё, не пытайся, што мне дасталося ад яе,— сказала яна. — Калі я загаварыла пра цябе, яна накрычала на мяне: “Калі ты, няшчасная старая, не спыніш сваіх размоў, я зраблю з табою тое, чаго ты заслугоўваеш!” Але я абавязкова вярнуся да яе ў наступны раз.
    I калі я пачуў гэта, то мая хвароба аднавілася з новай сілай.
    А праз некалькі дзён старая прыйшла і сказала:
    — Дзіця маё, я хачу ад цябе падарунка!
    Ад яе слоў мая душа вярнулася да мяне, і я ўсклікнуў:
    — Табе будзе рознае дабро!
    А яна сказала:
    — Учора я прыйшла дадзяўчыны, іяна, убачыўшы, што ў мяне разбітае сэрца і вочы мае плачуць, сказала мне: “Цётачка, што сціскае твае грудзі?” Я заплакала і адказала: “ О пані мая, я прыйшла да цябе ад юнака, які закаханы ў цябе, і з-за гэтага ён блізкі да смерці”. Яе сэрца памякчэла і яна запыталася: “Адкуль гэты юнак, пра якогаты згадала?”
    I я адказала: “ Гэта мой сын, плод майго сэрца. Ён убачыў цябе ў акне некалькі дзён таму, калі ты палівала кветкі, і, зірнуўшы на твой твар, — страціў розум ад кахання да цябе. Калі я сказала яму аб нашай размове ў мінулы раз, яго хвароба ўзмацнілася, і ён не падымаецца з падушак. Няйначай, як ён памрэ”. Яна ўсклікнула: “I гэта ўсё праз мяне?” I я адказала: “Так, клянуся Алахам! Чаго ж ты хочаш?” — “Ідзі і перадай яму ад мяне прывітанне, і скажы, што са мной адбываецца тое ж самае, але яшчэ больш, чым з ім, — сказала яна. — Калі наступіць пятніца, няхай ён прыйдзе да дома перад пачаткам малітвы. Калі ж ён з’явіцца, то я спушчуся, адчыню яму вароты і правяду яго да сябе. Але яму трэба вярнуцца раней, чым мой бацька прыйдзе з малітвы”.
    Словы старой супакоілі маё сэрца, і пакуты спыніліся. Я даў ёй адзенне, і яна пайшла. Mae родныя і сябры парадаваліся майму выздараўленню. I так доўжылася да пятніцы.
    I вось старая прыйшла да мяне і запыталася пра маё самаадчуванне. Я сказаў, што знаходжуся ў добрым здароўі, а затым апрануў свае адзежы, намазаўся духмянасцямі і стаў чакаць, калі людзі пойдуць на малітву, каб выправіцца да дзяўчыны. Старая сказала: