• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    Закончыўшы верш, яна спытала:
    — Юнак, ці ёсць у цябе прыгожыя тканіны?
    I я адказаў:
    — Пані, раб твой бедны, але пачакай, пакуль купцы адчыняць лаўкі, і я прынясу табе тое, што ты хочаш.
    Мы гутарылі з ёй, і я ўсё далей і далей адплываў у мора кахання. Потым купцы адчынілі лаўкі, і я прынёс для яе ўсё, што яна патрабавала. Каштавалі гэтыя тканіны пяць тысяч дзірхемаў.
    Жанчына аддала тканіны слугу, і яны пакінулі рынак: жанчына села на мула і паехала, не сказаўшы мне, адкуль яна. А я пасаромеўся запытацца. Купцы абавязалі мяне заплаціць за тканіны, і я прыняў на сябе доўг у пяць тысяч дзірхемаў.
    Я прыйшоў дамоў, хмельны ад кахання да той жанчыны. Мне падалі вячэру, я з’еў кавалачак — і ўспомніў яе прыгажосць. Я хацеў заснуць, але сон не ішоў да мяне. Тыдзень я знаходзіўся ў такім стане. Купцы патрабавалі ад мяне грошай, але я прасіў іх пачакаць.
    Праз тыдзень яна прыехала верхам на муле, пры ёй былі слуга і два рабы. Яна прывітала мяне і сказала:
    — Мы затрымалі плату за тканіны! Прывядзі мянялу і атрымай грошы.
    Прыйшоў мяняла, слуга падаў грошы, але я не ўзяў іх. I мы размаўлялі, пакуль не адчыніўся рынак. Тады яна сказала:
    — Купі мне тое і тое.
    Я ўзяў у купцоў, што яна пажадала, аддаў ёй — і яна паехала, не паабяцаўшы заплаціць. Я раскаяўся, бо набраў для яе тавараў на тысячу дынараў. I калі яна знікла з маіх вачэй, сказаў сабе: “ Што гэта за каханне? Яна дала мне пяць тысяч дзірхемаў і ўзяла тавараў на тысячу дынараў! ’ У мяне не хапала грошай расплаціцца з купцамі. “Гэта жанчына ашуканка, думаў я, — яна ўвяла мяне ў зман сваёй прыгажосцю і пасмяялася з мяне, бо ўбачыла, што я яшчэ малады. А я нават не запытаўся, дзе яна жыве”.
    I я ўвесь час непакоіўся, а яна не з’яўлялася больш за месяц. Купцы патрабавалі заплаціць, і я пусціў сваю зямлю на продаж.
    Аднойчы я сядзеў у задуменні і раптам бачу — яна сходзіць з мула каля вдротаў рынку і накіроўваецца да мяне. Мне дастаткова было яе згледзець, як усе мае турботы рассеяліся, і я забыўся пра свае сумненні і клопаты. Яна сказала:
    — Прывядзі мянялу і ўзваж грошы, — і аддала мне большую плату, чым была павінна. А затым павяла са мной гутарку, і я ледзь не памёр ад шчасця і радасці.
    — Ці ёсць у цябе жонка? — спытала яна.
    Я адказаў:
    — He, я не ведаю ніводнай жанчыны, — і заплакаў.
    — Чаго ты плачаш? — занепакоілася яна.
    — He трывожся з-за мяне! — адказваў я.
    А потым я даў слугу некалькі дынараў і папрасіў яго быць пасрэднікам паміж намі. А ён засмяяўся і сказаў:
    — Яна закаханая ў цябе болей, чым ты ў яе. Тканіны, якія яна ў цябе купіла, ёй не патрэбны, яна гэта рабіла дзеля кахання да цябе.
    Я вярнуўся і сказаў:
    — Будзь ласкава да твайго раба і выслухай мяне! — і выказаў ёй усё, што было ў мяне на душы.
    Тады яна звярнулася да слугі:
    — Ты прынясі яму маё пасланне, — а мне сказала: — Зрабі так, як скажа табе слуга.
    Яна пайшла, а я раздаў купцам іх грошы. У думках аб ёй я не спаў усю ноч. А праз некалькі дзён да мяне прыйшоў слуга і сказаў:
    — Яна хворая.
    — Патлумач мне, што з ёй, — папрасіў я.
    I слуга распавёў:
    — Гэту дзяўчыну выхавала Сіт Зубэйда, жонка халіфа. Дзяўчына паходзіць з нявольніц. Яна папрасіла ў сваёй пані дазволу выходзіць у горад, а сама ўжо на той час стала аканомкай. Дзяўчына расказала Сіт пра сябе і папрасіла аддаць яе за цябе замуж. Сіт адказала: “Я не зраблю гэтага, пакуль не пабачу твайго юнака. Калі ён падобны да цябе — я аддам цябе за яго замуж”. А зараз мы хочам адвесці цябе ў палац, і калі ты патрапіш туды — то даб’ешся з ёй шлюбу;
    а калі твая справа раскрыецца — табе знясуць галаву. Што ты на гэта скажаш?
    — Пайду з табой і ўсё вытрываю, — адказаў я.
    Тады слуга сказаў мне:
    — Калі надыдзе вечар, пайдзі ў мячэць, памаліся і заначуй там. Гэту мячэць збудавала на рэчцы Тыгр Сіт Зубэйда.
    I калі звечарэла, я пайшоў у мячэць, памаліўся і правёў там ноч. На ранішняй зорцы раптам з’явілася двое слуг у чоўне, пры іх былі пустыя скрыні. Яны ўнеслі скрыні ў мячэць, і адзін слуга выйшаў, а ў тым, які застаўся, я прызнаў свайго знаёмага. Неўзабаве з’явілася дзяўчына — тая, якую я моцна пакахаў. Я абняў яе, яна пацалавала мяне і заплакала. Мы крыху пагутарылі, і яна схавала мяне ў скрыню і замкнула яе. А потым напіхала рэчамі ўсе астатнія скрыні і таксама зачыніла іх на замкі. Скрыні былі перанесены ў човен, і мы рушылі ў бок палаца Сіт Зубэйды. Мяне апанаваў роздум, і я сказаў сабе: “Я загінуў з-за сваёй страсці! Дасягну я жаданага ці не?”
    Я заплакаў і звярнуўся да Алаха, каб ён выбавіў мяне з бяды. I вось мы апынуліся каля дзвярэй пакояў халіфа, і скрыню, у якой я сядзеў, панеслі разам з астатнімі. Мая сяброўка мінула некалькі еўнухаў і параўнялася са старшым з іх. Ён абудзіўся ада сну, закрычаў на дзяўчыну і спытаўся:
    — Што ў гэтых скрынях?
    — Яны напоўнены рэчамі для Сіт Зубэйды, — адказала яна. Еўнух загадаў адчыніць. Але дзяўчына запярэчыла: — Навошта іх адчыняць?
    I тады ён закрычаў:
    — Гэтыя скрыні абавязкова трэба адчыніць! — і пачаў адчыняць тую, дзе быў я.
    Ад страху мой розум прапаў і нечакана мая вада палілася са скрыні. Дзяўчына сказала:
    — О начальнік, ты загубіў і мяне і сябе і сапсаваў рэчы, якія каштуюць дзесяць тысяч дынараў! У гэтай скрыні рознакаляровыя сукенкі і вада Земзема*. Вада зараз пацякла на адзежы, і цяпер на іх паліняе фарба.
    — Забірай свае скрыні і ідзі, — сказаў начальнік еўнухаў.
    Слугі паднялі маю скрыню і паспяшаліся пайсці, іншыя скрыні панеслі ўслед.
    Раптам да маіх вушэй даляцеў голас: “Гора, гора! Халіф, халіф!” Я зноў абмёр і мог прамовіць толькі:
    — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Вось бяда, якую сам сабе ўчыніў!
    Халіф запытаўся ў маёй сяброўкі:
    — Гора табе, што ў гэтых скрынях?
    Яна адказала:
    — У мяне ў скрынях адзежа Сіт Зубэйды.
    А халіф запатрабаваў:
    — Адчыні іх мне!
    Пачуўшы гэта, я канчаткова памёр і падумаў: “Гэты дзень — апошні ў маім зямным жыцці! Калі я ацалею, то ажанюся з ёю, а калі мая справа выкрыецца, то мне адсякуць галаву. О!” I я пачаў маліцца Алаху!
    Мая сяброўка гаварыла халіфу:
    — У гэтых скрынях сукенкі і ўборы для Сіт Зубэйды, і яна хоча, каб ніхто іх не бачыў.
    Але халіф усклікнуў:
    — Я абавязкова іх адчыню і пагляджу, што там! — і ён загадаў слугам: — Падайце мне скрыню!
    Слугі пачалі падносіць адну скрыню за другою, халіф бачыў у іх духмяныя рэчывы, і тканіны, і раскошныя сукенкі. Скрыні ўсё адчынялі і адчынялі, пакуль не засталася апошняя, у якой сядзеў я. Ужо працягнулі руку, каб адчыніць і яе, але дзяўчына сказала халіфу:
    — Гэтую скрыню мы адчынім толькі ў прысутнасці Сіт Зубэйды. Тут знаходзіцца яе тайна!
    Пачуўшы гэта, халіф загадаў несці скрыні, і слугі ўнеслі і паставілі іх пасярод пакоя. Мая сяброўка выпусціла мяне і сказала:
    — Няма больш для цябе бяды і страху. Супакой сваё сэрца і пасядзі тут, пакуль не прыйдзе Сіт Зубэйда. Быць можа, я дастануся табе на долю.
    Я сядзеў у чаканні і раптам бачу, набліжаюцца дзесяць нявольніц — дзяўчаты, падобныя месяцу, і становяцца ў два рады.
    За імі ідуць яшчэ дваццаць нявольніц, а між імі — Сіт Зубэйда. I яна не можа ісці — столькі на ёй сукенак і ўпрыгожванняў. Нявольніцы расступіліся, я падышоў да яе і пацалаваў зямлю. Яна зрабіла мне знак сесці. I я сеў
    72
    
    перад ёю, а яна пачала мяне распытваць, пацікавілася пра маё паходжанне — і я адказаў на ўсе яе пытанні. Тады яна абрадавалася і ўсклікнула:
    — Наша выхаванне не ўвяло нас у зман, дзяўчына!
    Потым яна звярнулася да мяне:
    — Ведай, што гэта дзяўчына ў нас замест дачкі, і яна — залог Алаха, давераны табе.
    I Сіт Зубэйда цагадзілася на наш шлюб. Яна загадала мне застацца ў іх на дзесяць дзён. Увесь гэты час я не бачыў маёй сяброўкі, толькі адна са служанак прыносіла мне абед і вячэру. Пасля гэтага тэрміну Сіт Зубэйда параілася з халіфам, і той не пярэчыў супраць нашага шлюбу, a наадварот, загадаў выдаць ёй дзесяць тысяч дынараў. Сіт Зубэйда паслала па сведак і суддзю і змацавала мой шлюбны запіс з дзяўчынай. А потым былі прыгатаваны салодкія прысмакі і багатая ежа, і гэта разнеслі па памяшканнях.
    Так мінула яшчэ дзесяць дзён. А праз дваццаць дзён дзяўчына схадзіла ў лазню, нам падалі столік з ежаю, сярод якой быў зацукраваны міндаль у воцаце. Я налёг на міндаль і наеўся яго даадвалу, выцер рукі, але забыўся іх вымыць. Я сядзеў, пакуль не сцямнела. Запалілі свечкі, і прыйшлі спевакі з бубнамі. I нявесту ўвесь час адкрывалі і адорвалі золатам, пакуль яна не абышла ўвесь палац.
    А пасля яе прывялі да мяне, дапамаглі распрануцца, і мы засталіся адны. Я абняў яе і не верыў свайму шчасцю. Але яна адчула ад маіх рук пах міндалю і гучна закрычала. 3 усіх бакоў прыбеглі нявольніцы, а я перапалохаўся і не ведаў, што здарылася.
    — Што з табою, сястра? — спыталі ў яе нявольніцы.
    I яна адказала:
    — Забярыце ад мяне гэтага вар’ята! А я ж думала, піто ён разумны!
    — У чым выявілася мая неразумнасць? — запытаўся я.
    I яна ўсклікнула:
    — Ты еў міндаль і не памыў рукі? Клянуся Алахам, я адплачу табе за твой праступак! Хіба можа такі, як ты, валодаць падобнаю да мяне!
    I яна ўхапіла звіты бізун і стала біць мяне ім, пакуль я не згубіў прытомнасць.
    Тады яна загадала нявольніцам:
    — Адвядзіце яго да правіцеля горада: няхай адрэжуць яму руку, якую ён не вымыў пасля міндалю!
    Пачуўшы гэтыя словы, я выгукнуў:
    — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха! Маю руку адрэжуць за тое, што я еў міндаль і не вымыў яе!
    Нявольніцы заступіліся за мяне:
    — О сястра, не карай яго так моцна за гэту правіну!
    Але яна ўсклікнула:
    — Клянуся Алахам, я абавязкова адрэжу ў яго штонебудзь на целе!
    Янапайшла і не з’яўлялася дзесяць дзён, а праз дзесяць дзён прыйшла і сказала:
    — 0 чарнатвары, я навучу цябе, як есці міндаль і не мыць рук!
    Яна паклікала нявольніц, яны мяне звязалі, а дзяўчына ўзяла вострае лязо і адрэзала мне вялікія пальцы, — як вы бачыце. Я страціў прытомнасць. Затым яна пасыпала раны парашком, і кроў спынілася. А я стаў гаварыць:
    — He буду болып есці міндаль, пакуль не вымыю рукі сорак разоў мылам, сорак разоў содай і сорак разоў шчолакам!
    Яна ўзяла з мяне абяцанне, што я не стану есці міндаль раней, чым не вымыю рукі так, як я сказаў. Вось чаму, калі вы прынеслі гэты міндаль, я перамяніўся ў твары, а пра сябе падумаў: “3-за гэтага міндалю мне адрэзалі вялікія пальцы”. А калі вы мяне змусілі, то я сказаў сабе: “ Мне абавязкова трэба зрабіць так, як пакляўся”.