• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — А што было з табою апасля? — спыталіся прысутныя.
    I юнак адказаў:
    — Калі я пакляўся, сэрца супакоілася. Яна засталася са мною. Мы пражылі нейкі час, а потым яна сказала мне: “Нядобра, што мы жывём у палацы халіфа, куды ніхто не ступаў, акрамя цябе. Ды і ты ўвайшоў сюды дзякуючы Сіт Зубэйдзе”. Яна дала мне пяцьдзесят тысяч дынараў і сказала, каб я на гэтыя грошы купіў для нас прасторны дом. Я купіў сапраўды такі дом, прасторны і прыгожы. Яна перавезла туды ўсе каштоўнасці і нажытае багацце, і мы пасяліліся ў ім... Вось прычына, чаму мне адрэзалі вялікія пальцы.
    I мы паелі і разышліся, а пасля гэтага з гарбуном здарылася тое, што здарылася. I вось мой расказ, і болып нічога.
    — Гэта менш дзіўна, чым гісторыя гарбуна. Наадварот, гісторыя з гарбуном цікавейшая за ўсё гэта. I ўсіх вас неабходна павесіць, — сказаў цар.
    Тады выступіў наперад яўрэй, пацалаваў перад царом зямлю і мовіў:
    — О цар часу, я раскажу табе расказ яшчэ больш дзіўны, чым расказ пра гарбуна.
    — Падавай, што ў цябе ёсць, — сказаў цар Кітая. I яўрэй пачаў.
    АПОВЯД ЛЕКАРА-ЯЎРЭЯ
    Вось самае дзіўнае, што адбылося са мною ў юныя гады. Я знаходзіўся ў Дамаску сірыйскім і вучыўся там. Аднойчы да мяне падышоў нявольнік з палаца ўладара Дамаска і гаворыць:
    — Паразмаўляй з маім панам!
    Я пайшоў з ім у дом уладара і, прыйшоўшы, убачыў на ўзвышэнні каля порціка ложа з ядлоўцу, упрыгожанае залатымі палоскамі. На ім ляжаў хворы чалавек — юнак непараўнальнай прыгажосці. Я сеў у яго ў галовах і памаліўся аб яго выздараўленні. Юнак зрабіў мне знак вачыма, і я сказаў яму:
    — О пане, дай мне тваю руку, ды зберажэ цябе Алах!
    Ён падаў мне левую руку, а я здзівіўся гэтаму і падумаў:
    — О нечаканасць Алаха! Гэты прыгожы юнак з вялікага дома, і яму нестае выхаванасці!
    Я памацаў пульс і выпісаў яму лекі. Я наведваў яго на працягу дзесяці дзён. I ён ачуняў, схадзіў у лазню іпамыўся, і выйшаў. А правіцель Дамаска ўзнагародзіў мяне цудоўнай узнагародай і прызначыў наглядчыкам у сваёй бальніцы.
    I вось аднаго разу я пайшоў у лазню разам з юнаком і загадаў, каб усе слугі нас пакінулі. Калі юнак распрануўся, я ўбачыў, што яго правая рука нядаўна адсечана, — і ў тым была прычына яго хваробы. Я здзівіўся гэтаму і засмуціўся. А калі паглядзеў на цела, то заўважыў на ім сляды ўдараў
    бізуна, — таму юнак карыстаўся мазямі. Усё гэта ўсхвалявала мяне, і хваляванне адбілася на маім твары. Юнак зірнуў на мяне і зразумеў, у чым справа.
    — О лепшы доктар нашага часу, —сказаў ён, — не здзіўляйся. Я раскажу табе маю гісторыю, калі мы выйдзем з лазні.
    I вось калі мы вярнуліся з лазні дамоў і паелі і адпачылі, юнак сказаў:
    — Ці не хочаш ты адпачыць на балконе?
    Я пагадзіўся. Юнак загадаў рабам аднесці наверх пасцелі і засмажыць для нас ягня. Нам прынеслі пладоў, мы паелі, і юнак еў левай рукой.
    — Раскажы мне тваю гісторыю, — сказаў я яму.
    — О доктар нашага часу, — мовіў юнак, паслухай, што здарылася са мной. Ведай, што я родам з Масула. Бацька майго бацькі памёр і пакінуў дзесяць сыноў. I мой бацька быў старэйшым з іх. Яны ўсе выраслі, пажаніліся, але толькі ў майго бацькі нарадзіўся я — астатнія ж браты не мелі дзяцей. Я рос і жыў сярод дзядзькоў, і яны радаваліся мне вялікай радасцю.
    Калі я дасягнуў узросту мужчын, я аднаго разу з бацькам і яго братамі быў у саборнай мячэці Масула на пятнічнай малітве. Увесь народ пайшоў, а мой бацька і дзядзькі засталіся сядзець і гутарыць. Яны расказвалі аб дзівах розных краін і цудах гарадоў. Я згадаў Каір, і мае дзядзькі сказалі:
    — Калі верыць падарожнікам, то няма на зямлі больш цудоўнага горада, чым Каір з яго Нілам.
    I калі я пачуў гэтыя словы — мне самому захацелася ў Каір.
    — Хто не бачыў Каіра — не бачыў свету, — сказаў мой бацька. — Яго зямля — золата, і яго Ніл — цуд, і дамы ў ім — палацы, і паветра яго поўніцца водарам. Калі б вы пабачылі яго сады ўвечары, калі схіляецца над імі цень, вы сапраўды пабачылі б цуда і схіліліся б перад ім у захапленні.
    I яны расказвалі так цікава пра Каір і яго Ніл, і я пачуў пра такія вартасці і славутасці Каіра, што маё сэрца памкнулася туды.
    Усе вярнуліся дамоў, і я лёг спаць. Але сон не ішоў да мяне, так я быў захоплены Каірам. Мне сталі не ў радасць ежа і піццё.
    Неўзабаве мае дзядзькі пачалі збірацца ў Егіпет. I я прасіўся і плакаў перад бацькам, пакуль ён не сабраў мне тавараў. Я выправіўся разам з дзядзькамі, і бацька наказаў ім:
    — He давайце яму ўступіць у Каір, няхай ён гандлюе ў Дамаску!
    Потым я развітаўся з бацькам, і мы выехалі з Масула. Праз нейкі час мы дабраліся да Дамаска і ўбачылі, што гэта горад з каналамі, дрэвамі, пладамі і птушкамі, ён падобны да райскага саду. Мы спыніліся ў адным з ханаў, і мае дзядзькі сталі прадаваць і купляць. Яны прадалі таксама і мае тавары, і кожны дзірхем прынёс мне пяць дзірхемаў, — і я абрадаваўся прыбытку.
    Mae дзядзькі пакінулі мяне і накіраваліся ў Егіпет. Я ж застаўся ў Дамаску і жыў у прыгожым доме, апісаць які цяжка. Плата за яго была два дынары ў месяц. Я бавіў час за ежай і піццём, пакуль не патраціў амаль усе грошы.
    Аднойчы я сядзеў каля варотаў дома, і раптам набліжаецца да мяне апранутая ў багатую сукенку маладая жанчына, прыгажэй за якую яшчэ не бачылі мае вочы. Па маім запрашэнні яна ўвайшла ў вароты, і я іх зачыніў. Яна адкінула з твару пакрывала, і я ўбачыў, якой рэдкай прыгажосцю яе адарыў бог. Каханне да яе завалодала маім сэрцам.
    Я падняўся, прынёс столік з лепшай ежай і пладамі. Мы паелі і пагулялі, а потым выпілі і захмялелі. Пасля мы разам заснулі да раніцы.
    Я даў ёй дзесяць дынараў, але яна пакрыўдзілася:
    — Няўжо ты думаеш, што я хачу тваіх грошай?! — і дастала пятнаццаць сваіх дынараў і паклялася: — Клянуся Длахам, калі ты не возьмеш іх, я да цябе не вярнуся!
    Я прыняў ад яе грошы, і яна сказала:
    — О каханы, чакай мяне праз тры дні: паміж захадам сонца і вячэрняй малітвай я буду ў цябе. Прыгатуй жа на гэтыя дынары пачастунак.
    Яна развіталася са мною, і мой розум пакінуў мяне разам з ёю. А калі прамінулі тры дні, яна з’явілася, апранутая ў парчу, каштоўнасці і яшчэ больш прыгожыя адзежы, чым у першы раз. Мы паелі і выпілі, і праспалі, як звычайна, да раніцы. Яна зноў дала мне пятнаццаць дынараў і дамовілася са мною, што праз тры дні прыйдзе да мяне.
    Я падрыхтаваў трапезу, а яна, як абяцала, з’явілася, і сукенка на ёй была яшчэ больш заможнай і пышнай, чым у тыя разы. Яна звярнулася да мяне:
    — О пане мой, ці прыгожая я?
    — Так, клянуся Алахам! — адказаў я.
    I яна сказала:
    — Ці не дазволіш ты прывесці мне з сабою дзяўчыну, якая прыгажэй за мяне і маладзей, каб яна павесялілася з намі і пасмяялася? Яна даўно сумуе і прасілася выйсці са мною.
    Пачуўшы яе словы, я сказаў:
    — Так, клянуся Алахам!
    I потым мы зноў пілі, елі і спалі ўсю ноч. Раніцай яна дала мне пятнаццаць дынараў і сказала:
    — Дадай да нашай трапезы яшчэ што-небудзь для дзяўчыны, якая прыйдзе са мною.
    А калі наступіў чацвёрты дзень, я падрыхтаваў трапезу, як звычайна, і пасля захаду сонца раптам з’явілася яна з нейкай жанчынай, акрытай пакрывалам. Яны ўвайшлі і селі. Я абрадаваўся, запаліў свечкі і сустракаў іх радасны і шчаслівы. Яны скінулі адзежы, і новая дзяўчына адкрыла свой твар. I я пабачыў, што яна падобная да поўні, і прыгажэй за яе я нікога не сустракаў.
    Я падаў ім есці і піць і стаў частаваць новую дзяўчыну, напаўняць яе кубак і піць разам з ёю. Першая ж дзяўчына ў душы прыраўнавала і сказала:
    — Клянуся Алахам, ці не прыгажэйшая гэта дзяўчына за мяне?
    — Так, клянуся Алахам! — адказаў я.
    I яна ўстала і разаслала нам пасцель. I мы з другой дзяўчынай разам ляглі спаць. А ноччу я паварушыўся ў сне і адчуў, што ўвесь мокры, і падумаў, што спацеў. Я стаў будзіць дзяўчыну і патрос яе за плечы, — і раптам яе галава скацілася з падушкі. Розум адляцеў ад мяне, і я ўсклікнуў:
    — О Алах, абарані мяне!
    Я ўбачыў, што дзяўчына зарэзана, і свет зрабіўся чорным у маіх вачах. Я стаў шукаць сваю ранейшую сяброўку, але не знайшоў, і зразумеў, што гэта яна зарэзала дзяўчыну з рэўнасці да мяне.
    — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Як мне быць? — усклікнуў я.
    Крыху падумаўшы, я падняўся, зняў з сябе вопратку і, выкапаўшы пасярод пакоя яму, паклаў дзяўчыну туды разам з яе каштоўнасцямі. Потым прыкрыў яе зямлёю і мармуровымі плітамі.
    Затым я памыўся, апрануў чыстую адзежу і, захапіўшы астатнія грошы, выйшаў з дома, зачыніў яго і накіраваўся да гаспадара гэтага дома. Сабраўшыся з духам, я аддаў яму плату за год наперад і сказаў:
    — Я ад’язджаю да маіх дзядзькоў у Каір.
    I я паехаў у Каір, сустрэўся там з маімі дзядзькамі, і яны абрадаваліся мне. Аказалася, што яны ўжо прадалі ўсе свае тавары.
    — Чаму ты прыехаў?— запыталіся яны.
    Я адказаў:
    — Засумаваў па вас.
    Я прабыў з імі год, любуючыся Каірам і яго Нілам, і траціў астатак сваіх грошай на пражыццё. Наблізіўся час ад’езду маіх дзядзькоў. Тады я ўцёк і схаваўся ад іх, а яны шукалі мяне і не мелі пра мяне ніякіх звестак. Дзядзькі вырашылі, што я вярнуўся ў Дамаск, і паехалі.
    Я пражыў у Каіры яшчэ тры гады. Кожны год я пасылаў гаспадару дома плату, і праз тры гады ў мяне засталося грошай толькі на гадавую плату. Тады я паехаў у Дамаск і спыніўся ў гэтым доме.
    Гаспадар абрадаваўся мне. Я знайшоў усе пакоі дома зачыненымі, як і пакідаў. Я прывёў у парадак рэчы і нечакана пад ложкам, на якім я спаў у тую ноч з зарэзанай дзяўчынай, знайшоў залатыя каралі, упрыгожаныя каштоўнымі камянямі. Я абцёр з іх кроў забітай дзяўчыны і паплакаў,гледзячы на іх.
    На трэці дзень я пайшоў у лазню і перамяніў адзежу. У мяне зусім не заставалася грошай. I аднойчы я пайшоў на рынак і вырашыў прадаць каралі. Я аддаў іх пасрэдніку, але той без майго дазволу стаў прапаноўваць каралі пакупнікам. I раптам выявілася, што яны каштоўныя пасрэдніку яны прынеслі дзве тысячы дынараў.
    Тады ён прыйшоў і сказаў:
    — Гэтыя каралі — медная падробка коштам не больш за тысячу дзірхемаў.
    А я адказаў яму:
    — Так, мы выкавалі іх для адной жанчыны, каб пажартаваць з яе. Мая жонка атрымала іх у спадчыну, і мы хочам прадаць іх. Схадзі і атрымай тысячу дзірхемаў.
    Пачуўшы гэта, пасрэднік зразумеў, што справа з каралямі падазроная. Ён пайшоў да старасты рынку і аддаў іх яму, а стараста накіраваўся да валі і сказаў: