• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — Яшчэ ёсць час, і калі б ты схадзіў у лазню і зняў свае валасы, асабліва пасля моцнай хваробы, гэта было б добра.
    Я пагадзіўся:
    — Гэта правільна, спачатку я пагалю галаву, а пасля схаджу ў лазню.
    Я паслаў слугу па цырульніка і наказаў:
    — Пайдзі на рынак і прывядзі да мяне цырульніка, які быў бы разумны і не балбатлівы, каб ад яго размоў у мяне не трэснула галава.
    Слуга пайшоў і прывёў гэтага шкоднага старога. Ён прывітаў мяне, я адказаў на яго прывітанне, і ён адразу сказаў мне:
    — Бачу я, што ты схуднеў целам.
    А я адказаў:
    — Я хварэў.
    I тады ён усклікнуў:
    — Няхай пазбавіць цябе Алах ад клопату, гора, бяды і смутку!
    — Няхай прыме Алах тваю малітву! — сказаў я.
    Цырульнік выгукнуў:
    — Радуйся, пане мой, здароўе вярнулася да цябе! Ты хочаш укараціць валасы ці пусціць кроў? Дайшло са слоў Ібн Абаса*, — ды будзе задаволены ім Алах! — што прарок казаў: “Хто падрэжа валасок у пятніцу, ад таго будзе адвернута семдзесят хвароб”. Яшчэ перадаюць, што ён казаў: “Хто ў пятніцу паставіць сабе п’яўкі, таму не пагражае страта зроку і мноства нядугаў”.
    — Пакінь гэтыя размовы і пагалі мне зараз жа галаву, я чалавек слабы! — сказаў я.
    Цырульнік працягнуў руку, разгарнуў хусцінку — і раптам у ёй аказалася астралябія з сямю дыскамі, абкладзенымі срэбрам. I цырульнік узяў яе, выйшаў на сярэдзіну пакоя, узняў галаву да промняў сонца і нейкі час узіраўся, а потым сказаў:
    — Ведай, што ад пачатку сённяшняга дня, гэта значыць дня пятніцы — пятніцы дзесятага сафара*, года шэсцьсот шэсцьдзесят трэцяга ад перасялення прарока (найлепшыя малітвы і вітанне над ім) і сем тысячаў трыста дваццатага ад часоў Аляксандра, — прайшло восем градусаў і шэсць мінут. А ў сённяшні дзень, згодна правілам навукі злічэння, узыходзіць Марс і яму супрацьстаіць Меркурый. А гэта ўказвае на тое, што галіць зараз валасы добра, а мне ўказвае, што ты жадаеш сустрэцца з адным чалавекам. I гэта ўдасца, але пасля здарацца размовы і справы, аб якіх я табе не скажу.
    — Клянуся Алахам, — усклікнуў я, — ты надакучыў мне і зрабіў дрэннае прадказанне! Я ж запрасіў цябе толькі дзеля таго, каб ты пагаліў мне галаву.
    — Клянуся Алахам, — адказаў цырульнік, — калі б ты ведаў, што з табой здарыцца, то ты нічога сёння не рабіў бы. Раю табе паслухацца мяне, бо я гавару на падставе разліку па зорках.
    I я сказаў:
    — Клянуся Алахам, я не сустракаў цырульніка, дасведчанага ў навуцы аб зорках, акрамя цябе. Але я ведаю, што ты гаворыш шмат пустога. Я паклікаў цябе толькі для
    таго, каб ты прывёў у парадак маю галаву. А ты прыйшоў да мяне з гэтымі дрэннымі прамовамі.
    — Алах паслаў табе цырульніка-астролага, які ведае белую магію, граматыку, сінтаксіс, рыторыку, красамоўства, логіку, астраномію, геаметрыю, правазнаўства, паданні і тлумачэнні Карана. Я чытаў кнігі і засвоіў іх, браўся за справы і спасцігаўіх, вывучаў навукі і спазнаў іх, авалодваў рамёствамі і займаўся рознымі справамі, за якія браўся. Твой бацька любіў мяне за тое, што я негаваркі. I таму мой абавязак — служыць табе. Я не балбатун, як ты кажаш, а наадварот — мяне клічуць маўклівым і паважаным. Ты павінен дзякаваць Алаху і не пярэчыць мне — я табе шчыры дарадчык і прыяцель, і я хацеў бы ў цябе быць на службе цэлы год, і каб ты аддаваў мне належнае. Я ж не жадаю платы за гэта.
    Выслухаўшы цырульніка, я не вытрываў:
    — Ты заб’еш мяне сёння!
    I цырульнік адказаў:
    — О ўладар мой, я той, каго людзі называюць Маўчуном, бо я негаваркі ў адрозненне ад маіх шасці братоў: бо майго старэйшага брата клічуць аль-Бакбук, другога — альХадар, трэцяга — Бакік, імя чацвёртага — аль-Куз альАсвані, пятага — аль-Фашар і шостага — Шакашык, a сёмага клічуць ас-Саміт*, і гэта я.
    I пакуль ён гаварыў, я адчуў, што ў мяне лопаецца пухір з жоўцю.
    — Дай яму чвэрць дынара, — звярнуўся я да слугі, — і няхай ён ідзе ад мяне, дзеля Алаха! He трэба мне галіць галаву!
    Але цырульнік пачуў, што я сказаў, і ўсклікнуў:
    — Што гэта за словы, о пане! Клянуся Алахам, я не вазьму з цябе платы, пакуль не паслужу табе! Я абавязаны прыслужваць табе і выконваць тое, што трэба, і не падумаю зараз браць грошы. Калі ты не ведаеш мне цаны, то я ведаю сабе цану. Бацька ж твой, ды злітуецца над ім Алах вялікі, чыніў нам ласку, бо быў велікадушны. Клянуся Алахам, твой бацька паслаў па мяне аднойчы, у дзень, падобны гэтаму благаславеннаму дню. I я прыйшоў, а ў яго сабраліся сябры. Ён сказаў: “Адчыні мне кроў!” I я ўзяў астралябію, вызначыў вышыню і знайшоў, што становішча зорак для
    яго неспрыяльнае і што пусціць кроў пры гэтым складана. Я паведаміў яму пра гэта, і ён прыслухаўся да маіх слоў і пачакаў. Твой бацька быў у захапленні, гукнуў слугу і сказаў: “ Дай яму сто тры дынары і адзежу!” А калі надышоў пахвальны час, я адчыніў яму кроў. I ён не пярэчыў мне і падзякаваў, і прысутныя падзякавалі мне. А пасля кровапускання я не мог маўчаць і запытаўся: “Дзеля Алаха, пане мой, чаму ты мне даў сто тры дынары?” I ён адказаў: “Дынар за астралогію, дынар за гутарку і дынар за кровапусканне, а сто дынараў і адзежу — за тваю пахвалу мне”.
    — Хай злітуецца Алах над маім бацькам, які сустракаў падобнага табе! — усклікнуў я, і гэты цырульнік засмяяўся і сказаў:
    — Няма Бога, акрамя Алаха, Мухамед — пасланец Алаха! Слава таму, хто творыць змены, але сам не змяняецца! Я лічыў цябе разумным, але ты загаворваешся ад хваробы. Сказаў Алах у сваёй вялікай кнізе, што будуць праслаўленыя тыя, хто заглушае гнеў і даруе людзям. Ва ўсялякім разе ты прабачаны. Я не ведаю прычыны, адчаго ты спяшаешся. Твой бацька і дзед нічога не рабілі без маёй парады. Бо сказана: дарадчык варты даверу, і не трапляе ў зман той, хто раіцца. А іншая прыказка кажа: у каго няма старэйшага, той сам не старэйшы. Ты не знойдзеш нікога болей дасведчанага ў справах, чым я. I я стаю на нагах, прыслужваю табе, і ты мне не надакучыў. Ды як жа надакучыў табе я? Але я буду цярплівым з табою дзеля той ласкі, якую меў ад твайго бацькі.
    — Клянуся Алахам, о асліны хвост, ты зацягнуў свае размовы і не спыняеш нада мной свае прамовы! Я хачу, каб ты пагаліў мне галаву і пайшоў прэч! — усклікнуў я.
    I тады цырульнік змачыў мне галаву і сказаў:
    — Я разумею , што цябе ад мяне ахапіў сум, але я не крыўдую на цябе, бо твой розум яшчэ слабы і ты дзіця, яшчэ ўчора я насіў цябе на плячах у школу.
    — 0 брат мой, заклінаю Алахам, патрывай і памаўчы, пакуль не зробіш сваю справу, а потым ідзі сваёй дарогай! — усклікнуў я і разарваў на сабе адзежы.
    Пабачыўшы гэта, цырульнік узяў брытву і пачаў вастрыць, і вастрыў так доўга, пакуль мой розум ледзь не пакінуў мяне. Потым ён пагаліўчастку маёй галавы і ўзняў руку:
    — О пане, паспешлівасць — ад д’ябла, а марудлівасць — ад міласэрнасці! Ты не ведаеш майго высокага становішча: мая рука ўпадзе на галовы цароў, эміраў, візіраў, мудрацоў і дастойных, бо пра мяне сказаў паэт:
    Цырульнік гэты — мудрасці сталіца, Падобны да караляў яго справы.
    Паміж дастойных ён дастойны славы, Цароў галовы — у яго дзясніцы*.
    Я ўсклікнуў:
    — Пакінь тое, што цябе не тычыцца! Ты сціснуў мне грудзі і расхваляваў сэрца.
    А цырульнік спытаўся:
    — Здаецца мне, што ты спяшаешся?
    — Так, так, так! — закрычаў я.
    Тады ён сказаў:
    — Пачакай: спяшацца — ад д’ябла, і гэта прыносіць раскаянне і расчараванне. Сказаў нехта: прывітанне і малітва над ім — лепшая справа, у якой ёсць марудлівасць! А мне, клянуся Алахам, у тваёй справе бачыцца сумненне. Я жадаў бы, каб ты мне паведаміў, што намерваешся зрабіць: баюся, што здарыцца нешта інакшае. Да пачатку малітвы — тры гадзіны. Я не хачу заставацца ў сумненні і жадаю ведаць усё дакладна.
    I ён кінуў лязо, узяў астралябію, пайшоў на сонца і доўга стаяў, а потым вярнуўся і сказаў:
    — Да часу малітвы засталося тры гадзіны — ні больш, ні менш.
    — Дзеля Алаха, змоўкні, — усклікнуў я, — ты дастаў мне пячонку!
    Цырульнік узяў лязо, пачаў яго зноўку вастрыць, як і ў першы раз, і пагаліў мне яшчэ частку галавы, а потым сказаў:
    — Я занепакоены тым, што ты спяшаепіся. I калі б ты падзяліўся са мной прычынай гэтаму, было б лепш для цябе.
    Ты ж ведаеш, што твой бацька і дзед нічога не рабілі, не параіўшыся са мной.
    Я зразумеў, што мне ад яго няма паратунку, і падумаў: “Набліжаецца час малітвы, а я хачу прыйсці да дзяўчыны раней, чым народ будзе вяртацца з малітвы. Калі затрымаюся — не ведаю, якім чынам патрапіць да дзяўчыны”.
    — Спыні і пакінь гэтыя размовы і балбатню, — сказаў я, — я хачу пайсці на вечарынку да аднаго з маіх сяброў.
    I цырульнік, пачуўшы пра вечарынку, усклікнуў:
    — Гэты дзень — благаславенны для мяне! Учора я запрасіў некалькіх сваіх сяброў і забыўся падрыхтаваць для іх ежу, а зараз толькі згадаў аб гэтым. О ганьба мне!
    — He турбуйся, я сёння буду на вечарьшцы, — сказаў я, — таму ўсё, што ёсць у маім доме з ежы і напояў, дастанецца табе, калі ты, вядома, паспяпіаешся і паголіш мне галаву.
    — Ды аддзякуе табе Алах! Пакажы, якая ў цябе ёсць ежа для маіх сяброў, — сказаў цырульнік.
    — У мяне пяць відаў ежы, — адказаў я, — а яшчэ дзесяць падрумяненых курэй і смажанае ягня.
    — Прынясі гэта мне пабачыць! — усклікнуў цырульнік.
    Я загадаў усё прынесці. Ён агледзеў ежу і запытаўся:
    — А дзе напоі?
    — У мяне ёсць, — адказаў я.
    I цырульнік усклікнуў:
    — Прынясі іх!
    Я прынёс і напоі. I ён сказаў:
    — Ты варты Алаха! Якая ўдзячная ў цябе душа! Але застаюцца яшчэ пахучыя рэчывы для акурвання і водару.
    Я даў яму скрутак, дзе былі нэд, альяс і мускус, — коштам у пяцьдзесят дынараў. Часу заставалася ўсё менш і менш, хваляванне мне распінала грудзі.
    — Забірай гэта, — сказаў я яму, — закончы галіць галаву, заклінаю цябе жыццём Мухамеда, хай благаславіць яго Алах і прывітае!
    Але цырульнік усклікнуў:
    — Клянуся Алахам, я не вазьму гэтага, пакуль не пагляджу, што там ёсць!
    Па маім загадзе слуга разгарнуў скрутак, а цырульнік выпусціў з рук астралябію і, сеўшы на зямлю, пачаў
    разглядваць духмяныя рэчывы, што былі ў скрутку. Я ўжо ледзь дыхаў, і ён гэта заўважыў, узяў лязо, пагаліў мне невялікую частку галавы, а потым сказаў:
    — Клянуся Алахам, о дзіця маё, не ведаю, дзякаваць табе ці твайму бацьку, бо сённяшняя вечарынка — гэта частка тваёй ласкі і дабрачыннасці. Але ў мяне няма анікога, хто б гэтай ласкі заслугоўваў. У мяне паважаныя людзі накшталт Зенгута — гаспадара лазняў, Салія — гандляра зернем, Саліта — гандляра бабамі, Суайда — верблюджатніка, Сувейда — насілыпчыка, Абу Мукарыша — лазеншчыка, Касіма — вартаўніка і Карыма — конюха, Ікрышы — зеленшчыка, Хумейда — смецяра. Сярод іх няма чалавека надакучлівага, буйнага, балбатлівага або сумнага. Кожны з іх ведае танцы і вершы. Але лепшая якасць у іх тая, што і ў твайго слугі і нявольніка, — яны не ведаюць шматслоўя і балбатлівасці. Гаспадар лазняў — ён пяе пад бубен нешта чароўнае і скача пры гэтым: “Я пайду, о матуля, напоўню мой збан!” Гандляр зернем паказвае яшчэ лепшае — і скача, і спявае: “О плакальніца, о валадарка мая, ты не забыла нічога!” Ад смеху з яго ва ўсіх адымаецца душа. A смяцяр так спявае, што спыняюцца птушкі ў палёце: “Навіна ў маёй жонкі, нібы ў скрыні вялікай”. Ён прыгажун і весялун. I кожны з іх па-майстэрску цешыць розум вясёлым і смешным. Але адна справа — расказваць і зусім іншая — пабачыць, — дадаў ён. — I калі ты аддасі перавагу нам і прыйдзеш да нас, гэта будзе ветліва з твайго боку. Адмоўся ісці да сваіх сяброў, бо ты патрапіш да людзей балбатлівых: на табе яшчэ сляды хваробы, і калі сярод тваіх сяброў апынецца балбатун, у цябе забаліць галава.