• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    I мой брат закрычаў і сказаў:
    — Усё гэта ад маёй фанабэрыі!
    I тады, о ўладар прававерных, ён пачаў біць сябе па твары, разарваў свае адзежы і пачаў плакаць. А людзі глядзелі на яго, і некаторыя шкадавалі, а іншыя былі абыякавымі. I мой брат не мог авалодаць сабой: ён згубіў і грошы, і прыбытак.
    Нейкі час ён прасядзеў у такім стане, плачучы, і раптам бачыць — прыгожая жанчына едзе ў залатым сядле на муле, і яна спяшаецца на пятнічную малітву. Калі яна ўбачыла пабітае шкло і адчай майго брата, пачула яго плач, яе сэрца засмуцілася і пашкадавала яго. Яна запыталася, што з ім, і ёй сказалі:
    — У яго быў паднос шклянога посуду, дзякуючы якому ён жыў. Посуд разбіўся — і вось ты ўсё бачыш сама.
    Тады яна паклікала аднаго са слуг і сказала яму: — Дай гэтаму няшчаснаму, што ў цябе ёсць.
    I слуга падаў майму брату кашалёк, у якім было пяцьсот дынараў. Брат ад радасці ледзь не памёр.
    I мой брат пачаў благаслаўляць тую жанчыну і вярнуўся дахаты багатым. Неўзабаве яму пагрукалі ў дзверы, ён адчыніў і бачыць — стаіць незнаёмая старая. Яна сказала:
    — 0 дзіця маё, час малітвы ўжо блізка, я не зрабіла абмывання. Мне хацелася б, каб ты ўпусціў да сябе ў дом умыцца.
    — Слухаю і падпарадкоўваюся! — сказаў брат і, калі яна ўвайшла, падаў ёй збан з вадою.
    I мой брат сеў, і сэрца яго трымцела ад радасці з-за дынараў. Потым ён завязаў іх у кашалёк, а старая закончыла ўмывацца і пачала маліцца. Яна памалілася і за майго брата добрай малітвай. Ён падзякаваў старой за гэта і даў ёй два дынары, а пра сябе падумаў: “Гэта ад мяне міласціна”. Калі старая ўбачыла дынары, яна ўсклікнула:
    — Няхай славіцца Алах! Чаму ты глядзіш на таго, хто цябе любіць, як на жабрака? Забяры свае грошы, яны мне непатрэбныя. А калі ты хочаш сустрэцца з той, хто табе іх даў, я звяду вас — яна мая сяброўка.
    — О матухна, — запытаўся мой брат, — як ухітрыцца патрапіць да яе?
    I яна сказала:
    — Дзіця маё, яна мае схільнасць да чалавека багатага. Вазьмі ўсе свае грошы, і я прывяду цябе да яе. А калі ты сустрэнешся з ёй, гавары прыемныя словы і будзь вельмі ласкавы. I ты атрымаеш усё, што хочаш.
    I мой брат узяў з сабою ўсё сваё золата і, паверыўшы, пайшоў са старой. Яны наблізіліся да нейкіх вялікіх варотаў, і яна пастукала ў іх. Выйшла нявольніца-грачанка, адчыніла — і яны апынуліся ў вялікім доме і ў засцеленым дыванамі пакоі.
    Мой брат сеў, паклаў золата перад сабою, і раптам з’явілася прыгожая дзяўчына ў раскошным адзенні. Мой брат падняўся на ногі, і калі дзяўчына яго пабачыла, то засмяялася яму ў твар і загадала сядаць. А потым па яе загадзе зачынілі дзверы, і яна павяла майго брата ў інпіы пакой, упрыгожаны парчою. Яны крыху пагутарылі, і яна сказала:
    — Сядзі на месцы, пакуль я не прыйду, — і знікла.
    Раптам заходзіць чорны раб велізарнага росту з аголеным мячом у руках.
    — Гора мне, — усклікнуў ён, — хто прывёў цябе сюды, і што ты тут робіш?
    У майго брата знямеў язык, і ён не мог вымавіць ні слова. I раб узяў яго, распрануў і пачаў жорстка біць мячом плашмя, пакуль той не ўпаў на зямлю непрытомным. I
    нягодны раб падумаў, што ён мёртвы. Брат пачуў, як раб гаварыў:
    — Дзе салільшчыца?
    Да яго падышла дзяўчына з соллю на блюдзе, і раб пасыпаў соллю раны майго брата, а той не варухнуўся, каб не выдаць, што жывы.
    Потым нявольніца пайшла, і раб крыкнуў:
    — Дзе склепніца?
    I тая знаёмая старая падышла да майго брата, узяла яго за ногі і пацягнула ў склеп. Яна кінула яго туды, дзе ўжо ляжала многа забітых. Ён правёў у склепе двое сутак, соль зрабіла тое, што кроў перастала цячы. I мой брат усё-такі знайшоў у сабе сілы адсунуць пліту на ўваходзе і ўцёк.
    Алах абараніў яго, і брат апынуўся на волі. I калі раніцай ён выйшаў са свайго ўкрыцця, то раптам ён пабачыў зноў тую ж старую, якая ішла ў пошуках новай ахвяры. Ён пачаў сачыць за ёю, а праклятая старая яго не заўважыла. Ён вярнуўся дамоў, доўга залечваў свае раны і ўвесь час назіраў за гэтай старой, а яна хапала людзей, аднаго за адным, і адводзіла іх у той дом.
    А калі вярнуліся да брата яго дух і сіла, ён узяў анучку, зрабіў з яе кашалёк, напоўніў яго шклом і прывязаў да пояса. I каб яго ніхто не пазнаў, ён апрануў іншае плацце, a меч схаваў пад ім. I вось ён сустрэў гэтую старую і сказаў ёй на мове персаў:
    — 0 шаноўная, я чужаземец, і сёння прыбыў у гэты горад, і нікога тут не ведаю. Ці няма ў цябе вагаў, разлічаных на пяць тысяч дынараў? Я табе падару крыху грошай за дапамогу.
    I старая адказала:
    — У мяне сын мяняла, у яго ёсць усялякія вагі. Ідзі са мною, і ён паважыць тваё золата.
    — Ідзі паперадзе мяне! — сказаў брат, і яны рушылі. Старая прывяла яго да знаёмых варотаў, пастукала, і выйшла тая ж дзяўчына і ўпусціла іх.
    Старая засмяялася ёй у твар і сказала:
    — Я сёння прывяла вам тлусты кавалачак мяса.
    Дзяўчына ўзяла майго брата за руку і ўвяла ў той пакой, дзе ён быў раней. Яны крыху паразмаўлялі, і яна сказала:
    — Заставайся тут, пакуль я не вярнуся да цябе, — і знікла.
    He паспеў брат апамятацца, як прыйшоў пракляты раб з аголеным мячом у руках. I ён звярнуўся да брата:
    — Падымайся, праклятьі!
    I мой брат падняўся, раб пайшоў паперадзе яго, а ён следам, таму яму было зручна выхапіць меч і ссячы рабу галаву. Гэта мой брат і зрабіў. Потым ён пацягнуў раба за нагу да склепа і крыкнуў:
    — Дзе салільшчыца?
    З’явілася дзяўчына з блюдам солі. Пабачыўшы майго брата і меч у яго руцэ, яна кінулася ўцякаць, але ён дагнаў яе і адсек ёй галаву. А потым закрычаў:
    — Дзе старая? — I яна прыйшла, а брат запытаўся ў яе: — Ці пазнаеш мяне, нягодная старая?
    А яна адказвала:
    — He, мой пане.
    I мой брат сказаў:
    — Я чалавек, да якога ты прыйшла ў дом, абмылася і памалілася, і паклікала мяне сюды.
    Ён ударыў яе мячом і рассёк на чатыры кавалкі. А потым пайшоў шукаць дзяўчыну. I калі яна яго пабачыла, то яе розум адляцеў ад яе, і яна ўсклікнула:
    — Літасці!
    Мой брат злітаваўся над ёю.
    — Што прывяло цябе да гэтага чорнага? — запытаўся ён.
    I яна адказала:
    — Я была нявольніцай у аднаго купца, а гэта старая прыходзіла да мяне, і мы пасябравалі. Аднаго разу яна сказала: “ У нас вяселле, роўнага якому ніхто не ведаў. Я хачу, каб ты пабачыла яго”. I я пагадзілася, апранула лепшае адзенне і каштоўнасці, узяла з сабою сотню дынараў і пайшла з ёю. А яна прывяла мяне ў гэты дом. Увайшоўшы сюды, я не паспела апамятацца, як на мяне наляцеў гэты чорны і захапіў мяне. Вось ужо тры гады я тут з-за хітрасці гэтай старой.
    — А ёсць у яго дабро ў гэтым доме? — запытаўся брат.
    — Ёсць шмат чаго, — адказала яна, — і калі ты можаш усё перанесці, то забяры, папрасіўшы парады ў Алаха.
    Яна павяла майго брата, расчыніла перад ім скрыні, напоўненыя мяхамі грошай. А потым сказала:
    — Ідзі і прывядзі каго-небудзь, каб вынесці грошы.
    I мой брат выйшаў, наняў дзесяць чалавек і вярнуўся назад. Але вароты былі адчыненыя, а ў доме ён не знайшоў ні дзяўчыны, ні грошай. Засталіся толькі тканіны. Ён зразумеў, што дзяўчына абдурыла яго, забраў тое, што засталося, і заначаваў у гэтым доме.
    А раніцай каля варотаў з’явіліся дваццаць салдатаў, якія схапілі яго і сказалі:
    — Валі цябе патрабуе.
    Брат прасіўся адпусціць яго, абяцаў даць шмат грошай, але яны не дазволілі яму зайсці нават дамоў. Салдаты моцна звязалі яго вяроўкай і павялі. Па дарозе сустрэўся адзін з сяброў брата, і мой брат схапіў яго за крысо і стаў упрошваць пастаяць з ім, каб вызваліцца з рук салдатаў. Гэты чалавек спыніўся і запытаўся ў іх, у чым справа, а яны адказалі:
    — Валі загадаў нам прывесці яго, і вось мы ідзём.
    Сябар майго брата папрасіў іх вызваліць яго, абяцаючы даць пяцьсот дынараў, і сказаў:
    — Калі вернецеся да валі, скажыце, што не знайшлі яго.
    Але яны адмовіліся і пацягнулі майго брата тварам па зямлі да валі. А калі валі яго ўбачыў, то запытаўся:
    — Адкуль у цябе гэтыя тканіны і грошы?
    — Я хачу літасці! — сказаў мой брат, і валі падаў яму хусцінку літасці*.
    Тады брат расказаў яму пра тое, што здарылася ў яго са старою — ад пачатку і да канца, і аб уцёках дзяўчыны, і сказаў да валі:
    — Бяры з таго, што я ўзяў, колькі хочаш, і пакінь мне на пражыццё.
    I валі забраў усе грошы і тканіны, а сам пабаяўся, што гэта гісторыя стане вядома султану, і сказаў майму брату:
    — Ідзі прэч з гэтага горада, а не то я павешу цябе!
    I мой брат адказаў.
    — Слухаю і падпарадкоўваюся!
    Ён пайшоў у нейкі горад, і па дарозе на яго напалі рабаўнікі. Яны адабралі ў яго адзежу, збілі і адрэзалі яму вушы. А я пачуў вестку пра яго, пайшоў і адшукаў яго, апрануў і таксама, як папярэдніх братоў, прывёў у горад. I я дзяліўся з ім тым, што меў сам есці і піць.
    Аповяд пра шостага брата цырульніка
    А што пра майго шостага брата, о ўладар прававерных, то ў яго адрэзаныя губы. Ён збяднеў і аднойчьі пайшоў у пошуках чаго-небудзь з ежы, каб не аддаць богу душу. I вось ён убачыў цудоўны дом з шырокім, высокім порцікам, a каля варотаў стаялі слугі. Брат запытаўся ў іх, і яны сказалі:
    — Гэта дом аднаго з сям’і Бармакідаў.
    Ён папрасіў у іх падаць міласціну, а яны сказалі:
    — Увайдзі ў вароты дома — знойдзеш тое, што любіш, у нашага гаспадара.
    I мой брат прайшоў да дома, прыгожага, як у казцы. Пасярод дома быў сад, падобнага якому ён ніколі не бачыў, а падлога ў доме была выкладзена мармурам, і на вокнах віселі фіранкі.
    Брат зніякавеў і не ведаў, куды далей ісці. Ён рушыў да ўзвышанай часткі пакоя і ўбачыў чалавека, прыгожага з твару, з барадой. I той падняўся насустрач брату, прывітаў яго і распытаўся аб ягоным становішчы. I брат не ўтойваў, што ён у нястачы.
    Пачуўшы словы брата, гэты чалавек моцна засмуціўсяі разарваў на сябе адзежу, і ўсклікнуў:
    — Я жыву ў гэтым горадзе, а ты ў ім галадаеш! Мне не вытрываць гэтага! — I ён абяцаў яму розныя шчадроты і сказаў: — Ты абавязкова павінен раздзяліць са мною соль.
    I мой брат адказаў:	■
    — 0 пане, я надта галодны і не магу больш цярпець!
    Тады гаспадар крыкнуў:
    — Эй, хлопчык, падай таз і збан! — і сказаў: — Ідзі і вымый рукі.
    I мой брат падняўся, каб вымыць рукі, але не ўбачыў ні таза, ні збана. А гаспадар пачаў рабіць рухі, нібыта мые рукі, і потым крыкнуў:
    — Падайце столік!
    Але мой брат ізноў нічога не ўбачыў. А той чалавек звярнуўся да яго: