• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — Так, — сказаў ён, і шэйх Ібрахім усклікнуў:
    — Барані мяне ад яго, Алах! Я ўжо трынаццаць гадоў не піў віна, бо прарок, няхай яго благаславіць Алах, пракляў усіх, хто п’е, робіць віно, прадае або купляе.
    — Выслухай мяне, — сказаў Нур ад-Дзін, — калі якінебудзь асёл будзе пракляты, то з-за гэтага ці здарыцца з табою нядобрае?
    — He, — адказаў стары.
    I Нур ад-Дзін працягваў:
    — Вазьмі гэты дынар і два дзірхемы, сядзь на асла і спыніся непадалёку ад лаўкі. Калі ўбачыш чалавека, які купляевіно, паклічягоіскажы: “Вазьмі гэтыя двадзірхемы сабе, а на гэты дынар купі віна і ўзвалі яго на асла”. Атрымаецца, што ты не купляў віно і не нёс, і з табою з-за гэтага нічога не здарыцца.
    Шэйх Ібрахім засмяяўся:
    — Дзіця маё, я не бачыў такога знаходлівага, як ты.
    Неўзабаве ён прывёз на асле віно і прынёс розныя плады, і Нур ад-Дзін з дзяўчынай сталі есці і піць, а садоўнік сеў воддаль ад іх і назіраў. Ад віна яны сталі вясёлымі і яшчэ прыгажэйшымі, у іх вачах свяцілася каханне, і стары падумаў: “Чаму мне не сесці разам з імі? Калі яшчэ я сустрэну ў сябе такіх прыгожых, як гэтыя, падобныя да месяца?”
    — 0 пане, прашу цябе, падыдзі да нас! — стаў запрашаць Нур ад-Дзін.
    I шэйх Ібрахім сеў з імі, а яны напоўнілі кубак віном і прапанавалі яму. Але садоўнік адмовіўся:
    — Барані Алах! Я трынаццаць гадоў не дакранаўся да віна.
    I Нур ад-Дзін прыкінуўся, што хмель адолеў яго, і лёг на зямлю, нібыта заснуў. Тады Аніс аль-Джаліс паглядзела на шэйха і сказала:
    — О шэйх Ібрахім, вось так ён заўсёды абыходзіцца са мною: вып’е крыху і засынае, а я застаюся адна і сумую.
    Душа садоўніка гарнулася да дзяўчыны, і ён узяў кубак, які яна прапанавала, і выпіў. А потым Аніс аль-Джаліс угаварыла яго выпіць яшчэ адзін кубак віна, і калі ён гэта зрабіў, раптам падняўся Нур ад-Дзін, сеў і сказаў:
    — О шэйх Ібрахім, хіба я толькі што не заклінаў цябе выпіць, а ты адмаўляўся?
    I шэйх Ібрахім засаромеўся і сказаў:
    — Гэта яна ўсё!
    I ўсе яны весяліліся, і смяяліся, і пілі віно, пакуль не мінула трэць ночы. Тады дзяўчына звярнулася да садоўніка з такімі словамі:
    — О шэйх Ібрахім, ці не ўстаць мне, з твайго дазволу, і ці не запаліць адну са свяцільняў?
    — Устань і запалі, але не больш адной, — адказаў ён.
    Дзяўчына паднялася і запаліла ўсе восемдзесят свяцільняў, a Hyp ад-Дзін ёй дапамог. Памяшканне залілося зыркім святлом. А шэйх Ібрахім, якога ўжо адолеў хмель, усклікнуў:
    — Вы смялейіпыя за мяне! — і ён узняўся на ногі і расчыніў усе вокны.
    Гэтак яны сядзелі, пілі, елі, чыталі вершы — і ўвесь палац зіхацеў ад святла.
    А ў гэты час халіф паглядзеў у вокны, якія выходзілі да рэчкі Тыгр, і ўбачыў святло свечак і свяцільняў, што адбівалася на вадзе. Тады ён перавёў позірк на палац у садзе, заліты святлом, і крыкнуў:
    — Паклікаць да мяне Джафара Бармакіда!
    Праз імгненне той ужо стаяў перад халіфам, і халіф усклікнуў:
    — О сабака між візіраў! Ты адбіраеш у мяне горад Багдад і нават не гаворыш аб гэтым!
    — Што значаць твае словы, о халіф? — разгубіўся Джафар.
    — Без майго ведама гарыць агнямі Палац Весялосці і расчынены яго вокны, — сказаў халіф. — Гора табе!
    У Джафара затрымцелі паджылкі, ён паглядзеў у бок саду і ўбачыў, што палац зіхаціць агнямі. I ён захацеў заступіцца за шэйха Ібрахіма і сказаў:
    — 0 ўладар прававерных, шэйх Ібрахім на мінулым тыдні прасіў у мяне: “Я хачу ўчыніць абразанне маім сынам пры жыцці ўладара прававерных і пры тваім жыцці. Спытай дазволу ў халіфа, каб зрабіць гэта ў палацы”. I я адказаў яму: “ Ідзі і рабі гэта, а я паведамлю халіфу і папрашу ягонай згоды”. — Ён пайшоў, а я забыўся табе расказаць усё.
    — 0 Джафар, — адказваў халіф, — у цябе была адна правіна, а цяпер стала дзве. Па-першае, ты не сказаў мне аб гэтым, а па-другое, шэйх Ібрахім спадзяваўся атрымаць грашовы падарунак, калі звяртаўся да цябе. А ты яму нічога не даў і не паведаміў мне.
    — О ўладар прававерных, я забыўся, — апраўдваўся Джафар. А халіф усклікнуў:
    — Клянуся маімі бацькамі і дзядамі, я пайду да яго! Ён чалавек праведны, клапоціцца пра старцаў і факіраў, і можа стацца, малітва каго-небудзь з іх паспрыяе нам пры жыцці і пасля яго. Маёй прысутнасці шэйх Ібрахім толькі абрадуецца.
    Джафар спрабаваў адгаварыць халіфа, але той сказаў: — Я абавязкова зараз жа пайду да іх!
    I яны апрануліся, як купцы, і рушылі да палаца. Халіф падышоў да саду і ўбачыў, што вароты адчыненыя. Ён здзівіўся:
    — Паглядзі, Джафар! Як гэта шэйх Ібрахім пакінуў адчыненыя вароты? He такі ў яго звычай!
    Потым яны ўвайшлі ў сад і спыніліся перад палацам. Халіф сказаў:
    — Джафар, перш чым увайсці, я хачу паглядзець раней на старцаў. Да гэтага часу я тут не пачуў ніводнага гуку, ніводнай малітвы.
    Халіф узлез на арэхавае дрэва, галіны якога набліжаліся да акна. I раптам у палацы ён убачыў прыгожую дзяўчыну і юнака, падобных на два месяцы, а побач з імі шэйха Ібрахіма, які гаварыў:
    — О царыца між прыгажуняў, без музыкі няма шчасця ў віне! Я чуў, як гаварыў паэт:
    За кубкам малым новы кубак віна
    Мы пусцім па крузе і вып’ем да дна.
    Але піць без музыкі не ў асалоду. He проста без свісту вадой напаіць скакуна.
    Калі халіф убачыў такое, чаго ніяк не чакаў ад шэйха Ібрахіма, жыла гневу праступіла ў яго між вачэй, ён спусціўся і сказаў Джафару:
    — Я ніколі не бачыў праведнікаў у такім стане! Узлезь на дрэва і паглядзі таксама, каб цябе не абмінула благаславенне праведных.
    Джафар быў збянтэжаны словамі халіфа, але ўзлез на дрэва і паглядзеў у акно.
    Раптам ён убачыў Нур ад-Дзіна, шэйха Ібрахіма і нявольніцу, і ў руках у шэйха кубак з віном. Джафар зразумеў канчаткова, што цяпер ён загінуў.
    — Паглядзі! Хто прывёў гэтых людзей у мой палац?— сказаў халіф візіру, калі той спусціўся на зямлю. — Але роўных па прыгажосці гэтаму юнаку і гэтай дзяўчыне ніколі не бачылі мае вочы.
    — Твая праўда, о ўладар, — адказваў Джафар, у якога зацеплілася надзея на дараванне халіфа.
    А халіф сказаў:
    — Джафар, узлезем яшчэ раз на дрэва і разам паглядзім на іх.
    У гэты час садоўнік папрасіў Аніс аль-Джаліс паспяваць, і яна адказала:
    — О шэйх Ібрахім, калі б у нас былі хоць якія музычныя інструменты, наша радасць была б поўнай.
    Шэйх Ібрахім падняўся на ногі, а халіф сказаў Джафару:
    — Паназіраем, што ён будзе рабіць.
    Садоўнік жа знік і неўзабаве з’явіўся з лютняй Абу Ісхака ан-Надзіма.
    — Клянуся Алахам, — усклікнуў халіф, — калі гэта нявольніца спяе дрэнна, я распну вас усіх, а калі добра — цябе аднаго.
    — О божа, — сказаў Джафар, — зрабі так, каб яна праспявала дрэнна.
    — Навошта? — запытаўся халіф.
    — Каб ты распяў нас усіх, і мы забаўлялі б адзін аднаго, — адказаў візір. I халіф засмяяўся з ягоных слоў.
    А дзяўчына ўзяла лютню, агледзела яе, наладзіла струны і ўдарыла па іх. Сэрцы прысутных памкнуліся да яе, а яна заспявала:
    О людзі, ва ўладзе чыёй паспрыяць закаханым,
    Каханнем апаленым, лёсам загнаным,
    Мы просім у вас абароны ад зла,
    Мы вартыя ласкі — і доля да вас прывяла.
    Нас гора спасцігла, мы ў праху цяпер, прыніжэннях, He трэба смяяцца — праз вамі стаім на каленях!
    Забіць нас якая карысць, запытацца я мушу, Бо ўсе нашы дрэнныя справы ўскладзеце на душу.
    — Клянуся Алахам, цудоўна, о Джафар! — усклікнуў халіф. — Я ў жыцці не чуў голасу, падобнага на голас гэтай спявачкі.
    А візір запытаўся:
    — Можа, гнеў пакінуў халіфа?
    — Так, пакінуў, — адказаў халіф і злез з дрэва. А потым ён звярнуўся да Джафара: — Я хачу ўвайсці да іх, пасядзець разам і паслухаць, як пяе гэта дзяўчына.
    — 0 ўладар прававерных, — адказаў Джафар, — калі яны ўбачаць цябе, то моцна збянтэжацца, а шэйх Ібрахім наогул памрэ ад страху.
    I вось халіф з Джафарам прыдумалі хітрасць. Яны пайшлі на бераг Тыгра, сустрэлі рыбака, і халіф загадаў яму распрануцца. Халіф зняў з сябе шаўковыя адзежы і плашч і сказаў рыбаку:
    — Бяры і апранайся.
    А сам апрануў яго кафтан і цюрбан. Рыбак пацалаваў ногі халіфа, падзякаваў і сабраўся пайсці, як вошы з кафтана запаўзлі халіфу на скуру і пачалі кусацца. Ён правай і левай рукой стаў скідваць іх з шыі і сказаў:
    — Гора табе, рыбак, сапраўды шмат вошай у гэтым кафтане!
    — 0 ўладар, — адказваў рыбак, — зараз табе балюча, a праз тыдзень ты не будзеш іх адчуваць і зусім забудзешся пра іх думаць.
    I халіф засмяяўся:
    — Пакіну я сабе гэты кафтан.
    — Я падумаў, — сказаў рыбак, — калі ты, уладар прававерных, захацеў навучыцца лавіць рыбу, каб мець у руках карыснае рамяство, то гэты кафтан табе якраз.
    Халіфа моцна развесялілі гэтыя словы, ён развітаўся з рыбаком і пайшоў да палаца. Лёгкім стукам ён пастукаўся ў дзверы, і шэйх Ібрахім запытаўся:
    — Хто там?
    Халіф адказаў:
    — Шэйх Ібрахім, гэта я, рыбак Карым. Я пачуў, што ў цябе госці, і прынёс крыху рыбы.
    Нур ад-Дзін і нявольніца пачулі пра рыбу і абрадаваліся. Яны папрасілі адчыніць рыбаку. Халіф, пераапрануты ў рыбака, увайшоў і прывітаўся першым, а шэйх Ібрахім звярнуўся да яго з такімі словамі:
    — Прывітанне злодзею, рабаўніку і гуляку! Пакажы нам рыбу, якую прынёс.
    Халіф паказаў рыбу, і нявольніца ўсклікнула:
    — Клянуся Алахам, гэта добрая рыба! Толькі калі б яна была падсмажаная!
    Тады шэйх Ібрахім сказаў халіфу:
    — Чаму ты не прынёс гэту рыбу смажанай? Цяпер ідзі і пасмаж яе!
    — Зараз, — адказаў той і пабег выконваць загад.
    Ён паклікаў Джафара і сказаў, што яму загадалі пасмажыць рыбу.
    — О ўладар прававерных, — папрасіў візір, — дазволь, я пасмажу яе.
    Але халіф усклікнуў:
    — Клянуся грабніцай маіх бацькоў і дзядоў, яе пасмажу толькі я, сваёй рукой!
    Халіф знайшоў у хатцы садоўніка соль, шафран і ўсё, што патрэбна, каб прыгатаваць рыбу, і праз некаторы час яна была гатова. Ён паклаў рыбу на бананавы ліст, упрыгожыў пладамі, прынёс у палац і паставіў перад імі.
    Дзяўчына з юнаком і шэйх Ібрахім падышлі і сталі есці, а калі закончылі, вымылі рукі, і Нур ад-Дзін сказаў:
    — Клянуся Алахам, рыбак, ты зрабіў нам сёння вялікую ласку! — і ён падаў халіфу тры дынары з тых, якія даў яму прыдворны Санджар. — Выбачай мне, рыбак, калі б ты ведаў мяне да таго, што здарылася з намі, я пазбавіў бы тваё
    сэрца ад горычы беднасці. Але вазьмі гэтыя дынары з благаславення Алаха!
    Халіф узяў грошы і ўсё прыбраў. Ён увесь час жадаў толькі аднаго — паслухаць спевы дзяўчыны. I халіф сказаў Нур ад-Дзіну: