• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — Ты добра абышоўся са мною, але калі б гэта дзяўчына нам паспявала, я быў бы цалкам задаволены.
    — Заклінаю цябе жыццём, о Аніс аль-Джаліс, — сказаў Нур ад-Дзін, — праспявай нам што-небудзь дзеля гэтага рыбака!
    Дзяўчына ўзяла лютню, наладзіла струны і прамовіла:
    0 стройная дзева! Ледзь струны кранула рукой, Ты душы ў нас выкрала і супакой.
    Ад спеву твайго слых вярнуўся глухому без мукі, I мовіў нямы: “Якія цудоўныя гукі!”
    А потым яна зайграла на неверагодныя лады так, што паланіла сэрцы і розум усіх:
    Вы ззяннем рассеялі мглу гэтай ночы сырой, Нам ласку зрабілі, аздобіўшы горад сабой.
    Прыйшоў час і мне ўласны дом акрапіць
    Мускусам, камфарай, ружавай пахкай вадой.
    Халіф не змог схаваць свайго захаплення і хвалявання і ўсклікнуў:
    — Цудоўна, клянуся Алахам! Цудоўна!
    A Hyp ад-Дзін запытаўся ў яго:
    — О рыбак, табе спадабалася нявольніца?
    — Так, клянуся Алахам! — адказваў халіф.
    — Яна — мой падарунак табе, — сказаў тады Нур ад-Дзін, — падарунак удзячнага, які не адмяняе свайго слова і не бярэ назад дароў.
    Затым ён падняўся на ногі, узяў свой плашч і кінуў яго рыбаку. Дзяўчына паглядзела на Нур ад-Дзіна і сказала:
    — О гаспадар, ты пакідаеш нас, не развітаўшыся? Калі гэта непазбежна, затрымайся, я развітаюся з табою і раскажу, што ў мяне на душы. — I яна загаварыла вершамі:
    Пакута, самота і горкая памяць былога
    Мне змучылі душу, празрыстае цела, як дым.
    Каханы, не трэба сцвярджаць, што суцешуся скора, He бачу кангта ні самоце, ні слёзам маім.
    Калі хто ў слязах здольны плыць і загінуць, Я ў іх патану, нібы човен у віры рачным.
    0 вы, хто душою маёй завалодаў навечна, Як хмель вінаградны — кубкам сваім залатым.
    Разлука паблізу. Баюся я гэтай хвіліны!..
    О той, хто іграў маёй страсцю і сэрцам жывым!
    0 парастак горды Хакана — як мара і смага, Душою каханы і сэрцам любімы самім!
    Ты дзеля мяне не збаяўся высокага гневу, Цяпер на чужбіну ты выгнаны ім.
    0 мой уладар, нам Алах дапаможа ў расстанні!
    Аддаў ты Карыму мяне. Будзь у славе, Карым!
    I калі яна скончыла верш, Нур ад-Дзін адказаў ёй такімі строфамі:
    Хвілінай расстайнай, у дзень ракавы, Скрозьслёзы наўзрыд гаварылі мне вы:
    “Скажы, як жа будзеш ты жыць без мяне?” Адказ мой: “Спытай утаго, хто жывы”.
    Калі халіф пачуў іхнія вершы, яму зрабілася цяжка іх разлучаць, і ён звярнуўся да юнака:
    — Раскажы мне, з кім ты варагаваў і хто цябе шукае?
    — Клянуся Алахам, о рыбак, — адказаў Нур ад-Дзін, — са мной і гэтай нявольніцай здарылася дзіўная, незвычайная гісторыя.
    I халіф спытаўся:
    — Ці не раскажаш ты нам аб гэтым?
    — 0 рыбак, — запытаўся юнак, — ці выслухаеш ты наш расказ у нанізаных вершах, у рассыпанай мове?
    I халіф адказаў:
    — Рассыпаная мова —■ словы, а вершы — нанізаныя жамчужыны.
    Тады Нур ад-Дзін схіліў галаву да зямлі і прамовіў такія вершы:
    Сябар сардэчны, даўно я расстаўся са сном, Цяжка таму, хто бацькоўскі пакінуў свой дом.
    Бацька пялегаваў, песціў мяне, Але на свеце не вечна жывём.
    Новыя беды на яве прыйшлі, а не ў сне, Беды ж старыя пакрыты быллём.
    Бацька аднойчы мне дзеву-рабыню купіў, 3 постаццю вербачкі, з ясным чалом. ’
    Спадчыну я разбазарыў і хутка спусціў, I прагуляў за заможным сталом.
    Цяжка расстацца з каханай было, Гора ж на рынак і нас прывяло.
    Кошт ёй назвалі. Яе ўпадабаў сам візір, Быццам крумкач, па-над любай занёс ён крыло.
    I я раз’юшыўся з гэтага гневам і злом, I ў ліхадзея адбіў я здабычу сілком.
    Вораг мой даўні зусім ашалеў, звар’яцеў, Быццам драпежнік стары, на мяне наляцеў.
    Я ж адказаў яму ўдарам, пацешыў свой смех, Справа яго біў і злева мясіў кулаком.
    Потым з дзяўчынай з базару я збег, I захаваўся я ў доме за моцным замком.
    Але ўладар загадаў мяне ўзяць, адшукаць.
    Брамнік знаёмы, прыйіпоўшы тайком,
    Раіў з дзяўчынай у край нам далёкі ўцякаць, Дзе невядомы я імем ці тварам, ці хоць завітком.
    Ноччу, глыбокай, глухой, мы пакінулі дом
    I да Багдада плылі многа дзён караблём.
    Ведай, рыбак, што меў сам — я табе падарыў, Быў я багаты — застаўся з пустым кашальком.
    Зараз табе аддаю я апошнюю радасць сваю, Хочаш, рыбак, — забірай ты і душу маю.
    Калі халіф падрабязней распытаўся пра становішча Нур ад-Дзіна і зразумеў усе акалічнасці, ён сказаў:
    — Я напішу табе паперку, а ты адвязі яе султану Мухамеду ібн Сулейману аз-Зэйні. Ён прачытае яе і не прычыніць табе зла.
    I Нур ад-Дзін Алі ўсклікнуў:
    — А хіба ёсць на свеце рыбак, які перапісваецца з царамі? Такога не здаралася ніколі!
    — Ты кажаш праўду, — адказаў халіф, — але я табе патлумачу. Мы з ім вучыліся ў адной школе і ў аднаго настаўніка, і я быў старэйшым. Потым яму выпала шчасце, і ён стаў султанам, а мяне Алах зрабіў рыбаком. Але каго б я не пасылаў да яго з просьбай, не было яшчэ выпадку, каб султан не выканаў яе. I калі б я штодня звяртаўся да яго з тысячай просьбаў, ён бы іх, пэўна, выконваў.
    Тады Нур ад-Дзін сказаў:
    — Добра, пішы, а я пагляджу.
    I халіф узяў чарнільніцу і калам* — пяро з трасніка, і напісаў наступнае: “ Гэтае пісьмо ад Харуна ар-Рашыда, сына аль-Махіда, яго высокасці Мухамеду ібн Сулейману аз-Зэйні, атуленаму маёй ласкай, якога я зрабіў маім намеснікам над часткаю маёй дзяржавы. Гэта пісьмо дасягне цябе разам з Нур ад-Дзінам Алі ібн Хаканам, сынам візіра, і ў тую ж хвіліну, калі ён з’явіцца ў вас, складзі з сябе ўладу і перадай яму, і не пярэч майму загаду. Мір табе!”
    Нур ад-Дзін узяў пісьмо, пацалаваў яго і, паклаўшы ў цюрбан, зараз жа выправіўся ў шлях. А халіф загадаў пасяліць дзяўчыну ў асобным памяшканні, прызначыў ёй слуг і сказаў:
    — Ведай, што я твайго гаспадара паслаў султанам у Басру.
    Праз колькі часу Нур ад-Дзін дасягнуў Басры і прыйшоў у палац султана. Ён пацалаваў зямлю перад султанам і падаў яму пісьмо. I калі султан прачытаў яго, то падняўся з прастола, тройчы пацалаваў ліст і ўсклікнуў:
    — Увага і пакора перад Алахам вялікім і ўладаром прававерных!
    Потым ён паклікаў чатырох суддзяў і эміраў і хацеў скласці з сябе ўладу. Але раптам з’явіўся візір аль-Муін ібн Саві. Султан падаў яму пісьмо, і той, прачытаўшы, разарваў яго на кавалачкі, запіхнуў у рот, пажаваў і выплюнуў. Султан закрычаў разгневана:
    — Гора табе, што ты ўчыніў?
    А візір адказваў:
    — Клянуся тваім жыццём, о султан, гэты шыбенік не сустракаўся ні з халіфам, ні з яго візірам. Ён падрабіў пісьмо. Халіф не пасылаў яго забраць у цябе ўладу, бо няма ў гэтага нягоднага ні высакароднага ўказу, ні граматы аб прызначэнні. Калі б тое, што ён сцвярджае, было праўдай, то халіф прыслаў бы разам з ім свайго візіра або прыдворнага.
    — Як жа быць? — запытаўся султан.
    — Я вазьму гэтага юнака і пашлю яго ў Багдад у суправаджэнні прыдворнага, — сказаў візір. — Калі яго словы праўда, ён прывязе нам высокі ўказ і грамату, а калі не прывязе, то я належным чынам паквітаюся са сваім крыўдзіцелем.
    Султан пагадзіўся, і візір прывёў Нур ад-Дзіна ў свой дом, паклікаў слуг і загадаў ім біць юнака, пакуль не страціць прытомнасць. Потым на ногі Нур ад-Дзіна наклалі цяжкія кайданы і адвялі яго ў турму, пры гэтым візір загадаў катаваць яго і ноччу, і днём.
    Турэмшчык зачыніў дзверы, і Нур ад-Дзін апынуўся ў няволі. Турэмшчык заслаў дываном лаўку, пасадзіў на яе Нур ад-Дзіна і раскаваў кайданы. Штодня візір загадваў біць юнака, і турэмшчык на працягу сарака дзён бараніў яго.
    А на сорак першы дзень ад халіфа прывезлі падарункі, султан абрадаваўся ім, але нехта сказаў:
    — А можа, яны прысланы новаму султану?
    Тады візір сказаў:
    — Самы час забіць Нур ад-Дзіна.
    I султан загадаў прывесці яго і адсячы галаву. Шчаслівы і радасны візір прыйшоў да валі і пераказаў яму загад султана. Па ўсім горадзе пачалі склікаць людзей паглядзець на смерць Нур ад-Дзіна Алі ібн Хакана. Людзі засмуціліся і заплакалі, калі пачулі гэта.
    Візір прыйшоў да турэмшчыка і сказаў:
    — Прывядзі мне гэтага шыбеніка!
    Турэмшчык увайшоў да Нур ад-Дзіна і пачуў, як той прамаўляе вершы:
    Хто мне дапаможа? Я ў жорсткіх абдымках бяды.
    Дзе лекі ад смерці, дзе кроплі жывое вады?
    Калі мне разлука ссушыла, як кветку, душу, I сябар стаў ворагам воляю лёсу тады.
    О людзі, хто з вас адгукнецца на покліч таго, Які невіноўны ні ў чым і які малады?
    Смерць — гэта дробязь адна, не страшна цяпер забыццё.
    Навошта жыццё? — Ты адстаў ад сваёй чарады.
    О божа адзіны, прымаю прысуд з тваіх рук!
    У гэта імгненне малю, як маліў я заўжды:
    “Даруй мне грахі і пазбаў ад нясцерпных разлук, I душу ўратуй ад бязлітаснай долі і мук!”
    Турэмшчык адвёў Нур ад-Дзіна да візіра, і ён, пабачыўшы свайго лютага ворага, заплакаў і запытаўся ў яго:
    — Няўжо ты абаронены перад лёсам? Ці ты не чуў слоў паэта:
    Дзе зараз Хасроі*? Тыраны сышлі назаўжды.
    Няма іх больш скарбаў. I зніклі іх нават сляды.
    Потым ён сказаў:
    — Ведай, о візір, што толькі Алах вольны тварыць, што жадае!
    Візір запярэчыў:
    — О Алі, ты палохаеш мяне гэтымі словамі? Я сёння адсяку табе галаву і не стану нават раздумваць, а лёс няхай робіць, што хоча. Паэт сказаў:
    Спакойна, з пакорай даверся ты лёсу,
    Бо гэта адно, што табе засталося.
    А якія цудоўныя наступныя словы:
    Хто ворагаў сваіх хоць на хвіліну перажыў, Той мэты дасягнуў і славы заслужыў.
    Потым візір загадаў узваліць Нур ад-Дзіна на спіну мула, і яго вазілі па Басры, пакуль не спыніліся перад
    вокнамі палаца і не паставілі на дыване крыві. Кат наблізіўся да яго і сказаў:
    — Я паднявольны раб, о пане. Калі ў цябе ёсць якоенебудзь жаданне — скажы мне, і я выканаю яго. Табе засталося жыцця да таго моманту, пакуль султан не выгляне v акно.
    I тады Нур ад-Дзін паглядзеў наўкола і прамовіў:
    Я ўбачыў ката, і дыван, і меч ля горла, Я закрычаў: “О ганьба мне і гора!”
    Хто мне руку падасць і дапаможа? I гэтым зменіць цяжар прыгавору?
    Прабіў мой час, пагібель прада мною.
    Баюся: і ў раі я ўбачу цень дакору.
    Хто мне падасць вады, паменшыўшы пакуту?
    Хто спачуваннём дапаможа майму ropy?
    I людзі пачалі плакаць, і кат падаў юнаку кубак з вадою, але візір разбіў кубак і закрычаў на ката, каб той хутчэй адсек галаву Нур ад-Дзіну. Тады кат завязаў яму вочы, a народ узняў крык на візіра. У гэты ж якраз час узняўся на дарозе пыл, ён напоўніў сабою паветра і раўніну. I султан, які сядзеў у палацы, сказаў слугам:
    — Паглядзіце, у чым справа!