• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    А візір выкрыкнуў:
    — Спачатку адсячэм гэтаму галаву!
    Аднак султан не пагадзіўся:
    — Пачакай ты, даведаемся, хто на дарозе.
    А гэта быў пыл, узняты Джафарам Бармакідам, візірам халіфа. Трыццаць дзён халіф не згадваў пра справу Алі ібн Хакана. I вось аднойчы ён наблізіўся да пакоя Аніс альДжаліс і пачуў, як яна плача і прамаўляе сваім прыемным голасам словы паэта:
    Здалёку твой вобраз мне ясны відаць, Імя не стамлюся тваё прамаўляць.
    Яе плач узмацніўся, і халіф раптам адчыніў дзверы і ўвайшоў у пакой. Аніс аль-Джаліс убачыла яго, упала на зямлю і тройчы пацалавала яго ногі, а потым сказала:
    О ты, хто чысты каранямі і паходжаннем высокім, 0 парастак ад дрэва з жыватворным сокам!
    Дазволь табе згадаць пра абяцанне. Дык выканаіі яго, пасланы нам прарокам!
    Халіф запытаўся:
    — Хто ты?
    — Я падарунак табе ад Алі ібн Хакана, — адказала яна, — і хачу, каб ты выканаў дадзенае мне абяцанне, што адашлеш мяне да яго з ганаровым падарункам. Я тут ужо трыццаць дзён і не зводжу вачэй.
    Тады халіф запатрабаваў Джафара Бармакіда і сказаў яму:
    — Джафар, я ўжо трыццаць дзён не чую вестак пра Алі ібн Хакана і думаю, што султан забіў яго. Але клянуся сваёй галавой і грабніцай маіх бацькоў і дзядоў, калі з ім здарылася нядобрае, я пагублю таго, хто прычыніў яму зло, хоць бы ён мне быў даражэй за ўсіх людзей! Выпраўляйся зараз жа ў Басру і прывязі мне весткі пра правіцеля Мухамеда ібн Сулеймана аз-Зэйні і пра Алі ібн Хакана. Калі ты затрымаешся болып таго, чым патрабуе шлях, — дадаў халіф, — я знясу табе галаву. I калі ўбачыш, што султан аслухаўся майго загаду, вязі яго і вязі таксама візіра альМуіна ібн Саві ў тым выглядзе, у якім іх заспееш.
    I Джафар адказаў:
    — Увага і пакора! — і затым ён адразу выехаў у Басру, a весткі аб прыбыцці Джафара Бармакіда ляцелі паперадзе і абганялі яго.
    Калі візір Джафар з’явіўся і пабачыў смуту і непарадак, ён запытаўся, адчаго ўсё гэта? Яму расказалі, што адбываецца з Нур ад-Дзінам Алі ібн Хаканам, і Джафар паспяшаўся ў палац. Ён прывітаў султана і паведаміў мэту свайго прыбыцця. Пасля схапіў султана і візіра аль-Муіна ібн Саві і зняволіў іх, a Hyp ад-Дзіна загадаў адпусціць і пасадзіў яго султанам замест Мухамеда ібн Сулеймана аз-Зэйні.
    Ён прабыў у Басры тры дні — час прыёму госця, a раніцай чацвёртага да яго прыйшоў Нур ад-Дзін Алі і звярнуўся з такімі словамі:
    — Я жадаю пабачыцца з уладаром прававерных.
    I Джафар сказаў былому султану:
    — Збірайся ў дарогу, пасля ранішняй малітвы выпраўляемся ў Багдад.
    I той адказваў:
    — Увага і пакора!
    Яны усе разам прыбылі ў Багдад, прыйшлі да халіфа, і Джафар расказаў пра справу Нур ад-Дзіна і пра тое, як знайшоў яго на валасок ад смерці. Тады халіф звярнуўся да Нур ад-Дзіна:
    — Вазьмі гэты меч і адсячы галаву твайму ворагу.
    I Нур ад-Дзін узяў меч і падышоў да аль-Муіна ібн Саві, а той паглядзеў на яго і сказаў:
    — Я рабіў па сваёй прыродзе, ты ж зрабі згодна сваёй.
    Нур ад-Дзін выпусціў меч з рук, паглядзеў на халіфа і сказаў:
    — О ўладар прававерных, ён увёў мяне ў зман гэтымі словамі.
    — Пакінь яго, — сказаў тады халіф і крыкнуў Масрубу:
    — 0 Масруб, падыміся і адсячы ты яму галаву!
    I Масруб падняўся і адсек галаву аль-Муіну ібн Саві.
    Тады халіф звярнуўся да Алі ібн Хакана:
    — Прасі ў мяне, чаго хочаш.
    — О ўладар мой, — адказаў Нур ад-Дзін, — няма патрэбы мне правіць Басрай, я толькі хачу быць уважаным службаю табе і бачыць твой твар.
    I халіф сказаў:
    — 3 любоўю і прыемнасцю!
    Потым ён паклікаў нявольніцу Аніс аль-Джаліс, яна з’явілася, і халіф узнагародзіў іх абоіх, і даў ім палац з палацаў Багдада, прызначыў ім утрыманне, a Hyp ад-Дзіна зрабіў сваім сатрапезнікам. I той жыў у яго самым прыемным жыццём, пакуль яго не заспела смерць.
    АПОВЯД ПРА АБУ МУХАМЕДА-ГУЛЬТАЯ
    Расказваюць таксама, што Харун ар-Рашыд сядзеў, як звычайна, на прастоле халіфата і раптам увайшоў да яго слуга з еўнухаў, у руках якога быў вянец з чырвонага золата, упрыгожаны жэмчугам і каштоўнасцямі, і гэтулькі на ім
    зіхацела яхантаў і камянёў, што не аплаціць іх ніякімі грашыма. Еўнух пацалаваў зямлю між рук халіфа і сказаў яму:
    — О ўладар прававерных, Сіт Зубэйда* цалуе зямлю між тваіх рук і гаворыць табе, што з твайго ведама яна зрабіла гэты вянец, і цяпер для яго патрэбны вялікі камень, які б увянчаў верх. Але яна не знайшла ў сваіх скарбніцах такога каменя.
    I халіф сказаў сваім царадворцам і намеснікам;
    — Пашукайце такі камень, які хоча Зубэйда!
    Яны сталі шукаць, але не знайшлі патрэбнага і паведамілі аб гэтым халіфу. I ён усклікнуў:
    — Як гэта я, халіф і цар цароў зямлі, не магу здабыць аднаго каменя! Гора вам, запытайцеся ў купцоў!
    Запыталіся ў купцоў, і тыя сказалі:
    — He знойдзе наш уладар халіф гэтага каменя ні ў кога. Ёсць ён толькі ў аднаго чалавека ў Басры, якога клічуць Абу Мухамед-гультай.
    I халіфу расказалі аб гэтым, і ён загадаў свайму візіру Джафару паслаць грамату да эміра Мухамеда аз-Зубэйдзі, правіцеля Басры, каб той разам з Абу Мухамедам-гультаём з’явіўся прад вочы ўладара прававерных. I Джафар напісаў такую грамату і адаслаў яе з Масрурам*. Масрур прыехаў у Басру і прыйшоў да эміра, і той абрадаваўся яму і выказаў сваю вялікую павагу. I Масрур прачытаў яму грамату ўладара прававерных Харуна ар-Рашыда, і эмір сказаў:
    — Слухаю і падпарадкоўваюся!
    А затым ён выправіў Масрура ў суправаджэнні сваіх людзей да Абу Мухамеда-гультая. На іх стук выйшаў нехта са слуг, і Масрур сказаў яму:
    — Скажы свайму гаспадару: “Уладар прававерных цябе патрабуе!”
    Слуга паведаміў гэта Абу Мухамеду, і той выйшаў да Масрура, царадворца халіфа, і з ім — людзі эміра Мухамеда аз-Зубэйдзі. Ён пацалаваў зямлю між рук Масрура і сказаў:
    — Слухаю і падпарадкоўваюся ўладару прававерных, але зайдзіце да нас!
    I яны адказалі:
    — Мы можам зайсці ненадоўга, бо халіф чакае твайго прыбыцця.
    — Пачакайце крыху, пакуль я збяруся, — сказаў Абу Мухамед.
    Яны ўвайшлі ў дом і ўбачылі шторы з блакітнай парчы, вышытай чырвоным золатам. А затым Абу Мухамед загадаў слугам адвесці Масрура ў лазню, і той убачыў, што сцены і падлога ў лазні — мармуровыя, упрыгожаныя золатам і срэбрам, а вада змешаная з ружавай вадой. А пасля лазні Масрура і тых, хто быў з ім, апранулі ў адзежы з парчы, затканай золатам.
    Масрур і яго людзі ўвайшлі да Абу Мухамеда-гультая і ўбачылі, што ён сядзіць у пакоі на канапе, а яго ахінаюць упрыгожаныя золатам і жэмчугам фіранкі, і ўсё ўвабрана каштоўнымі камянямі. I Абу Мухамед прывітаў іх і загадаў прынесці стол з ежаю. Калі Масрур пабачыў тое, што прынеслі, ён усклікнуў:
    — Клянуся Алахам, я ніколі не бачыў ва ўладара прававерных стала, падобнага гэтаму.
    А пасля Масрур і яго людзі елі і пілі і радаваліся да канца дня. Абу Мухамед кожнаму даў па пяць тысячаў дынараў, а на наступны дзень апрануў усіх у зялёныя раззалочаныя адзежы і выказаў вялікую павагу.
    Масрур звярнуўся да Абу Мухамеда:
    — Мы не можам бавіцца доўга, бо баімся халіфа.
    — 0 ўладар, пачакай да заўтра, — мовіў Абу Мухамед, — мы збяромся і паедзем з вамі.
    I вось слугі асядлалі мула Абу Мухамеда залатым сядлом, упрыгожаным жэмчугам і каштоўнымі камянямі, і Масрур сказаў сабе: “Цікава, калі Абу Мухамед з’явіцца ў такім заможным выглядзе да халіфа, ці запытаецца халіф аб паходжанні яго багацця?”
    Потым яны развіталіся з эмірам Мухамедам аз-Зубэйдзі і выехалі з Басры. А калі прыбылі ў Багдад і прыйшлі да халіфа, Абу Мухамед сказаў:
    — О ўладар прававерных, я прывёз з сабою падарунак, каб услужыць табе. Ці можна прынесці яго з твайго дазволу?
    — У гэтым не будзе бяды! — сказаў ар-Рашыд.
    I Абу Мухамед загадаў прынесці скрыню, адчыніў яе і пачаў даставаць розныя рэдкія рэчы, сярод іх былі залатыя дрэвы з лісцямі з белага ізумруду, з пладамі з чырвонага і
    жоўтага яханту і белага жэмчугу. I халіф здзівіўся ўбачанаму.
    А затым Абу Мухамед загадаў унесці другую скрыню і выняў з яе парчовую палатку, абшытую жэмчугам, яхантамі, ізумрудамі, тапазамі і ўсялякімі каштоўнымі камянямі, а ножкі яе былі з маладога індыйскага альясу, і кожнае крысо палаткі ўпрыгожвалі зялёныя ізумруды. 3 сярэдзіны на ёй знаходзіліся выявы розных жывёл, птушак і дзікіх звяроў, упрыгожаныя каштоўнымі камянямі — яхантамі, ізумрудамі, тапазамі, бадахшанскімі рубінамі і рознымі дарагімі металамі. I калі ар-Рашыд убачыў гэта, ён абрадаваўся моцна.
    — О ўладар прававерных, — сказаў Абу Мухамедгультай, — не падумай, што я прывёз падарункі, бо баюся чаго-небудзь ці жадаю чаго-небудзь, — я ўбачыў, што ўсё гэта вартае толькі ўладара прававерных. I калі дазволіш, я пакажу табе нешта з таго, на што я здатны.
    — Рабі, што хочаш, а мы паглядзім, — адказаў арРашыд.
    — Слухаю і падпарадкоўваюся! — мовіў Абу Мухамед.
    Ён паварушыў губамі і паманіў пальцамі зубцы на сценах палаца — і яны схіліліся да яго, а потым ён зрабіў ім знак — і яны вярнуліся на месца. Пасля ён загадаў вачыма, і перад ім з’явіліся клеткі з замкнутымі дзверцамі. Абу Мухамед прамовіў нешта — раптам яму адгукнуліся галасы птушак.
    I ар-Рашыд, моцна здзіўлены, запытаўся:
    — Адкуль у цябе ўсё гэта, калі цябе клічуць проста Абу Мухамедам-гультаём, і мне расказвалі, што твой бацька пускаў кроў, прыслужваў у лазні і анічога не пакінуў табе ў спадчыну?
    — О ўладар прававерных, выслухай мой расказ, — сказаў Абу Мухамед, — ён сапраўды незвычайны і змест яго дзіўны. I будзь ён запісаны іголкамі ў куточках вачэй, ён служыў бы павучаннем для людзей.
    — Раскажы мне аб гэтым, — сказаў ар-Рашыд.
    I Абу Мухамед мовіў:
    — Ведай, о ўладар прававерных, — няхай увекавечыць Алах тваю вялікасць і моцу! — што расказы людзей пра мяне праўдзівыя. Сапраўды, маё імя Абу Мухамед-гультай,
    і бацька мой служыў у лазні, дзе пускаў кроў, і не пакінуў мне ў спадчыну грошай. А ў дзяцінстве я быў самым лянівым з усіх на зямлі, і мая лянота дайшла да таго, што калі я ляжаў і нада мной падымалася сонца, то я ленаваўся ўстаць і перайсці ў цень. Гэтак я пражыў пятнаццаць гадоў, а потым мой бацька памёр, анічога мне не пакінуўшы. Мая маці прыслужвала людзям і карміла і паіла мяне, а я ляжаў на баку.
    I вось здарылася, што маці аднаго разу ўвайшла да мяне з пяццю дзірхемамі і сказала:
    — Дзіця маё, мне стала вядома, што шэйх Абу-льМузафар вырашыў паехаць у Кітай. Вазьмі гэтыя пяць дзірхемаў, пойдзем да яго і папросім, каб ён купіў табе штонебудзь у краях кітайскіх. Можа, ты атрымаеш з гэтага прыбытак па літасці Алаха вялікага.